23 красавіка ўпершыню ў Гомелі ў вялікай залі ГЦК адбудзецца сольны канцэрт легендарнага беларускага фолк-гурта “Троіца”.
Калектыў, якіў жо больш за 15 гадоў паказвае ўсяму свету што такое сучасная беларуская фольк-музыка сыграе найлепшае з свайго рэпертуару і прэзентуе свой апошні альбом “Зімачка”.
Гэтага нельга прапусціць, бяжы хутчэй за квітком!
За часоў выхаду свайго першага альбому ў 1998 годзе гурт “Троіца” паспеў пабыць з канцэртамі ў вялікай колькасці краін свету – ад Польшчы да Малайзіі. У прыхільнікаў сучаснай фольк-музыкі адно ўзгадва
Гурт неаднаразова прымаў удзел у запісах саўнд-трэкаў да дзіцячых серыялаў і мультфільмаў, такіх як «Цень самурая» ды “Беларускія прымаўкі”. Створаны ў 2007 годзе кліп-мультфільм на песню «Тры Янгалы», стаў адным з найбольш праглядальным для беларускага YouTube – за кароткі прамежак часу яго праглядзелі больш за 60 тыс. чалавек.
Апошні альбом “Троіцы” – “Зімачка” быў прызнаны ня толькі з боку ўладаў (паводле нацыянальнай прэміі Міністэрства культуры Беларусі і тэлеканала СТВ гурт быў названы “гуртом года 2011”), але і экспертамі. Так найлепшыя музычныя крытыкі партала Experty.by аддалі “Троіцы” перамогу ў 5 з 9 сваіх намінацыяў, а “Зімачка” стала яшчэ й альбомам году на “Рок-каранацыі 2012” што адбылася нядаўна ў Маладзечна.
Непараўнальны музычны стыль “Троіцы”, які можна ахарактарызаваць як folk-fusion, спалучае ў сабе вялізную колькасць самых разнастайных музычных накірункаў, фантастычнае спалучэнне вялікай колькасць інструментаў і рытмаў розных краін – ад традыцыйных беларускіх да лацінаамерыканскіх. А харызматычнае выкананне Івана Кірчука не пакіне нікога абыякавым!
Усім аматарам якаснай фольк-музыкі прысвячаецца гэтая ўнікальная магчымасць дакрануцца да сапраўднага Мастацтва.
Калі: 23 красавіка а 19.00
Дзе: вялікая канцэртная заля ГЦК (г. Гомель, вул. Ірынінская, 16)
Кошт квіткоў вар’юецца ад 45 да 90 тыс. бел. рублёў.
Даведкі па тэлефонах (0232) 730 444 (пн-пт 11:00-19:00);
(044) 752 18 62
Падзея Вконтакте: vk.com/troitsa_gck