Да гісторыі мазырскай рымска-каталіцкай парафіі ў канцы XIX — пачатку XX стст.

0
115
Мазыр і да гісторыі мазырскай рымска-каталіцкай парафіі ў канцы XIX — пачатку XX стст.

Гісторыя Мазырскай парафіі пачынаецца са з’яўлення ў горадзе касцёла Ушэсця Маці Божай, які стаў Фарным. Ён быў заснаваны па прывілеі караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта III Вазы ў 1616 г. мазырскім старостай Балтазарам Стравінскім. У 1723-1773 гг. пры касцёле дзейнічала езуіцкая місія і працавала школа, зазнаваная юравіцкімі езуітамі, дзе існаваў калегіум. Пасля пажару касцёл быў адбудаваны ў 1757 г. за кошт парафіян “из сосновых брусьев на каменном фундаменте в виде креста с куполом”. Будынак у даўжыню і шырыню меў па 26 У аршын, прыблізна = 18,6 м. (1 аршын _ 0,711 м.) [1, арк. 2].

У Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Мінску захаваліся дакументы па гісторыі каталіцтва на Мазыршчыне. Гэта, у першую чаргу, візіты і інвентары касцёлаў Мазырскага павета Мінскай губерніі ХТХ- пачатку ХХ стст., якія больш-менш дакладна вызначаюць знешні выгляд, гаспадарчы стан і тэрытарыяльныя межы і колькасць вернікаў парафій.

Агульны візітацыйны вопіс касцёла за верасень 1867 г. вызначае выгляд будынкаў комплекса парафіяльнага касцёла ў Мазыры. Драўляны касцёл Ушэсця Маці Божай крыжова-цэнтрычны ў плане завяршаўся магутным расьмігранным светлавым барабанам, накрытым сферычным купалам. Званіца таксама была перакрыта купалам, падобным да касцёльнага. Плябанія, флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы адзначаліся як старыя і патрабавалі рамонту [1, арк. 7-7 адв.].

Інвентарнае апісанне ад 28 ліпеня 1907 г. вызначае некоторыя змены.

Так, дакумент апісвае інтэр’ер Фарнага касцёла ў Мазыры: “Главный алтарь имеет две иконы Божей Матери Ченстоховской и Беспорочного Зачатия, в случае надобности переменяются, по бокам алтаря четыре статуи святых в рост человека перенесены из бывшего Кимборовского костела. Второй алтарь — по правую руку от входа — с чудотворной иконой Спасителя Иисуса Христа, несущего крест. Третий — по левую руку с двумя иконами — Божей Матери Скорбящей и святогоАнтония, в случае надобности эти иконы также передвигаются. Все эти иконы в металлических посеребренных рамах (облачениях). На хорах — орган. При входе — камень для святой воды, при камне этом деревянная фигура Спасителя в рост человека в терновом венце… Окошек в костеле — 22, внизу — белые, вверху — из разноцветного стекла” [2, арк. 73].

Дзве сакрысціі, у адной — “большой комод и наверху его малые шкафчики” для захавання касцёльнай маёмасці, у другой размешчана бібліятэка і захоўваюцца “старыя рызы” [2, арк. 73 адв.].

Архіўны дакумент утрымлівае таксама даволі падрабязнае гаспадарчае апісанне: пабудоў, маёмасці і нават вызначае парадак набажэнстваў у храме: “13 ч. воскресные и праздничные дни поются часы Пресвятой Богородицы. Литургия начинается в 11 часов. После литургии молебен за Государя Императора и весь царствующий дом, потом вечерня в 5 часов пополудни” [2, арк. 78].

Двухпавярховая званіца ў шырыню і даўжыню па 2 сажні пабудавана з сасновых брусоў на мураваным фундаменце.

Згодна з інвентаром 1907 г. на плябанным двары размяшчаліся жылы дом для настаяцеля касцёла, флігель — па правую руку пры выхадзе з дома, стайня — па левую руку, “амбар маленький на ссыпку хлеба деревянный, совершенно старый”, склеп “на склад и хранение варивных продуктов, построен в 1907 г.из нового дубового дерева” [2, арк. 76 адв.].

Дом настаяцеля касцёла ўяўляў сабой цікавую пабудову: “под горою фронтом к улице” у даўжыню 22аршыны (прыблізна = 15,6 м.), шырыню 14 У аршин (прыблізна = 10,3 м.), агульная плошча 160,7 кв.м.“В нем — жилых комнат 6 с теплою переднею и двумя боковыми сенями, при входе крыльцо, до половины обшитое шалювками с полом и потолком дощатыми, от половины и до потолка закрыто стелянными рамами с трех сторон, в которых всего 72 стекла малого размера, каждое длиной и шириной в 6 вершков (прыблізна = 26,6 см.)… дверей двустворчатых 9 с внутренними замками. Окошек двустворчатых 11 к каждому двойная рама на зиму”. Дом ацяпляўся 4 печамі і быў капітальна адрамантаваны ў 1906 г. [2, арк 76 адв.].

Драўляны флігель даўжынёй 16 (прыблізна = 11,4 м.) і шырынёй 9 аршын (прыблізна = 6,4 м.) быў пабудаваны ў 1872 г.з 4 пакоямі, кухняй, сенцамі і кладоўкай, які ацяплялі 2 галандскія печы, меліся 6 дзвярэй і лесвіц на гарышча, 8 вакон. У 1906 г. таксама быў зроблены рамонт, заменены падлога і дах. Пад адным дахам разам са стайняй размяшчаўся хлеў. Памеры будынка былі даволі значныя — 24 аршыны ў даўжыню (прыблізна = 17 м.) і 9 (прыблізна = 6,4 м.) — у шырыню і параўнальныя з памерамі дома. Аднак рамонт не рабіўся, магчыма, ў сувязі з тым, што апошнім часам скаціны было няшмат — 2 каровы коштам 18 руб, 2 кабанчыкі коштам 7 руб. і маленькая свінка коштам 1 рубель [2, арк. 77,78].

Згодна з інвентаромуражвае колькасць садовых дрэў у садзе пры плябаніі, пасаджаных ксяндзом Тсаевічам ў 1884 г. (яблыні, грушы, слівы “венгеркі”). “В этом саду четыре дерева волооких орехов, деревьев штук 130 и небольшой варивный огород”. У 1885 г. паміж касцёлам і плябаннымі “холодными строениями” таксама быў пасаджаны сад ксяндзом ісаевічам з 10 дрэў і разбіты “варивный огород” [2, арк. 77].

Зямлі ворыўнай мазырскаму парафіяльнаму касцёлу належала на гары Ксяндзоўка 16 дзесяцін, сенакосу за ракой Прыпяць ва ўрочышчы Старуха (паводле дакумента 1660 г. гэтае месца называлася Протавы) — 11 дзесяцін і “под лозой и водой неудобного сенакоса” 9 дзесяцін 2043 сажні [2, арк. 77 адв.].

Пры касцёле дзейнічала багадзельня, што знаходзілася праз вуліцу, на Замкавай або Спаскай гары, насупраць плябаніі і сада. Будынак меў 2 ганкі, цагляныя печы — 2 англійскія і 2 — кухонныя. Пасля пажару была адбудавана ў 1905 г. “в таком же самом виде из новых кругляков соснового дерева, толщина брусьев четыре с половиной вершка… фундамент на дубовых штандарах, высота потолков 4 1/2 аршина (прыблізна = 3,2 м.)… длина богодельни 15 (прыблізна = 10,7 м.), ширина 12 аршын (прыблізна = 8,5 м.)… крыша железная” [2, арк. 77 адв.].

Да сённяшняга дня комплекс парафіяльнага касцёла не захаваўся. У 1934 г. архітэктурны помнік быў знішчаны маланкай.

У гэтай жа архіўнай справе захавалася — “Инвентарное описание Барбаровской римско-католической Замковой и Гробовой каплицы, находящейся при замке Барбаровском во владении дворянина коллежского ассесора Александра Александровича Горватта, Минской губернии, Речицкого уезда, с находящимся при оной имуществом,составленное 18 июня 1904 г.” [2, арк. 2].

Паводле апісання, фундатарам капліцы Узвіжання святога Крыжа ў Барбарове быў Рэчыцкі харужы Аляксандр Ігнатавіч Горват у 1818 г. Аднак дазвол Міністра ўнутраных спраў на будаўніцтва капліцы быў атрыманы толькі ў 1850 г. і зацверджаны ўказам рымска-каталіцкай калегіі 20 кастрычніка 1850 г. за № 3588. За невялікі тэрмін будаўніцтва храма было завершала і акт асвячэння з дазволу наміната біскупа Мінскага Паўла Рава за № 303 быў падпісаны дэканам, ксяндзом Бенедыктам Хараманскім 5 кастрычніка 1852 г. за № 112. У 1898 г. капліца пацярпела ад пажару, таму з дазволу ўладаў у 1900 г. браты Горваты — Аляксандр Аляксандравіч, калежкі асэсар і Станіслаў Аляксандравіч, тытулярны саветнік, пачалі перабудову фамільнай капліцы. 14 верасня 1902 г. са згоды Магілёўскага архіепіскапа Баляслава Клапатоўскага храм быў асвечаны складальнікам інвентарнага апісання, Мазырскім дэканам, ксяндзом Уладзіславам Тсаевічам [2, арк. 2].

Капліца Узвіжання святога Крыжа ўяўляла сабой вельмі цікавы цагляны, прамавугольны ў плане будынак: “английская готика с маленькими 7 башенками (в одной их них находится сигнатурка) с 10 железными крестами”. Фасад упрыгожвалі дзве статуі, размешчаныя ў нішах па баках ад увахода, — “дар г. Ядвиги Эдуардовны Горватт, урожденной графини Красицкой”, — злева святы Тосіф з дзіцяткам Езусам, справа — святы Фларыян. На франтоне размешчаны надпіс “Рок 1850”. Будынак меў 2 ганкі; з фасаду -высокі уваход у капліцу з выявамі гербаў Горватаў і Красіцкіх, апсіды — уваход у фамільную крыпту, упрыгожаны “изящной лепной алебастровой работы” вобразам Вострабрамскай Маці Божай. У крыпце знаходзілася 6 мармуровых надмагільных пліт.

Памеры капліцы: даўжыня — “13 аршин 2 вершка” (прыблізна = 9,3м.), шырыня — “8 аршин 12 вершков” (прыблізна = 6,2 м.), вышыня — “11 У аршин” (прыблізна = 8,2 м.). Капліца мела дзве бакавыя паўкруглыя сакрысціі з 3 малымі вежкамі і 3 жалезнымі крыжамі на кожнай [2, арк. 2].

Тнтэр’ер храма ўпрыгожаны “маленькими готическими вверху украшениями” сцен і 5 вітражамі: святога Аляксандра з родавым гербам Горватаў, Узвіжэння святога Крыжа, святой Клацільды (дар спадарыні Ядзвігі Кеневіч), Маці Божай Анёльскай,святой Ядзвігі з фамільным гербам графаў Красіцкіх, паркетнай падлогай і столлю «лепной изящной работы, готического стиля с розетою, касетонамии бордюром”. У алтарнай частцы размешчаны сярэбранае з пазалотай Распяцце і дзве скульптуры: Анёла і святой Маргарыты. На алтары знаходзіцца цагляны слуп, на якім “возложен камень со Святыми мощами” [2, арк. 3].

Прэсбітэрый (алтарная частка) аддзелены ад астатняй прасторы дубовай, лакіраванай, разной балюстрадай. На сценах над лавай размешчаны мармуровыя пліты, справа — у гонар фундатара капліцырэчыцкага харужага Александра Ігнатавіча Горвата, злева — Кіеўскага губернскага прадвадзіцеля дваранства Аляксандра Аляксандравіча Горвата. Капліца знаходзілася на замкавых могілках, што былі агароджаны цаглянай атынкаванай сцяной. На іх пахаваны ксёндз былога кляштара цыстэрцыянцаў у Кімбараўцы, пасля яго закрыцця Мазырскі вікарый і Барбароўскі капелан Фадзей Баркоўскіі служачыя Горватаў [2, арк. 3 адв.].

Сярод пералічанай касцёльнай маёмасці ёсць “Служэбник” з благаславеннем сям’і Горватаў рымскім папай Піем ІХ. Зазначана таксама цікавая акалічнасць інвентарнага апісання: “капличное имущество Барбаровской каплицы передал Мозырско-Речицкому декану ксендзу В. Иссаевичу дворянин Коллежский ассесор Александр Александрович Горватт”, дэкан прыняў і перадаў маёмасць капелану Барбароўскай капліцы, ксяндзу Аброцкаму.

На жаль, капліца не захалася, як і сам Барбароўскі замак. Аб былой велічы Горватаў сведчаць рэшткі ўяздной брамы, мосцік і флігель.

Тнвентар вызначае межы Мазырскай рымска-каталіцкай парафіі і пералічвае населеныя пункты: “двор Прудок, в. Прудок, д. Мирабеля, двор Загорин, в. Загорин, двор Хомички, в. Хомички, Моисеевка, д. Буда Ленкевичская, двор Костюковичи, д. Костюковичи, местечко Скрыгалов, двор Слобода, д. Слобода, д. Зимовище, околица Лудзин, околица Нестеровка, Кизляковка, Ясная гора, Шарковщина, околица Тваричевка, д. Пеньки, д. Наравщизна, Боков Великий, Боков Малый, д. Антоновка, д. Ремезы, местечко Мелешковичи, околица Дрозды, д. Кимборовка, д. Новики, д. Бибики, д. Гурины, фольварк Тросцяница, двор Седельники, д. Мицьки, д. Ясенщизна, двор Михалки, д. Акунинка, д. Стрельск, двор Барбаров, д. Барбаров, д. Млынок, околица Кустовница, д. Новая Рудня, двор Кузмичи, местечко Скородно, Валовская Рудня, д. Копанка, д. Зеленый двор, хутор Круглое, двор Санюки, д. Санюки, д. Березовка, д. Полавки, д. Лиховня, двор Недзведно, двор Корма, двор Волавск, местечко Ельск, двор Каролин, местечко Калинковичи, д. Вита, фольварки Литвиновичи, Озаричи, Сергеевка, Евтушкевичи, Коржень, Оттолин, дворы Домановичи, Липов, Замостье, Есипова Рудня, фольварк Бельковщизна, местечко Юревичи, двор Градо, селение Шерейки, д. Луцюкевичи, двор Кожушки, д. Прудок, Крышицы Малыя, Крышицы, Крышицы большыя, фольварк Романовка, двор Наровля, д. Ничипоровка, Лубня, Мальцовка, Грушевка, Смолевичи, Антоново, Демидово, Смолярня демидовская, двор Головчицы, фольварк Липово, д. Маринки, двор Добрынь, Остров Свеча, хуторы Зацише, Ничипоровка, Гавриловка, д. Новая Рудня или Каролинская, д. Александровка, Головчицкие будки” [2, арк. 80-80 адв.].

Такім чынам, Мазырская рымска-каталіцкая парафія ў пачатку ХХ ст. ахоплівала амаль усю тэрыторыю павета, на ткой, акрамя касцёла Ушэсца Маці Божай, дзейнічала толькі чатыры капліцы: Барбароўская, Нараўлянская, Галоўчыцкая, Ліпаўская. Мазырская парафія межавала з Петрыкаўскай, Капаткевіцкай, Бабруйскай і Оўручскай парафіямі. Па сведчанні Мазырска-Рэчыцкага декана парафіяну 1907 г. налічвалася “тысяч сем” [2, арк 77 адв.]. Мазырскі спраўнік у рапарце Мінскаму грамадзянскаму губернатару паведамляў, што па стану на май 1912 г.колькасць вернікаў рымска-каталіцкага веравызнання ў Мазырскім павеце склала 14893, з іх у Давыд-Гарадоцкай парафіі — 3000, Лельчыцкай — 1842, Капаткевіцкай — 1512, Петрыкаўскай — 3560, Мазырскай — 5000 [3, арк. 326]. Розніца ў лічбах, прыведзеных святаром і спраўнікам, можа быць растлумачана тым, што ў склад Мазырскай парафіі ўваходзілі землі не толькі Мазырскага павета, але і частка Рэчыцкага.

Значныя памеры парафіі пры невялікай колькасці храмаў былі абумоў лены канфесійнай палітыкай дзяржавы, галоўнай мэтай якой было забяспячзнне колькаснага росту вернікаў-праваслаўныхі замацаванне граваслаўя ў якасці пануючай канфесіі. Калі ў пачатку ХТХ ст. толькі ў Мазыры існавала 5 касцёлаў, у сярэдзіне 60-х гг. ХТХ ст. засталося 2, а ў пачатку ХХ ст. дзейнічаў 1 — касцёл Ушэсця Божай Маці.

Літаратура

  1. Агульны візітацыйны вопіс за 1867 г. // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — Фонд 1781. — Воп. 27. — Справа 370.
  2. Инвентари костелов Минского, Мозырского уездов Минской губернии за 1907-1914 гг. // НГАБ. — Ф. 1781. — Оп. 26. — Д. 1498.
  3. Распределение прихожан римско-католических приходов Мозырского уезда // НГАБ. — Фонд 295. — Воп. 1. — Спр. 8060.


Аўтар:
А.Я. Барсук
Крыніца: Слово. Текст. Социум: сборник научных трудов / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина»; [редколлегия: Л. В. Исмайлова (ответственный редактор) и др.]. — Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2014. — С. 253—257.