Cучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух

0
979
обсуждение, за столом, совещание, абмеркаванне, сустрэча

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнццыі «Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух», якая адбудзецца ў Мінску 16 сакавіка.

Далучайцеся!

Праблемнае поле канферэнцыі :

  1. Тапаніміка як складовая частка краязнаўства.
  2. Ахова і выкарыстанне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны: вопыт і перспектывы развіцця.
  3. Валанцёрскі рух на адбудове помнікаў архітэктуры.
  4. Фарміраванне турыстычнага іміджу краіны праз папулярызацыю краязнаўства.
  5. Лінгвістыка як аспект краязнаўства.

Заяўкі прымаюцца да 16 сакавіка 2012 г.

Дата правядзення: 16 красавіка. г. Мінск.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 сакавіка 2012 г. даслаць на адрас аргкамітэта заяўку з пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасада, вучоная ступень і вучонае званне, тэма даклада, адрас, тэефон, e-mail), а таксама тэкст даклада (электронны варыянт і экземпляр на паперы).

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік (да кастрычніка 2012 г.).

Патрабаванні для публікацыі: аб’ём тэкста – да 5 (пяці) старонак фармата А 4, праз 1 інтэрвал, шрыфт Times New Roman 14.  Усе палі 20 мм. Спасылкі па тэксце даюцца ў квадратных дужках, напрыклад, [3, c. 10]. Пасля тэкста прыводзіцца спіс літаратуры ў адваведнасці з патрабаваннямі ВАК.

Аргкамітэт: 220034, г.Мінск, вул. Румянцава, 13.

ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Кантактны e-mail: siadziba@gmail.com

Паводле kli4nik.info