Header Image
Галоўная
Штогодны міжнародны арт-фэст "ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНIК" адбудзецца 1-2 кастрычніка

 Толькі 100 шчасліўцаў здолеюць патрапіць на арт-фэст "ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНІК", што будзе ладзіцца 1-2 кастрычніка ў Рэчыцкім раёне ўжо ў трэці раз.

Адчуйце унікальную атмасферу жывой музыкі ў аўтэнтычнай беларускай вёсцы!

Вас чакаюць:

• Open-air з выступамі розных файных гуртоў (з Гомля прыедзе "Бан-Жвірба").
• Chill-out зона.
• Кінахлеў
• Кірмаш рамеснікаў.
• Майстар-класы для ўсіх жадаючых (ганчарная справа, дрэваапрацоўка, выраб біжутэрыі, магія аналагавага фотадруку i г.д.).
• Палёты на дэльтапланах.
• Хатняя вясковая кухня.
• Арт-хата
• Гарачае відовішча вогненнага тэатра

Арт-вёска «ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНIК» чакае вас!

 
ГМКГА "Талака" запрашае на майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў "Багацька"

 Паны і паненкі!

ГМКГА «Талака» запрашае ўсіх ахвочых 28 верасня прыняць удзел у майстар–класе па вырабе традыцыйных лялек-абярэгаў.

Лялька- заўсёды актуальны і запатрабаваны атрыбут хатняга, сямейнага побыту. Аднак у старажытнасці нашыя дзяды ўспрымалі лялькі інакш. Яны былі асноўнымі абярэгамі, кожная з іх выконвала свае функцыі. Большасць з іх атаясамляліся з выявай жаночых бостваў.

Лялька Багацька - адна з найбольш шануемых. Яна забяспечвала нябеднае жыццё і дастатак ў хаце.

 
Пабачыць, як жылі радзімічы, цяпер можна на ўласныя вочы (відэа)

 У Гомельскім філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава "На шляху з варагаў у грэкі".

Невялікая экспазіцыя прысвечаная побыту старажытных радзімічаў. На ёй можна пабачыць зброю, прадукцыю старадаўніх рамеснікаў, амуніцыю, прадметы побыту. Рэканструяваная вопратка і ўпрыгожванні даюць уяўленне пра тое, як апраналіся ў 10-12 стагоддзях. Амаль усе рэчы прадаставілі рыцарскія клубы Гомеля.

 

 

 
Як "Талака" ў экспедыцыі хадзіла (лепшыя фота гэтага года)

 Гэты год апынуўся для сяброў і прыхільнікаў гомельскай "Талакі" насычаным на этна-вандроўкі і прыгоды. І чым далей цёплыя  дзянькі, тым з большым цяплом узгадваюцца моманты летніх экспедыцый.

Калі вы яшчэ ня вандравалі з намі па закуточках Гомельшчыны, значыць вы не жылі  поўным жыцццём. У такім выпадку хутчэй выходзьце з намі на кантакт, а пакуль што паглядзіце лепшыя фотаздымкі зробленыя сябрамі ГМКГА "Талака"  падчас этнаграфічных вандровак 2011 г.

Прыемнага прагляду!

 

 

 
Легенда беларускага металу GODS TOWER прэзентуе свой новы альбом у Гомелі

 14 кастрычніка ў Plaza Club выступіць легендарны гомельскі гурт GODS TOWER .

На канцэрце прагучаць песні з новага альбома "Steel says last" - першага альбому гурта пасля 2002 году.

Гамельчукам быць абавязкова!

 
Выстава нефармальнай адукацыі ў Гомелі

 25 верасня ў былым палацы моладзі "Юнацтва" упершыню ў Гомелі пройдзе выстава нефармальнага навучання "Адукацыя - гэта цікава!"

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV”(Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і ГМКГА “Талака” ў межах Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё”.

Наведвальнікі выставы будуць мець мажлівасць даведацца пра валанцёрства, працу ў гуртках, моладзевыя і міжнародныя абмены, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і трэнінгах.

 
Дзень балцкага адзінства адсвяткуюць у в. Хальч пад Гомлем
 22 верасня ў межах агульнабеларускага праэкта “Дзень балцкага адзінства” на старажытным капішчы каля в. Хальч Веткаўскага р-на адбудзецца сапраўдная містэрыя.

У гэты дзень маладзёны з г.Гомеля выправяцца для таго, каб здзейсніць уборку тэрыторыі і запаліць агмяні ў знак пашаны нашым старажытным продкам.

Далучайся і ты!

 
Акустычны канцэрт Re1ikt у Гомелі

 Даўгачаканы выступ гурта Re1ikt адбудзецца ў Гомелі 21 верасня пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".

На канцэрце прагучаць як старыя так і новыя песні з запланаванага на гэты год альбома.

Гамельчукі, спяшайцеся, колькасць квіткоў не бязмежная!

 
Трэнінг для будучых журналістаў NASHKRAJ.INFO

 ГМКГА "Талака" аб'яўляе аб наборы ў шэрагі будучых журналістаў, што будуць ствараць навіны і артыкулы для краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны NASHKRAJ.INFO.

- Ты цікавішся краязнаўствам роднага краю?!?
- Ты хацеў бы словам запальваць сэрцы і абуджаць розум людзей?!?
- Ты хацеў бы навучыцца анлайн-журналістыцы, але не ведаеш дзе і як?!?

Тады табе да нас!

 
Паседжанне краязнаўчай суполкі прысвечанае гарадам-пабрацімам адбудзецца ў Гомелі 15 верасня

 Ўсім краязнаўцам!

15 верасня а 16.00 у ЦГБ ім. А.І. Герцэна адбудзецца паседжанне краязнаўчай суполкі па тэме "У сяброўства няма межаў", прысвечанае гарадам-пабрацімам горада Гомеля.

 
У Гомелі адбудзецца філатэлістычная выстава "Белфіла-2011"

 Ўсім аматарам паштовых марак!

У Гомелі адчыняе свае дзверы VII нацыянальная філатэлістычная выстава "Белфіла-2011".

Свае экспазіцыі прадставяць Азербайджан, Беларусь, Германія, Літва, Украіна.

 
«Сам-насам з кліматам» - шведска-беларуская выстава карыкатур адбудзецца ў Гомелі

 Спяшайцеся пабачыць!

15 верасня 2011 года а 16-ай гадзіне ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі (Гомель, вул. Карповіча,4) адбудзецца адкрыццё шведска-беларускай выставы карыкатуры «Сам-насам з кліматам».

Выстава арганізаваная пры падтрымцы Шведскага Інстытута (Стакгольм) і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і будзе дэманставацца ў Гомелі з 15 па 30 верасня.

 
Выстава "Рэчыцкі народны касцюм на фоне мастацкай традыцыі Гомельшчыны" адбудзецца ў Гомелі

 Шаноўныя паны ды паненачкі!

Запрашаем вас на выставу "Рэчыцкі народны касцюм на фоне мастацкай традыцыі Гомельшчыны".

На выставе ў вас будзе магчымасць убачыць:

- традыцыйныя строі жыхароў Гомельшчыны з фондаў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль";

- фотаздымкі з фондаў Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака";

- прадметы сялянскага побыту з фондаў фальклорна-этнаграфічнага гуртка "Вандроўнік"

Выстава будзе працаваць з 1 па 16 верасня.

Урачыстае адкрыццё выставы: 1 верасня а 14-й гадзіне.

Месца правядзення: галоўны корпус установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, выставачная зала (вул. Савецкая, 104)

Уваход вольны!

 
Прэзентацыя п'есы "мудрости зачало и конецъ" адбудзецца ў Гомелі 2 верасня

 Паважанае спадарства!

Гомельская славянская бібліятэка запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю кнігі І.Прылуцкага "Мудрости зачало и конецъ".

З гэтай нагоды адбудзецца й прэзентацыя п'есы па дадзеным творы.

Калі: 2 верасня, а 16.00

Дзе: Славянская бібліятэка (г. Гомель, вул. Ланге 17)

Уваход вольны.

Прыходзьце, будзе весела!

;)

 
"Жаніцьбу коміна" адсвяткавалі ў Гомельскай вобласці (відэа)

 Старажытны абрад "Жаніцьба коміна" сёлета адсвяткавалі ў в. Дзяржынск (Лельчыцкі раён) 23 жніўня 2011 г.

Сябры ГМКГА "Талака" ня толькі прынялі ўдзел у святкаваннях, але і знялі невялічкі відэа-агляд усяго мерапрыемства.

Прыемнага прагляду!

 
Выступ гомельскага гурта "Млын сонца" (Відэа)

 Гомельскі фолк-гурт "Млын сонца" выступіў на канцэрце ў цэнтральным парку Гомеля 13 жніўня 2011 г.

Праглядаем відэа!

 
Дзе беларусы, там і Купальле

 У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі сьвяткуюць Купальле — сьпяваюць купальскія песьні, скачуць праз вогнішча, пускаюць па рацэ вянкі, сплеценыя з лугавых зёлак. Асобныя знаўцы й шанавальнікі купальскай традыцыі, як, да прыкладу, актывісты гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі "Талака", ладзяць Купальле 22—24 чэрвеня, падчас астранамічнага летняга сонцастаяньня і найвышэйшага росквіту прыродных сілаў. Акурат у гэты час вадзілі купальскія карагоды продкі цяперашніх беларусаў.

 

 
у Хойніцкім раёне адбылося святкаванне старажытнага абраду Русалле (відэа)

 Старажытны абрад Русалле быў адсвяткаваны 18 чэрвеня ў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёну.

Вядома, талакоўцы не маглі не далучыцца да святкаванняў.

Праглядаем відэа! 

 
Як гамельчукі беларускія народныя танцы развучвалі (відэа)

 11 чэрвеня гэтага года ГМКГА "Талака" зладзіла ў Гомелі для ўсіх ахвотных майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах.

Што з гэтага выйшла глядзіце на відэа!

;) 

 


 

 
запрашаем на гомельскае купалле

 Шаноўныя паны й паненкі!

У ноч з 21 на 22 чэрвеня (дзень летняга сонцастаяння) па традыцыі адбудзецца адзін з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў - абрад Купалле.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя.

 
Талакоўцы прынялі ўдзел у ваджэнні і пахванні стралы (Фота і відэа)

 Другога чэрвеня сябры ГМКГА "Талака" прынялі ўдзел у адным з самых адметных абрадаў Гомельшчыны - ў Ваджэнні і пахаванні стралы.

 

 

 
ГМКГА "Талака" запрашае на танцавальны майстар-клас у Гомелі

 Паважанае спадарства!

Дзеўкі і хлопцы!

ГМКГА "Талака" запрашае ўсіх вас на майстар-клас па беларускіх народных танцах, які адбудзецца 11 ліпеня ў Гомелі пад вольным небам.

Хто ўмее - успомніць, хто не ўмее - навучым!

Хада з намі!

;)

 
Прэзентацыя трэцяга нумару альманаха DRUVIS у Гомелі

 Прэзентацыя альманаха DRUVIS, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі беларусаў, тутэйшай дахрысціянскай рэлігіі і міфалогіі адбудзецца ў Гомелі 11 чэрвеня.

 
Як "Талака" Юр'я святкавала і па Тураўшчыне вандравала (Фота)

 На пачатку траўня 2011 года сябры ГМКГА "Талака" запрасілі ўсіх ахвотных ня толькі прыняць удзел у святкаванні Юр'я ў в. Пагост, але і далучыцца да невялічкай вандроўкі-экспедыцыі па Тураўшчыне.

Што з гэтага сталася можаце ўбачыць на фатаздымках.

;)

 

 

 
У Гомелі адбыўся прагляд дакументальнай кінастужкі "Ліквідацыя ліквідатараў" (Відэа)

 23-га красавіка 2011 году, за некалькі дзён да 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС у г. Гомелі адбыўся прагляд дакументальнай стужкі "Ліквідацыя ліквідатараў". 

Стужка была створана пры падтрымцы руха "За свабоду" і "Гомельскага дэмакратычнага форуму" і распавядае пра трагічныя лёсы ліквідатараў наступстваў той страшэннай для нас усіх аварыяў.

Гісторыі, якія вы пачуеце ня могуць не шакаваць. У дзяржаве якая больш за ўсе астатнія пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы людзей, што цаной уласнага здароўя і жыцця прадухілялі больш цяжкія наступствы гэтай падзеі для Беларусі часцей за ўсё ня ведаюць, ня цэняць. Улада адабрала ў іх большасць ільготаў, не клапоціцца аб іх і не аддае ім даніну павагі апроч парачкі радочкаў у газеце з нагоды чарговай гадавіны.

Ня будзьце ж абыякавымі! Праглядзіце відэа і распавядзіце інфармацыю сваім знаёмым, сябрам!

Толькі ведаючы праблемы адзін аднога мы здолеем пабудаваць лепшую Беларусь!

 
''Гуканне вясны'' 2011 (Відэарэпартаж)

 У гэтым годзе каля трыццаці бадзёрых беларусаў і беларусачак выправіліся 20 сакавіка пад Рэчыцу, каб "пагукаць" вясну.

Сябры ГМКГА "Талака" прынялі самы актыўны ўдзел у святкаванні Гукання. 

Глядзіце відэаагляд у трох частках, зняты Ларысай Шчыраковай.

 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 93 - 138 з 192