|
Галоўная
|
Вітаем вас, сябры!
Аматарам традыцыйнай культуры ГМКГА “Талака” прэзентуе дакументальны фільм “Пахаванне стралы” (в.Стаўбун і в.Неглюбка).
Фільм апавядае пра старажытны язычніцкі абрад, які захаваўся толькі ў нас на Веткаўшчыне, галоўным сэнсам якога з’яўляецца засцярога вёскі ад маланкі і пакліканне дажджу. Падчас абраду гучаць старажытныя спевы, водзяцца адмысловыя карагоды, выконваюцца пэўныя рытуальныя дзеянні.
Дата прэзентацыі: 18 чэрвеня а 16.00
Месца правядзення: Філіял Веткаўскага музею народнай творчасці (у парку ім.Луначарскага ля сабору)
|
|
|
Сябры!!!
ГМКГА “Талака” запрашае вас наведаць прэзентацыю дакументальнага фільма “Горад Станіслава Шабунеўскага”.
Стужка апавядае пра жыццё і творчасць чалавека які быў галоўным архітэктрам г.Гомеля ў першай чвэрці 20ст. і, адпаведна, шмат у чым вызначаў аблічча тагачаснага Гомеля. Ягоная архітэктурная спадчына досыць ня блага захавалася і ў сучасным Гомеле, ёй і будзе ў асноўным прысвечаны дакументальны фільм.
Дата прэзентацыі: 17 чэрвеня а 18.00
Месца прэзентацыі: вул.Палесская, 52
|
|
|
13 траўня 2010 года ў вёсках Стаўбун і Неглюбка Веткаўскага раёну адбылося святкаванне традыцыйнага веснавога свята "Пахаванне стралы".
Сябры ГМКГА "Талака" прынялі самы актыўны ўдзел у старажытным абрадзе. Праглядайма фотаздымкі! ;) І паболей пазітыву!
|
|
|
Паважаныя сябры!!!
ГМКГА “Талака” запрашае вас на прэзентацыю кнігі гісторыка Андрэй Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі”. Прэзентаваць кнігу будзе сам аўтар. Галоўны рэдактар часопісу "Arche" Валер Булгакаў таксама далучыцца да прэзентацыі.
Дадзеная кніга - беларускае выданьне доктарскай дысэртацыі вядомага беларускага гісторыка са Швэцыі Андрэя Катлярчука. Асобным выданьнем на беларускай мове выходзіць упершыню, хоць раней друкавалася на старонках "ARCHE" (№ 7-8 за 2008 г.). У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням.
Прэзентацыя адбудзецца 3 чэрвеня па адрасе вул.Палесская, 52 (управа АГП)
Пачатак: 19.30
|
|
|
Паважаныя сябры!!!
Сярдэчна запрашаем наведаць прэзентацыю унікальнага мультымідыйнага DVD дыска “Барды Свабоды”. На адной кружэлцы сабраны 50 выканаўцаў бардаўскай песні, ад славутасцяў да пачаткоўцаў. Дыск змяшчае 250 песен, агульны час гучання 11 гадзін. Дыск з’яўляецца зборнікам гутарак і песен 50 удзельнікаў аднайменнай перадачы на радыё Свабода. Цягам амаль дзвух гадоў кожны тыдзень на радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. Іх творы і складаюць дыск.
Кожны хто прыйдзе на прэзентацыю атрымае дыск у падарунак!
Прэзентаваць дыск будуць славутыя беларускія барды Зьміцер Бартосік, Зьміцер Вінаградаў, Андрэй Мельнікаў.
Прэзентацыя адбудзецца 26 траўня ў 19.30 па адрасу вул. Палесская, 52 (управа АГП) Прыходзь з сябрамі! Да сустрэчы! ГМКГА “Талака”
|
|
|
Паважаныя сябры!!!
ГМКГА “Талака” запрашае вас наведаць прэзентацыю дакументальнага фільма ўласнай вытворчасці - “Палута Бадунова” з серыі “Невядомыя землякі”. Стужка апавядае пра нашу зямлячку, аднаго з заснавальнікаў беларускай партыі сацыялістаў рэвалюцыянераў, змагарку за незалежную Беларусь і зрэшты ахвяру сталінскага тэрору - Палуту Аляксандраўну Бадунову. Прэзентацыя адбудзецца 14 траўня ў 18.00 па адрасу: вул.Палесская, 52 (управа АГП) ГМКГА “Талака”
|
|
|
Вітаем!
Прапаноўваем вашай увазе фатаздымкі са святкавання "Гукання вясны 2010". Прыемнага прагляду!
|
|
|
Паважаныя сябры!!!
Вясна заўжды чакана і жадана ў народзе, вясна – пачатак новага земляробчага года, вясна – адраджэнне, абуджэнне прыроды і чалавека. Нашыя продкі заўжды імкнуліся па магчымасці прыспешыць надыход вясны, прылёт птушак з далёкіх краёў. Дзеля гэтага выконваўся шэраг адмысловых абрадаў ды рытуалаў. ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх жадаючых наведаць ды паўдзельнічаць у адным з самых цікавых святаў - “Гуканні вясны”, паспяваць адмысловыя песні-вяснянкі, павадзіць веснавыя карагоды, паскочыць традыцыйныя танцы пад дуду і проста адпачыць на прыродзе. Далучайцеся!
|
|
|
ГМКГА "Талака" разам з гомельскай суполкай Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць вас прыняць удзел у трэцяй агульнанацыянальнай дыктоўцы прысьвечанай міжнароднаму дню роднай мовы.
Пераможцы атрымаюць падарункі! Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя! Узрост не абмежаваны. Падтрымай беларускую мову беларускім словам! Дакажы дзеяннем што яна ня згасла і ніколі не памрэ! Разам з намі дыктоўку піша ўся краіна! Пасля дыктоўкі адбудзецца прагляд фільму (якога канкрэтна шчэ ня вызначана, чакайце навін заўтра). Сустрэча адбудзецца 22 лютага а 17.00 па вул. Палескай, 52 Прыходзьце абавязкова!
|
|
|
Сіламі патрыятычнай моладзі ў Гомелі разгорнуты праэкт “НОВЫЯ ЛЮДЗІ”.
Гэй, людзі!!! Тыя, хто цікавіцца нацыянальнай музычнай культурай і ня толькі, вашай увазе прапаноўваецца DVD-дыск с запісамі лепшых беларускіх музычных выканаўцаў. На дыску прадстаўлены больш за 800 кампазіцый каля 50 выканаўцаў! Амаль 46 гадзін гучання! Умоўна музыка падзелена на 7 катэгорый: ад бардаўскіх акордаў да магутнага рыку гітары, ад старажытнай дуды да рэп-чытанкі. Кожны знойдзе тут музыку на свой густ. Гарантуем! І галоўнае - дыск можна атрымаць НА ХАЛЯВУ!!! Таму хутчэй глядзіце падрабязнасці!
|
|
|
24 студзеня ГМКГА “Талака” ладзіла каляднае ігрышча для моладзі “Жаніцьба Цярэшкі”.
Сярод выдатных з’яў беларускай фальклорнай спадчыны асаблівае месца займае “Жаніцьба Цярэшкі”. Гэта адна з найбольш цікавых нацыянальных форм каляднага абрадавага ігрышча моладзі, якая дасягнула шлюбнага ўзросту. Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае тут умоўны карнавальны, гульнёвы характар. Аднак распрацаванасць сцэнарыя “Жаніцьбы Цярэшкі” ў беларусаў, багацце песеннага, танцавальнагаі музычнага кампанентаў, асаблівая ўзрушанасць і “прынцыповасць” удзельнікаў дзейства ў выбары пары паказваюць, што для шэрагу пакаленняў нашых продкаў гэтае ігрышча было нечым большым, чым проста святочнай забавай. За ім хаваецца, відаць, яшчэ язычніцкі і вельмі важны для народа абрад, які рэгуляваў фарміраванне новых сямейных гнёздаў.
|
|
|
2 лютага у Гомелі адбылася прэзентацыя фільма вытворчасці ГМКГА "Талака" з цыклу "Невядомыя землякі" - "Пётр Карповіч - герой-антыгерой". Узнятае ў гэтай стужцы пытанне абудзіла гледачоў на бурлівае абмеркаванне.
Што рабіць, калі вакол цябе здзяйсняецца зло, калі яно сыходзіць непакараным, калі прыгнятаюць кволага і безабароннага?!? Застацца ў цені або пачаць дзейнічаць?!? І калі дзейнічаць то якім чынам - радыкальна ды рашуча, помсцячы злу, альбо паступова ды памяркоўна, расцягваючы па часе ягонае панаванне?!? На прыкладзе жыцця нашага земляка мы паспрабуем паказаць усю супярэчлівасць пастаўленых пытанняў. Пасля яго прагляду кожны зможа сам адказаць на гэтае пытанне і выказаць сваё меркаванне.
|
|
|
13 студзеня на Стары Новы год, ГМКГА “Талака” вось ужо чатырнаццаць год запар калядуе па Цэнтральным рынку. Калядоўшчыкі з зоркай, казой і мядзведзём абыходзяць гандляроў, віншуюць з Калядамі, зычаць усяго найлепшага згодна з традыцыяй: “Каб у гэтай хаце было заўжды што даці, каб мякіну не таўклі і хлеб з яе не пяклі”, ”Каб у кожным куточку было па сыночку, а як укоціцца бочачка каб была яшчэ і дочачка”, “Каб былі міскі і лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты”, “Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося”.
|
|
|
Гэй, людцы добрыя!!! Дзяўчаты да хлопцы, мужчынкі дый жанчынкі, бабулькі ды дзядулькі, дзядзькі ды цётачкі!!! Вы дасягнулі шлюбнага ўзросту? То сардэчна запрашаймо прыняць удзел у "Жаніцьбе Цярэшкі" - адной з самых папулярных і найбольш цікавых нацыянальных форм каляднага абрадавага ігрышча! Свята з’яўляецца сапраўднай інсцэніроўкай шлюбнага абраду. Праграма абрада будзе складаецца са спеваў, скокаў пад дуду, гульняў, карагодаў. "Ай, будзім мы піва варыць, Будзім мы сыноў жаніць, Будзім мы гарэлачку гнаць, Будзім мы дачок аддаваць.." Далучайцеся, сумна ня будзе!!!
|
|
|
Арганізатары: Дзяржаўная ўстанова “Музей гісторыі горада Гомеля”, дырэктар Юлія Святаславаўна Купрэева. Гомельская газета “Аксамітны жах”, мастацкі рэдактар Андрэй Скідан. Месца і час правядзення: Музей гісторыі города Гомеля (г. Гомель, вул. Пушкіна, 32). Пачатак – 18 снежня 2009 г. а 17.00. Удзельнікамі будуць сталыя аўтары газеты: Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава і паэт-бард Андрэй Мельнікаў. Кожны аўтар на працягу 20 – 25 хвілін будзе прэзентаваць свой літаратурны блок, які складаецца з дэкламацыі ўласнай творчасці і твораў сяброў-паэтаў, прыхільнікаў “Аксамітнага жаху”. Літаратурна-музычная вечарына “Аднаўленне рэпутацыі” з’яўляецца доўгачаканым працягам традыцыйных аксамітных чытанняў, ініцыяваных калектывам газеты “Аксамітны жах”. Інфармацыя аб мерапрыемстве: “Аксамітны жах” ўбачыў свет вясной 1994 года, і з таго часу імкнуўся, згодна сваім магчымасцям, фарміраваць культурную сітуацыю ў горадзе, у першую чаргу арыентуючыся на стваральны гомельскі андэграўнд, які мае добрыя і старыя традыцыі.
|
|
|
Паважаныя сябры!!! 
12 снежня адбудзецца сустрэча з прафесарам гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта Алегам Латышонкам. Аўтар прэзентуе кнігі “Жаўнеры БНР” і “Нацыянальнасць – беларус”.
|
|
|
25 лістапада гэтага году ў Гомель, на музычна-літаратурную сустрэчу прыйшлі аматары жывога слова і песні ў выкананні знакамітых беларускіх выканаўцаў, сярод якіх былі паэт і бард Эдуард Акулін, паэт Леанід Дранько-Майсюк і бард Алесь Камоцкі.
|
|
|
Паважаныя сябры! 27 лістапада ГМКГА "Талака" запрашае на прагляд дакументальнага фільма прысвечанага славутай старонцы ў гісторыі беларускага рэзістанса XX ст. - Слуцкаму збройнаму чыну 1920 г.
Прагляд адбудзецца па адрасу: вул. Палесская, 52. Уваход вольны. Пачатак а 18.00
|
|
Паважаныя сябры!!!Запрашаем вас 25 лістапада а 18.00 на сустрэчу з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным, паэтам Леанідам Дранько-Майсюком, бардам Алесем Камоцкім. У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў Эдуарда Акуліна “Вітражы”, кнігі Леаніда Дранько-Майсюка “Анёлак і я”, бард Алесь Камоцкі прадставіць на суд слухачоў сваю новую кружэлку пад інтрыгуючым назовам -- "9". Сустрэча адбудзецца па адрасу: Палесская, 52.
|
|
|
50-гадовы юбілей Анатоля Сыса адзначылі на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў святам паэзіі “Дух – гэта, людзі, Я!” 31 кастрычніка.
Сябры ГМКГА "Талака" наведалі мерапрыемства. Чытайце агляд і праглядайце відэа!
|
|
|
Вось ужо трэці год ГМКГА “Талака” ладзіць мерапрыемтва ў дзень нараджэння паэта і запрашае наведаць яго ўсіх неабыякавых да творчасці таленавітага дзеяча літаратуры з Гарошкава. Менавіта 26 кастрычніка 2009 года А. Сысу споўнілася б 50 год. Пасля сябе ён пакінуў не толькі цудоўныя творы, але і ўспаміны пра сябе як пра загадкавую, неардынарную, эксцэнтрычную асобу, пра што не раз узгадвалі і ўдзельнікі, і госці мерапрыемства.
|
|
|
20 кастрычніка 2009 году споўнілася 20 год з дня рэабілітацыі архітэктара Станіслава Шабунеўскага жыццё і творчасць якога неразрыўна звязаны з Гомелем. Сваім мастацтвам архітэктар зрабіў значны ўнёсак у градабудаванне ды архітэктуру Гомеля. Цягам 35-ці год Станіслаў Шабунеўскі з’яўляўся цэнтральнай фігурай архітэктурна–будаўнічай праграмы развіцця горада. Ён будаваў жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі, шпіталі, паркі, храмы, гатэлі. Ягоная архітэктурная спадчына добра захавалася ў Гомелі, да нашых часоў дайшлі каля дваццаці будынкаў спраектаваных Станіславам Шабунеўскім. Летась актывісты грамадскай краязнаўчай арганізацыі Талака зладзілі пешую экскурсію “Горад Станіслава Шабунеўскага”, а сёлета да дваццацігоддзя з дня рэабілітацыі знялі аднаіменную відэаэккурсію Пяцідзесяціхвілінны відэаматэрыял утрымлівае багатую біяграфічную, гістарычную інфармацыю і канешне падрабязнае апісанне архітэктуранй спадчыны Станіслава Шабунеўскага. Прыемнага прагляду!
|
|
|
Паважаныя сябры! Запрашаем вас 26 кастрычніка а 19.00 на літаратурную вечарыну прысвечаную памяці паэта Анатоля Сыса. Падчас вечарыны вы пачуеце вершы паэта, спевы Андрэя Мельнікава,паглядзіце рэпартаж пра адкрыццё помніка Анатолю Сысу ў Гарошкаве ў мінулым годзе і шмат чаго іншага! Прыходзьце, будзе цікава! Імпрэза адбудзецца па адрасу: вул. Палесская, 52
|
|
|
Як вядома ГМКГА "Талака" штогод ладзіць святкаванне Купалля ля Добруша на рацэ Іпуць. Гэтым летам мы ня толькі святкавалі, а яшчэ і здымалі ўсё на камеру!
Мы зрабілі невялікую кінастужку аб тым як усё было і ў нас атрымалася някепская кінахроніка "Купалля 2009". Ты ніколі ня бачыў як святкуюць Купалле? Ты хочаш больш ведаць аб традыцыйных святах свайго народу? Тады праглядай відэа і каментуй!!! P.S. Калі ты удзельнічаў то ты проста абавязаны знайсці сябе на відэа!
|
|
|
8 верасня 1514 года літвіны і русіны разбілі расейскае войска ў бітве на рацэ Крапівенцы, што знаходзіцца ля Воршы. Гэтая выдатная перамога (30-тысячнага войска над 80-тысячным) надоўга спыніла расейскую экспансію. Гістарычная перадышка падоўжыла «залаты век» Вялікага Княства Літоўскага, калі расквітнелі ў ім культура і мастацтвы, дала шанец беларускаму Рэнэсансу і Рэфармацыі паўплываць на фармаваньне нацыі.
Традыцыйна штогод на месцы бітвы пад Воршай у першыя выходныя верасня праходзіць бардаўскі фэст. Барды і моладзь зьяжджаюцца на Крапівенскае поле каб аддаць даніну павагі гэтаму ганароваму ўчынку нашых продкаў. Сябры ГМКГА "Талака" наведалі мерапрыемства. Чытаем ды праглядаем відэа!
|
|
|
Міжнародны музычны фестываль Be Free праводзіўся у гэтым годзе ужо ў трэці раз. Папярэднікамі Чарнігава былі Луцк і Львоў, якія віталі ўсіх выканаўцаў і аматараў незалежнай музыкі у папярэднія гады. Фэст задумваўся як магчымасць для ўсіх беларускіх музычных калектываў выказаць сваю думку і паказаць сваю творчасць, якая, нажаль, не заўсёды знаходзіць паразуменне ўва уладаў Беларусі.
Фэст Be Free 2009 у Чарнігаве сабраў вялікую колькасць творчых калектываў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Сярод самых знакамітых удзельнікаў Be Free 2009 можна адзначыць гурты "Ляпіс Трубяцкой", "Воплі Відаплясава", "ULIS", "Vladivostok". Дзякуючы таму, што да Чарнігава (у параўнанні з Луцкам ды Львовам) з Беларусі дабрацца было вельмі проста ў гэтым годзе на Be Free з'ехалася вялізарная колькасць беларусаў. Сябры ГМКГА "Талака" не маглі абмінуць сваёй увагай гэты фэст жыцця ды музыкі і наведалі яго!Праглядаем нашыя відэа!!!
|
|
| | << [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 [Наступная] > [Апошняя] >>
| | Вынікі 139 - 184 з 192 | |
|