Чытацкая аудыторыя Гомеля напачатку XX ст.

0
119
аудыторыя чытачоў бібліятэк у Гомелі

Тэмы “кніга” і “чытач”, “бібліятэчная установа” і “чытацкая аудыторыя” непарыўна звязаны паміж сабой. 3 гэтай прычыны актуальным з’яўляецца пытанне аб фарміраванні чытацкай аудыторыі насельніцтва Гомеля на розных гістарычных этапах і развіцці яе інтарэсаў ды чытання.

Аблічча чытацкай аудыторыі Гомеля фарміравалася на падставе шэрагу аб’екгыўных абставін: узроўня адукаванасці насельніцтва, яго прафесійных і культурных запатрабаванняў і г.д. Стракатасць этнічнага складу гарадскіх жыхароў і, адпаведна, неаднолькавая арыентацыя на тыя ці іншыя духоўныя каштоўнасці і традыцыі надавалі спецыфічнае адценне сферы запытаў чытачоў. Узрушанае сацыяльна-эканамічнае развіццё павятовага горада ў першыя гады XX ст. пацягнула за сабой павелічэнне сярод гараджан колькасці спецыялістаў (асабліва звязаных з абслугоўваннем чыгункі і работай прадпрыемстваў), навучэнцаў гімназій і вучылішчаў, некалькі змяніла полава-узроставую структуру адукаваных у бок пашырэння жаночай часткі чытачоў і паніжэння ўзроставага паказчыка чытацкай аудыторыі. Напрыклад, шматтысячнае насельніцтва горада ў 1914 г. штодзённа прачытвала толькі па падпісцы, не ўлічваючы колькасць бібліятэчных дадзеных, каля 6000 адзінак палітычных, камерцыйных, афіцыйных, мясцовых і спецыялізаваных перыядычных выданняў на рускай, яўрэйскай, польскай і інпіых мовах [Гомельская копейка. 1914. 20 января. С.2.]. Сярод наведвальнікаў бібліятэк пры розных таварыствах значную большасць складалі навучэнцы.

Важна адзначыць фактары, уплывовыя на чытацкія залатрабаванні. Згодна павевам часу вялікі размах набывае рэклама кнігі на старонках мясцовага перыядычнага друку: непасрэднае размяшчэнне інфармацыі аб магчымасці вьшіскі прац таго ці іншага аўтара, таксама крытычныя водгукі на модныя айчынныя і замежныя творы, запрашэнне на літаратурныя вечарыны, арганізаваныя дабраахвотнымі таварыствамі і гурткамі, паведамленні аб жьщці выдатных шсьменнікаў-сучаснікаў, друкаванне твораў маладых мясцовых гомельскіх літаратараў (вершаў, фельетонаў, аповедаў). Вялізную ролю ў выхоўванні чытацкіх густаў адыгрывала драматычнае майстерства, менавіта праз аматарскія пастаноўкі ўдзельнікаў гомельскага музычна-драматычнага таварыства станавіліся вядомымі і прыцягвалі да сябе ўвагу творы класікаў і модныя сучасныя п’есы. Асаблівая значнасць у выбары літаратуры была абумоўлена тым, што хатняе чытанне напярэдадні першай сусветнай вайны заставалася адным з асноуных, а ў некаторых выпадках ледзь не адзіным спосабам баўлення вольнага часу для адукаванай часткі гамяльчан.

Па дадзеных статыстыцы, у гомельскай бібліятэцы таварыства распаўсюджання асветніцтва паміж яўрэямі ў красавіку 1913 г. было прапанавана чытачам 3494 кнігі, з іх на рускай мове — 3090, астатнія — на яўрэйскай і старажытнаяўрэйскай [Гомельская мысль, 1913. 7 мая. С. 3.]. З рускамоўных выданняў гамяльчане больш за ўсё цікавіліся белетрыстыкай; бібліятэка выдала для чытання 1634 кнігі адпаведнага зместу; дзіцячыя кнігі таксама карысталіся попытам. Значнай выглядае лічба прачытаных кніг у галіне літаратуры і крытыкі. Чыталі навукова-папулярныя выданні, гістарычныя творы, кнігі па грамадскіх навуках, прыродазнаўству, філасофіі. Прыярытэтным накірункам застаецца перыёдыка, за 22 працоўных дня бібліятэкары выканалі 166 заказаў на часопісы і зборнікі. Згодна звесткам аб чытаемасці па аўтарах ў той жа бібліятэцы за 1912 г., першыя месцы па колькасці зваротаў у руках чытачоў выгрымалі кнігі такіх айчынных пісьменнікаў як Л. Талстой (1359 разоў), Ф. Дастаеўскі (875 разоў), А. Купрын (644 разы), замежных — Заля (488 разоў), В. Гюго (462 разы), Мапасан (452 разы) і г.д. [Гомельская мысль. 1913. 7 мая. С.3.]

Разам з пашырэннем ахопа друкаванай прадукцыі і болыл строгай ацэнкай яе якасці ў разглядаемы перыяд з’яўляюцца новыя рысы ва ўзаемаадносінах чытач — бібліятэкар. Гамяльчане, як можна меркаваць па скаргах на старонках мясцовай прэсы, выказваюць у некаторых выпадках незадаволенасць нізкай культурай абслугоўвання, спробамі абмежавання ў выбары літаратуры, адвольнай выдачы дэфіцытнай літаратуры з бібліятэчных паліц і інш.

Такім чынам, у жасці спажыўцоў друкаванай прадукцыі ў межах Гомеля напачатку XX ст. выступалі рознастайныя слаі насельніцтва, што адбілася на спектры літаратуры, якая выклікала зацікаўленасць і карысталася пэўным попытам.

Аўтар: А.Р. Яшчанка
Крыніца: Истории библиотечного дела и библиофильство. Материалы Межгосударственной научно-практической конфе-ренции / Гомел обл. б-ка. — Гомель, 2002 — 90 с. Ст. 61-62.