“Чырвоны кут” Алега Боклага

0
1151
Чырвоны кут, кут, Боклаг

9 красавіка ў Паляўнічым дамку ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу гомельскага беларускамоўнага мастака Алега Боклага “Чырвоны кут”.

Апроч прэзентацыі ўласнага збору твораў аўтар прадставіць на ўвагу грамадскасці караткаметражны мастацкі фільм “Вечны”.

Чытайце нашае кароткае інтэрвію з Алегам Боклагам.

– Алег, чаму прысвечана выстава і якая тэма яе аб’ядноўвае? Чаму яна актуальна для цябе зараз?

– “Чырвоны кут” з’яўляецца сакральным месцам у сялянскай хаце. Свайго роду гэта пункт, які адмяжоўвае чалавечае жыллё ад света дзе размешчаны нейкія трансцэндэнтныя сілы прыроды (Бог). І у той жа момант, гэта тое месца, якое павязвае чалавека з гэтым светам і дазваляе яму трымаць сувязь з Богам.

Па сутнасці мае жывапісныя працы гэта творы, якія я спрабую паставіць на мяжу паміж светам людзей і светам найвышэйшым. Яны знаходзяцца адной нагой тут, але яшчэ не цалкам перайшлі у іншы свет. У працах ужо згублена тое, што характарызуе свет людей, але яшчэ не набыта тое, што характарызуе свет Бога. Мае працы гэта такія ківачы (маятнікі), што хістаюцца з боку ў бок, спрабуючы намацаць пэўныя кропкі сутыкнення, што дазволяць наладзіць нейкую сувязь двух бакоў і стварыць адмысловы канал названы “Чырвоным кутом. І ў выніку дазволяць у будучыні даць адказы на самыя цяжкія пытанні чалавека.

Гэтая тэма цікавіць мяне амаль увесь час. Мабыць толькі я раблю спробы разглядаць яе з розных бакоў і рэалізовываць можно без регистрации праз розныя сродкі выразнасці, тым больш, што тут закранаецца адзін з аспектаў беларускай культуры. Беларуская ж культура, як любая іншая этнічная ў сваёй аснове культура, мае асноватворчыя прынцыпы, якія дазваляюць трымаць пэўную сувязь між светам жывых, светам Бога і светам продкаў. Таму праз яе я і спрабую глядзець на творчасць. І з гэтай жа прычыны, з’яўляецца і цікаўнасць да творчасці ў яе плыні.

Хоць працы, прадстаўленыя на дадзенай выставе можа і не зусім адпавядаюць канонам народнай, этнічна-беларускай творчасці і хутчэй з’яўляюцца праявамі індывідуальнага пошука.

– Гэта першы прарыў на “вялікую сцэну” ці ты ўжо маеш багаж творчых дасягненняў?

Я ўжо меў персанальныя выставы ў Гомелі. Яны адбываліся ў зале Ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Гэта “Каля дня” 2009 года, яшчэ адна ў 2007, але я ўжо запамятаў яе назву. У 2011 годзе, у жніўні-верасні, адбылася персанальная выстава ў горадзе Мінску, у зале “Галерэі ўніверсітэта культуры і мастацтваў” Палаца Рэспублікі. Яе назва была “Іншыя цені”.

– Чаму прысвечаны караткаметражны мастацкі фільм “Вечны” і хто ягоны аўтар/аўтары? Ён нейкім чынам дапаўняе выставу ці будзе дэманстравацца проста для разнастайнасці?

Аўтары фільму я і мой сябра Яўген Патапенка. Летась мы яго адздымалі. Ён з’яўляецца хутчэй творчым пошукам і эксперыментам і да выставы  падыходзіць бадай, толькі сваёй ідэяй невызначанага пошука.

Вялікі дзякуй, поспехаў і далейшых творчых дасягненняў!

Раім усім неабыякавым да мастацтва наведаць выставу Алега ды падтрымаць юнага майстра, што нядаўна пачаў выкладаць у мастацкай вучэльні па-беларуску!

😉

Калі: 9 красавіка а 17.00

Дзе: “Паляўнічая хатка” (г. Гомель, вул. Пушкіна, 32)

Выстава будзе дзейнічаць да 13 траўня.

Аўтар: Яўген Меркіс