Чорт — гэта нячыстая сіла, злы дух. Ведзьма — таксама нячыстая сіла. Калі нячысць ёсць у хаце — значыць, там будуць скандалы, балеюць людзі.
Чорт можа быць з рагамі. У абліччы чалавека і ў яго могуць быць відны рогі. Але іх бачаць не ўсе. А людзі, якія лечаць ад нячыстай сілы.
Нельга памінаць чорта. бо гэта прыводзіць да бяды. Можа захварэць дзіця. Чорт можа пасяліцца ў хаце. Нада казаць: “Бог з табой”.
Еслі дзіцё крычыць ноччы — гэта жарты чорта. Сварка ў сям ’і — чорту радасць.
Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н. студэнткай Маісеенка В.
Водзіцца чорт у балоце. Можа і чалавека завесці ў балота. Можа падысці ў вобразе чалавека і абдурыць, усякай пакасці накласці ў карманы.
Чорт можа даць чалавеку палку, а сказаць, што гэта — лапата, і чалавек верыць, пакуль не адыйдзе ад яго. Чорт можа абышто ў комін накідаць, ва двары напакасціць.
У чорта длінная барада і рогі іе на кашлатай галаве, а ззадзі — хвост, як пуга.
Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.
Чорт — гэта нячыстая сіла. Папа мой расказывал. Шла легенда. Жыл муж з жонкай. Дружна жылі, а чорт сідзіт пад прыпечкам і думает: “Не чортам буду, еслі не паругаю іх”.
I гаварыт жене:
Твой муж чераз недзелю умрёт. Я цебе падскажу, што дзелаць, чтоб не умер. Возьмі брітву (балыпую) і ў него на барадзе выраж волас. Як уснёт, в двенаццаць часов ночы выраж, а завтра кінеш у печку і спаліш.
I мужу чорт гаварыт:
Слушай, твая жена цебя сегоння ноччу зарежет.
Да ты што! Мы жывём душа ў душу!
Сегоння ў полнач прітварысь, што спіш, і пасмотрыш, што будет дзелаць.
Муж лёг, не жыліўся, і прітварыўся, што ўснул. Жена сопроцівлялася са сном, і наступіла полнач. Ана думает, што муж уснул, взяла брітву, подошла з брітвой і толька накланілася. А муж смотріт: дзійствіцельна, правду чорт сказаў. Как подскочіт да как дал в уха:
Ты што, рэшыла зарезаць?
Да ты што! Чорт сказаў, што ты умрёш, еслі волас не вырежу.
А чорт скачет і в ладошы хлопает: “Вот я сваё дзела сделал. Вы паругаліся і пабіліся!”
Еслі таваріш плохіе дзела, значыт в тебе вселілся чорт.
Запісана ў г. Светлагорск ад Макарчук Надзеі Яфімаўны, 1944 г.н. раней жыла ў в. Стасееўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. студэнткай Фаміной Ю.
Чорт… Вот чорта я бачыла. Чорненькі столб і два вочкі. Чорт у конях быў. Ён жа мяне не зачапаў. Такі, як на карцінках у дзетак.
Помню, бацька яшчэ расказваў. Хлопец прыйшоў ноччу з гульні, сеў вячэраць. Бачыць — адчыняюцца дзверы, зайшоў у хату чорт і дзесь дзеўся.
Запісана ў в.Сямёнаўка Рэчыцкага р-на ад Кірэпко Пелагеі Рыгораўны, 1923 г.н. студэнткай Галаўко К.
Мы гаворым, а ён тут е, ён -усюды, усюды яму трэба зрабіць подла.
Ну вот жа е рай і пекло. У пеклі хто там, дак ето ж іх работа. Шчэ я була малая, дак казалі, што ето, як Бог выводзіў душы з Ада, а ён (чорт) на цапу быў дак ён сільно роў. А Гасподзь сказаў: “Родзіцца твая тысяча, дак тады дзяваць некуды будзе”.
А яны ж падымаюць чалавека із магілы. I мне кажацца так: еслі ты знаеш, то не паміраеш, бо памерці не можна, нада перадаць яму тое, а еслі не перадась, значыць, не памрэ. I вот яны падымаюць чалавека., ён і прыдзе к табе, як точна чалавек той, што ты яго знаеш.
Калісь яшчэ було: вячоркі збіраліся. То калісь вячоркі на скрыпцы ігралі, дак у нас быў такі адзін, ён так красіва іграў — танцаваць жа красіва хацелі. Дак ён пашоў, іграў там ужэ вяселле ці што.
Ідзе, аж два маладыя хлопцы падышлі да кажуць: “Дзядзечка, хадзем да нас, да паіграеш, мы патанцуем”. А той ужэ: “Няма калі. дадому трэба мне”. “Да мы табе добра заплацім, толькі хадзем паіграй”. Ён сагласіўся тады.
Пашоў, прышоў у такі харошы палац. Да пасадзілі, і ён ім іграе, а яны так танцуюць, так арудуюць. Ён замеціў, што яны з хвастамі. Дак скакалі, ужэ грошай насыпалі, дак самі пашлі, а певень запеў. Яны пашлі, аж ён сядзіць на купіне, у балоце. У балоце на купіне сядзіць і ворах, прасціце, гаўна ляжыць. Вот і заплацілі.
Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакова Хойніцкага р-на студэнткай Салаўёвай Т.
Гэта — д’ябал, які падобны на чалавека, але на галаве ў яго растуць рогі, а замест рук і ног — капыты.
Каб не было ў хаце чорта, трэба тры разы на дні маліцца. А яшчэ чорт баіцца крэста.
Бог страляе маланкамі ў тыя хаты, дзе схаваўся чорт, а калі забіваець жывёл, то кажуць, што эта чорт, а не зьвер. Ён хаваецца пад якую-небудзь жывёлу. I кагда Бог пападае ў чорта, так дождзь тагды доўга ідзе.
А яшчэ, каб чорт не схаваўся ад навальніцы ў хаце, трэба з хаты выгнаць ката ці сабаку.
Запісана ў в. Бабічы Рэчыцкага р-на ад Суваліч М.Ц., 1940 г.н. студэнткай Біруковай Т.
Чорт — гэта сіла нячыстая. I з віду страшны: з рагамі, з капытамі, з хвастом. Чэрці ў балотах вадзілісь. Людзям ані шкодзілі, маглі ў багну зацягнуць. Трудна ўратавацца было ад іх. Яны маглі і ў дом прыйці. Так людзі крыжы на вокнах выводзілі, штоб адагнаць іх. Но лепей з чортам не сустракацца зусім.
Запісана ў в. Капатыевічы Петрыкаўскага р-на ад Сарокіна Івана Раманавіча, 1920 г.н. студэнткай Усавай Л.
Ведаю гісторыю пра дуб, які пад дваром каласіцца, што цяпер сцягі? Бо, бывала пагонім жывёлу на дворкі, то ўсюдакі можна пасвіць, а пад дуб падагнаць не можна, бо зараз выскачыць некі белы кот, пачне енчыць, зубы скаліць — адганяе жывёлу і што яму ўрадзіш, калі гэта чорт заміж ката.
На пачатку света чарты былі без рагоў але раз чорт спраціўляўся з панам богам ды кажа на яго: “Які ж ты дзіўны”. А Бог: “Ето ты дзіўны, бо на табе рогі”. Чорт мац, мац, на галаве ўсё ж ёсць. I гэта застыдаўшыся, пайшоў. Ад гэтай пары ў кожнага чорта рогі.
Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на ад Анішчанкі А.І., 1928 г.н. студэнткай Яўцюшкінай Т.
Чорт — злы дух, звязаны з нячыстай сілай. Ён падобны на чалавека. Усё цела яго пакрыта шэрсцю. Ён мае хвост, рогі, казліныя ногі, кіпцюры. Чорт вельмі часта з’яўляецца ў вобразе старца або маладога хлопца, але і таксама можа быць і жывёлай, птушкай. Чэрці былі скінуты на зямлю Богам за тое, што яны хацелі пазбавіць Бога ўлады, пярэчылі яму ва ўсім. Чэрці жывуць у балоце, у пекле. Чорт заўсёды сочыць за чалавекам і імкнецца напакасціць, увясці ў грэх. Каб засцярагчыся ад чорта неабходна прачытаць малітву. Людзі кажуць: “Баіцца чорт крыжа”. Чорты любяць хадзіць адзін да аднаго ў госці, шумна спраўляць вяселлі. Яны могуць збіць з дарогі, наслаць непагоду.
Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на ад Андрэевай Надзежды Абрамаўны, 1927 г.н. студэнткамі Шчур А., Макарэвіч А.
Чорт — мае чалавекападобны вобраз. 3 выгляду ён чорны, калматы, на галаве ў яго двое рагоў, ззаду хвост, на нагах і руках шмат вострых кіпцюроў. Асноўнае месца, дзе жыве чорт, — пекла. Многія лічаць, што чорт — гэта былы анёл, скінуты Богам на зямлю. Чорт можа быць у самых розных месцах, акрамя, вядома, цэрКваў, касцёлаў і іншых месцаў, якія здаўна лічацца святымі.
Чорт усяляк шкодзіць чалавеку. Ён неадступна сочыць за кожным чалавечым крокам, імкнецца зрабіць яму шкоду, пагубіць яго душу. Чалавек, які заключаў з Чортам “дагавор”, страчваў не толькі сваю душу, але і розум.
Самым пэўным сродкам супраць чарціных падкопаў з’яўляецца крыж і малітвы.
Запісана ў в. Роза Люксембург Ельскага р-на ад Вярбіцкай М.Л., 1942 г.н. са слоў яе маці студэнткай Дворак Л.
Ой, дажа не хачу пра яго гаварыць. А то калі пра яго падумаеш плахое, то ён адамсціць усягда. Я знаю, што тыя людзі, што на сябе рукі хацелі накласці, то ён усё роўна давядзе да смерці. I калі яны будуць уцягваць чалавека, штоб ён ці вяровачку на сабе завязаў, то сільна яны радуюцца, смяюцца.
Запісана ў в. Батвінава Чачэрскага раёна ад Кулікававай Наталлі Паўлаўны, 1931 г.н. студэнткай Цімохавай А.
Чорта нельзя паклікаць у хаце. Калі памянуць — можа прыйсці, можа прыздацца.
Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на ад Сайкінай Ніны Гаўрылаўны, 1930 г.н. студэнткай Бужан А.
Чорт — гэта нячыстая сіла. Кажуць, што ён нападобіе казла, з рагамі, а нос такі нападобіе, як у свінні лыч. З’яўляцца можа ў любым абліччы. Я маю на ўвазе, у абліччы любога чалавека, а не жывёліны. Раз знаёмая мне дзяўчына расказвала. Прышла яна са школы. Калі зайшла ў двор, то ўбачыла, што бацька палез на крышу, на хлеў, а калі ўвайшла ў хату — бацька на краваці ляжыць. Казала, увайшла дык анямела, так злякалася. А чорт, відна, душу бацькі ўзяў, бо той жа алкашлік быў.
А памінаць чорта не нада, каб ён ля цябе не вярцеўся. I вот, як сядзім, не нада нагамі калыхаць — ты яго калышаш.
Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Філімонцавай Ніны Платонаўны, 1937 г.н. студэнткай Старыкавай Т.
Ну, он может быць разным. Вот был у меня старшый брат. Хадзіў у клуб, быў далеко. I кагда ідзе, у адном і том месцы какаята белая каза выходзіць. Адзін раз ішоў ён з клуба, і, представь себе, каза ево завела куда-та, вон куда… Эта быў чорт.
А аднажды, брат расказваў, кагда шоў, ён прыгнуў на яго. Ён тагда прыйшоў пад утра, кагда петухі запелі. А кагда петухі запаюць, тагда чэрці ісчэзают і ўся нечысць.
А ешчо быў случай. Умер у адной жэншчыны муж. Ана так плакала, балела очень, стала сохнуць.
Пастучалі ей в дверь, яна адкрыла — стаіць муж.
Прадалжалась так доўга. Яны вмесце і ў пасцелі, і елі, ну. Как вмесце жылі. Ана ну ваабшчэ стала не такой. I ёй сказалі, кагда будзеце кушаць вмесце, ты спецыяльна ўрані што-нібудзь і пасматрі, какіе ў нево ногі. Ана так здзелала і ўвідзела, што ногі, как капыта. Ана іспугалась і очень стала баяцца ево. Стала хадзіць і па цэрквям, па бабкам, святым макам усё пасыпала (ат всякай нячыстай сілы мак святой сыплюць: па ўглам, ля парога пасыпаюць).
Доўга ана з ім баролась. I патом ён ужэ ў хату не заходзіў Відзела ў акно, так бегаў дабіваўся, но не мог уже папасць.
Запісана ў г. Жлобін ад Філіпавай Галіны Васільеўны, 1941 г.н. студэнткай Коцікавай С.
Каб пазбавіцца ад нячыстай сілы, нада браць кастру ад лёна, калі яго мнуць, і пасыпаць перад уваходам ва двор, у хлеў, усюды, дзе ёсць парог, ілі крапіву-жгунку. Тады, гавораць, што нячыстая сіла не зможа прайсці цераз еты парог.
Пра тое, што ён чорту душу продаў, казалі пра самазабойцаў.
Чорт жа баіцца святой вады. А её абязацельна на храшчэнне пасвяцалі і пасля таго, як дамоў прынясуць, увесь дом пасвяцалі.
Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н. студэнткай Якубоўскай Т.
Чорт — эта чалавекападобная істота. На від ён чорны, кашлаты, на галаве мае два невялічкія рогі, ззаду ў яго хвост, на руках і нагах шмат вострых кіпцюроў. У чарцей-муясчын расце казліная барада. Ён можа ператварацца ў чалавека і розных жывёл. Усё чортава цела пакрыта валасамі. Некаторыя шчэ могуць кульгавіць, быць гарбатымі. Гавораць, што ўлетку а дванаццатай гадзіне збіраюцца гэтыя нячыстыя сілы на берагах рэчак, азёр. Гавораць, што некаторыя людзі бачылі чарцей, асабліва многа жанчын. Жыве ён у пекле. Можа паяўляцца на зямлі, каб спакусіць людзей. Чорт — эта нечысць, зло, якое развялося ў апошні час на зямлі. Бо Бога людзі не баяцца, дак і гавораць пра чарцей. Калі б менш думалі, да ўпаміналі яго імя ў размовах, дак лягчэй жылося б на свеце. У свабодны час чэрці вараць смалу ў пекле.
Чорт звычайна жыве з жонкай — ведзьмай. Г авораць жа, што ведзьма — гэта жанчына ці яе падобіе. Калі ж жанчына, значыць і жыве чорт з ёй.
Душа самагубцы трапляе да чорта, бо самагубства — вялікі грэх. Пра гэта думаць нават нельга. Гэта як Богу ў душу ці твар плюнеш. Чорт жыве ў пекле, дак і душы гэтыя апынаюцца там. Але ж чорт іх у самае пекла не забірае, а пакідае каля яго. Вось чаму самагубцаў не хароняць на могілках, а па-за імі.
Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.
Чорттакжа робіць людзям зло. Напрымер, падказвае п’яніЦам, гдзе бутэлька. Быў выпадак: адзін мужчына сільна піў. Жонка схавала ад яго бутэльку так, што ён ніколі б не знайшоў яе. Ён прыйшоў пашукаў і, не знайшоўшы, пайшоў спаць. Но толькі ён лёг, як чуе нехта смяецца над вухам з яго. Але нікога радам не было. Патом слышна голас, які гаворыць, гдзе бутылка, палез і знайшоў. Калі жонка спытала ў яго, як ён знайшоў бутылку, ён расказаў.
Запісана ў в. Бальшавік Гомельскага р-на ад Аўдзеевай (Дзямідавай) Зінаіды Іванаўны, 1932 г.н., перасяленкі з в. Гарадок Кармянскага р-на студэнткай Карабаньковай Л.
Бог робіць дабро, а чорт — зло. У дзяцінстве я бачыла чорта. Калі я была малая, папрасіла мяне суседка паглядзець яе дзіця, гадоў 5, а ў той хаце раней, кажуць, была ведзьма. На дзвярах вісела арэля, з адной комнаты ў другую комнату качалася. Ну і пасадзіла я тую дзеўку ў начоўкі і качанула, а яна з крыкам назад ляціць, скочыць з тых начовак і пад краваць, а я гляджу, а ў дзвярах чорт стаіць. Ён здаровы такі, касматы, вушы і рогі здаровыя, і вочы гараць. Казалі людзі, што та ведзьма, якая там жыла, адпраўляе за хазяйствам глядзець. Ну, а я сільна спужалася, матка доўга мяне потым па бабам лячыцца вадзіла.
Чорт баіцца часнаку, а чаго не знаю.
Запісана ў в. Баец Калінкавіцкага р-на ад Гаркуша Марыі Іванаўны, 1923 г.н., Коўгар Соф’іЛявонаўны, 1935 г.н. студэнткай Хмяльніцкай I.
Чорта называлі д’ябал, сатана, благі дух, лукавы, гэта ўсё адно благое.
Чорт ператвараецца ўсяк, і з рагамі, і з кагцямі, бярэ качаргу, стукае, ходзе па хаце, але не бачны, можна ашчушчаць яго ля сябе з касматай шэрсцю. Тады нанімалі свяшчэнніка і асвяшчалі хату вадой пасвяцонай, каб болын чорт не яўляўся ў хаце. Ёсць прыказка: “Чорт ладуну баіцца”.
Чорт можа пераапранацца.
Хто дзелае калдаўство чалавеку, той аддае сваю душу чорту.
Чалавека чорт можа купіць абманам, мне думаецца.
Чорт ладуну баіцца і малітвы.
Душа таго, хто накладае на сябе рукі, пападае да чорта, не будзе яму нідзе прыстанішча.
Чорт умее што хочаш дзелаць, можэць і чалавеку здзелаць такую шутку, што не бачыш, а ён падставіць што-небудзь пад ногі.
Запісана ў г.п. Акцябрскі ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Калюды Кармянскага р-на студэнткай Курбацкай Т.
Памошчнік д’ябла. Як толькі нешта дзелае чалавек дрэннае, то зараз і цапляецца за яго душу і ўжо да самай смерці. Сейчас яны ў кожнага за спіною ходзяць. Нету чыстых людзей.
Смяяцца з яго нельзя. Разумеецца, мсціць будзе. Баіцца краста, малітвы, святой вады,царквы і гразы.
Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Канюшэнкі Веры Зінавееўны, 1933 г.н. студэнткай Коваль М.
Чорт мог зрабіцца, кім хочаш. Ён як чалавек, толькі з рожкамі і хвастом. Яго, казалі, усюды можна было сустрэць. Я ведаю, што яны шкоду робяць: свараць з суседзямі, могуць украсці штосьці. Але ён не такі страшны, як ведзьма.
Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Сакаловай Алены Ізотаўны, 1917 г.н. студэнткай Уласавай Н.
Чорт — гэта злы дух або нячыстая сіла, якая імкнулася нашкодзіць людзям.
Запісана ў в. Ударнае Лельчыцкага р-на ад Лін Алены Міхайлаўны, 1922 г.н. студэнткай Трахановіч С.
Чорт — гэта такі маленькі, нібы чалавечык, увесь кашлаты, чорненькі, вочкі кругленькія, а на галаве два рожкі ёсць. Ён можа быць усюды, Вось, калі, напрыклад, яго ўспомніш дрэнным словам, ён жа тут як тут, толькі злы і нядобры, дрэннае людзям робіць. Можа і скаціне зло наракаць. Яны чамусьці больш да старых прыходзяць, асабліва да тых, за якімі яны чуюць які-небудзь грэх. А якую-небудзь шкоду зрабіць ці ад работы адырваць — дык гэта ж іх любімая справа. Вось як. Яшчэ кажуць, што ў той хаце, дзе чорт іе, дык дамавіка і не бывае, бо чорт яго ўсё-роўна з хаты выжыве.
Запісана ў в. Лясец Калінкавіцкага р-на ад Русаковай Соф’і Мікалаеўны, 1923 г.н. студэнткай Яцэнка Н.
Чорт пахожы на чалавека, вельмі лупаты, доўгі хвост. Робіць усё плахое. Заўсёды ім пужалі дзяцей. Калі будзіце балавацца, то прыйдзе чорт. Але яго ніхто не бачыў.
Запісана ў в. Чырвоная Буда Добрушскага р-на ад Скоблікавай Марыі Пятроўны, 1938 г.н. студэнткай Скоблікавай Н.
Чорт мае цялесны вобраз. 3 выгляду ён чорны, мае на галаве два невялікія рогі, ззаду хвост, на нагах і руках шмат кіпцюроў. Залазіць у душы людзей. Ходзіць за людзьмі.
Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на ад Казловай Марыі Кандратаўны, 1934 г.н. студэнткай Кундзелевай I.
Чорта называлі чорт, д’ябл, сатана, яшчэ, каб не называць гэта слова, гаварылі чорнік.
Вісельнікі, якія налажылі рукі на сябе, гаворуць, чорту душу аддаў.
Чорт малітвы баіцца.
Не нада чорта памінаць, ізбегают, гавораць, нехарошы чалавек. Таго не паміналі, а чорніка, і ўсё стала на яго старане.
Самагубца ўжо чорніку паддаўся і аддаў душу чорту, за яго ў царкве не моляцца.
Запісана ў в. Уваравічы Буда-Кашалёўскагар-на ад Жыліцкай Вольгі Філіпаўны, 1925 г.н. студэнткамі Чумновай Д., Макарскай В.
Сам чорт быў як козлік, а ліцо напамінала чалавека. Калісь жылі чорцікі, людзі іх бачылі, але калі людзі сталі развівацца, то яны ісчэзлі. Чорцікі хадзілі і днём, і ноччу, але паганіць чалавеку маглі толькі ноччы. Чорцікі ісчазалі тады, калі заспявае певень.
Калі чорту што-нібудзь здзелаеш плахое, дык можа і хату спаліць. Раней жыў у аднаго чалавека чорцік, а хазяін узяў і пабіў яго, дык чорцік таму чалавеку гумно спаліў.
Як расказваў адзін дзед: “Прышоў ка мне ноччы мой дзядзька ўвесь мокры, цяжола дыша і сам не зная, чаго прышоў потым развярнуўся і вышаў потым зтай жа ноччы прыходзіць зноў, цяжола дыша і кажа: “Вадзілі мяне нячыстыя сілы, чорцікі, вадзілі мяне пад ручкі па кар’ерах, па вадзе, вадзілі кругамі, а як пеўні запелі, дык яны і паўцякалі”.
У адной бабкі быў дзядзька, іграў на скрыпку ён, ну і адну ноч растанцаваліся ў гумне гэтыя чорцікі, і яны прыгласілі гэтага дзядзьку іграць, хочыш ня хочыш, на скрыпку. Калі ён іграў, яму здавалася, што танцуюць там людзі, а як пеўні запелі, застаўся ён адзін, а чорцікаў ці людзей як і не было.
Чорцікаў счыталі шкоднымі. Калі чалавек уб’е каго-небудзь, або павесіцца, то пра яш гаварылі: “Во чорту душу аддаў”.
Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Шуставай Марыі Трафімаўны, 1927 г.н. студэнткай Соцкай В.
Чортгэта нячысцік. Робіць людзям адны шкоды. Ён — прыслужнік д’ябла. Ёсць павер’е, што калі нешта прападае ў доме — гэта чортавы жарты. Тады людзі прасілі чорта аддаць тое, што ён узяў. А было і такое дзеянне: людзі прывязвалі да ножкі табурэткі белую трапачку. Тады гэтая рэч, што прапала, нахадзілася.
Душа самагубцы абавязкова пападала да чорта. Таму што самагубства — гэта вялікі грэх, і гэты чалавек не мог папасць у рай. Таксама самагубцаў нельзя было адпяваць у царкве і хараніць на могілках. Зямля не прымала самагубцу.
Раней людзі ўвогуле не жаніліся без благаслаўлення бацькоў. Але калі і жаніліся, то існавала павер’е, што маладыя будуць нешчаслівы. Пракляцце бацькоў было самым страшэнным для маладых.
Запісана ў в. Капань Рэчыцкага р-на ад Філончык Таццяны Міхайлаўны (70 гадоў), Філончык Аляксандра Мікалаевіча (71 год) студэнткай Чарняўскай Т.
Пра нехарошага чалавека, у якога совесці няма, убійцу, казалі, што ён чорту душу гірадаў.
Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскагар-на ад Краўчанкі Вастя Дзянісавіча, 1919 г.н. студэнткай Гаўрыловіч В.
Калі праклялі кагосьці, хвост і рогі ў яго вырастаюць — чортам становіцца.
Памінаць чорта нельзя, каб не ўгневаць Бога і чорта таксама.
Чорт баіцца, еслі хресцішся, малітву кажаш.
Чорт завядзе так, што і не выйдзеш, асабліва ўначы:
Аднойчы шоў мужык уначы з аднаго сяла ў другое. (Але быў трошкі п’яны). Ішоў, кажа, як есць якія два, узялі пад пахі і павялі з дарогі ў лес. Вядуць, маўчаць. Страшна. Чую, што мокра і вязка стала ісці. Яшчэ болып спужаўся, стаў красціцца і гаварыць: “Спасі ж мяне, Госпадзі, і сахрані”. I так шмат разоў. Шчас, гавора, дзесь штось зашумела, затрашчала, і зніклі яны. “Гляджу, кажа, а я ў балоце. Насілу вылез, прышоў мокры, гразны. Калі б туды далей правялі, утапілі б”.
Ехаў адзін мужык Паску свяціць. Ехаў ноччу. Туман такі быў, ён і заблудзіўся, збіўся з дарогі. Цёмна, гразь, валы дарогу найсці не могуць. Кінуў ён паску на воз, а валам гавора: “Чорт з вамі” і пайшоў сам дарогу шукаць. Усю ноч хадзіў, ужо стала світаць, і бачыць ён: і дарога недалёка ад быкоў, і быкі стаяць. Падашоў да ваза і кажа: “Хрыстос, дзе мае волікі”, а тыя ж стаяць акамянелыя.
Чорт можа купіць чалавека, яго душу за грошы, але лепей за золата:
Адзін раз ехаў чалавек і яго жонка на вазу. Ехалі, ехалі, рапгам ідзе чорт, сеў на воз і паехаў з німі далей. Едзе, маўчыць, а ў руках мяшок з золатам перабірае. Тут мужык і кажа:
Калі б ты даў мне золата, дык я б табе і жонку прадаў.
Колькі табе?
Ды шапку.
Выкапаў мужык ямку, паклаў туды шапку і кажа: “Сыпь!”
А чорт яму: “Дык ты ж пастаў шапку на воз”. “Сыпь тут”, — кажа мужык.
Спорылі, спорылі. Мужык аж пачырванеў ад злосці. А яго жонка сядзела, сядзела, а ту г і кажа: “Нада такому быць, чорту маю душу прадаваць за шапку золата?!” Тут мужык і кажа: “Я б дажа і сваю душу прадаў”. Вось ён і здзелался чортам.
Убілі ў жонкі мужыка. Пахавалі. А яна ўсё плача і плача, і на могілкі ўсё ходзя і ходзя, і кожны дзень так. Патом гавора: “Мяне ўжо там чакаюць і водзяць на могілкі, і зноў выводзяць”. Хто? Мужчына якісь. Да таго дайшло, што і дамоў к ёй прыйшоў Прыйшоў і гавора: “Соня, можна я з табой лягу?”. “Лажыся”. Лёг, кажа, і я так ляжала, ляжала, і вот холадна стала, я, гавора, так рукой цапнула яго, а ён у шэрсці. Я так спужалася і даваць казаць: “Госпадзі, Госпадзі. Амін. Амін. Амін. I красціцца. Ён і знік. Расказала яна ўсё бацюшкі, а ён ёй сказаў каб на могілкі не хадзіла і больш не плакала.
Запісана ў в. Лгародня Добрушскага р-на ад Хадзьковай Вольгі Восіпаўны, 1938 г.н. студэнтамі Балачковым В., Таргоняй А., Елавой Т.
Ладана і жалеза чорт баіцца.
Як на рожне сала пячэш — хадзі смела.
А калі едзеш на жалезных калёсах — смела едзь у лес.
Чорт мог з’явіцца ў любым абліччы — сабакаю, авечкаю. Калісь была дзяўчына і хлопец да яе хадзіў. Патом куды-та прапаў. Ніхто не знаў, адна яна ведала. Расказала людзям. Яны і гавораць: “Паглядзі, якія ў яго зубы. Калі жоўтыя — чорт”. Яна паглядзела — жоўтыя. Ей сказалі палажыць пад падушку беркут і тою (гэта травы такія). Зноў прыйшоў да яе гэты хлопец і кажа: “Каб не беркут і не тоя, была б дзяўчына мая”.
Хто прырабляў нешта, вось ён і падчыняўся чорту, і яму ўжо падчыняліся.
Запісана ў в. Ляхавічы Жыткавіцкага р-на ад Акунец Ніны Іванаўны, 1927 г.н. студэнткай Бойка Н.
Лепш чорта не ўпамінай.
Чарта не ўпамінай, не ў хаце сказана.
Людзі кажуць, што бачылі чорта каля хаты нябожчыцы, якая сама сябе згубіла. Ён быў пахожы на чалавека, але ж увесь чарненны і з рагамі.
Чорт пераўтвараўся ў сабаку і пугаў людзей. Яны калдуюць, варожаць. Дасць вады папіць, і чалавек можа зразу памярэць.
Маладзіца павесілася, і кажуць, чорт яе саблазніў, што яна ўлезла туды.
Чула тое, як маладзіца ляжа спаць і ёй здаецца, што чорт ляжыць з ёй. Кажуць, хадзіў начаваць всегда. Пакуль яна не пачала маліцца. Малілася Богу, і ён уйшоў.
Душа самагубцы абавязкова трапіць да чорта. Калі маладзіца павесілася, то людзям снілася, што яна прасіла зямлі.
Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Пуіікавай Марыі Антонаўны, 1929 г.н. студэнткай Траціннікавай М.
Во врэм’я потопа Ной ото ж зробіў такого корабля, ему ж Бог посоветоваў. Ён усю свою сем’ю ўзяў, сыноў, дочок, усіх. А одну невестку ён не любіў Ной, не хоцеў яе браць на корабль, хоцеў яе оставіць. А яна стояла і плакала сільно, дэк Ной ее пошкодоваў. Да говорыць: “Ну, сядай, чорт з тобою”. А чорт пачуў ды й гоп — і ўскочыў. После потопа быў бы ўжэ свет без чарцей, а так яш ўжэ ў Новы свет Ной прыўёз. Дак на нявестку кажуць, ці ўжо як вінават, ці не: “Чорт да не нявестка”.
У мяне ў мужыка цётка була, Юля. Яна сільно баб збірала на вечоркі. От заўсегда зімой да яе ходзілі кудзелю прасці. То зімой було. Яна рано печ выпаліла, а комін не закрывала, бо боялася, што ўчадзее. А на дворэ ж холодно, дак яна й курэй з повеці ў подпечок забрала, да й закрыла тамека. А вецер меце-меце на дворэ, у коміне круціць, вые. Заслонка з печы як бразнула на пол. Куры попужаліся ды як шугануць з-под печы ды на хату, а бабы собе попужаліся. Да було ў хаце страху. Да ўжэ й кажуць: “Юля, у цябе ў хаце чэрці”. I болын не йшлі да яе на вячоркі. I што ні казала яна: “Няма ў мяне ніякіх чорцей”, — не йшлі і ўсё. Дак опуль і казалі ўсе: “У Юлі ў хаце чэрці”.
Запісана ў г. Гомель ад Шыкун Любові Якаўлеўны, 1934 г.н., былой жыхаркі в.Галоўчыцы Нараўлянскага р-на студэнткамі Гарадзецкай Г., Зайцавай А.
Чорт мог прыйці ў любым відзе. Ён прэўрашчаўся і ў чалавека, і ў сабаку, і так далей.
Чорт баіцца краста.
Ад Бога праізашоў мужчына, а ад чорта жэншчына.
Запісана ў в. Дзіліамеркі Лоеўскага р-на ад Гапон Галіны Васільеўны студэнткай Ігнаценка Н.
Чорта называлі — д’ябл, бес, сатана.
Ён мог з’явіцца чорным сабакам, казлом.
Чорт можа чалавека падкупіць грашамі.
Дамова заключаецца ў пекле, дзе чалавек падпісывае кров’ю дагавор, што аддае чоріу душу.
Можна, нужна спусціцца ў ад, найсці дагавор, парваць і, калі выберэшся, не грашыць далей.
Чорт баіцца малітвы, крыжа.
Запісана ў г. Добруш ад Курдэсаеай Ксеніі Фёдараўны, 1919 г.н., ураджэнкі в. Харошаўка Добрушскага р-на студэнткай Крупскай Н.
Ад Бога ў чалавека знешнасць і тое, што ён можа рабіць розныя добрыя ўчынкі, а ад чорта тое, што ён можа быць такім жа няверным, спакуслівым.
Чорт — чалавекападобная істота, аброслы шэрсцю чорнай, з казлінымі капытамі, рагамі і доўгім хвастом. Знаходзіцца ў пекле. Увесь час сочыць за чалавекам, спакушаючы яго на розныя дрэнныя ўчынкі — гэта яго галоўная задача.
Запісана ў г. Гомель ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н. студэнткай Канавалавай Т.
Чорт імеет рогі, хвост, капыты. Абычна чэрці чорнага цвета. Я вам лучшэ пра сваю сястру раскажу. Зваць яе Ольгай. Вышла яна ў сорак сядзьмом гаду замуж за хахла, уехала ў Харкаўскую вобласць жыць. Там хутар такі быў, што два дома стаяла. I расказвала мне Оля, што сначала яна ні адну ноч не спала, патаму што старыя людзі гаварылі, што ў гэтых мястах чэрці водзяцца. Яна дзеўка была впечатліцельная: то шорах услышыць, то памярэшчыцца нечысць какая-небудзь. А аднажды вот што праізашло: даіла сястра карову ў хляве, слышыць шорах і бачыць рагатага возле сцяны. Іспугалася очань і пачала араць. А чорт на яе глазах перадзелаўся ў чорнага ката. Кот пачаў ласціцца да каровы, і ў каровы зразу прапала малако. Што дзелаць, як дальш жыць на гэтым хутары? А тут ужо і дзеткі пайшлі. Тагда Іван, сястрын мужык, паехаў у Кіеў да мудрага старца. I вот гэты стары сказаў, што гэтыя мясціны былі прокляты некалькі вякоў назад. Паэтаму трэба срочна пастроіць цэркаў. Паехаў Іван дамой і сказаў гэта людзям. За некалькі гадоў пастроілі на том хутары цэркаў I сталі там жыць людзі спакойна, бо чэрці і ўсякая там нечысць баяцца святога духа.
Запісана ў в. Грушаўка Добрушскага р-на ад Прыходзькі Уладзіміра Мікалаевіча, 1921 г.н. студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.
Ета гаварылі пра тых, хто п’е гарэлку, занімаецца распутствам, хто вельмі многа знае ўсякіх загавораў і не баіцца дажа Бога. Я чула такое пра адну маладую дзеўку. Памерла яна маладой, а калі жыла, то занімалася, чым папала: любіла вяселлі, ні хадзіла ў цэркву, шыла і мыла масты ў нідзелю, многа хлопцаў любіла. Бацька яе быў кузнец. Адзін раз, пад вечар, заязжаюць у кузню людзі і просяць падкаваць кабылу іх. Кузнец выйшаў на вуліцу, падняў нагу кабылы і пазнаў па стапе сваю дочку. Што было далей, я не знаю, ну казалі, што яна прадала душу нячыстаму, і на том свеце на ёй возяць чэрці смалу.
Больш за ўсё чорт баіцца хрышчонай вады. Нада не толькі піць ваду, ну і свяціць ёй хату, двор, сарай, штоб нічога не здзелалася. Яшчэ баяцца нячыстыя хрэсціка нацельнага. Калі на чалавеку будзе ён вісець, то яго ніколі ні апутае нячысты. У хаце ніколі не пабудзе чорт, калі будуць вісець іконы. У адной жонкі мужык быў п’яніца, то яна ноччы чула, як у вокны сыпаў хтосьці як гарохам. А ўранні яе мужык павесіўся. То казалі, што п’яніцу вызывалі нячыстыя, бо ў хату не маглі зайсці, таго што ў хаце былі іконы і жонка яго верыла ў Бога. Калі чалавек вельмі веруе ў Бога, то да яго ніколі не падступіцца нячысты, таго што веруючы адгоніць яго святым словам ці малітвай.
Чорт мог быць у розным абліччы. Адна казала, што ноччы яна ўстала ад таго, што ў яе на грудзях сядзеў чорны кот і як бы душыў яе. У яе дома тожа быў чорны кот, ну калі яна расказывала ета другім, то казалі, што ета прыходзіў чорт па яе душу ў абліччы ката. Чорт мог быць яшчэ чалавекам. Ету історыю мне расказала мая матка. У суседняй вёсцы жанчына пахавала мужыка свайго і засталася з малым дзіцёнкам. Яна пазнакомілася з адным чалавекам, які прыходзіў да яе толькі нанач. Калі ноччы плакала малое, то ён глядзеў за ім, а матка спала. Адзін раз яна ноччы, калі цапнулася за яго, то той, хто ляжаў з ёй, быў у шэрсці. На другі дзень гэтая жанчына расказала сваёй матцы. Яны пасвяцілі хату і двор хрышчонай вадой. Калі на вуліцы стала цёмна, то хтось начыў стукаць у вугал хаты вельмі сільна. А на другі дзень ля двара найшлі палена з шэрсцю. Людзі казалі, што гэта быў нячысты і хацеў забраць дзіцёнка, а ўместа малога палажыць палена. Людзі гавораць, што нячысты паяўляецца пад вечар ці ноччы, штоб іх ні ўзналі. Могуць адзяваць яшчэ плашчы ці польты длінныя, штоб ні было віднахваста. Бывае, што надзяваюць шляпы і ачкі. Кажуць, што іх можна узнаць, калі прыглядзіцца на ногі, вобуві ў іх німа, а можна ўбачыць капыты. Слава Богу, я ў сваёй жызні нікога такога ні бачыла, ета можа таго, што ўсягда нашу на целе хрэсцік.
Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Мальцавай Н.А., 1931 г.н. студэнткай Варгетавай Л.
Чорт можа з’явіцца ў абліччы жывотнага. У абліччы старога чалавека, што грошы просіць. У абліччы знаёмага, аднак з няДобрым намерам.
Чорт баіцца праклёнаў. Калі ты робіш дабро, ён злуецца заўсёды. Чорт баіцца Бога. Калі чалавек моліцца, ён уцякае.
Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на ад Дамасканавай Вольгі Маркаўны, 1930 г.н студэнткай Сярогавай В.
Я думаю так. Чорта ад людзей адлічае хвост, які ён прача ў штаны. Во! Затым яго паганыя рогі. Яшчэ яго воласы паўсім целе. Да! А калі ён зірне на цябе, то адразу можна ад страху акамянець. Бо такі ўжасна страшны гэты ўзгляд.
Я думаю, шчо баіцца ён болей за ўсё свету, бо, як ні як, ён прыйшоў з цемры. Баяцца ж чэрці яшчэ і петушынага крыку на світанні, царквы вельмі баяцца, папоў і болып усяго крыжоў.
Гэта усе гавораць, што калі чалавек задумаў здзелаць над сабой смерць, то абязацельна нячысты паможа.
Дак вот з такімі вешчамі балавацца нельзя, жартаваць даже нельзя. Таму што нячысты так можа над табой падшуціць, што ўжо смерць будзе. А вот пра самагубцаў сказаць магу. Эта ведь не сам чалавек над сабой такое дзелает, эта ему чорт всегда дапамагае. Вот мне матка мая гаварыла, а ёй яе матка, а ўжо я кажу сваім унукам, шчо ніколі нельзя рабіць сабе на шыі ніякіх петляў, вяровак сільна нельга зацягваць, ланцугоў, бо як толькі сціснеш, а лукавы ўжо тут як тут — завязаў вузлом, сціснуў і задушыў чалавека.
Быў у нас адзін случай. Хацеў адзін чалавек, мужык п’яны пашуціць і павесіцца. Дурны быў, калі п’яны! Узяў вяроўку, надзеў на шыю, зацягнуў вузел. Ды так сільна яму паказалася хто-то сціснуў. Да! I не змог ужо тот мужык развязаць вузла таго і зняць вяроўку. Чорт ён ведзь знае, каш яму трэба! Найшлі таго мужыка ўжо мёртвым. Во як бывае! У такіх дзелах дрэнных лукавы заўсёды дапаможа.
Быў такі случай. Ішла п’яная баба з работы, а работала яна ў Глыбоцкам. Гэта я раскажу праўду. Ішла яна дадому. I вот ёй здалося так, шчо вядуць яе. Затым хтосьці загадаў ёй разуцца і зняць адзежу. Узяла яна свае туфлі, адзежу, звязала ўсё гэта ў вузелок. I здалося ёй, шчо забралі ў яе гэты клунак! I направіў яе чорт не ў сваю хату, а ў хату да суседа. Прыйшла яна, значыць, туды, легла на лаўку і як закрычыць ва ўвесь голас, каб ёй вячэру падавалі. Перапугала яна ўсіх людзей, хто там быў, ачнулася, пабяжала ў сваю хату. Пакуль бяжала, усё думала, шта за ёй бягуць ды розгамі яе сцягаюць на целе. Прыбяжала жанчына тая дамоў і давай крычаць сваім, каб зачынялі ўсе дзверы, бо за ёй бягуць нячыстыя, і хутка ўжо яны будуць у хаце. Сястра яе выглянула на вуліцу, а там жа нікога няма.
Раніцаю пайшлі яны ўдваём на тую дарогу, дзе яна вечарам ішла з работы, і знайшлі там клунак яе з адзеждай і туфлямі. А ясанчына гэта хадзіла тады цэлы дзень, і балела ў яе ўсё цела. А яна ўсё думала, шчо гэта такое, а потым паглядзела, а яно аказалаСя шчо гэта сляды ад прутоў тых, шчо яе сцягалі. А адкуль жа яны ўзяліся, калі нікога ўвечары на двары не было.
Запісана ў в. Лядцы Гомельскага р-на ад Кашлаковай Матроны Зосімаўны, 1927 г.н. студэнткай Лук’яновіч I.
Чорт баіцца, калі хрэсцішся.
Калі што згубіў кажы: “Чорт-чорт, вазьмі сваё, аддай маё”.
Ногі нельга матаць — чарцей на іх катаеш.
У празднікі нельга чорта памінаць. Чорта памінаць саўсім нельга, ён тут, как тут.
Адзін сушыў лён і астаўся начаваць. Прыйшлі чэрці, а ён залез наверх і сідзіць сабе. Чэрці пытаюцца:
Што ты дзелаеш?
Лён сушу.
На што ты яго сушыш?
Трэба мне.
А што з яго дзелаюць?
Трэплюць, прадуць.
Так мужык ім усё расказваў, а сам ждаў, каб хутчэй пятухі запелі. Толькі пятухі крыльямі захлопалі — чэрці прапалі.
Бацька расказваў. Шоў з іулянкі, і на масту сядзіць звярок, як коцік, но ні коцік, сядзіць на пярылах. Бацька падходзіць, а ён прыг у ваду. На гэтым масту потым чалавек разбіўся і яшчз шмат там чаго страшэннага адбылося.
Адзін мужык, як свадзьбу гулялі, падвыпіў і ісці яму трэба было ў другую дзярэўню. I яго адзін зацягнуў у балота. Сядзеў, закурваў і не знае, з кім кура, бутылка была, па 100 грам выпілі. На купінах пасядзелі. А хто гэта быў? Можа, чорт, а можа, хто іншы?
Аднойчы мы з папай пайшлі выкапалі яблыню, папа — на плячо яблыню, а я лапату нясу. 3-пад гары спускаемся, пераступілі ручаёк, адкуда не вазьмісь — карова, бегае і прыгае, я спугалася, а карова знікла.
Раньшэ клады каціліся за людзьмі. Ілі будзе золата, ілі чэрці выскачаць. Яго нада была пруцікам ударыць і сказаць: “Чур, папалам”. Ён разваліўся, і там золата.
Муж з жонкай жылі, харашо жылі, а сталі ругацца. А чорт пад сталом сядзеў і хвастом круціў. Дык чорт падпекваў хазяіна.
Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.н. студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М.
Жыла ў нашым сяле баба. Жыла яна адна без мужыка, але ж дзяржала карову. На зіму накасіла яна мала сена, а калі сена ўсё растраціла, кажа: “Павешуся, толькі няма вяроўкі”. Легла спаць, а ноччу прыходзіць нехта да яе. Невялікага росту, прыбраны, суе вяроўку ў зубы. Баба перахрысцілася, і прапаў той чалавек. Бо не трэба думаць пра смерць раней — чэрці, яны ўсё плахое чуюць. I кажуць яшчэ: “Не пры хаце будзе сказано”. Яшчэ расказвалі старыя людзі, што жыў мужчына ў сяле. Любіў ён выпіць. Ішоў з нейкай госцьбы, добра выпіў. Встрачае на дарозе мужчыну — культурны, у капелюшы. Прыглашае п’янага ісці з ім. Мужчына думае, што ідзе дадому, а прыйшоў у дварэц харошы, стол з ядою, гарэлкі багата. Мужчына налівае і п’е. Заснуў у дварцы, а калі прачнуўса — сядзіць ён на пні ў балоце і сук дзержыць у руке. То яго чорт заманіў у балота. Калі бачыш чорта, трэба абезацельна хрысціццабаяцца яны, калі ўбачаць крэсцік, ці калі хрысцяцца.
Запісана ў в. Ванюжычы Петрыкаўскага р-на ад Кудравец Вольгі Максімаўны, 1932 г.н. студэнткай Фурман А.
Чорт можа мець знешнасць маладога хлапца, дзеда, старца, але ніколі не прымае жаночай знешнасці. Чорт мог абярнуцца жывёлай (чорным катом, сабакам, зайцам, казлом), птушкай ці прадметам. Асаблівасцю чорта, які набывае выгляд жывёлы, пры сустрэчы з чалавекам, з’яўляецца павелічэнне ў вазе.
Чорт створаны дзеля таго, каб рабіць людзям зло, усяляк яму шкодзіць. Чорт — гэта само зло. Ён увесь час імкнецца выкарыстаць усякую магчымасць, каб зрабіць чалавеку шкоду, увясці ЯГО ў грзх, пагубіць яго душу. Чорт імкнецца завалодаць душой чалавека, а гэта самае страшнае, прадаць душу чорту.
Запісана ў п. Бальшавік Гомельскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.
Чорт з хвастом, з рагамі, а хто ён такі, ніхто не ведае.
Запісана ў г. Гомель ад Белакаваленкі Уладзіславы Антонаўны, 1922 г.н. студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т.
Чорт — то ангел, які правініўся перад Богам і за тое Бог яго пакараў. 3 таго часу і змагаюцца чорт і Бог за душу чалавека. Казалі, што і іншыя нячыстыя — то таксама былыя ангелы.
Запісана ў г. Гомель ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н. студэнтам Балмачэнкам Дз.
Бабулька казала, што чорт служака д’ябалёная, а таксама ведзьманоў брат. Чорт — састаўное ад людзей, свінняў, капытных жывёл. Ен заўсёды быў там, дзе было цёмна, страшна і дрэнна. У ціхім вомуце чэрці водзяцца. Заўсёды пасля поўначы чэрці лезлі ў баню. Пад час варажбы заўседы былі побач з варожачымі. Чорт — увасабленне самых дрэнных чалавечых рыс. Яны любяць у ночы катацца на конях, козах, путаць ім шкуру-шэрць. Каб яго пазбавіцца, у хлеве вешалі вецці чартапалоху і падкурвалі, абрызгіваючы ладанам.
Запісана ў г. Добруш ад Лысоўскай Лізаветы Еўкліданы, 1910 г.н. студэнткай Берлінай А.
Чортам называюць дрэннага, злога чалавека. Гавораць, зля: “Я чорт”. Чорта нельга памінаць у хаце, калі сварышся, або сярдуеш. Гэта к нядобраму.
Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на ад Кілянковай Г.Н., 1917 г.н. студэнткай Бураковай Ж.
Чорт з свіннячым носам, бычымі вушамі, каровячымі рагамі, чалавечымі рукамі, конскімі нагамі і ўвесь пакрыты чорнай шэрсцю і заўсёды скача.
Запісана ў в. Сівілка Веткаўскага р-на ад Сіняк НіныЛук’янаўны студэнткай Дземідзенка Г.
Людзі вельмі баяліся іх і абярагалі сабе. Больш за ўсё чорт баіцца Бога, і ўсяго таго, што звязана з богаслужэннем, з царквою. Баіцца чорт крыжа, свянцонай вады. Калі дрэнна чалавеку і каб адагнаць чорта ад сябе, патрэбна чытаць малітву і знамянаць сябе крастом.
“Да воскреснет Бог, і растогатся врагі его, і да бежат от ліца еш ненавідяшчіе его. Яко ісчезает дым, да ісчезнут, яко тает воск от ліца огня, тако да погібнут бесі от ліца любяшчіх Бога і знаменуюшчыхся крестным знаменіем, і в весельі глаголяшчых: радуйся, пречестный і жівотворяшчій, кресте Господень, прошняй бесе сілою, на тебе крест свой честный на прогнаніе всякого супостата. О, пречестный і жівотворяшчій, кресте господень. Помогай мі со святою госпожею Девою Богородіцею і со всемі святымі во векі. Амінь”.
Комін — гэта частка печы, і калі комін расчынены, то праз яго і чорт і іншая нечысць можа апынуцца ў доме і зрабіць многа зла. Праз комін чорт можа апынуцца ў хаце і ўнесці ў сям’ю спрэчку, сварку. Таму людзі, вытапіўшы печ, зразу зачынялі комін, каб праз яго чорт не апынуўся ў хаце.
Запісана ў п. Сталпішча Буда-Кашалёўскага р-на ад Вазавіковай Гарпіны Спірыдонаўны студэнткай Вазавіковай А.
Чорт очень страшнае сушчаство. Знешне он похожі на звера: з рагамі, капытамі і хвастом, і махнатый. Было такое вераваніе, што еслі вечером нехто стучіт у акно, а когда выйдзеш на уліцу, то нікого нету — это чорт прішёл по душу человека. А ешчё, калі человек рабіл разные недобрые дзела, то говорілі, что в него чорт вселілся і повелевает человеком.
Запісана ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Пісанік Галіны Васільеўны, 1930 г.н. студэнткай Усавай Л.
Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 142-165.