Маркевіч Фаіна Харытонаўна, 1934 г.н., в. Чэрнічы.
Толкач Ніна Кірылаўна, 1938 г.н., в. Чэрнічы.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег
Купальская.
Як на этай на далінке,
На шырокай лугавінке,
На мякк`ой траве.
Ох, на прасторы гай.
Ох, на прасторы гай.
Ой, там дзевочкі гулялі,
На траве цветочкі ані рвалі,
Веночкі велі.
Ох, і з разных цветоў.
На венках дзеўкі гадалі,
В рэчку в`енкі ані пабрасалі.
Чэ венок утонёт,
Ох, мілы обманёт.
Ох, мілы обманёт.
Одна дзеўка не змаўчала,
Тут ўжэ ў голас она закрычала:
– Мой вінок утонул,
Ох, мілы обманул.
Твой венок утонул,
Ох, мілы абманул.
Тут жэ дзевачкі збежаліс,
Угаварываць её старалісь:
– Не плач, дурная,
Ох, неразумная,
Ох, неразумная.
– Ох, вы, дзевачкі,
Моі подружкі,
Не уняць моі вам горкі слёзы.
Мой вінок утонул,
Ох, мілы обманул.
– Твой венок утонул,
Ох, мілы абманул.
Маркевіч Фаіна Харытонаўна, 1934 г.н., в. Чэрнічы.
Толкач Ніна Кірылаўна, 1938 г.н., в. Чэрнічы.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
Вясельная. Едуць к цесцю по невесту.
З-под бел`ого да берэзнічко,
З-под бел`ого да берэзнічко
Сівы конік да ўбег – ў.
Да не сам жэ ён б`ежыць,
Да не сам жэ ён б`ежыць,
На ём Ванечка жэ се – дзіць.
Он кон`іка да погоняе,
Он кон`іка да погоняе.
І з кон`іком да размоўля – й:
Ой, конё мой конё,
Ой, конё ж, мой конё,
Похваляй са мно – й,
Похваляй са мно – ю,
Похваляй са мно – ю
Перэд цесецёвым дво – р.
Перэскачэ да вороценько
Да не в/голом драно – ч,
Да не в/голом драно – чкі,
Да не в/голом драно – чкі,
Да не зробім іне славо – ч.
Да не дайцес узнаці,
Што мы едом да воёваць.
Маркевіч Фаіна Харытонаўна, 1934 г.н., в. Чэрнічы.
Толкач Ніна Кірылаўна, 1938 г.н., в. Чэрнічы.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
Вясновая песня.
( Пераказвае.)
Вол буш`уе, в`есну чуе.
Ворон крача – сыра х`оча,
Ворон крача – сыра х`оча,
Дзеўка плача – замуж хоча.
– Не бушуй воле – пойдзеш ў поле,
У полі наарэшся.
Не плач дзеўка – выйдзеш замуж,
Замужам нажывешся.
Вол напіўся, наараўся,
Вол напіўся.
Ворън крача, сыра з’еўшы,
Ворън крача, сыра з’еўшы,
Дзеўка плача, сына ме – ўш.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
( Каляды.)
Ой там над мор`эм, ой над глыбок`ім,
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
Там стоіць явор лістом шырокі.
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
На том яворы сам сакол седзіць.
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
Сам сакол седзіць, з рыбкой говор`ыць:
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
– Ой, рыбк`о-рыбк`о, як ты глубоко.
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
Як ты глубоко, а я высоко.
Сеты веч`ор да добры веч`ор.
Тобою, рыбко, г`осцей частоваць.
Сеты вечор да добры вечор.
А моім пером пісемц`о пісаць.
Сеты вечор да добры вечор.
( Кажуць:)
Дай Бог, шоб за год дождалі,
Да на той год спявалі.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
Шчэдр`эцкая.
За горою каменн`ою
Шчодры в`ечор, Васілей.
Стоіць цэркоў з трох верхамі.
Шчодры в`ечор, Васілей.
З трох верхамі, з трох крэстамі.
Шчодры в`чор, Васілей.
Первы крэсцік – ясны месец.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Другі крэсцік – ясна зорка.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Трэці крэсцік – ясны кветкі.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Ясны месец – сам госп`одар,
Шчодры в`ечор, Васілей.
Ясна зорка – его жонка,
Шчодры в`ечор, Васілей.
Ясны кветкі – его дзеткі.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Ярэміч Марыя Андрэеўна, 1950 г.н., в. Чэрнічы, заг. кл.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
Шчэдр`эцкая.
Ой на моры на сінемо
Шчодры в`ечор, Васілей.
Купалас`а ластов`очка,
Шчодры в`ечор, Васілей.
Купалас`а, ўмывалас`а,
Шчодры в`ечор, Васілей.
К Васілею прыбіралась.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Выйшла дзеўка дзівіл`аса,
Шчодры в`ечор, Васілей.
Зайшла ў Мохаў(?) хваліласа:
Шчодры в`ечор, Васілей.
Ой, момочко, я бачыла,
Шчодры в`ечор, Васілей.
Купаласа ластав`очка.
Шчодры в`ечор, Васілей.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
( Каляды.)
Б: Як прыходзіш, гаспадыні трэба казаць:
– Добры вечор, господынечка,
Што у вас за новіночка?
Ты нас частоваць будзеш,
А мы цебе віншаваць будзем.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
На Ражэство.
А ехала Каляда
Із канца у канец.
Заехала Каляда
Ды да Ганначкі.
А ты, Ганначка,
Не зявай, не зевай.
Вары піва, жані сына,
Да і нас запрашай.
Якушэвіч Вольга Кірылаўна, в. Чэрнічы.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.
На Ражэство.
Ці дома, дома сам пан господар?
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
А нам сказано, шо дома нема.
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
Ў гуменцы седзіць, пшэніцку вее.
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
Ой ходземо мы развеселімо.
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
Ой ці даш жэ нам ды по мероньцы?
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
Ой ці даш жэ нам ды по пірожку?
Шчодры в`ечор, сеты Васілей.
( Вясна.)
( Карагод.)
Пра лён
Да сам`і дз`еўкі сеялі лён.
Ой за яром, за яром
Там гуляла дзеўка з паном.
Ты – маёр-капітан,
Я маёра люблю,
За маёра пайду.
Ты – Марына, ты Орына,
Чэрноброва Кацерына.
Верно барына любіла
І за барына хадзіла.
Ой кой лён дробненькой.
Да сам`і дзеўкі п`ололі лён.
Да самі дзеўкі слалі лён.
Ой за яром, за яром
Там гуляла дзеўка з паном.
Ты – маёр-капітан,
Я маёра люблю,
За маёра пайду.
Ты – Марына, ты Орына,
Чэрноброва Кацерына.
Верно барына любіла
І за барына хадзіла.
Ой кой лён дробненькой.