Чараўнікі, ведзьмакі

0
67
ведзьмак і чараўнік

Гэтыя людзі звычайна лечаць чалавека або нагаворваюць на яго бяду. Ёсць адна бабка, яна жыве каля перакрыжавання дарог. Заўсёды ў хаце яе свечкі гараць. А калі хто-небудзь скажа пра яе дрэннае, адразу слабы становіцца, але потым адходзіць.

К такім бабкам ходзюць зглаз снімаць і іншьм хваробы. А яны ўсё шэпчуць, ды шэпчуць.

Гэта ўсё з адной сям’ёй было. Жылі яны вельмі хораша, дружылі. Быў мужык, баба і дачка. А адна жанчына захацела іх пасварыць. Усё дзеля гэтага рабіла. Пачалі гэтьм людзі заўважаць на хаце сваёй крысты, то намалёваньм, то зробленьм з чаго-небудзь ды ўтыркнутыя ў дзверы. Час прайшоў, і іх бацька перайшоў к той жанчыне. А дачка яго зусім з розуму сышла. Начамі не спіць, усё ёй здаецца, што за ёй па хаце хто-та ходзіць. Яны з маткай пазвалі бабку адну, шаптуху. Яна паставіла ў кожны вугал стакан са свечкай і гаворыць: “Калі свечы будуць вельмі сільна “трэскацца”, то гэта нядобра”. Запаліла свечкі, а іх аж ломіць, а бабка стаіць у сярэдзіне комнаты і шэпча штосьці. Пасля гэтага дзяўчына спала добра, пакуль яе бацька не даў платок (маладыя дзеўкі такі насілі). Ён купіў для дачкі сваёй. I калі яна адзявала яго, вельмі галава балела. А калі здымала, спынялася. Вось пайшлі яны зноў да той бабкі спытаць, што рабіць з платком. Бабка іх пасадзіла, запаліла свечы. Потым у міску наліла гарачы воск, пашаптала штосьці, патрусіла платок. Загадала дзяўчыне выліць воск праз гапаву. Яна так і зрабіла. Потым смотрыць у міску, а там нібы чэрці бегаюць. Ні чэрці з рагамі, а цені ад жукоў I на платку такія ж. А баба ўзяла кіпятку з травой, абдала міску і платок, чэрці зніклі.

Запісанаў в. Гадзічы Гомельскага р-на ад Жукавай Галіны Мікалаеўны, 1922 г.н. студэнткай Балачэўцавай Н.

У нас на вуліцы жыла калдоўка. Расказвалі, што яна ішла ноччу ходзіць і прэврашчалася ў свінню. Накідвалася на чалавека, верціцца і крычыць: “Вязі мяне, вязі мяне!” А папала аднажды на хпопца маладога, а ён пачаў біць яе палкай. Наўтра ўбачылі, што ў яе ліцо было сіняе, пабітае.

Калі калдоўка не палюбіць каго, то паглядзіць на яго карову, і карова не доіцца ці часта кроўю доіцца.

Надзелывала ўсё зло ўсем у жыцці калдоўка, а як памерла, так і к магіле падайці нельзя. Гавораць, што падыходзіш, а з яе магілы штось долгае чорнае, як яшчурка, на людзей кідаецца, звер якісьці. Нават і пасля смерці гадзіць.

Калдоўка была ў нас у доме. А мой ацец ляжаў бальны. Яна падашла к яго краваці і круціла, круціла ў руках платочак. А потым кінула яго ў краваць і ўшла. Праз паўгадзіны ў атца ўсё цела пачало як іголкамі калоць. I сільна больна калола. Ён аж крычаць начаў Мы з маці пазвалі бабку, якая лячыла, і яна сказала, што яму падлажылі, і сказала спаліць платочак. I атцу сразу ж стала лучшэ.

Калі выходзіш і калі любое яйцо на дварэ, у месцы, дзе кура не магла знесці, то значыць хто-та падклаў і нагаварыў наяго плахое, каб хазяевам было многа бяды. Яго нельга браць рукамі, можна палачкай і трэба спаліць, штоб зло ўшло назад.

Запісанаў г. Добруш ад Арцюшчанка Еўдакіі Афанасьеўны, 1928 г.н. студэнткамі Клюевай М., Семянцовай А., Юрчанка А., Ушак Т.

Бацька мой мне расказываў вот што. Калі ён соплі рукавом выціраў ну, малы, значыцца, быў то жыў у іх дзярэўні дзядзька адзін. Дык ён усё людзей пужаў, што можа каму хочаш паддзелаць. Можа здзелаць так, штоб конь у каго здох ці карова. Яго абвінялі дажа ў тым, што ён смерць наслаў на аднаго чалавека. Бацька, значыцца, расказваў, што быў у іх адзін такі Сенька-дурачок, трохі не ад свету этага. Пашоў значыцца, эты Сенька да таго дзядзькі і гавора: “Раз ты калдун, дык здзелай так, каб на стале перада мной шчас закусь з бутылкай стаяла” . Той, значыцца, узяў Сеньку за шыварат і выпіхаў з хаты. Сенька ж не ўнімаўся. I во што ўтварыў: адрубіў петуху галаву і намазаў кроўю сцены таго дзядзькі, а петуха на парог кінуў. А сам стаў крычаць, мол, выходзь, калдун, мы цябе на кастры спалім. Людзі сталі сабірацца, уціхамірываць таго Сеньку. А тут той дзядзька выйшаў. Ну і кажа Сеньку: “Ты ўжэ не жылец на этым свеце, на тваім ліцэ пячаць смерці”. I так ён сер’ёзна эта сказаў што аж Сенька паспакайнеў. Людзі разышліся. А праз нядзелю Сеньку нашлі мёртвага. Пчолы яго цэлым роем пакусалі. Труп быў такі ўжэ страшны, увесь надуты, як падушка. Бацька казаў што сам яго бачыў. Распух язык, як мяч. Вачэй саўсім не відна! Во як! Кашмар. Праўду сказаў той дзядзька. Сенька давыдзёргіваўся, разазліў наверна, калдуна, той і паслаў на яго пчол. А патом, дзе дзеўся той дзядзька, ніхто не знае. Не стала яго і ўсё. Сышоў куцы-та.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на ад Вінакура Сцяпана Сцяпанавіча, 1940 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ «Нёман», 2003. — 320 с. Ст. 168-170.