Чаму на Палессі «сонца грае» (асаблівасці навалеццяў/навагоддзяў)

0
455
Чаму на Палессі сонца грае краявід

Паўсюдна на Беларусі (ды і ў країнах славянскага свету) вядомы звычай: на Купалле сонца грае. Аднак нейкую сумяціцу ў гэты парадак, як на першы погляд падаецца, прыносіць палеская традыцыя. Згодна палявых даследаванняў С.Татстой на Палессі прымеркаваны звычай з Купаллем, Пасхай (Вялікдзень), Благавешчаннем, Узвіжаннем, Раством, Тройцай, Розыграмі, Чыстым чацвяргом, Пятром, Узнясеннем, Іллёй, Дзесятухай [1, с. 8-9]. Па-сутнасці, хранонімы народнага календара можна згрупаваць па прынцыпу прыналежнасці ці блізкасці да дзён сонцастаяння і раўнадзенства: 1 (летняе) — Тройца, Розыгры, Купалле, Пятро, Дзесятуха; 2 (зімовае) — Раство; 3 (вясновае) — Чысты чацвер, Вялікдзень, Благавешчанне, Узнясенне (Ушэсце); 4 (восеньскае) — Узвіжанне. Гэта важны фактар, што гаворыць на карысць магчымых астранамічных зацікаўленняў палешукоў у чатыры перыяды года. Не класіфікуецца Ілля з-за аддаленасці да чатырох астранамічных кропак. Заўважана, што найбольш устойлівыя прывязкі “гульні” да Купалы, Вялікадня (першы дзень) і Благавешчання. Найбольшая прымеркаванасць звычая да розных свят наглядаецца на беларускай тзрыторыі, Палессі; а ўзвіжанскае “сонца зрушваецца, здзвігаецца” характэрна толькі Беларусі, як і восеньскае навагоддзе, што своеасабліва прадстаўлена Багачом, “жаніцьбай коміна” і інш. Матыў “гульні” знаходзіцца адпаведна і ў восеньскіх песнях (“Ой, за лесам, за борам, // Ой, за сінім азёрам, // Ой, там сонца йграе, // З месяцам размаўляе…”).

Усё гэта гаворыць на карысць магчымых астранамічных зацікаўленняў чалавека, у тым ліку нашых продкаў, адшукання сталай кропкі ў годзе, сонцазвароту, пошуку аптымальных сродкаў летазлічэння (Новага году). Нашы ранейшыя даследаванні [2] сцвярджаюць, што бєларускі фальклор, як ніякі іншы, закансерваваў сляды так званых еўрапейскіх каляндарных стыляў, святкаванняў Новага году ў розныя перыяды гісторыі (25 снежня, 1 студзеня, 1 сакавіка, 25 сакавіка, Пасха, 1 верасня [3, с. 395]) і альтэрнатыўныя пошукі-варыянты беларусаў-ліцьвінаў (Купалле, Вялікдзень, Збор, Саракі, Юр’е, Барыс).

Разнастайнасць каляндарных стыляў, якімі карысталіся беларусы і іншыя народы ў розныя перыяды гісторыі, спецыфіка адзначэння галоўных святкаванняў, звязаных з пачаткам новага земляробчага ці жывёлагадоўчага лета/года, вымагаюць да выяўлення, іх адзінства рысаў і адметных асаблівасцей.

Прыналежнасць пэўнага свята да асноўнай, першаснай, даты каляндарнага стылю можа сведчыць як мінімум тры комплексы-фактары (або адзін з іх); гістарычны пісьмовы документ пра выкарыстанне храноніма ў якасці Новага пета/году (1), ініиьія помнікі матэрыялъпай і духоўнай культуры (2) і падобнасць звычаяў і традыцый да існуючага Новага году (ці ў невялікай храналагічнай аддаленасці да свята, зразумелай народу як Новы год, напрыклад, Каляды, Вялікдзень). Зразумела, што першая ўмова з’яўляецца больш даставернай у дачыненні да другой, а яшчэ больш прыдатным ёсць узаемадапаўненне ўсіх названых кампанентаў. Такім чынам, да першага фактару адносім вядомыя шэсць афіцыйных каляндарных стылей, якімі карысталіся еўрапейскія народы. У дадзены шэраг, як другая ступень магчымасці, таксама ўключаюцца іншыя вядомыя пісьмовыя сведчанні пра меры летазлічэння іншых народаў свету, якія маглі мець месца ў фарміраванні аптымальных сродкаў календара беларусаў. І, нарэшце, пра выяўленні асаблівасцей Новага года будзем арыентавацца як на студзеньскую і больш калядную традыцыі, так і ў параўнальным аспекце на іншыя звычаі, звязаныя з пачатковым святам капяндарнага кола. Добрымі дапаможнікамі тут для нас з’яўляюцца асобныя падагульняючыя артыкулы серыі “Каляндарныя звычаі і абрады ў краінах зарубежнай Еўропы” [4, с. 330-340; 5, с. 3953, 202-213]. Нягледзячы натое, што даследаванне датычыць пераважна зімовай абраднасці і, на нашу думку, не з’яўляецца поўным, але дає магчымасць суаднесці выяўленыя намі асаблівасці з характэрнымі навагоднімі традыцыямі еўрапейскіх краін.

На нашу думку, найперш неабходна назваць тыя, якія маюць у фальклорных крыніцах прамое ўказанне на пачатак гадавога кола. Такімі ў паэтычных творах, асабліва валачобных і іншых каляндарна-абрадавых песнях, з’яўляюцца лагатыпы, накшталт “Першае святца — новае летца”, “Свято Ражаство // Упярод пайшло”, // Новы гадок // Павёў радок” і г.д. Для зручнасці нададзім падобным асаблівасцям умоўную назву “Новае лета” (1). I заўважым, што згодна вышэй прыведзеным раздзелам ім адпавядаюць усе разглядаемыя намі святы ў якасці стыляў (нават Вербніца, Казімір, Купалле, Сымон). Дарэчы, свае адметныя дні сустрэчы Новага году захавалі ў традыцыйнай культуры і іншыя народы, напрыклад, фіны — 28 кастрычніка, кельты — 1 лістапада [5, с. 46-47]. А ў календарах народаў Сібіры пачынаўся год у кожнага ў сваю пару. Такім чынам заняты нават усе месяцы, акрамя ’гаго хакасцы святкуюць з вясенняга раўнадзенства, непскія эвенкі — з Пакроў, чулымскія татары — з першым снегападам, эвенкі Верхняга Прыамур’я — з кукавання зязюлі. Двойчы ў годзе, звычайна вясною і восенню, аазначаюць Новы год удэгейцы і алтайцы [6, с. 203].

Даследаванне пра святочна-абрадавы комплекс, з якім найперш звязаны старадаўнія ігрышчы адзначэння сонцазвароту, уключаюць вылучаныя намі аепоўныя характэрныя асаблівасці Навалецця/Навагоддзя, да якіх адносяцца: паэтычныя лагатыпы з умоўнай назвай “Новае лета” (1); хранонім як сталая кропка адліку (2); з якім звязаны звычаі, што атрымалі найменне “магія першага дня” (3); свята, на якое адбываліся нагляданні за дзённым свяцілам (“гульня сонца”, 4); прымеркаванасць свят (ці іхняя часавая блізкасць) да раўнадзенстваў і сонцастаянняў (5); добра развітая абраднасць і паэзія (6); культ продкаў (7); рытуальная абрадавая трапеза (8); святочныя пажаданні і віншаванні, асабліва ў форме абыходу сялянскіх гаспадарак са спяваннем або рэцытацыямі (9); святочная варажба (10); існаванне павер’яў пра нячыстую сілу (11); шлюбныя забавы моладзі (12) і рытуальныя бясчынствы (13); травестацыйныя працэсіі з традыцыйнай атрыбутыкай і сімволікай (14); асноўныя язычніцкія ігрышчы маглі мець двухтыднёвы перыяд (15); пакланенне зямному і нябеснаму агню (16); абрады з вадой (17); культы дрэва і расліны (18), жывёлы і птушак (19); падарункі і наставанні (20). Менавіта большасць з іх адпавядаюць названым вышэй каляндарным стылям, што з’яўляецца сумесна з іншымі важным сведчаннем адпаведнасці іх да Новалецця ў пэўны адрэзак часу.

  1. Толстая С.М. Солнце играет // Славянский н балканский фольклор. — М., 1986.
  2. Лозка А. Феномен каляндарных стыляў беларускага фальклору // Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Матэрыялы Першай Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 25-26 красавіка 2003г. Мн., 2003. — С. 146-152.
  3. Ён жа. Феномен календара беларусаў у еўрапейскай культуры // Праблемныя напрамкі развіцця мастацкай творчасці і вербальнай культуры нацыі. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 20-21 лісгапада 2003 г. — Мн., 2003. — С. 114-118.
  4. Климишин Й.А. Календарь и хронология. 3изд. — М., 1990.
  5. Календарные обычай и обряды в странах зарубежной Европы: Зимние праздники. — М., 1973.
  6. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Исторические корни н развитие обычаев. М., 1983. Симченко Ю.Б., Смоляк А.В., Соколова З.ГІ. Календари народов Сибири // Календарь в культуре народов мира. Сборник статей. — М., 1993. — С. 201-253.

Аўтар: А.Ю. Лозка
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч.ч. Ч 1. / Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. — 272 с. Ст. 159-162.