Гэты аэрадром не быў пазначаны не на адной тапаграфічнай мапе. Але патэнцыйна вораг заўсёды пра яго ведаў. Ён патрапіў на шпіёнскія здымкі Люфтвафэ і першыя амерыканскія спадарожнікі.
Гаворка ідзе пра Зябраўскі вайсковы аэрадром, што знаходзіцца каля вёскі Прыбыткі. Ён заснаваны яшчэ ў даваенны час. На аэрадроме заўсёды месцілася дальняя авіяцыя, якая ўдзельнічала ў патруляванні паветранай прасторы вакол Савецкага саюзу. Пры гэтым тэхнічна дальнія самалёты маглі несці і ядзернае ўзбраенне.
Таму не дзіўна, што гэты аэрадром патрапіў у чаргу на знішчэнне амерыканскай авіяцыяй. Разам з гэтым, патэнцыйная пагроза навісла і над Гомелем.
Каментары давалі: Антон Пісарэнка — гісторык, Барыс Казлоўскіх — ветэран узброеных сілаў, падпалкоўнік у адстаўцы, Віктар Емельянаў — ветэран узброеных сілаў, маёр у адстаўцы, Людміла Дарафеева — жыхарка в. Прыбыткі.