Маслова Еўдакія Пятроўна.
Чачэрскі р-н, в. Залессе, 1948 г.н., дырэктар кіна-канцэртнага цэнтра.
Зап. Новак В.С., 1997 г.
Страла
Захварэў мілы,
У пасцелю лёг.
Ой лі, ой люлі,
Захацел мілы
Ключэвой вады.
Што да той вады
Тры часы хады.
Первы часок
Па ваду ішла,
Другі часок
Вад`у чэрпала,
А на трэці час
Дамой прынесла.
Прынесла дамой,
А ўжэ міл памёр.
Дзе сястра стаіць –
Дробны дож ідзе;
А дзе маць стаіць,
Рэчка слёз бяжыць;
Дзе жана стаіць –
Там нічога нема.
В аснавном пелі хараводныя песні.
Чачэрскі р-н.
1995.
1,2 – в. Бабічы.
3 – в. Залессе, Дабрынь.
( в. Покаць, Селянін.)
2-A. в.Бабічы.
Чачэрскі раён, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Васкоўскі Сяргей.
Вяс-кал.
Разлятаўся, разлятаўся раёчак
Ай па чыстаму ж полю,
Полю.
Дай па чыстаму ж полю
Па жыцячку да ядран`ому,
Ядран`ому.
Па жыцячку да ядран`ому.
Разгулявся Іванька,
Іванька.
Разгулявся Іванька
Ай па бацькавым дв`ару,
Дв`ару.
Дай па бацькавым дв`ару.
На вароненькім каню,
Каню.
На вароненькім каню.
Хоча ж ён дай паехаці,
Дай паехаці.
Хоча ж ён дай паехаці
Ай у чужыя ж сёлы,
Сёлы.
Дай у чужыя ж сёлы
Сабе дзеўку да выбіраць,
Выбіраці.
Сабе дзеўку да выбіраць
І з ей век з ёй векаваць.
Чачэрскі раён, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Васкоўскі Сяргей.
Салдацкая-веснавая. (Карагод)
Эй пад Аршавай
Эй пад Аршавай
Пад Аршавай там случылася бяда.
Пад Аршавай там случылася бяда.
Ой там убілі
Ой там убілі
Там жа ўбілі маладога казака.
Там жа ўбілі маладога казака.
Ой схаранілі
Ой схаранілі
Схаранілі ў чыстым полі пад кустом.
Схаранілі ў чыстым полі пад кустом.
Ох абсадзілі
Ох абсадзілі
Абсадзілі чырвон`ай жа калін`ай.
Абсадзілі ж чырвон`ай жа калін`ай.
Ой р`асці, р`асці
Ой р`асці, р`асці
Р`асці, р`асці чырвоная ж калін`а.
Р`асці, р`асці чырвоная ж калін`а.
Ой г`уляй, г`уляй
Ой г`уляй, г`уляй
Г`уляй, г`уляй красівая ж дзяўчын`а.
Г`уляй, г`уляй красівая ж дзяўчына”.
Чачэрскі раён, , 1995.
Пашпартызацыя невядомая.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Васкоўскі Сяргей.
Карагод. (Вясна)
Б`ыло ў лузі, дай у лужку
А пры круценькам біражку
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А пры круценькам біражку
Разлівалася дэй вада,
Расцілалася трава.
А расцілалася трава.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
Што ж па той жа да па тр`аве
Там да дз`евачкі г`улялі.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А там да дз`евачкі г`улялі.
Там да дз`евачкі г`улялі.
А карагоды в`адзілі.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А карагоды в`адзілі.
Падыйду я да карагоду,
А я укланюся народу.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
Я й укланюся народу.
Чачэрскі раён, , 1995.
Пашпартызацыя невядомая.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Васкоўскі Сяргей.
Весннянка, (карагод).
Брат і сястра.
Ціраз мора йшоў
Дай брат з сястрыцаю.
Ой лі вой люлі
Ай брат з сястрыцаю.
Братка пірайшоў,
Сястра й ут`онула.
Ой лі вой люлі
Сястра й ут`онула.
Сястра й ут`онула,
Дай рэчы т`оіла:
Ой лі вой люлі
Ай рэчы т`оіла:
– Ні пі, братачка,
Да з мора в`адзіцы.
Ой лі вой люлі
А з мора в`адзіцы.
Эта ні вада,
Эта кров мая,
Вой лі вой люлі
Эта кров мая,
Да кроў гаручая.
Вой лі вой люлі
А кроў гаручая.
Не бяры, братачка,
Да з мора ягадак.
Ой лі вой люліАў з мора ягадак.
Эта ні ягадкі,
Эта в`очкі мае,
Ой лі вой люлі
Эта в`очкі мае,
А вочкі ярыя.
Ой лі вой люлі
Ні лаві, братачка,
Да ў мора рыбачкі.
Ой лі вой люлі
А ў мора рыбачкі.
Ета ж не рыбачка,
Эта ж цел`а маё,
Ой лі вой люлі
Эта ж цел`а маё,
Дай ц`ела белая.
Ні касі, братачка,
Да з мора тр`авіцы.
Ой лі вой люлі
Аў з мора тр`авіцы.
Эта ні трава,
Эта каса мая,
Вой лі вой люлі
Эта каса мая,
Дай каса русая.
Ой лі вой люлі
Ай каса русая.
Чачэрскі раён, в. Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя: Афанасенка Марыя Максімаўна, нар. в. Покаць, 1915 г.н.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
Весняначка, карагод.
Б`ыло ў лузі, дай у лужку
А пры круценькам біражку
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А пры круценькам біражку
Разлівалася дэй вада,
Расцілалася трава.
А расцілалася трава.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
Што ж па той жа да па тр`аве
Там да дз`евачкі г`улялі.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А там да дз`евачкі г`улялі.
Там да дз`евачкі г`улялі.
А карагоды в`адзілі.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А карагоды в`адзілі.
Падыйду я да карагоду,
А я укланюся народу.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
Я й укланюся народу.
Гасударушкі да сваёй
А ей да асобеннай паклон.
Ой да люл`і, л`юлі, паллюл`і.
А ей да асобеннай паклон.
Чачэрскі раён, в. Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя: Афанасенка Марыя Максімаўна, нар. В. Покаць, 1915 г.н.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
(Карагод), вясняная.
Ай пусці, мамачка,
Да ў зялён сад гуляць.
Ой лі, вой люлі
А ў зялён сад гуляць.
Я не буду, мамачка,
Да вішаняк шчыпаць.
Ой лі, вой люлі
Ай вішаняк шчыпаць.
Толькі вышчыпну
Дай вінаградачку.
Ой лі, вой люлі
Ай вінаградачку.
Панясу я к міламу
Да на парадачку.
Ой лі, вой люлі
Ай на парадачку.
А парадзі, міленькай
Дай чырнабрывенькай.
Вой лі, вой люлі
Ай чырнабрывенькай.
Эта уся гэта песня.
( Пераказвае):
Ну пусці, мамачка,
Ў зялён сад гуляць.
Я не буду, мамачка,
Вішаняк шчыпаць.
Толькі вышчыпну
Вінаградачку.
Панясу к міламу
На парадачку.
А парадзі, міленькі
Дай чырнабрывенькі.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя: Афанасенка Марыя Максімаўна, нар. В. Покаць, 1915 г.н.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
Веснянка, (карагод). Брат і сястра.
Ціраз мора йшоў
Дай брат з сястрыцаю.
Ой лі вой люлі
Ай брат з сястрыцаю.
Братка пірайшоў,
Сястра й ут`онула.
Ой лі вой люлі
Сястра й ут`онула.
Сястра й ут`онула,
Дай рэчы т`оіла:
Ой лі вой люлі
Ай рэчы т`оіла:
– Ні пі, братачка,
Да з мора в`адзіцы.
Ой лі вой люлі
А з мора в`адзіцы.
Эта ні вада,
Эта кров мая,
Вой лі вой люлі
Эта кров мая,
Да кроў гаручая.
Вой лі вой люлі
А кроў гаручая.
Ні лаві, братачка,
Да ў мора рыбачкі.
Ой лі вой люлі
А ў мора рыбачкі.
Ета ж не рыбачка,
Эта ж цел`а маё,
Ой лі вой люлі
Эта ж цел`а маё,
Дай ц`ела белая.
Не бяры, братачка,
Да з мора ягадак.
Ой лі вой люлі
Аў з мора ягадак.
Эта ні ягадкі,
Эта в`очкі мае,
Ой лі вой люлі
Эта в`очкі мае,
А вочкі ярыя.
Ой лі вой люлі
Ні касі, братачка,
Да з мора тр`авіцы.
Ой лі вой люлі
Аў з мора тр`авіцы.
Эта ні трава,
Эта каса мая,
Вой лі вой люлі
Эта каса мая,
Дай каса русая.
Ой лі вой люлі
Ай каса русая.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя: Афанасенка Марыя Максімаўна, нар. В. Покаць, 1915 г.н.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
(Страла)
На луне, на луне,
На шаўковай траве
Там Іванка коніка пасе.
Коніка пасе,
З конікам гавор`а:
-Ох ты, конь, мой конь,
Я цібе прадам
Я цібе прадам
За лук, за стрэлк`у,
За лук, за стрэлк`у,
За красн`у дзеўк`у.
1-B. в. Залессе.
Чачэрскі раён, в.Залессе, 1995.
Пашпартызацыя:
Чэпікава Еўдакія Іванаўна, нар. В. Залессе, 1949 г.н., метадыст у клубе.
Бабкунова Еўдакія Ягораўна, нар. В. Залессе, 1942 г.н., бібліятэкар.- салістка.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
(Карагод, вясна). Гульня. Сценар у клубе.
Ой за с`адом, за сад`ом
Ой люлі, за сад`ом
Ой люлі, за сад`ом
Ой там р`асла травачка.
Ой там р`асла травачка.
Ой люлі, травачка.
Ой люлі, травачка.
Там гуляла парачка
Там гуляла парачка
Ой люлі, парачка.
Ой люлі, парачка.
Просім, пара, патанцуй!
Просім, пара, патанцуй!
Ой люлі, патанцуй!
Ой люлі, патанцуй!
Каго любіш, пацалуй.
Каго любіш, пацалуй.
Ой люлі, пацалуй.
Ой люлі, пацалуй.
Просім, пара, разойдзісь.
Просім, пара, разойдзісь.
Ой люлі, разойдзісь.
Ой люлі, разойдзісь.
Ой за с`адом, за сад`ом
Ой за с`адом, за сад`ом
Ой люлі, за сад`ом
Ой люлі, за сад`ом
Чэпікава Еўдакія Іванаўна, нар. В. Залессе, 1949 г.н., метадыст у клубе.
Талкунова Еўдакія Ягораўна, нар. В. Залессе, 1942 г.н., бібліятэкар.- салістка.
Запісвалі Шчыракова Ларыса, Ведзь Алена.
(Карагод, вясна)
Ой як маці ды Ванюшу
Кавалін`а мавалін`а
У дарогу сабірала,
Шляпу з бантом адзявала,
Кавалін`а мавалін`а
Шляпу з бантом адзявала,
Падпаясывала.
Кавалін`а мавалін`а
-Ты ідзі, ідзі Ванюша,
Не забарывайся,
Кавалін`а мавалін`а
На чужых жонак красівых
Не заглядывайся.
Кавалін`а мавалін`а
Бо чужыя, красівыя
Ўсе падманчывае.
Кавалін`а мавалін`а
Ой як маці ды Ванюшу
У дарогу праважала.
Кавалін`а мавалін`а
1-А.
Чачэрскі раён, в. Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Шчодры.
На луг, на луце,
На шаўковай траве
Пава лят`ала,
Пер’я р`аніла.
Выйшла Насцечка
( Kаму п`еюць.)
Да падбірала.
Падбірала і ў рукавок клала.
З рукаўка брала,
На скам’ю клала.
Пазабывалася.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Карагод. Вясна.
Карагод вялік,
Да вуліца мала.
Ой вой люлі
Да вуліца мала.
А ўсё за бабамы
А ўсё за старамы,
Ой вой люлі
А ўсё за старамы,
А ўсё й за дзеткамы
Дай ўсё за маламы,
Ой вой люлі
Дай ўсё за маламы,
Ай ўсё за дзеўкамы
А ўсё за краснамы,
Ой вой люлі
А ўсё за краснамы,
Ай за рабятамы
А ўсё за малойцамы.
Ой вой люлі
А ўсё за малойцамы.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Ушэсце.
Вясну праводзяць.
(Карагод)
У полі пшанічка
Каласком стаяла.
Ой рана, ра-ў-
Каласком стаяла.
Галаском гука-
Ой рана, ра-ў-
Галаском гука-у
– Дзевачкі-сястрыцы,
П`адайце вадзіцы.
Ой рана, ра-у-
П`адайце вадзі-цы.
Ой каласочэк,
Міскай піражочэк.
Ой рана, ра-ў-
Міскай піражо-у-к.
У поле капалі,
Ў гумне варах`а-
Ў гумне варах`амі,
Ой рана, ра-ў-
Ў стале пірага-
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Вяснянка.
( Карагод).
Васіль мой, Васілёчык.
Васілёчык.
Васілёчык.
Белазур’ева твой цвяточык.
Твой цвяточык.
Твой цвяточык.
Первым разам я садзіла.
Я садзіла.
Я садзіла.
Другім разам палівала.
Палівала.
Палівала.
Трэцім разам я сарвала.
Я сарвала.
Я сарвала.
Ой, сарваў цвяток, спляла з таго вянок.
Спляла з таго вянок.
Спляла з таго вянок.
Ох, а сплёўшы вянок, пайду у танок.
Пайду у танок.
Пайду у танок.
Ай у том жа танку ж трох палюблю.
Трох палюблю.
Трох палюблю.
За чацвёртага ж сама пайду.
Сама пайду.
Сама пайду.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Вясна.
Карагод.
Карагод вялік,
А вуліца й мала.
Ой лі, ой люлі,
А ўсё за дзеўкамы,
Да ўсё за краснамы.
Ой лі, ой люлі,
А ўсё за краснамы.
А ўсё за хлопцамі,
Да за малойцамі.
Ой лі, ой люлі,
Ай за малойцамі.
А ўсё за бабамы,
Да ўсё за старамы.
Ой лі, ой люлі,
А ўсё за старамы.
А ўсё за дзецямі,
Да ўсё за маламы.
Ой лі, ой люлі,
А ўсё за маламы.
Ай карагод вялік,
Дай в Цібе выбіраю маладога парня.
уліца мала.
Ой лі, ой люлі,
Ай вуліца мала.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Вясна.
( Алень?)
Хажу я гул`яю ўдоль па карагода.
Розачка й алая мая.
Цібе выбіраю маладога парня.
Розачка й алая мая.
Цібе выбіраю маладу свякруху.
Розачка й алая мая.
Цібе выбіраю маладога свёкра.
Розачка й алая мая.
Цібе выбіраю маладу цёшчу.
Розачка й алая мая.
Запрагу я й каня,
Звязу цёшчу са двара.
Чачэрскі раён, в.Бабічы, 1995.
Пашпартызацыя не вядома.
Запісваў Вінаградаў Сяргей.
Калядная, на шчодрыкі катторая.
Па двару, па шырокаму.
Святы вечар добрым людзям.
А там Ванечка коніка пасе.
Святы вечар добрым людзям.
( Далей пераказвае:)
Коніка пасе, з канём гавора:
Ох ты конь мой конь,
Я цябе прадам.
Я цябе прадам
За лук, за стрэлк`у,
За лук, за стрэлк`у,
За крсную дзеўку.