Быццам жывыя: гамяльчанка робіць унікальныя лялькі

0
1713
Лялькі ручной працы ад Ганны Кірэенка з Гомеля

Дамавы, крук Напалеон ды беларусачка — гамяльчанка Ганна Кірэенка адкрыла для сябе новае захапленне і ўжо некалькі год паспяхова робіць надзвычай чароўныя лялькі. У чым сакрэт іх ажыўлення і наколькі складана гэта зрабіць самастойна высветліў Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.

Адкуль бяруцца лялькі

— Я пачала гэтым займацца ў 2013 годзе. Памятаю, што першую ляльку я зрабіла для сваёй мамы на Дзень маці і змайстравала яе з панчохаў.

Ганна Кірэенка з лялькай "Беларусачка"
Ганна Кірэенка з лялькай “Беларусачка”

Да свайго захаплення я прыйшла дзякуючы суседцы, якая хацела зрабіць уласную ляльку і ўсё выпрошвала ў мяне для гэтага розныя анучкі. У выніку яна сваю ляльку не пашыла, а я задалася пытаннем «чым я горш, я ж таксама магу!».

Лялькі ручной працы ад Ганны Кірэенка з ГомеляПа меры засваення новага хобі я стала пазнаваць новыя тэхнікі стварэння лялек — брала выкрайкі новых сукенак, рабіла так, каб яны маглі паварочваць галаву і іншыя часткі цела і былі нібы жывыя. Для гэтага я рабіла адмысловыя злучэнні. Нешта ўдавалася знаходзіць у інтэрнэце, а некаторыя тэхналагічныя рашэнні прыдумляла сама.

lialki11lialki8Першапачаткова вобразы я часам запазычвала ў іншых майстроў і вучылася ў іх. Пляцоўкай для гэтага стаў сайт “Школа цацкі”, дзе сабраныя майстар-класы ад шматлікіх айчынных і замежных майстроў. Мая галоўная настаўніца ў гэтым — Таццяна Зуева, якая часта падказвала мне што і як зрабіць.

Капрызны характар

Я з дзяцінства хацела шмат-шмат лялек, прычым асабліва хацелася валодаць нейкай вялікай лялькай, таму можна сказаць, што зараз я спраўджваю сваю мару.

Яшчэ мне заўжды хацелася парцалянавых лялек з іх выкшталцонымі сукенкамі. Хацелася менавіта ствараць для іх розныя ўборы самастойна.

lialki14Цяпер гэта тое, што прыносіць мне асаблівую асалоду і радасць. Калі я іх ствараю, я пераношуся ў зусім іншы свет.

lialki3Наогул я ад іх столькі ўсяго атрымліваю і пры гэтым столькі ж аддаю — цяплынню, душу ды любоў.

Я ўжо цалкам з імі, а яны ж і капрызныя часам — вось гэтую сукенку хачу, а вось гэтую — не. Я іх разумею, яны мяне разумеюць і ў пэўным сэнсе мы з імі ўжо ў чымсці адно цэлае.

lialki13Часта бывае, што робіш адно, а атрымліваецца зусім нечаканы вынік. Пачынаеш, да прыкладу, шыць гэтую ляльку — зрабіў галяк, які потым сядзіць доўга неапрануты і чакае свайго часу. Потым змайстраваў сукенку зусім да іншай лялькі, а яна ёй не пасуе! А вось першай так у самы раз.

lialki4lialki5На майстраванне лялек у Ганны можа сыходзіць да 2 тыдняў.

Як перадаецца майстэрства

У палацы культуры «Гомсельмаш» у мяне існуе тэкстыльная група. Адкрылася яна ў мінулым годзе і праз вялікую колькасць ахвотных ужо гэтай восенню нам давялося набіраць і другую групу. Асноўны ўзрост удзельнікаў — ад 35 да 57 гадоў. Гэта пераважна групы для дарослых, бо майстэрства ня з лёгкіх і вымагае ўседлівасці і добрай каардынацыі рухаў, але пры наяўнасці жадаючых магчыма і адкрыццё дзіцячай групы.

lialki15Апроч таго, я з’яўляюся чальцом Беларускай Гільдыі майстроў і рамеснікаў, і ў межах яе таксама перыядычна праводжу майстар-класы.

З’язджаюць хто куды

Акрамя тэкстыльных лялек я хацелася б навучыцца майстраваць іх і з палімернай гліны. Канешне я не ўпэўнена, што ў мяне ўсё атрымаецца адразу, але калі я нешта хачу, то ў выніку гэтага даб’юся.

lialki9

lialki10Таксама ў мяне зараз ідзе сумесны пашыў містычнай лялькі. Разам з іншым майстрам мы праз вэбінар абменьваемся досведам і парадамі. Пакуль што мае атрымацца фея ці таямнічы персанаж або містычная істота.

***

Некаторыя творы Ганны Кірэенка можна знайсці ў яе адмысловай суполцы Ўкантакце. Некаторыя лялькі ўжо “з’ехалі” за мяжу і цяпер знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Нямеччыне, Італіі і канешне ж Расіі ды Ўкраіне.

lialki6lialki7Аўтар: Яўген Меркіс
Фатаздымкі: Яўген Меркіс, Зміцер Кірэенка