Бяздомны горад

0
2145

Андрэй Скідан – мастак-рэстаўратар, прафесійны цясляр аднаўляе пашкоджаную экскаватарам старую драўляную ліштву, якая зусім нядаўна ўпрыгожвала адзін з дамоў гістарычнай часткі гораду. Зараз гэтага дому няма, як і няма шматлікіх іншых, якія ён спрабаваў уратаваць ад знішчэння ў Гомлі.

Але ў гэтага гораду яшчэ ёсць шанец. Магчыма, дзякуючы намаганням неабыякавых гомельцаў, па старых планах, фотаздымках, абмерах можна будзе ў будучыні аднавіць цэлы квартал гістарычнай забудовы. Захаваны дэкор зможа аздабляць адноўленыя будынкі. Таксама сёння ў горадзе яшчэ ёсць што абараняць ад зносу.