У снежні па пятніцах наведвальнікам не давядзецца плаціць грошы за агляд сталых экспазіцый музея палацава-паркавага ансамбля ды візіт у Зімовы сад. Гэта стала магчымым дзякуючы дабрачыннай акцыі “Мастацтва захоўваць”, што стартавала 9 снежня.
Гэта культурны і сацыяльны праект, ініцыятарам якога выступіла ААТ «БПС-Сбербанк». Акцыя прымеркавана да 175-годдзя ўстановы.
У межах праекта кожную пятніцу з 9 па 30 снежня 2016 года пастаянныя экспазіцыі музея палацава-паркавага ансамбля будуць адкрыты для індывідуальных наведвальнікаў. Гомельцы і госці горада змогуць бясплатна наведаць экспазіцыі першага паверха цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў, вежу палаца з мемарыяльнай экспазіцыяй, прысвечанай былым уладальнікам Гомельскага маёнтка, экспазіцыю «Свет прыроды» ў гроце, а таксама палюбавацца экзатычнымі «насельнікамі» Зімовага саду і зірнуць на зімовы горад з вышыні птушынага палёту на вежы агляду.
У адпаведнасці з графікамі работы аб’ектаў адкрытымі для бясплатнага наведвання 9, 16, 23 і 30 снежня будуць:
- экспазіцыі палаца – з 11.00 да 18.30
- Зімовы сад і вежа агляду – з 10.00 да 18.00
Спяшайцеся скарыстацца ўнікальнай магчымасцю яшчэ раз пагрузіцца ў дзіўны свет гісторыі і мастацтва!
Кантактныя тэлефоны: (0232) 75 80 93, + 375 29 174 19 11