Букча (Лельчыцкі р-н)

0
284

Пане гаспадару, ці спіпі, ці ляжыш?

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1970 г. у в. Букча Лель-
чыцкага р. ад Яўгенні Данілаўны Жураўскай, 72 г.
281. ПАНЕ ГАСПАДАРУ, ЦІ СПІШ, ЦІ ЛЯЖЫШ?

Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш?
Святы вечар! ’

Ці спіш, ці ляжыш, што з намі не гаворыш?
Пане гаспадару, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Твайго дамочку азіраючы,
Шчасцем, здароўем надзяляючы.
Адчыні сені, штоб пчолы селі,
Адчыні акно, штоб даў бог дабро.
Пане гаспадару, ўжо з усім словам,
Ужо з усім словам да й жыві з богам.
Не сам з сабою — са сваёй сям’ёю,
3 сваёй сямёю да й із усёю,
3 сваімі дзеткамі дай маленькімі,
3 усімі намі — з каляднічкамі.
Ой, судзі, божа, зорак даждаці,
Нам, каляднічкам, калядаваці,
Вам, добрым людзям, да й загадваці.