Бухгалтарскія матэрыялы латыфундый (1861-1914 гг.) усходняга Палесся як гістарычная крыніца

0
701
Матэрыялы латыфундый палескіх латыфундый

Ёсць меркаванне, што дакумент справаводства стаў аб’ектам стандартызацыі толькі пасля 1917 г. [1, c. 8]. У вялікай ступені тое датычыць матэрыялаў латыфундыяльнага справаводства. Гэта пераважна, апроч гаспадарчай перапіскі, бухгалтарскія матэрыялы. Дадзены від крыніц адрозніваецца шэрагам спецыфічных рысаў, што патрабуюць адмысловага падыходу і метадаў працы з імі, а таксама звяртання да асноў тэорыі бухгалтарскага ўліку. У артыкуле асвятляюцца асноўныя праблемы працы з падобнага роду гістарычнымі крыніцамі, што ілюструецца на прыкладзе двух буйнейшых латыфундыяльных збораў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей — НГАБ) з усходняй часткі беларус кага Палесся. Мяркуем, што сам характар матэрыялаў памешчыцкага рахункаводства, іх склад і дакументальная арганізацыя — знешняе сведчанне працякання ўнутраных гаспадарчых (і сацыяльных) працэсаў на лакальным (асобныя маёнткі) і рэгіянальным узроўнях. Парэформенны перыяд прыцягвае ўвагу сваёй набліжанасцю да сучаснасці: матэрыялы латыфундый адлюстроўваюць працэсы адаптацыі сельскай гаспадаркі да капіталізму.

Метады працы з падобнага роду крыніцамі маюць сваё выразнае падабенства з агульным крыніцазнаўчым аналізам. Так, на этапе знешняй крытыкі ўжо магчыма адзначыць асноўныя вызначальныя рысы рахункаводства ў тым альбо іншым маёнтку, групе валоданняў аднаго буйнога землеўладальніка (латыфундыі). Напрыклад, як паказана ніжэй, відавочна занядбанне рахункаводства і малая ўвага да яго ў Горватаў, а так сама наяўнасць шэрагу хібаў і карупцыі ў латыфундыяльным вотчынным упраўленні князя Паскевіча-Эрыванскага. Шэраг назіранняў мож на паглыбіць і пашырыць на наступным этапе ўнутранай крытыкі дакументаў бухгалтарскага справаводства. Звяртанне да гэтых спецыфічных матэрыялаў патрабуе ад гісторыка ведання тэорыі бухгалтарскага ўліку.

Бухгалтарскі ўлік закліканы не толькі фіксаваць паказчыкі эканамі чнай дзейнасці прадпрыемства, але і кантраляваць, аналізаваць гэты працэс, своечасова і дакладна інфармаваць кіраўніка (і ўладальніка, і наёмнага менеджэра) аб вытворчым працэсе дзеля забеспячэння гаспадарчай эфектыўнасці [2, c. 18-20, 42]. Выкарыстоўваюцца такія асноўныя формы бухгалтарскага ўліку (рахункаводства), як: бухгалтарскі баланс, бухгалтарскі рахунак і ведамасці (абаротная, сальдавая). Яны мо гуць мець як сінтэтычны (абагульняючы), так і аналітычны (драбленне па групах уліку) характар.

Адзначым, што бухгалтарскі ўлік у памешчыцкіх маёнтках парэформеннага перыяду (1861-1914 гг.) быў дастаткова просты. Паказальна, што, напрыклад, балансавыя кнігі (патрабуюць строгага вядзення ак тыву і пасіву з іх выніковым звядзеннем, прымянення двайнога запісу) Гомельскай вотчыны Паскевіча вяліся з парушэннем правілаў балансавага ўліку і ўяўлялі, па сваёй сутнасці, прыклад простай абаротнай ведамасці. Прычыны таму можна бачыць у агульных сацыяльнаэканамічных абставінах часу: перажыткі прыгонніцкага падыходу ў справе арганізацыі і кіравання вытворчасцю; адарванасць пераважнай часткі памешчыцкіх эліт ад гаспадарак, зямлі; адсутнасць кваліфікаванага персаналу як для арганізацыі кіравання гаспадаркай, так і яе вядзення (служачых і рабочых). У той жа час беларускія і ўкраінскія тэрыторыі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. з’яўляліся спецыфічнай заходняй ускраінай Расійскай імперыі, якая адрознівалася высокім узроўнем канцэнтрацыі памешчыцкага землеўладання. Асабліва гэта датычылася Мінскай губерні і ўкраінскага Правябярэжжа. Агульна, у межах усёй Расійскай імперыі, беларускія і ўкраінскія тэрыторыі адрозніваліся параўнальна нізкім узроўнем мабілізацыі дваранскай зямельнай уласнасці [3; 4].

Пачынальнікам у расійскай і савецкай гістарыяграфіі вывучэння бухгалтарскага справаводства прыватных вотчынных упраўленняў быў Ул. К. Станюковіч. У 1927 г. выйшла яго праца, прысвечаная бюджэту гаспадаркі Шарамецьевых за 1798-1910 гг. Ім выяўлена, у прыватнасці, што толькі правядзенне выкупной аперацыі па рэформе 1861 г. пазбавіла бюджэт Шарамецьевых ад хранічнай запазычанасці. У дальнейшым Сяргей Дзмітрыевіч Шарамецьеў разарыўся, ажыццяўляючы розныя гаспадарчапрадпрымальніцкія эксперыменты, а Аляксандр Дзмітрыевіч Шарамецьеў да цякучага бюджэту збіраў капітал, аднак і расходы вельмі абмяжоўваў, і гаспадарку не развіваў, карыстаючыся вялікімі да ходамі ад здачы зямлі ў арэнду як безыніцыятыўны ранцье [5, c. 17-19]. У далейшым праблему закраналі К. Г. Воблы, Б. Б. Кафенхауз, А. М. Анфімаў, Л. П. Мінарык, Д. І. Будаеў, Я. М. Гумянюк [6; 7; 8; 9; 10; 11]. І. Д. Кавальчанка настойваў на першаступеннай вартасці «вотчынных архіваў» (гадавыя справаздачы, ведамасці, рахункі, кнігі, штодзённыя запісы работ і інш.) для вывучэння эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі ў межах асобных рэгіёнаў [12, c. 32]. Адзначым таксама працу І. Ф. Бавыкіна, што падрабязна разглядаў стан фінансаў уральскіх маг натаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., і даследаванне А. С. Грузі нава, прысвечанае гаспадарцы князёў Абамелек-Лазаравых [13; 14].

Звернемся да матэрыялаў бухгалтарскага рахункаводства ў гаспадарках Паскевічаў і Горватаў, што захоўваюцца ў НГАБ (г. Мінск). Гэтыя матэрыялы не мелі нейкага агульнага тыпу вядзення, адрозніваліся разнастайнасцю форм і змяняліся ў залежнасці ад цякучых патрэб таго ці іншага гаспадарчага ўпраўлення. Напрыклад, у лістападзе 1874 г. галоўнаўпраўляючы Гомельскай вотчыны князя Ф.І. Паскевіча наракаў на справаводства падначаленай яму вотчыннай адміністрацыі: «…решительно невозможно определить более точные суммы доходов и расходов» [15, л. 8]. «Книга для записи протоколов и постановлений по Гомельскому имению» за 1874-1882 гг. мае выгляд стыхійна фармаваўшагася фінансавага дакумента: запісы бессістэмныя і не маюць нават храналагічнага парадку [15, л. 1-73]. Нягледзячы на прымаемыя меры, у Гомельскім маёнтку строгасць вядзення ўліку і ў далейшы час была далёкай ад дасканаласці.

Пры даследаванні такіх матэрыялаў, як бачыцца, лепш за ўсё групаваць звесткі альбо ў храналагічным парадку, альбо ў адпаведнасці тымі катэгорыямі ўліку, што вядомы па іншых падобнага тыпу дакументах. Напрыклад, «Бюджет Гомельского имения на 1873/1874 г. [гаспадарчы год]» прапаноўвае вызначэнне прыходу і расходаў па наступных катэгорыях: шынкі, гарадскія дамы, вадзяныя млыны, рыбалоўныя азёры, фальваркі ў доўгатэрміновай арэндзе, адышоўшыя ў надзел сялянам землі і адышоўшыя землі ад былых фальваркаў, прынятыя ад Дняпроўскай кампаніі землі; сядзібы, ворыўныя і сенакосныя ўчасткі ў Агарод не Гомельскай, участкі ў Паддабянцы, Клімаўскі і Каравышаўскі фальваркі, Добрушскі і Харапутцкі фальваркі, Новікаўскі фальварак, Багуслаўская ферма, лясніцтва, фальваркі, што былі ў арэндным трыманні [16, л. 2 зв. — 8 зв.]. Характэрна, што ў рахунку па Агародне Гомельскай у расходах фігуруе красамоўнае сведчанне: «…сборщику Кушнерову — 100 руб.» [16, л. 2 зв.]. У «Финансовом отчете по Гомельскому имению за 1906/1907 г.» з’яўляюцца ўжо іншыя катэгорыі правядзення рахункаў: арэнда фальваркаў (усяго 6 фальваркаў і сядзіба Малыя Новікі), доўгатэрміновая арэнда зямель, арэнда Добрушскай фабрыкі, арэнда крухмальнага завода, розныя арэндныя артыкулы (рыбныя азёры, Волатаўскі цагельны завод, інш.), Лясны двор у Гомелі, сенапрэсавальны завод у Глушцы, лесапільны завод у Добрушы, скотнік, птушнік і пасевы ў Багуслаўска-Новікаўскім фальварку, лугаводства, арэнда фруктовых садоў, аднагадовая арэнда зямель, змешаныя прыходы і расходы (але паказаны толькі чысты прыбытак па лясніцтву) [17, л. 3-26].

Выяўленыя змены не столькі адлюстроўваюць асаблівасці рахункаводства, колькі сведчаць аб істотных структурных зменах у арганізацыі гаспадаркі Гомельскай вотчыны. Адсутнасць рахункаў па выдатках па лясніцтву вотчыны сведчыць аб аўтаномным статусе Гомельскага лясніцтва ў складзе вотчыны, што пацвярджаецца з іншых дакументаў. Увагу прыцягваюць субрахункі, у якіх прадстаўлены гаспадарчыя аб’екты і катэгорыі даходаў і выдаткаў вотчыны. Вялікую праблему ўяўляе сумяшчэнне ў адной і той жа адзінцы архіўнага захоўвання матэрыялаў першаснага ўліку (квіткі разлікаў па рахунках, уліку прыходу і расходу зерня, лесаматэрыялаў, металічных рэчаў і іншых матэрыялаў) і ўласна бухгалтарскага ўліку (сінтэтычныя ведамасці прыходу і расходу сродкаў па месяцах, гадавыя і месячныя балансы, інш.). Дадзеная акалічнасць ускладняе аналіз дакументаў, аднак, з іншага боку, дазваляе праверыць рахункі па асобных катэгорыях уліку, калі рэпрэзентатыўнасць крыніцы тое дазваляе. Напрыклад, ніжэй прадстаўлены вынікі пераліку выдаткаў па вотчыннай адміністрацыі, што, зведзеныя па субрахунках, істотна адрозніваюцца ад заяўленых агульных выдаткаў.

Для вядзення бухгалтарскага ўліку ў Гомельскай вотчыне выкарыстоўваліся як друкаваныя «класічныя» касавыя кнігі з вылучэннем двай нога ўліку праз дэбіт і крэдыт, так і рукапісныя — з вылучэннем прыходу і расходу. Аднак улік заўжды практычна адпавядаў самай простай і агульнай прыходнарасходнай ведамасці: нярэдка назіраецца сітуацыя, калі балансавыя кнігі выкарыстоўвалі для запісу прыходу па лесаматэрыялах, для вопісу рэчаў у фальварках, у Гомельскім палацы, інш. Тут жа, у касавых кнігах, поруч з прыходнарасходнымі справаздачамі падклейваліся лісты рахункаў, распіскі аб грашовых і матэрыяльных пераводах, чэкі, пазыковыя запісы. Найчасцей яны ўяўлялі сабою толькі хра налагічную паслядоўнасць, але не былі згрупаваны па асобных відах і крыніцах паступленняў і выдаткаў. Разам з тым ёсць меркаванне, што далёка не ўсе рахункі падклейваліся ў касавыя кнігі, а толькі невялікая частка іх — менавіта тыя, што не праходзілі праз лясніцтвы і фальваркі і збіраліся самой галоўнай канторай.

Кнігі распараджэнняў за 1874-1918 гг. і пенсійны спіс вотчыны 1881-1907 гг. дазваляюць вылучыць склад Галоўнага ўпраўлення досыць няпэўна: галоўнаўпраўляючы, 6 упраўляючых (па акругах вотчыны), бухгалтар, касір і 2 землямеры. З улікам ведамства па замку і канюшнях — усяго налічваецца штат Галоўнага ўпраўлення ў Гомельскім палацы ў 154 чал. з прыслугай, але без прамысловых аб’ектаў і работнікаў на фальварках. Затое больш пэўны склад лясніцтва: 125 чал., уключаючы 81 ляснога абходчыка і 11 аб’ездчыкаў, галоўнага ляснічага, яго памоч ніка і 8 ляснічых і некаторых іншых (вартаўнікі пры Лясным двары, складах, інш.) [18, л. 75-77 зв.; 19, л.3 зв. — 11 зв.]. На практыцы пашыраная была сітуацыя, калі штат служачых і прыслугі ўказваўся няпоўна. Ён залежаў ад той альбо іншай актуальнай патрэбы ў падсумаванні вы даткаў па жалаванню альбо для вызначэння пенсій. Што ж датычыцца складу служачых і рабочых Гомельскай вотчыны, то нават беглы позірк на яго паказвае перавагу лясной галіны ў гаспадарцы. Калі ў 1861 г. даходы ад 10 лясных дач складалі 247,75 руб., то ў 1862 г. — 479 руб. Між тым ужо ў 1873 г. бюджэт Гомельскай вотчыны фіксуе даход ад лясоў у 63 380 руб., альбо 45 % ад 140 790 руб. валавога даходу па маёнтку. Гэта прытым, што даходы ад прамысловагандлёвай дзейнасці складалі 50 364,4 руб., альбо 35,8 %, а даходы ад 7 фальваркаў — 4521,09 руб., ці ўсяго 3,2 % (рэшта — даходы ад арэндных трыманняў). Гаспадарчыя (эканамічныя) расходы па вотчыне складалі 45 265 руб., ці 32,15 % ад валавога даходу [16, л. 8 зв., 14а—15; 20, л. 143 зв., 337]. Таму відавочна дастаткова высокая рэнтабельнасць.

Выяўляецца, што на 1 лютага 1883 г. Гомельская вотчына мела дэбіторскую запазычанасць у 112,05 тыс. руб. (у т. л. 49,2 % — за прададзе ныя землі) [21, л.42—46]. Апошняе сведчыла аб крызісе гаспадаркі пасэсараў — арандатараў фальваркаў і сялян, якія былі асноўнымі вінаватымі па разліках. Характэрна, што сяляне ў прынцыпе былі вызнаны як «сумніўныя вінаватыя». Апроч таго, існавала запазычанасць лесапрамыслоўцаў па лесаматэрыялах, пакупнікоў па цукровым заводзе, арандатараў рыбалоўных і іншых угоддзяў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Разам з тым крэдыторская запазычанасць вотчыны складала ў той жа час 94 273,7 руб., што было звязана з выдаткамі па абсталяванні Добрушскай папяровай фабрыкі і буйнымі меліярацыйнымі работамі, якія ажыццяўляліся тады ў Гомельскім маёнтку з дапамогай Заходняй экспедыцыі па асушэнні балот. Вядома, што фабрыка была заснавана ў 1870 г. і патрабавала істотных капіталаўкладанняў для арганізацыі вытворчасці. Акрамя таго, спыніў сваю працу цукровы завод князя ў Гомелі (1880 г.), прадукцыя якога не вытрымлівала канкурэнцыі на рынку [15, л. 112]. У князя Паскевіча меліся ў той час 2 крупадзёркі — у в. Уза і Прыбор, што здаваліся ў арэнду за 1,5 тыс. руб. Валавога даходу яны прыносілі сваім арандатарам 7,6 тыс. руб., аднак не вытрымлівалі канкурэнцыі з вадзянымі млынамі сялян [22, с. 252]. Прычыну дадзенай акалічнасці варта шукаць у лепшай прыстасаванасці млыноў да зменлівай кан’юнктуры паслуг на лакальным узроўні і ў тым, што імі распараджаліся самі ўласнікі, а не арандатары.

Для пераадолення цяжкасцей Ф.І. Паскевічу і яго пляменніку І.П. Балашову* давялося пад залог 22 фальваркаў (59 015 дзес. зямлі) заняць у Віленскім зямельным банку 109,2 тыс. руб. [23, л. 71]. Праект вёў да павелічэння асноўнага капіталу ўласніка Гомельскай вотчыны, але ў выпадку камерцыйнай няўдачы паскорыў бы банкруцтва ўсяго гас падарання. Тым не менш метад «буйной інвестыцыі» ў сродкі вытворчасці сябе апраўдаў. У 1875 г. фабрыка дала прадукцыю і ўжо да 1880 г. нарасціла аб’ёмы вытворчасці ў 5,5 раза, мела 2 майстра, 350 рабочых і давала даход у 320 тыс. руб., з якога 183 тыс. руб. складаў чысты прыбытак [22, с. 194, 273]. Але ўжо ў сакавіку 1878 г. князь Ф. І. Паскевіч паспяшаў аддаць «Таварыству Добрушскай папяровай фабрыкі» (Ф. І. Паскевіч, І. П. Балашоў, А. С. Лазінскі, А. В. Нарольскі) гэтае прадпрыемства з 333 дзес. зямлі ў арэнду на 35 гадоў і 3 месяцы за 30 тыс. руб. [24, л. 1-3 зв.]. Такі крок кіраваўся захаваннем інтарэсаў князя: ён пазбягаў прамысловых падаткаў і гарантаваў, атрымоўваючы, між тым, свой дывідэнд, вотчыну ад магчымага банкруцтва фабрыкі. Пры княгіні Ірыне Іванаўне (спадкавала маёнтак у жніўні 1903 г.) фабрыка паранейшаму знаходзілася ў арэндзе на тых жа ўмовах. Аднак гаспадыні даводзілася ўжо сплочваць частку фабрычнага збору, па якім, праўда, узніклі некаторыя нядоімкі [17, л. 7 зв.—8]. З дакументаў прадпрыемства бачна, што насамрэч у вырашэнні сваіх спраў фабрыка залежала (пастаўка дроў, матэрыялаў, нават правядзенне фінансавых аперацый, інш.) ад адміністрацыі і ўласніка Гомельскай вотчыны і вотчыннай адміністрацыі [25, л. 48-54; 26, л. 2-34]. Акрамя таго, цукровы завод быў пераўтвораны ў саломамасавы — пастаўляў сыравіну папяровай фабрыцы і заставаўся пад кантролем князя Паскевіча [21, л.6 зв.—10]. У кастрычніку 1884 г. у Карэнеўскім фальварку былі арганізаваны паравая лесапілка і малацілка, якія прыносілі невялікі даход (у сярэднім 400 і 950 руб. у год) [27, л.1-35 зв.]. У снежні 1896 г. па ініцыятыве менавіта князя, якому давялося пераадольваць сумненні свайго галоўнаўпраўляючага (баяўся адсутнасці заказаў для арміі), ва ўрочышчы Глушэц быў арганізаваны сенапрэсавальны завод. Для забеспячэння яго сыравінай у 1896-1901 гг. у Хамінскім лясніцтве было расчышчана 550 дзес. сенакосаў, на што было выдаткавана 24,5 тыс. руб. Ужо ў 1905 г. з сенакосаў пастаўлялася да 155 тыс. пудоў сена [28, л. 7-29 зв., 36—36 зв., 88]. Галоўным заказ чыкам яго, між іншым, было інтэнданцтва [29, л. 97].

Добрушская фабрыка і вотчына князя Ф. І. Паскевіча былі выключнай з’явай для тагачаснага Палесся. Характэрна, што развіцца Гомельскай вотчыне дазволіла не сельская гаспадарка, а лес і прамысловае прадпрымальніцтва землеўладальніка. Таксама немалаважным фактарам была ашчаднасць у расходах гаспадароў вотчыны ў цэлым. Ёсць звесткі па расходах у 1905—1907 гг.: прытым, што яны заставаліся на адным узроўні — 208 866 руб. і асабісты рахунак княгіні не перавышаў 5 тыс. руб., але ўзраслі ў 3 разы выдаткі на адміністрацыю [30, л. 33]. Гэта адназначна магло сведчыць аб узрастанні карумпаванасці вотчыннай адміністрацыі. Сапраўды, згодна балансу 1913-1914 гаспадарчага года, расходы ў цэлым, намінальна, скараціліся і складалі 58,2 тыс. руб., але ў рэальнасці (паводле пераліку па асобных паказаных катэгорыях расхо даў) склалі 101 тыс. руб. [31, л. 2-28]. Вядома, што служачыя адміністрацыі вотчыны чынілі істотныя злоўжыванні. У маі 1908 г. ляснічы маёнтка Паскевічаў Іванаўскае сяло (Новааляксандраўскі павет Варшаўскай губерні) Аляксандр Янічак быў абвінавачаны адміністратарам гэтага маёнтка Люцыянам Якушакам у прысваенні даходаў ад продажу лясных матэрыялаў. Падчас следства ўжо Янічак даводзіў віну Якушака ў скраданні сродкаў з касы маёнтка [32, л. 16 зв.—21 зв.]. Пасля смерці князя Ф. І. Паскевіча (16 чэрвеня 1903 г. у г. Гомелі [33, л. 1, 47]) гарадская дума і губернская казённая палата выявілі істотнае ўхіленне вотчыннай адміністрацыі ад падаткаў, аднак з-за прамога ўмяшальніцтва Сената праблему вырашыць не ўдалося [34, л. 10-60 зв.].

Сярод матэрыялаў валоданняў Горватаў (Нараўлянскае, Галоўчынскае, Прыборскае), якія вялі гаспадарку з дапамогай эканомаў, але без асобнага гаспадарчага ўпраўлення, зводных бюджэтаў не сустракаецца. Аднак ёсць ведамасць штогадовага пагашэння дзяржаўных каштоўных папер па выкупным плацяжы за 1861—1887 гг.: паступова доля штогадовага атрымання памяншалася і разам склала 51 024,32 руб. [35, л. 16 зв.]. Апроч ведамасцей разліку з сялянамі за 1857 і 1900 гг., ёсць ка савая кніга маёнтка Нароўля за 1899-1900 гг. Але яна складзена настолькі бессістэмна, што ўстанавіць сувязь між рознымі дадзенымі немагчыма [36, л. 33-173]. Захавалася толькі ведамасць па маёнтку Нароўля 1900 г.: валавы даход быў у 8,27 тыс. руб. (ад арэнд сялянскіх — 16 %, 44,2% да вала гаспадарка эканоміі), выдаткі складалі 4,7 тыс. руб. [37, л. 13—16 зв.]. У той жа час «Спіс фабрык і заводаў 1910 г.» паказвае, што Станіслаў Маўрыкіевіч Горват з дзвюх вінакурань (17 рабочых) у маёнтку Галоўчыцы меў да 94,4 тыс. руб. валавога даходу, а Маўрыкій Данілавіч Горват з віна курні ў маёнтку Раманаўка (8 рабочых) — 20 тыс. руб. [38, с. 513, 518]. Гаспадарка сутыкалася з праблемай забеспячэння вытворчасці сыравінай — уласнае гаспадаранне было недастатковым. З дакументаў бачна, напрыклад, што Артур Данілавіч Горват прадаваў лес дзеля таго, каб на бываць бульбу для вінакурэння [39, л. 7-8, 10, 20-20 зв.]. На жаль, не захавалася дакументаў справаводства па вінакураных прадпрыемствах Горватаў. У той жа час, напрыклад, фонд роду Яленскіх (НГАБ у г. Мінску, ф. 1636) зусім не ўтрымоўвае ніякай бухгалтарскай справаздачнасці. Найвялікшыя даходы атрымоўваў Артур Горват ад гандлю лесам, але мізэрную частку накіроўваў на гаспадарчыя патрэбы, пры гэтым меў нядоімку па падатках [40, л. 5-9]. Лясны гандаль моцна залежаў ад выпадковых кантрактаў: з 1891 па 1899 г. па 10 дамовах з 7 лесапрамыслоўцамі было прададзена не менш 140 тыс. дрэў на прыблізна 300 тыс. руб., што было вельмі танна (меней 2 руб. за 1 дрэва). Пры гэтым заўжды ў дамовах фігуравала ўслед за вызначэннем аб’ёмаў лесанарыхтоўкі ага ворка «… и более, сколько будет вырублено» [41, л. 1-44 зв.]. Адзначым, што пры ўсім тым гэтыя прыклады паказваюць воблік яшчэ адносна паспяховага гаспадарання буйных памешчыкаў-землеўласнікаў на Палессі. Супастаўляючы, канешне, не можам абсалютызаваць сітуацыю з-за стану захаванасці матэрыялаў. Напрыклад, ад вядомай гаспадаркі Скірмунтаў у Парэччы і Альбрэхтова дакументаў не засталося, ад гаспадаркі Скірмунтаў у Моладава ў НГАБ г. Гродна захоўваецца толькі адна справа (ф. 1325, воп. 1, спр. 1). Таксама не засталося дакументаў гаспадаркі Кеневічаў у Капцэвічах, Брынёва і Дарашэвічах, Алеша ў Нова-Беражное і Церабяжова, інш. Між тым дапускаем, што — пры іншых роўных умовах — другія валоданні на Палессі, менш вядомыя ў гістарыяграфіі (Хойнікі Прозараў, Вадовічы Аскерка, Сташаны і Вулька Любяшоўская Корсакаў, Чыстая Лужа і Буйнавічы Левандоўскіх, Паўлінава-Снядынь Тышкевічаў, Каралін (або Ельск) Ансельмаў, Кабаноўка дэ Бехлей, Лоеў Сафіі Лашч, інш.), бухгалтарскай справаздачнасці якіх не захавалася, хутчэй патрабуюць аднясення іх да ліку неэфектыўных гаспадаранняў, чым наадварот. Заўважана, што для разглядаемых прыкладаў гаспадарання ў маёнтках уласціва ўнутраная неаднароднасць. Пацвярджаецца думка аб тым, што ўзровень арганізацыі справаводства ў эканоміі можа сведчыць аб больш высокім узроўні яго гаспадаркі і эканамічнай паспяховасці. Калі гаспадарка вялася дбайна і рацыянальна, то і рахункаводства ў такім маёнтку было на належным узроўні. Калі ж гаспадаранне не было такім, то і рахункаводства вялося няспраўна і эпізадычна. Так, нягледзячы на тое, што па колькасці землеўладання Горваты не саступалі Гомельскай вотчыне князя Ф. І. Паскевіча (каля 90 тыс. дзес. на мяжы ХІХ-ХХ ст.), сітуацыя ў іх істотна адрознівалася. Уплывала, відаць, і тое, што апошняя была з 1847 г. майаратам, і тое, што Гомельская вотчына была арганізаваным цэласным гаспадарчым механізмам. Усё гэта пазітыўна адбівалася не толькі на характары вядзення вотчыннага справаводства, але і самога гаспадарання. Разам з тым немалаважным фактарам з’яўлялася месцазнаходжанне ўладанняў: балотная глуш у Горватаў і размяшчэнне ў больш спрыяльных ландшафтных і транспартных умовах Гомельскай вотчыны.
* Графы Іван і Мікалай Пятровічы Балашовы былі пляменнікамі і спадкаемцамі Гомельскай вотчыны па смерці бяздзетнага князя Фёдара Іванавіча Паскевіча і яго жонкі Ірыны Іванаўны Паскевiч (ураджонай княгіні Варанцовай).

Літаратура

  1. Паневчик, В. В. Делопроизводство и машинопись: учеб. пособие / В. В. Паневчик. Минск : Выш. шк., 1999. 263 с.
  2. Снитко, М. А. Теория бухгалтерского учета: учебник / М. А. Снитко. Минск : Тетрасистем, 2006. 312 с.
  3. Иванов, Л. М. Распределение землевладения на Украине накануне революции 1905-1907 гг. / Л. М. Иванов // Исторические записки. Т. 60. 1957. С. 176-214.
  4. Шабуня, К. И. О некоторых чертах развития аграрных отношений в Белоруссии во второй половине XIX — начале XX в. / К. И. Шабуня // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы: материалы Всесоюз. симпозиума в г. Риге, 6-11 сент. 1961 г. / под ред. В. К. Яцунского. 1963. С. 495-505.
  5. Станюкович, Владимир. Бюджет Шереметьевых (1798-1910) / Владимир Станюкович; Управ. музеямиусадьбами и музеямимонастырями Главнауки НКИ. М. : Полиграфтрест «Северный печатник», 1927. 27 с.
  6. Воблый, К. Г. Опыт истории свеклосахарной промышленности СССР: в 2 т. / К. Г. Воблый. М. : Изд. Правл. Сахартреста, 1928. Т. 1. 412 с.
  7. Кафенхауз, Б. Б. История хозяйства Демидовых в XVIII—XIX вв. Опыт по исследованию истории уральской металлургии / Б. Б. Кафенхауз. М.; Л. : Издво АН СССР, 1949. 524 с.
  8. Анфимов, А. М. Крупное помещичье хозяйство Европейской России. (Конец XIX — начало ХХ века) / А. М. Анфимов. М. : Наука, 1969. 396 с.
  9. Минарик, Л. П. Экономическая характеристика крупнейших земельных собственников в России конца XIX — начала ХХ в. (Землевладение, землепользование, система хозяйства) / Л. П. Минарик; Гос. ист. музей. М. : Советская Россия, 1971. 144 с.
  10. Будаев, Д. И. Соотношение капиталистической и отработочной систем в земле дельческом хозяйстве помещика Барышникова Дорогобужского уезда Смоленской губернии во второй половине ХIХ — начале ХХ века / Д. И. Будаев // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы: материалы Всесоюз. симпозиума в г. Кишиневе, 16-22 окт. 1964 г. / под ред. В. К. Яцунского. Кишинев, 1966. С. 627-639.
  11. Гуменюк, Е. Н. Магнацкое поместье в Галиции в период капитализма (1871-1910 гг.). (По материалам архива Потоцких) / Е. Н. Гуменюк // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы: материалы Всесоюз. симпозиума в г. Кишиневе, 16-22 окт. 1964 г. / под ред. В. К. Яцунского. Кишинев, 1966. С. 690-706.
  12. Социальноэкономический строй помещичьего хозяйства Европейской России в эпоху капитализма. Источники и методы изучения / И. Д. Ковальченко [и др.]; под общ. ред. И. Д. Ковальченко. М. : Наука, 1982. 264 с.
  13. Бовыкин, И. Ф. Правительственная поддержка уральских магнатов во второй половине XIX — начале ХХ в. / И. Ф. Бовыкин // Исторические записки. Т. 82. 1968. С. 120-162.
  14. Грузинов, А. С. Эволюция хозяйства князей АбамелекЛазаревых во второй половине XIX — начале ХХ века (по бюджетным материалам) / А. С. Грузинов // Отечественная история. 2004. № 3. С. 93-101.
  15. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Мінску (далей — НГАБ). Фонд 3013. Воп. 1. Спp. 774. Книга для записи протоколов и постановлений по Гомельскому им. [имению] 1874-1882 гг.
  16. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 770. Бюджет Гомельского им. на 1873-1874 гг.
  17. НГАБ. Фонд 3013. Воп.1. Спр.2119. Финансовый отчет по Гомельскому им. за 1905-1907 гг.
  18. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1037. Список на выдачу пенсий и жалованья служащим и поденным рабочим, приходные и расходные кассовые документы. Декабрь 1881 — май 1907 гг.
  19. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1687. Книга распоряжений по Гомельскому имению кн. [князя] Паскевича с 1 ноября 1897 г. по 4 июля 1918 г.
  20. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 251. Отчет Гомельского лесничества за 1860-1863 гг.
  21. НГАБ. Ф 3013. Воп. 1. Спр. 1114. Опись наличности вотчинного управления Гомельского имения кн. Паскевича на 1 апреля 1883 г.
  22. Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физикогеографическом, сельскохозяйственном, медицинском и статистическом отношении: в 3 кн. Могилев на Днепре: Тип. губ. правл., 1882—1884 / сост. под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. 1884. 1002 с.
  23. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 836. Дело о залоге в Виленском земельном банке 20 фольварков Балашева и 2 фольварков кн. Паскевича. 1876-1886 гг.
  24. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1154. Дело о сдаче Добрушской писчебумажной фабрики в 35-летнее арендное содержание. 1884-1913 гг.
  25. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1017. Книга записи из счетов прихода и расхода денежных сумм Добрушской писчебумажной фабрики за 1881-1882 гг.
  26. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 2005. Переписка с торговыми фирмами и обществами о поставке оборудования для Добрушской писчебумажной фабрики. 1914-1916 гг.
  27. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1161. Отчеты о паровой лесопилке и молотилке. 1884-1889 гг.
  28. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1662. Дело об открытии Глушецкого сенопрессовального завода. 1896-1906 гг.
  29. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 2046. Переписка с Могилевской казенной палатой об уплате налога с торговопромышленных предприятий… 1905-1913 гг.
  30. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 1961. Сметы расходов по Добрушскому лесопильному заводу, на строительство и ремонт построек, поземельные ведомости лесных участков. 1903-1910 гг.
  31. НГАБ. Фонд Ф. 3013. Воп. 1. Спр. 2415. Отчет по Гомельскому замку, 1913-1914 гг.
  32. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 2. Спр. 20. Переписка с Главной конторой о хозяйственном состоянии имения, бюджеты имения, бюджеты прихода и расхода денежных сумм. 1904-1915 гг.
  33. Российский государственный исторический архив в г. СанктПетербурге (РГИА). Фонд 892. Оп. 1. Д. 1569. Документы по делу о разрешении Николаю Петровичу Балашеву принять титул и герб князя Варшавского графа ПаскевичаЭриванского как владельцу майоратного имения Паскевича. 1903-1904 гг.
  34. НГАБ. Фонд 3013. Воп. 1. Спр. 2041.
  35. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 1. Договор с мещанином д. Кожушки о сплаве леса в Киев. [Другие документы]. 1836—1913 гг.
  36. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 58. Ведомости исчисления денег работников, кассовая книга им. Наровля Речицкого уезда. 1899-1900 гг.
  37. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 17. Ведомость расчетов с батраками. Им. Наровля. 1900 г.
  38. Список фабрик и заводов России 1910 г. По официальным данным фабричного податного и горного надзора / сост. редакцией «Торговопромышленной газеты» и «Вестника финансов». СПб. : Тип. И. Г. Брауде, 1910. 1034 с.
  39. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 56. Договоры с различными лицами — продажа леса и овечьей шерсти из им. Наровля Речицкого уезда. 1896—1903 гг.
  40. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 37. Окладные листы им. Головчицы, Наровля Речицкого уезда, недоимки им. Наровля. 1911-1917 гг.
  41. НГАБ. Фонд 986. Воп. 1. Спр. 47. Контракты с купцами на продажу леса из им. Наровля и Головчицы Речицкого уезда. 1877-1898 гг.

Аўтар: В.А. Кахновіч
Крыніца: Кахновіч, В.А. Бухгалтарскія матэрыялы латыфундый (1861-1914 гг.) Усходняга Палесся як гістарычная крыніца / В.А. Кахновіч // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2010. — С. 286-296.