Якім вы бачыце Гомель? Зялёным? Культурным? Гістарычным? Ці ёсць у горада унікальныя рысы? А што дасць іх прасоўванне і чаму гэта важна для гамяльчан? Разабрацца ў гэтым дапамогуць гісторык Яўген Малікаў і аналітык Аляксей Харкевіч, што будуць адмысловымі госцямі на дыскусіі, якую зладзіць Гомельскі дэмакратычны форум 25 лістапада.
У праграме: выступ экспертаў, зносіны ў фармаце пытанне-адказ і дыскусія.
Па выніках сустрэчы прапановы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя на сайце gomel.today і дасланыя мясцовым уладам.
Уваход вольны
Падзея ў Фэйсбуку