В. Мікулічы, Конанаўшчына.
Запісана у в. Ляды Жлобінскага р-на ад перасяленцаў.
Здорава Ганна Мікалаеўна, 1938 г. н, в. Конанаўшчына.
Васіленка Любачка Марыя Міхайлаўна, 1939 г. н, в. Мікулічы.
Бандарэнка Марыя Дмітрыеўна, 1937 г. н, в. Мікулічы.
( Каляды.)
Ні с-под горачкі тры дымочкі йдуць,
Святы в`ечор.
Тры дымочкі, то коней пара
Святы в`ечор.
Малады Ванька з-пад венца едзя,
Святы в`ечор.
З-пад венца едзя, сто коней ведзе,
Святы в`ечор.
Сто коней ведзе, невесту везе:
Святы в`ечор.
– На табе, татк`а, сто коней на двор,
Святы в`ечор.
А табе, мамк`а, нявесту за стол.
Святы в`ечор.
Штоб ана шыла, да не памшыла,
Святы в`ечор.
Штоб ана ткала, да не парвала.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.
Здорава Ганна Мікалаеўна, 1938 г. н, в. Конанаўшчына.
Васіленка Любачка Марыя Міхайлаўна, 1939 г. н, в. Мікулічы.
Бандарэнка Марыя Дмітрыеўна, 1937 г. н, в. Мікулічы.
( Каляды.)
Ішоў Ванечка берабінкаю,
Святы в`ечор.
Найшоў віначку над разінкаю.
Святы в`ечор.
То не кветачка- вінаградачка,
Святы в`ечор.
Яго дзевачка ненаглядачка.
Святы в`ечор.
Ён яе шукаў, ў ладачкі пляскакаў.
Святы в`ечор.
Ён яе найшоў, ў прысядкі пайшоў.
Святы в`ечор.
Ён яе узяў да пацалаваў.
Святы в`ечор. Добры в`ечор.