Бортніцтва ў мінулым і сёння: новая выстава ў Гомелі

0
694

Як уладкаваныя соты, што такое бортнае знамя і як займаліся пчалярствам у старажытнасці — усё гэта і шмат іншага можна даведацца на першай у Беларусі выставе, прысвечанай традыцыйнаму бортніцтву. Адкрыла яе “Братэрства босых бортнікаў” у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый у Гомелі. Ахоплівае выстава пераважна рэгіён Усходняга Палесся.