Ba ўсе часы чалавек імкнуўся зразумець сваё прызначэнне на зямлі, спасцігнуць, што такое лёс, даведацца, хто кіруе яго ўчынкамі, адкрыць таямніцы жыцця і смерці. Вера ў Бога дапамагае шукаць адказы на важныя для кожнага питанні. Сёння рэлігія займае значнае месца ў жыцці беларусаў. Для вернікаў адкрыты шматлікія храмы. Натуральна, што рэлігійная тэматыка арганічна ўваходзіць у кантэнт сродкаў масавай інфармацыі. Грамадства зацікаўлена ў асвятленні гэтай тэмы. Варта заўважыць, што тэматыка падобных публікацый патрабуе выкарыстання спецыфічнай, рэлігійнай лексікі. Удзячны матэрыял для назіранняў – газета “Звязда”.
Асаблівасці ўжывання рэлігійнай лексікі ў друкаваных СМІ яскрава прасочваюцца на прыкладзе назваў рэлігійных свят, таму што ў беларускамоўнай сферы эартонімы (для вызначэння паняцця ‘рэлігійнае свята’ выкарыстоўваем тэрмін эартонім ад грэч. eorte ‘свята’, што значыць ‘уласнае імя, якое абазначае царкоўнае свята’ [4, с. 219]) маюць спецыфічныя рысы. Тэта звязана з тым, што ў дачыненні да некаторых з іх існуе некалькі лексем-адпаведнікаў. У выніку назіраецца з’ява, калі для абазначэння аднаго паняцця выкарыстоўваецца некалькі тэрмінаў. У лінгвістыцы гэты працэс называецца полінайменнасцю. Члены полінайменных радоў функцыянальна тоесныя ў тым плане, што арыентуюць на адзін і той жа рэферэнт, паміж імі існуюць семантычна блізкія ці раўназначныя адносіны, гэта значыць адносіны сінанімічнасці або дублетнасці [7, с. 118]. Калі спраектаваць вышэйсказанае ў рэчышча лінгвістычнага асэнсавання назваў рэлігійных свят, то вынікае: рэферэнт – гэта сама падзея, напамін пра якую і стаў прычынай святкавання; каб назваць пэўнае свята, носьбіт мовы свядома выбірае адно з найменняў, па сутнасці сінонімаў. Напрыклад: рэферэнт – Нараджэнне Хрыста, які можна назваць як Ражджаство, Раство, Божае Нараджэнне і інш.
Полінайменнасць у дачыненні да рэлігійных свят можна вытлумачыць тым, што “Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, дзе шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстроўвалася і ў тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле канфесіянальнай прыналежнасці” [9, с. 342]. Звычайна праваслаўны адпаведнік мае царкоўнаславянскія або грэчаскія карані, каталіцкі – лацінскія або польскія. Акрамя канфесіянальна маркіраваных найменняў, вылучаюцца найменні, характэрныя для народнай гаворкі, якія нярэдка маюць язычніцкія карані.
Прычына суіснавання хрысціянскіх і народных назваў становіцца зразумелай, калі прааналізаваць каляндар беларусаў як сістэму спасціжэння часу. Гістарычна склалася так, што ў Беларусі амаль тысячу гадоў існавалі дзве культуры: спрадвечная, якая ідзе ад вытокаў нашага этнасу, і больш позняя па часе ўзнікнення і распаўсюджвання на нашых землях хрысціянская культура. Спецыфіка духоўнага вопыту беларусаў у тым, што гэтыя дзве тэндэнцыі працяглы час суіснавалі і ўзаемаўзбагачалі адна адну. У выніку дыялогу дзвюх прынцыпова рознахарактарных культур спрацаваў феномен беларускай ментальнасці. Народ не адцураўся сваёй духоўнай спадчыны, але адначасова прыняў і чужое. Думаецца, галоўнай асаблівасцю сімбіёзу дзвюх традыцый было тое, што асновай засталося старое, а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму таго ж старога. Так хрысціянскі каляндар гістарычна напластаваўся на старажытнабеларускі (ведыйскі) (параўн.: Каляды – Раство, Сёмуха – Троіца, Жніво – Спас, Грамніцы – Стрэчанне). У аснове народнага календара ляжыць культ Сонца (Ярылы), г. зн. большасць народных свят зарыентавана на дыялог чалавека з прыродай, з Космасам. У аснове хрысціянскага календара – культ Сына Божага Ісуса Хрыста, а таксама Божай Маці, Дзевы Марыі [1, с. 631].
Такім чынам, хрысціянскі каляндар “больш позняга паходжання… за многія стагоддзі сумеснага існавання зблізіўся з народным у такой ступені, што болыиасць яго асноўных свят пачала адзначацца ў адзін і той жа час” [5, с. 10]. Такое збліжэнне можна патлумачыць тым, што немагчыма было вызначыць дакладныя даты многіх свят. На гэты конт архімандрыт Кіпрыян Керн піша: «Калі можна без цяжкасцей вызначыць дату крыжовай смерці Госпада па каляндарных запісах, якія захаваліся, то дзень Ражджаства Хрыстова, Праабражэння і інш. ніякімі датамі не можа быць устаноўлены. <…> Каб вызначыць дакладныя даты святкаванняў, Царква нярэдка кіравалася “педагагічнымі” ці місіянерскімі меркаваннямі. Фіксуючы канкрэтны дзень у якасці свята, Царква імкнулася пераадольваць мясцовыя традыцыі, перажыткі папярэдніх рэлігійных звычаяў і г. д.» [6, с. 47]. У эарталагічным эцюдзе “Міхайлаў дзень” В. Болатаў аргументуе такія дзеянні Царквы наступным чынам: “Язычніцтва, з якім вядзе барацьбу Царква, – гэта не толькі рэлігія, але і складзены пэўным чынам побыт. <…> Хрысціянін, які яшчэ нядаўна быў язычнікам, не мог перапыніць зносіны са сваімі суседзямі. Трэба было ахоўваць яго ад рэцыдыву, і святы адыгрывалі тут ці не галоўную ролю” [3, с. 621]. В. Болатаў акцэнтуе ўвагу на тым, што “па меры ўкаранення хрысціянства язычніцтва пераставала быць рэлігійнаю сілаю: яно жыло па інерцыі, прыстасаваўшыся да канкрэтных бытавых форм, і Царква для таго, каб хрысціянства распаўсюджвалася больш паспяхова, па магчымасці старалася ашчаджаць гэтыя звычаі, калі ў іх закладзена была чалавечая душа, калі політэізм гэтых звычаяў абмяжоўваўся знешнімі праявамі” [3, с. 624]. Адсюль вынікае, што выкараняцъ старадаўнія назвы свят ранняе хрысціянства не мела на мэце.
Усё гэта прывяло да таго, што ў II тысячагоддзі ў славянскім духоўным свеце разгарнуўся працэс, які прывёў да ўзнікнення надзвычай спецыфічнай з’явы, якую сёння называюць двухвер’е, ці народнае праваслаўе [5, с. 14]. Так, у адносінах да аднаго рэлігійнага свята можа ўжывацца некалькі найменняў, якія маюць рознае паходжанне (праваслаўнае, каталіцкае ці народнае) і якія ўтвараюць сінанімічны рад. Існаванне полінайменнасці рэлігійных свят у беларускай мове пацвярджаецца разнастайнасцю назваў свята ў гонар хрышчэння Ісуса Хрыста.
Аналіз публікацый у газеце “Звязда” за 2007-2012 гг. дазваляе сцвярджаць, што ў дачыненні да гэтага свята ўжываецца 5 назваў: Богаяўленне – Хрышчэнне (Кшчэнне, Хрост) – Вадохрышча.
У “Беларускім Праваслаўным календары” апошні дзень Калядаў – 19 студзеня па новым стылі – называецца Богаяўленне і Хрышчэнне Гасподняе [2, с. 13]. Калі Ісусу Хрысту споўнілася 30 гадоў, Ён прыйшоў да Іаана Прадцечы, які хрысціў народ у рацэ Іардан, і таксама папрасіў хрышчэння. Іаан паслухаўся і хрысціў Яго. Таму праваслаўныя вернікі і святкуюць Хрышчэнне Гасподняе. Назва перадае дакладную сутнасць самога свята.
Эартонім Хрышчэнне ў газеце “Звязда” ўжываецца ў матэрыялах, дзе тдумачыцца сэнс свята, у інтэрв’ю са святарамі і афіцыйнымі прадстаўнікамі Царквы: Патрыярх Кірыл заклікаў не ставіцца да купання на Хрышчэнне як да народнага звычаю (19.01.2011); Тады і адбылося Хрышчэнне Ісуса Хрыста, якое чалавецтва святкуе сярод самых значных евангельскіх падзей (17.01.2009).
Сярод назваў хрысціянскага паходжання згаданае найменне найбольш распаўсюджана ў перыёдыцы. Яно мае яшчэ адно значэнне – далучэнне чалавека да праваслаўнай ці каталіцкай веры. Некалі хрысцілі Сына Божага, а цяпер бацькі хрысцяць сваіх дзяцей. Абрад хрышчэння знаёмы і зразумелы людзям, а значыць, і сама назва Хрышчэнне ўспрымаецца натуральна і ў газетным артыкуле.
У каталіцызме святкуецца Хрост (ад польск. chrzest), што і абазначае ‘хрышчэнне’. У “Звяздзе” слова хрост набыло абагульненае значэнне – хрышчэнне чалавека’: Сам хрост быў асаблівы. Час быў такі, штоўцаркву не панясеш хрысціць дзіця (20.01.2011); Хоць грунтоўны хрост Літвы наступіў значна пазней… (10.07.2009); Хрост адбываўсяў саборы Пятра і Паўла (4.03.2011).
Акрамя таго, было выяўлена яшчэ адно найменне – Кшчэнне. Кшчэнне ўтворана ар, дзеяслова ксціць (польск. chrzcić) ‘хрысціць’. Гэтае слова характэрна найперш для народнага ўжытку, наприклад для валачобных песень: “Святое Кшчэнне ваду ксціла, ваду ксціла, свет ачысціла і ваду наверх пусціла” [8, с. 48]. На старонках сучаснай “Звязды” гэтае найменне сустракаецца ў матэрыялах, дзе гавЬрка ідзе пра пэўную мясцовасць: Нездарма ж у беларусаў адны з самых паважаных святаў – Кшчэнне, якое прыходзіць пасля Калядаў... (Алесь Касцень, веска Касцяні Пастаўскага раёна; 21.11.2007); “Кшчэнне” па- старадарожску. Традыцыйнае акунанне ў дзень праваслаўнага Вадохрышча ў Старадарожскім раёне (19.01.2011). У першым выпадку жыхар вёскі Касцяні Пастаўскага раёна, апісваючы свята, ужывае распаўсюджаную ў яго мясцовасці назву, а не агульнапрынятую. Другі прыклад расказвае пра Кшчэнне ў Старых Дарогах. І карэспандэнт, перадаючы атмасферу свята, ужывае нязвыклую для большасці беларусаў лексему.
Як ужо адзначалася, у “Беларускім Праваслаўным календары” занатаваны яшчэ адзін эартонім – Богаяўленне. Ён таксама перадае дакладную сутнасць свята, як і Хрышчэнне, толькі з іншага боку. У дзень хрышчэння Ісуса Хрыста Бог паказаў сябе свету ў Прасвятой Троіцы (Айцец, Сын і Святы Дух). Бог Айцец абвясціў з нябёс пра Сына, Сын хрысціўся ад Іаана Прадцечы, Дух Святы сышоў на Сына ў выглядзе голуба [2, с. 13]. У газеце гэтае найменне сустракаецца радзей, чым Хрышчэнне, як менш зразумелае чытачу. Не ўсе ведаюць біблейскую гісторыю, а значыць, і не ўсе атаясамліваюць Хрышчэнне з Богаяўленнем. Таму ў публікацыях, дзе ўжываецца гэтае слова, аўтары даволі часта даюць яго тлумачэнне: Сами галоўны змест сённяшняга свята успамін пра далекі дзень, калі Ісус Христос хрысціўсяў Іардане, і Айцец Нябесны выявіў сябе голасам з неба, а Святы Дух з’явіўсяў выглядзе белага голуба. Таму свята гэтае называецца Богаяўленнем (19.01.2011); Свята Богаяўлення началося ўчора, калі пасля Божай Літургіі свяціцеля Васіля Вялікага адбылося Першае Вялікае асвячэнне вады (19.01.2010).
У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” лексема вадохрышча тлумачыцца як ‘адно з царкоўных зімовых свят’ (т. 1, с. 451), калі ад- бываецца асвячэнне вады. Назва Вадохрышча самая распаўсюджаная ў газетнай мове і зразумелая чытачу. Яна асацыіруецца з канкрэтным дзеяннем, якое можа зрабіць кожны. Такое найменне лягчэй запомніць і прывязаць да пэўнай даты: На поўначы Беларусі з’яўленне на небасхіле трох зорак пояса Арыёна, якія называлі Трыма Каралямі, сімвалізуе пачатак свята Вадохрышча… (9.09.2010); На Вадохрышча тут стаіць вялізная чарга па святую ваду… (1.02.2012); Цяперашнія студзеньскія маразы звичайна характэрны для Вадохрышча (29.01.2011).
Назва Вадохрышча – народная. Сярод вышэйзгаданых найменняў (Хрышчэнне, Хрост, Кшчэнне, Богаяўленне) толькі гэтая лексема ўжываецца побач ca словам Каляды і іншымі вытворнымі ад яго словамі: Вадохрышчам завяршаюцца сёння калядныя святкаванні (19.01.2008); Восьмы канцэрт гэтага цыкла прайшоў увечары, напярэдадні Вадохрышча, і паказаў прыклады калядавання ў розных населених пунктах Столінскага раёна (22.01.2011).
Адметна, што ніводнае са згаданых найменняў не мае язычніцкага паходжання: першапачаткова ўсе яны абазначалі хрысціянскае свята. Гэтая акалічнасць дазваляе ўжываць розныя найменні ў якасці сінонімаў: Вадохрышча. Напіцца святой вадзіцы [загаловак]. Ужо вельмі шмат гадоў у мой сямейны абавязак уваходзіць зусім не цяжкая, але пачэсная справа – прынесці перад Хрышчэннем, а па праваслаўным календари яшчэ і Божаз’яўленнем, свянцонай вади ад царквы для ўсіх родных і сваякоў (17.01.2009); ВАДОХРЫШЧА [рубрыка]. Патрыярх Кірил заклікаў не ставіцца да купання на Хрышчэнне як да народнага звичаю (19.01.2011).
Як паказваюць прыклады, найбольш часта ўжываецца лексема Хрышчэнне (у хрысціянскім кантэксце) і Вадохрышча (у народным кантэксце).
Выкарыстанне некалькіх назваў у дачыненні да аднаго рэлігійнага свята дазваляе сцвярджаць, што полінайменнасць – адна з галоўных асаблівасцей разгледжанай лексічнай групы. У газеце “Звязда” ўжываюцца розныя па паходжанні найменні рэлігійных свят, што абумоўлена неспецыялізаванасцю выдання ў асвятленні дзейнасці прадстаўнікоў канкрэтнай рэлігіі. Таксама было выяўлена, што розныя назвы аднаго і таго ж свята часцей за ўсё не з’яўляюцца лексічнымі дублетамі, а значыць, кожная з іх мае адметную функцыянальна-стылістычную афарбоўку і ўласную сферу выкарыстання. Таму можна гаварыць пра спецыфіку выкарыстання назваў рэлігійных свят у выданні.
Полінайменнасць рэлігійных свят на старонках “Звязды” сустракаецца нярэдка і ў большас- ці выпадкаў арганічна дапасоўваецца да кантэксту публікацый. Такім чынам, полінайменнасць рэлігійных свят – натуральная з’ява, якая ўзбагачае лексічны склад беларускай мовы. Адпаведна задача носьбітаў мовы не выкараняць такую сінанімічнасць, а вывучаць сутнасць кожнай з магчымых назваў і выкарыстоўваць іх абгрунтавана.
Спіс літаратуры
- Басова, А. Оппозиция ‘правое – левое’ как воплощение мужского и женского начал (на материале белорусской народной культуры) / А. Басова // Gender-Forschung in der Slawistik : Beitrage der Konferenz Gender – Sprach – Kommunication – Kultur / Institut fur Slawistik Friedrich Schiller – Universitat Jena. – Wien, 2002. – C. 627-633.
- Беларускі Праваслаўны каляндар 1996. Звод імёнаў святых. Полацкая епархія / уклад. Т. А. Матрунчык, Г. М. Шэйкін. – Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор г. Мінска, Беларускае Праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў, 1996.
- Болотов, В. В. Михайлов день. Эортологический этюд / В. В. Болотов // Христианское чтение. – Вып. XI-XII. – М., 1892. – С. 593-644.
- Бугаева, И. В. Праздники и их наименование в православном социолекте / И. В. Бугаева // Социальная политика и социология: журнал. – М., 2008. – № 1. – С. 218-234.
- Катовіч, А. Зімовыя святы: нарысы / А. Катовіч, Я. Крук. – Мінск: Мает, літ., 2004.
- Керн, К. Литургика. Гимнография и эортология / К. Керн [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http:// www.kursmda.ru/books/liturgika_gimnografia_k_kern. htm. – Дата доступа: 25.09.2012.
- Красней, В. П. Беларуская тэрміналогія: зб. арт. / В. П. Красней. – Мінск: БДУ, 2011.
- Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002.
- Мусорын, А. Хрысціянская тэанімічная лексіка беларускай мовы праваслаўнага і каталіцкага ўжывання / А. Мусорын // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. – Мінск: Лімарыус, 2007. – С. 342-348.
Аўтары: Ганна Басава, Вікторыя Пяткевіч
Крыніца: Роднае слова 2014/1. С. 43-45.