Без твару, але з гісторыяй: ляльку-веснавушку зрабілі ў Гомелі

0
483

Абярэг, дзеўка-баба, лялька ад хваробы — размова не пра цацкі, а пра цалкам дарослыя з’явы, прысутныя ў нашым жыцці і дагэтуль. На шчасце прысутныя, бо звычай стварэння традыцыйнай беларускай лялькі сягае далёка, а ў сучасным жыцці з’яўляецца вельмі нячаста.

А вы ведалі, што лялек трэба рабіць увесну і думаць трэба толькі пра тое, чаму абярэг будзе прысвечаны? Падрабязнасці можна даведацца на майстар-класе, які правяла гомельская “Талака” ў філіяле Веткаўскага музея.