Традыцыйна Гомельшчына і Палессе рупліва захоўваюць адметныя традыцыі нашай мінуўшчыны, карані якіх сягаюць у дахрысціянскія часы. Гэтак 5 чэрвеня ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёну прайшоў абрад Перанос Свячы, які палягае на перамяшчэнні з хаты ў хату набору рытуальных прадметаў — абраза, свечкі ды драўлянага крыжа. Рэчы мусяць захоўвацца ў хаце роўна год, граючы ролю абярэга.