Выкшталцоныя і мудрагелістыя беларускія лімерыкі можна будзе пачуць на чарговым занятку гомельскіх курсаў “Мова нанова”, што пройдуць 22 лістапада. Адмысловым музычным госцем гэтым разам стане слынны беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Калі: 22 лістапада ў 17:30
Дзе: Гомельская навукова-тэхнічная бібліятэка (пр-т Леніна, 3; другі паверх)
Уваход вольны