ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у незвычайным фотатрэнінгу і тэматычным фотапаляванні, што адбудзецца 18 снежня ў Гомелі, а таксама фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ”.
Мы дапаможам раскрыць у кожным ахвотным талент фотамастака, патрэніраваць крэатыўнае мысленне ды проста цікава пабавіць час.
Ня трэба быць профі ў фотаздымцы, дастаткова быць уважлівым і актыўным.
Твой час надыйшоў!
😉
Агульнай тэмай фотапаляванне будзе ўсё беларускае ў Гомелі, а таксама адметнасці горада і шляхі прыўнясення чагосьці неардынарнага ў нашую шэрую штодзённасць.
Калі ты лічыш, што гэта не можа стаць сюжэтам для творчасці, мы цябе пераканаем ў зваротным!
Трэнінг адбудзецца 18.12 (нядзеля) ў будынку рэстарацыі «Надзея» (побач з «Турыстам» ), пакой 4-4
Пачатак: 10.30 – не спазняцца!
Усіх удзельнікаў чакае сюрпрыз!
Удзел бясплатны.
Праграмма сустрэчы:
10.30-13.00 – Трэнінг па асновах фотаздымання.
Трэнер – фотакарэспандэнт “БелГазеты” Вадзім Заміроўскі.
13.00-13.15 – кава-паўза
13.15-13.45 – кароткі экскурс па адметных месцах Гомеля
14.00-15.30 – фотапаляванне (выкананне практычнага задання)
15.30-16.00 -ежа-кава-паўза
16.30-17.30 – абмеркаванне фотаматэрыялаў
Умова удзелу:
– быць упэўненым,што ты пойдзеш на сустрэчу, паведаміць пра гэта і несці за словы поўную адказнасць
– мець з сабой любую лічбавую фотакамеру – наяўнасць пантовай люстэркавай камеры неабавязковая!
Наяўнасць ноўтбука спросціць вам і нам працу, але небавязковая
Усе удзельнікі аўтаматычна прымаюць удзел у фотавыставе “ТУТ вам не ЗДЕСЬ!”
Для тых хто па нейкіх прычынах не зможа патрапіць на трэнінг але жадае, каб ягоны патрыятычны фотаздымак заняў сваё месца у экспазіцыі фотавыставы ёсць адзінае выйсце – фатаграфаваць і дасылаць свае працы на скрыню: talakahomel@gmail.com з пазнакай “ТУТ вам не ЗДЕСЬ”.
Упалюйма беларускае разам!