Бечы (Буда-Бечанская) (Жыткавіцкі р-н.)

0
1614

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.

Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.

Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.
Зап. Вінаградаў Сяргей

Ой, цок, цок, цок, цок.
На воры з воўчок,
На горы  воўчок,
На горы  воўчок з воўчанятамі,
А под горой коза з козлянятамі.
Ох ты ж козанька,
Ох ты ж серая!
Ты свае дзеткі не годовала,
Ты свае дзеткі не годовала,
Ты ж свае дзеткі пораспускала.
Ох ты ж козанька,
Ох ты ж серая!
Дзе рогі дзела?
На соль проела.
Чым цебе білі,
Чым цебе учылі?
А розкамі, розкамі,
Полкамі, полкамі,
Ох дубовымі, берэзовамі.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.

Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.

Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Козу ж водзілі. Нарядзім, да з рогамі. Перад Новым годам.

Светы веч`ор.
Молоды Васенько ранюсенько ўстаў.
Светы веч`ор.
Па сенях походзіў, звонцем позвоніў.
Светы веч`ор.
Звонцем позвоніў, бр`атоў побудзіў.
Светы веч`ор.
Ўставайце, браткі, молодзенькіе,
Светы веч`ор.
Седлайце коней вороненькіе
Светы веч`ор.
Да поедомо во полеванье,
Светы веч`ор.
Во полеванье, на пог`уляньне.
Светы веч`ор.
Дэй уб’ёмо лютого звера,
Светы веч`ор.
Дэй позбіваём золоты рогі,
Светы веч`ор.
Дэй прыбьёмо іх к белой сценочцы,
Светы веч`ор.
К белой сценочцы, к светлой светлоньцы,
Светы веч`ор.
Свойму баценьку вешаць шапоньку,
Светы веч`ор.
Своей сестрыцы вешаць споніцы,
Светы веч`ор.
Свойму браціку вешаць рушніцку.
Светы веч`ор.
Ужэ ж мо песеньку допеваемо,
Светы веч`ор.
Шчасцем, здороўем надзеляёмо.
За етым словом
Да жыві з Богам.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.

Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.

Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Да Манечко раненько ўстала.
Светы веч`ор.
Раненько ўстала, косу ч`эсала,
Светы веч`ор.
Косу ч`эсала, й у цэркоўку йшла.
Светы веч`ор.
У цэркоўку йшла, п`аня в`італа,
Светы веч`ор.
П`аня в`італа: – Чыя ты дачка?
Светы веч`ор.
Ці ты попоўна, ці ты королеўна?
Светы веч`ор.
– Я не попоўна, я королёўна,
Светы веч`ор.
Слаўная дочка слаўнага бацька.
Светы веч`ор.
Ужэ ж мо песеньку допеваемо,
Светы веч`ор.
Шчасцем, здороўем надзеляёмо.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.

Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.

Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Юр’е.)

– Да Юр’е,- маці клічэ,-
Да подай, маці, ключэ.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.
Зародзі, Божэ, жыто
Да на новае лето.
Дзе корогод ходзіць,
То там жыто родзіць,
А дзе не бывае,
То там улегае.
Велі дзеўкі корогод,
Сам Бог наперод,
А хлопчыкі за імі
Мыргаючы бровамі.
Трэба ж поглядзеці,
Дзе нашыя дзеці.
Трэба почакаці
Да ім есці даці.

( Пытае, які пачатак, бабка пачынае зноў пець.):

Да Юр’е,- маці клічэ,-
Да подай маці ключэ.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.

Велі дзеўкі корогод,
Сам Бог наперод,
Я вы корогодзе
Сыну воеводзе.
А вы кромуслі
Добрыя муслі.
А хлопчыкі за імі
Мыргаючы бровамі.
Трэба й поглядзеці,
Дзе та нашы дзеці.
Трэба почакаці
Да ім есці даці.

В: Эта калі спявалі?
Б: Эта весною. Эта на Юр’я. На веснава Юр’я, шостага чысла мая.

Ляхавічы. Жыткавіцкі р-н.

27,91485334

492. 1 вароты рыпяць

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка ў 1968 г. у в. Ляхавічы
Жыткавіцкага р. ад Вольгі Сямёнаўны Чарнагаловай, 77 г.

492. 1 ВАРОТЫ РЫПЯЦЬ

1 вароты рыпяць
1 марозы чуюць.
Чаму ў цябе, Васілько,
Да кажушка няма.

Да нашто мне кажушок,
Як у мяне дзевачка —
1 сама спацее,
1 мяне нагрэе.

’ Прыпеў «Ой, рана-рана» паўтараецца з другой
часткай кожнага радка.

— Ой, чаго ж ты, селязёнак,
Да плаваеш хмурнёнак?
— Як жа мне, селязёнку,
Не плаваці хмурному?

Калі мая уценка
Кульей убіта,
Да калі б жа на вадзе,
1 жалю б не было.

А то на вярбе
Да на самом вярсе.
— А чаго ж ты, Васілько,
Да ходзіш хмурнёнак?

— Як жа мне, маладому,
Не хадзіць хмурному,
Што і мая дзевачка
Да за інша пашла.

Да калі б жа даляко,
1 жалю б не было,
А то блізенька,
У акно відненька.

Па ваду ідзе,
Добры дзень дае,
Да ўсё ж мне, маладому,
Да жалю задае.

К клеці спаць ідзе,
Дабранач дае,
Да ўсё ж мне, маладому,
Да жалю задае.

Дзякавічы. Петрыкаўскі р-н.

28,0192405

187. Ой, над ракою, над глыбокаю

Moszynslti, стар. 310—311. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.
Арэука—арол (памянш.).
Ун — ён.

187. Ой, НАД РАКОЮ, НАД ГЛЫБОКАЮ

Ой, над ракою, над глыбокаю,
Ой, стаіць явур тонкі, высокі,
Тонкі, высокі, зверху кудравы.
А на том кудры дай арэўка сядзіць,
Ой, ун сядзіць і ў воду глядзіць,
У воду глядзіць, там рыбку бачыць,
Там рыбку бачыць, з рыбкаю гаворыць:
— Ой, як ты, рыбка, як ты глыбока,
Як ты глыбока, так я й высока,
Ой, і з цябе, рыбка,— смашная юшка,
А з мяне, арла,— мякка падушка.
Ой, цябе, рыбка,— на тарэлачку,
А мяне, арла,— на гарэлачку.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

229. Чы дома, дома сам пая гаспадар

Moszynsk i, стар, 312. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.

229. ЧЫ ДОМА, ДОМА САМ ПАН ГАСПАДАР

Чы дома, дома сам пан гаспадар?
Ой, хоць і дома, той не гуляе,
Да ў новам гумне пшаніцу вее.
Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім,
Чы не дась чэ нам да й па гарчыку.

Чы дома, дома да й яго сынок?
Ой, хоць і дома, то й не гуляе,
Да ў новай стайні коні сядлае.
Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім,
Чы не дась чэ нам да й па коніку.

Чы дома, дома да яго жана?
Ой, хоць і дома, то й не гуляе,
Да ў новай хаці пірагі пячэ.
Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім,
Чы не дась чэ нам да й па піражку.

Чы дома, дома да й яго дачка?
Ой, хоць і дома, то й не гуляе,
У новай каморцы хусты качае.
Ой, хадзем, братцы, да й падвяселім,
Чы не дась чэ нам да й па хустачцы.

325. Пад дымам хадзіла

Moszynsk i, стар, 316. Зап. у в, Дзякавічы Мазырскага п.

325. ПАД ДЫМАМ ХАДЗІЛА

Пад дымам хадзіла,
Мёд-віно сыціла
Госцікі частавала:

— Да пейце, госцікі, ешце,
Хаця мяне не бярыце,
Бо я ў бацька да й адна дочка.

Да кахаў мяне бацька,
На каленцах дзержачы,
Пірагамі кормячы.

Пірагамі да пшанічнымі,
А сытою да салодкаю,
А сыта з новага двара.

Дваранін на кані іграе,
Дзеўка прыпявае.
— Не прыпявай, дзеўка,
Падсып да каню аўса.

—      Ой, калі ж бо не мая воля:
Замкнёна камора.
Есць у маго бацька ключы,
Пабразгувае ідучы.

327. Ой, у калодзезі, да Раманаве

Moszynski, стар. 316. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.
Узрынь—усплыві, вынырні (заг. лад).
Схадзіла—тут: прыгожа апранута была.

327. Ой, У КАЛОДЗЕЗІ, ДА РАМАНАВЕ

Ой, у калодзезі, да Раманаве,
Ой, там Марачка да й воду брала.
Да й воду брала, да й сама ўпала.
Да й прышла ж да яе і матачка яе:
— Узрынь, узрынь, тонка пральейка,
Тонка пральейка, густа тканьейка,
Што тоненька прала, гусценька ткала,
А беленька бяліла, хорашанька схадзіла.

386. Ой, у ляску, у ляску на жоутым пяску
Moszynki, стар. 314—315. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.

386. ОЙ, У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ НА ЖОУТЫМ ПЯСКУ

Ой, у ляску, ў ляску на жоўтам пяску
Хадзіла пава, пер’е раняла.
Малада Марачка пер’е збірала,
Пер’ейка збірала, у рукавец клала,
3 рукаўца брала, вяночак віла,
Ізвіўшы вянок, пашла ў танок.
Ой, шла Марачка лужком-беражком,
Ой, сустрэчае тры галубчыкі.
Ета не галубчыкі, ета маладые хлопчыкі.
— Ой, малада Марачка, што ж ты нам дасі?
— Ой, аднаму дам шаўкову хусту,
А другому дам залатога пярсцёнка,
А эа трэйцяга — сама малада.

’ Прыпеў паўтараецца пасля козкнага радка.

— Малады Хведарка ўсю ночку не спаў,
Усю ночку не спаў, браткі пабуджаў:
— Ой, уставайце, браткі, коні сядлайце,
Коні сядлайце, едзьце на аблаву.
Перад каралём хваліцца канём,
Што мой сівой конь мора пераскочыць,
Мора пераскочыць — капытца не замочыць,
Ні капыцейка, ні сядзёлачка,
Ні жупана, ані Хведарка пана.

477. Да чаго ты, селязён, хмурна лятаеш

Moszynski, стар. 318, Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.
На юльсе — на ёлцы,

477. ДА ЧАГО ТЫ, СЕЛЯЗЕН, ХМУРНА ЛЯТАЕШ

—      Да чаго ты, селязён, хмурна лятаеш?
— Ой, як жа мне, селязёну, не лятаць хмурнаму,
Да што маю ўтаўку да й на моры ўбілі.
Да калі б на моры, і жалю б не было,
А то на юльсе, да на самым версе.
— Да чаго ты, Хведарка, хмурненька ходзіш?
— Ой, як жа мне, маладому, не хадзіць хмурному,
Да што маю дзевачку іншыя ўзялі.
Да калі б далёка, і жалю б не было,
А то блізенька — акно відненька.
Да па воду ідзе — дзень добры дае,
Да з вадою ідзе — ручаньку дае,
Маему сэрцу да жалю дадае.

491. 1 варота рыпяць і марозы чугодь

Moszynsk і, стар. 313. Зап. у в, Дзякавічы Мазырскага п.
Вар.: Г ілеві ч, стар. 32,

«

491. 1 ВАРОТА РЫПЯЦЬ 1 МАРОЗЫ ЧУЮЦЬ

1 варота рыпяць і марозы чуюць,
Ой, рана-рана, і марозы чуюць.’

Для чэго ў цебе, Хведарка, кажушка нема?
— А на штй мне кажушок, як ў мяне дзевачка —
1 сама спацее, і мяне загрэе.

697. Ой, над нашым сялом да тры эоркі ўзыіпло
Moszynski, стар. 316—317. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.

697. Ой, НАД НАШЫМ СЯЛОМ ДА ТРЫ ЗОРКІ УЗЫЙШЛО

Ой, над нашым сялом да тры зоркі ўзыйшло:
Ой, первая зорка — Хведаркова жонка,
А другая зорка— Васількова жонка,
А трэцяя зорка — Андрэйкава жонка.
Ой, Хведарка едзе і цароўну вязе,
А цароўна плача: на цароўства хоча.
А Васілька едзе — каралёўну вяэе,
Каралёўна плача: на кралёўства хоча.
А Андрэйка едзе і папоўну вязе,
Папоўна плача: на папоўства хоча.
Яе коскі бразь, бразь! 3 яе слёзкі кап, кап!

700. Да пасеяу да казёл жыта

Moszynski, стар. 319. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п,
Уге — ужо.

700. ДА ПАСЕЯУ ДА казёл ЖЫТА

Да пасеяў да казёл жыта
На нямецкаму полі.
— Ой, козле, мой козле,
Да хто тваё жыта пажне,
Чы баран, чы авечка, чы красная

дзеўка?
— Не баран, не авечка, не

красная дзеўка,
Есць у мяне матка блізка
1 пажне жыта нізка,
Да і ў копачкі складзе,
1 ў гуменца звязе.
Да ўжо козла ўбіта,
Чаравічкі пашыта.
— Да аб чом ані дарагія?
— Па чатыры залатыя.

760. Сюда-туда, на высокую гору

Moszynski, стар. 317—318. Зап. у в. Дзякавічы Мазырскага п.
Очыцамі — вачыма.

760. СЮДА.ТУДА, НА ВЫСОКУЮ ГОРУ

Сюда-туда, на высокую гору!
А на той гарэ шаўковая трава расце,
А на той траве дзяўчыначка каня пасе.
Аж ось ідзе да стары, барадаты:
— Памагай бог, дзяўчыначка маладая!
Да чы любіш да старога, барадатага?
— Я старога даўно не любіла,
У сваёй хаце дымком частавала,
Із сваго двара сабакамі цыкавала,
А яго слядкі каменнейкам закачывала.

’ Прыпеў «Ой, люлі, рана» паўтар’аецца з другой
часткай кожнага радка.

Сюда-туда, на высокую гору,
А на той гарэ шаўковая трава расце,
А на той траве дзяўчыначка каня пасе,
Аж ось ідзе малады, нежанаты:
— Ой, дзень добры, дзяўчыначка маладая!
Да чы любіш маладога, нежанатага?
— Я маладога даўно палюбіла,
У сваёй хаце мядком частавала,
Із сваго двара очыцамі праводэіла,
А яго сляды пярсцёнкамі закладала.

Ляскавічы. Петрыкаўскі р-н.

Ляскавічы. Петрыкаўскі р-н.

28,16100938

452. Ой, рана, рана куры папелі

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1970 г. у в. Ляскавічы
Петрыкзўскага р. ад Надзежды Пятроуны Туравец, 63 г. Тэкст незакон-
чаны.
Вар.: Захарав а, стар. 72—73.

452. Ой, РАНА, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ

Ой, рана, рана куры папелі,
Шчодры вечар, святы васілле. ’

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

А шчэ наранней Сымонка устаў,
Сымонка устау, па сеньках хадзіў,
Па сеньках хадзіў, званочкам званіў,
Званочкам званіў, братцаў пабудзіў.
— Ставайце, братцы, коні сядлаці,
Да паедама на паляванне,
На паляванне, на пагулянне.
Да спалюема да дзевяць лісоў…

Пашпартызацыя не вядома. В. Ляскавічы.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Вясна. Спяваем. На стог леземю Дзеўкі.

Ой, весна-крэсна,
Да чужые жонкі ткуць кросна.
А я, молодзенька, не ткала,
Да под лёд кужэлёк пускала.
Плуві, плуві кужэль волоценцом,
Да прыплуві ко мне полоценцом.

Дарашэвічы. Петрыкаўскі р-н.

28,214304

251. Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?

Moszynski, стар, 311. Зап. у вв. Галубіцы, Дарашэвічы Мазыр-
скага п.

Ашчэчак — відаць, вашчэчак, воск.
Даваці—тут: аддаваць замуж.
Вар.: АГТ, р. 20, № 21, л. 37. Зап. у Пінскім п. Мінскай губ.

251. ЧЫ ДОМА Ж, ДОМА Ж САМ ПАН ГАСПАДАР?

Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?
Ой, калі не дома, адзенеш шубку,
Адзенеш цубку і выйдзі на вулку,
Паслухай таго, што ж у хмары гудзе,
У хмары гудзе [сам гаспод ідзе),
Гаспод ідзе і роенкі вядзе,
Роенкі вядзе, рэдка саджае.
— Садзіце ж, пчолкі, усе ж у навічэнькі,
А я, старая, у старычэнькі,
Насіце ж, пчолкі, салодкі мядок,
А я ж, старая,— жоўты ашчэчак —
Сыту сыціці, сынкі жаніці,
Свечкі ж сукаці, дочкі даваці.

261. Ой, паслушайде, што у хмарцы гудзе

Moszynski, стар. 311—312. Зап. у в. Дарапіэвічы Мазырскага п.
ад Агаты Сугрэевай.
Труй — трое.
Тройка — тройчы.

261. ОЙ, ПАСЛУШАЙЦЕ, ШТО У ХМАРЦЫ ГУДЗЕ

Ой, паслушайце, што ў хмарцы гудзе,
Што ў хмарцы гудзе, сам гаспод ідзе,
Сам гаспод ідзе, труй госці вядзе:
Ой, первы госцік — дробненькі дожджык,
А другі госцік — ясён месяц,
А трэці госцік — яснэ сонейка.
Ой, хваліўся дробны дожджык:
— Як я прайду тройка на леці,
Так зрадуецца ўся пашэнька, з зямелькі йдучы,
3 зямелькі йдучы, цветам цветучы.
Як сонейка ўзойдзе — цяпленька будзе,
А месячык засвеціць — відненька будзе.

Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

Леўчук Марыя Рыгораўна, 1939 г.н., в. Дарашэвічы.

Зап. Шчыракова Ларыса.

З 13 на 14 хадзілі жанкі пад вокнамі.

Коледую, коледую,
Каўбасу і сала чую.
Адкрываю вараты.

Леўчук Марыя Рыгораўна, 1939 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Рыгораўна.

Пінчук Параска.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Л: Як вясну гукалі?

Б: Робілі ёлку, пяком хлеб, такі круглы. Затыкалі ёлку туда. Ёлку убіралі у ўсякія цвяты. Выражам з бумагі, убяром ёлку. Утыкаем у хлеб. Ідом на гору. Былі дзевочкі і хлопчыкі. Дванаццаць бегалі, пабольш. Ішлі на гору і спевалі.

Вясна.

( Спявае.)

Весна-крэсна,
Што чужыя жонкі ткуць кросна.
А я, молодзенька, не ткала,
Да под лёд кужэлёк пускала.
Плуві, плуві кужэль волоценцэм,
А назад прыплуві полоценцэм.
Поехало хрэн по дрова,
Загорэласа дуброва.
А я, молодзенька, тушыла,
Рэшэтом водзічку носіла.
Сколькі ў етым рэшаце вадзічкі,
Столькі ў майго свёкорка праўдзічкі.

( Пераказвае.)

А я, молодзенька, тушыла,
Кубочком водзічку носіла.
Сколькі ў етым кубколе вадзічкі,
Столькі ў майго таточко праўдзічкі.

Л: Вясну калі гукалі?

Б: Запускі называюцца. (…) Сем нядзель. Запускі запускаюцца, да ўжэ Пост.

Леўчук Марыя Рыгораўна, 1939 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Рыгораўна.

Пінчук Параска.

Зап. Шчыракова Ларыса.

На Новы год спяваемо. Пад Новы год.

На новое нарождэнэ.
Божая сіла,
Шчо спородзіла дзева Мары`я
Божого сына.
Божого сына.
Народзівся сын Божы,
З дзеву Марыі.
Ніхто не мо дай дазнаціса
Божое сілы.
Божое сілы.
Дозналіса два анголы
З неба летучы,
З цёмнае ночы,
З ясное зоры
Хрыста ведучы.
Хрыста ведучы.
Ой у Рымо, у Русалім
Усе дзіво стало,
Што молэ дзіця новорождэнэ

Л: Вясну калі гукалі?

Б: Запускі называюцца. (…) Сем нядзель. Запускі запускаюцца, да ўжэ Пост.

Леўчук Марыя Рыгораўна, 1939 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Рыгораўна.

Пінчук Параска.

Зап. Шчыракова Ларыса.

На Новы год спяваемо. Пад Новы год.

На новое нарождэнэ.
Божая сіла,
Шчо спородзіла дзева Мары`я
Божого сына.
Божого сына.
Народзівся сын Божы,
З дзеву Марыі.
Ніхто не мо дай дазнаціса
Божое сілы.
Божое сілы.
Дозналіса два анголы
З неба летучы,
З цёмнае ночы,
З ясное зоры
Хрыста ведучы.
Хрыста ведучы.
Ой у Рымо, у Русалім
Усе дзіво стало,
Што молэ дзіця новорождэнэ
Ўвесь свет сіяло.
Ўвесь свет сіяло.
Осіяло небо, зімлю,
Разные дрэвы
Божае дзіця,

Л: Вясну калі гукалі?

Б: Запускі называюцца. (…) Сем нядзель. Запускі запускаюцца, да ўжэ Пост.

Леўчук Марыя Рыгораўна, 1939 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Рыгораўна.

Пінчук Параска.

Зап. Шчыракова Ларыса.

На Новы год спяваемо. Пад Новы год.

На новое нарождэнэ.
Божая сіла,
Шчо спородзіла дзева Мары`я
Божого сына.
Божого сына.
Народзівся сын Божы,
З дзеву Марыі.
Ніхто не мо дай дазнаціса
Божое сілы.
Божое сілы.
Дозналіса два анголы
З неба летучы,
З цёмнае ночы,
З ясное зоры
Хрыста ведучы.
Хрыста ведучы.
Ой у Рымо, у Русалім
Усе дзіво стало,
Што молэ дзіця новорождэнэ
Ўвесь свет сіяло.
Ўвесь свет сіяло.
Осіяло небо, зімлю,
Разные дрэвы
Божае дзіця,

Славінск. Петрыкаўскі р-н.

28,2539627

Белакур Надзея Рыгораўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Лігодская Вольга Мікалаеўна, 1936 г.н., в. Ляскавічы.

Войжэж Ніна Сяргееўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Марозка Таццяна Андрэеўна, 1948 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Антонаўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ой, вясна красна,
Што чужые жонкі ткуць кросна.
А я, молодзенька, не тк`ала
Да под лёд кужэлёк пускала.

Л: У вас было гуканне вясны.

Б: Было.

Л: А як яно праходзіла?

Б: Збіраліся хлопцы, дзеўкі. Пяклі коравай. У коровай сажалі ёлку. Шлі па сялу, людзей будзілі, на горку і спявалі:

Ой, вясна красна,
Што чужые жонкі ткуць кросна.
А я, молодзенька, не тк`ала
Да под лёд кужэлёк пускала.
Плыві, плыві кужэль волокенцом,
Да прыплыві ко мне полоценцом.

Л: А крагода вадзілі на запускі?

Б: Ну, вадзілі.

Белакур Надзея Рыгораўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Лігодская Вольга Мікалаеўна, 1936 г.н., в. Ляскавічы.

Войжэж Ніна Сяргееўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Марозка Таццяна Андрэеўна, 1948 г.н., в. Дарашэвічы.

Пінчук Марыя Антонаўна, 1948 г.н., в. Славінск.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Каляды. Прывітальныя словы.)

Добры вечар, пане господар.
Позволь песню поспеваць
Ці так коледу даць.

Грабаў. Жыткавіцкі р-н.

28,26269641

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Каляды. ( З запісаў у бібліятэцы.

Зап Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар у 1998 г.)

А ты козлік наш развесяліся,
Гаспадару у ногі пакланіся,
Шчэ й і гаспадыні, каб падарылі.
Мерачка аўса, наверх каўбаса,
Мерачку картошкі
І гарэлкі трошкі.
А за песняй харошай
Каб далі шчэ і грошы.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

М.: На Юр’е мы выгоняем корову, спяваем такія песні.

Заходзім у хлюў к кароўцы, гаворыш:
Ідзеце вы, нашы кароўкі, на траву,
Збірайце кветачкі белыя – на малако,
А жоўтыя – на маслечко.

І ложаць у воротцах ніт, штоб корова перайшла цераз гэты ніт. А чаму? Каб каровы усе у чарзе ішлі па парадку, каб не бл`уталіся, каб не заставаліся дзе-нібудзь па лесу, па лугах ці па полі. Гаворым:

Ідзец`е, кароўкі па бор`у,
По каменню, по ўсяком землю,
Збірайце красочк , ясочкі,
Пралескі.
Каб былі здаровыя.
Да сцеражы вас Госпадзі
Ад гада поўзучого,
Ад звера бегучого,
Ад плохіх людзей,
Ад недоюрых очэй.
Ад заядзі, ад камароў, ад мух.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Кароўка цэлае лета будзе хадзіць здаровая. Трэба перамаліцца, перахрысціцца, сказаць, што

Святы Мікалай, вялікі чудатворэц,
Засцеражы нашы кароўкі
Ад беды, ад нешчасця, ад грому.

Вось так мы выгоняем корову.

Кожны ідзе за сваей кароўкай.бярэ з сабой торбачку, у торбачку ложыць сала, булку хлеба. Два яйцы, нажа і абавязкова бутэльку гарэлкі. У першы дзень.

Да абеду паходзіць кожны за сваёй. Прывучае кароўку, глядзіць: як будзе хадзіць, як будзе есці, а тады даручаюць аднаму пастуху.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Раждзество Хрыстово.
Ангел прылецеў.
Он лецел по небу,
Людзям песню пел.
Вы, людзі, лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Днесь Хрыстово раждзество.
Вы, людзі, лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Днесь Хрыстово раждзество.

Першыя прышлі.
І младзенца Бога
З мацер’ю нашлі.

Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.
Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.

Все мы людзі грэшныя,
Спас перпд табой.
Все мы сагрэшылі,
Ты адзін светой.

Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.
Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,

Грабаў. Жыткавіцкі р-н.

27,61382798

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Раждзество Хрыстово.
Ангел прылецеў.
Он лецел по небу,
Людзям песню пел.

Вы, людзі, лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Днесь Хрыстово раждзество.
Вы, людзі, лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Днесь Хрыстово раждзество.

Першыя прышлі.
І младзенца Бога
З мацер’ю нашлі.

Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.
Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.

Все мы людзі грэшныя,
Спас перпд табой.
Все мы сагрэшылі,
Ты адзін светой.

Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.
Стаялі, малілісь,
Хрысту пакланілісь,
Днесь Хрыстово раждзество.

Б: Яшчэ адзін куплет.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Калядная.

Ой дзіўн`ое народжэнне
Божэг`о сын`а.
Пародзіла С`уса Хр`ыста
Дзева Мары`я.

Пародзіўшы і сповіўшы
Легла спочываць.
Прыслаў Господзь тры анг`олы
Хрыста догледаць.
Прыслаў Господзь тры анг`олы
Хрыста догледаць.

Ой спевалі тры анголы.
З неба летуч`ы,
Ясна зорка ісповіўшы,
Хрыста несучы.
Ясна зорка ісповіўшы,
Хрыста несучы.

– Не лекайся, Божа маці,
То анг`ельскі глаз.
Прымі дзіця нарадзёнэ
На р`укі от нас.
Прымі дзіця нарадзёнэ
На р`укі от нас.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

По ўсему свету
Стала новіна,
Што Прочыста дзева-маці
Породзіла сын`а.
Што Прочыста дзева-маці
Породзіла сын`а.

Сына п`ородзіла,
Ў яслі п`оложыла.
Люлі-люлі, родну сынку,
Я б собе спочыла.
Люлі-люлі, родну сынку,
Я б собе спочыла.

– Спочні, мамко, годзін`у,
Спочні, мамко, другу`ю.
А пойду аж до раю,
Прынесу пэлену.
А пойду аж до раю,
Прынесу пэлену.

– Ой ты, сынку ты мой
Чым я ж не ўгодз`ін,
Шчэ не мае дзве годзіны,
Як ты ся народзіўсь.
Шчэ не мае дзве годзіны,
Як ты ся народзіўсь.

– Вой ты, мамко моя,
Чым жы я не ўгодзін,
Я сотворіл неба, землю
За кім ся народзіўсью
Я сотворіл неба, землю
За кім ся народзіўсью

Пры шырокай даліне
Пры … старане
Назбіраю дробных кветак
Я свёй дзіцене.
Назбіраю дробных кветак
Я свёй дзіцене.

На тых кветках роса,
То дзіціна моя.
На весь свет слава твоя
На м`ое жыцц`я.
На весь свет слава твоя
На м`ое жыцц`я.

Адзін куплет спэцкалі.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

М алькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Юр’еўская. (На выган.) + словамі

Вы, нашы кароўкі,
Йдзеце е дамоўкі,
Йдзце, под’едайце,
Бокі напоўняйце.
Правы бок – травою,
Левы бок – вадою. У-

Вы ж ,нашы кароўкі,
П`ора е дамоўкі,
Там вас ожідаюць,
Есці добаўляю – ць.

/у/

Там ас ожідаюць,
Есці добаўля – юць.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Юр’еўская. (На выган.) + словамі

Ой чэшэ-чэшэ хлопец кудры,
А я, дзеўка, к`осу.
Дэй выг`эну сівы волы
На Юр`еву р`ос.

/у/

Ешце, ешце, сівы волы,
Не бойцеса воўка.
А я пойду да дзеўчыны,
Бо боліць голоўка.

/у/

Елі, елі сівы волы
Дэй угэ посталі.
Ай дзе ж нашы хозя`іны,
( ходжаіны – словамі)
Што намі оралі.

/у/

Пошлі нашы ходжаіны
Дэй на косовіцу,
Покосілі ч`эрэд, л`озу,
Шоўкову травіцу.

/у/

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Юр’еўская. (На выган.) + словамі

Чые пчолы на дуброве,
А мое ў садочку.
А хто любіць далек`ую,
А я сусед`очку.

/у/

А я тую далек`ую
Людзям подарую.
Блізеньк`ую, нізенькую
Сам я поцалу – й

/у/

А у тое далек`ое
Волы ды карову.
Блізеньк`ое, нізенькое
Лічко, чорны бро – ў.

/у/

А у тое далек`ое
Волы поздыхалі,
Блізеньк`ое, нізенькое
Брову не зліня – юць.

/у/

М: Яе спяваюць, калі выгоняюць кароў. Вот ужэ пасуць. Можно днём, можно после обеду. Вот эту песню спяваюць.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Шчэ спяваюць пры выгоне кароў у нас:

П`одуй, п`одуй, буйны вецёр
З зелёного гаю.
Пр`ыбудзь, пр`ыбудзь,
Мой міленькі,
З далёкого край.

Ой рад бу подуваці,
Стоіць явор`осок.
Ой рад бу я прыбуваці,
Чужы край далёкі.

Эта у нас называюць лесавыя песні. Пры выгане кароў, пасеш.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Эта песня на заручыны спеваецца.

Ой на моры дэ на озеры
Ой на моры дэ на озеры
Купаліса два онго – ў, два анголы.
Купаліса два анголы.
Купаймоса ды не бавмо – са, ды не бавмоса,
Купаймоса ды не бавмоса.
(Купайцеса ды не бавцеса – словамі.)
На заручын супешамо – с, поспешаймоса.
На заручын поспешаймоса.
Там Нін`очка заруча – ецца, заручаецца,
Там Нін`очка заручаецца,
До Іванка долучае – ц.

(прыручаецца – словамі).

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

Як заеджае малады да молодой і выходяці у молодое са столом і з гарэлкаю, з закускаю і вот у гэты момант яна спяваецца:

Проці сватнёго дв`ора
Проці сватнёго дв`ора
Да высокая го-р, гора.

/у/

Да высокая гора.
А не ўзыці, а не ўз`еха-ць, а не  ўз`еха-ці,
А не ўзыці, а не  ўз`еха-ці,
А не конічэнька ўзве – сць, ўзвесці,

/е/

А не конічэнька  ўзвесці.
Вось і вышла, вось і выбег – ла, выбегла,
Вось і вышла, вось і выбегла,
Маладая ж Лары – ска, Ларыска,
Маладая ж Ларыска,
Хусціною ды замахну – ла, ды замахнула.
Хусціною да замахнула.
К сабе сватоў да паверну-, да завернула.
Сюды коні ды поверну – ла, повернула.

/у/

Сюды коні ды повернула:
-Сюда, сюда, вы мае свато – чкі, сваточкі.

/у/

-Сюды, сюды, да мае сваточкі.
Тут мого бацьку падво – р’е, падвор,е,

/у/

Тут мого бацьку падвор,е.

+ перашкоды.

Данілевіч Антаніна Іванаўна, нар. в. Грабава, 1955 г.н. – бібліятэкар.

Малькевіч Ева Владзіміраўна, нар. в. Старыя Мілевічы, 1943 г.н. – заг. кл.

Зап. Шчыракова Ларыса, Толсцік Таццяна.

( Вяселле.)

М: Усе дажыдают, што я буду дарыць. Я кажу:

Я ешчэ дару дзве каз`е,
А ані ходзяць недзе у лузе.
А вы ж, маладыя, спаймайце
Да і пользу майце.

Барбараў. Мазырскі р-н.

28,28127617

147. Прыдзі, прыдзі, вясна

А1МЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 86, сш. 40. л. 6 адв., № 11. Зап. студ.
Магілёўскага пед, ін-та В. В. Карабіновіч у 1972 г. у в. Барбароў Маэыр-
скага р. Гомельскай вобл. ад М. С. Васько, 86 г.

Вар,: Шейн, Материалы, с. 127—128, № 128. Зап. наст. 1. 1.
Аўсяец у Слонімскім п. Гродзенскай губ.

147. Прыдзі, прыдзі, вясва

Прыдзі, прыдзі, вясна,
Прыдзі, прыдзі, красна,
К нам у таночак,
Прынясі нам збожжа.
Прынясі нам красак,
Каб нам звіць вяночак
Едзе вясна, едзе
На залатым кані,
У зялёным саяні.
На сасе седзячы.
Сыру зямлю аручы,
А смыком скародзячы.
Вязе, вязе вясна,
Вязе, вязе красна
Ясныя дзянёчкі.
Частыя дажджочкі,
Зялёныя травы,
Красныя цвяточкі
Нам на вяночкі.

Галубіцы. Петрыкаўскі р-н.

28,29366402

251. Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?

Moszynski, стар, 311. Зап. у вв. Галубіцы, Дарашэвічы Мазыр-
скага п.

Ашчэчак — відаць, вашчэчак, воск.
Даваці—тут: аддаваць замуж.
Вар.: АГТ, р. 20, № 21, л. 37. Зап. у Пінскім п. Мінскай губ.

251. ЧЫ ДОМА Ж, ДОМА Ж САМ ПАН ГАСПАДАР?

Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?
Ой, калі не дома, адзенеш шубку,
Адзенеш ціубку і выйдзі на вулку,
Паслухай таго, што ж у хмары гудзе,
У хмары гудзе [сам гаспод ідзе),
Гаспод ідзе і роенкі вядзе,
Роенкі вядзе, рэдка саджае.
— Садзіце ж, пчолкі, усе ж у навічэнькі,
А я, старая, у старычэнькі,
Насіце ж, пчолкі, салодкі мядок,
А я ж, старая,— жоўты ашчэчак —
Сыту сыціці, сынкі жаніці,
Свечкі ж сукаці, дочкі даваці.

272. Ходзіць, паходзіць месяц па небу

Moszynski, стар. 310, Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п, ад Ма-
троны Ганчаровай.

272. ХОДЗІЦЬ, ПАХОДЗІЦЬ МЕСЯЦ ПА НЕБУ

Ходзіць, паходзіць месяц па небу,
Кліча ж, пакліча зару з сабою:
— Хадзем жа, зара, гдзе ж госпад жыве.
Госпад жа жыве ў нашага пана.
За лугам, лугам ходзіць наш пан з плугам,
Ходзіць, паходзіць, з богам гаворыць:
— Да зарадзі ж, божа, жыта і пшаніцу,
Жыта, пшаніцу, ўсякую пашніцу,
Каласістую, ядраністую!
Найму жанцоў — семсот малайцоў,
Настаўлю копак, як на небе ж зорак,
Складу ж я стажок над рэчанькаю,
Завярну ж вяршок ясным сокалам.
— Сокалу, саколе, ты ж высока сядзіш.
Высока ж сядзіш, далёка бачыш.
— Ой, бачу ж, бачу я й шчуку ў моры,
1 шчуку ж у моры, і звера у полі.
Шчука, цяцера, пабратаймася:
3 тваіх костачак зробім аблучок,
А маім пер’ейкам панатыкаем.

277. Ой, у дварку, у дварку

Moszynski, стар. 312—313. Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п. ад
Матроны Ганчаровай.

277. Ой, У ДВАРКУ, У ДВАРКУ

Ой, ў дварку, ў дварку
Так, як у вянку.
Тры агні гарыць,
Тры катлы кіпіць.
Што ў первым катле —
Пшанічна мука,

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

А ў другім катле —
Зялёна ж віно.
А ў трэйцім катле —
Салодкі мядок.
Пшанічна ж мука —
Для яго жаны,
Зялёна ж віно —
Самому ж пану,
Салодкі мядок —
Для яго ж дзетак.
Начынайнічку —
Паўзалатога,
А для муэыкі —
Кварта гарэлкі,
А механошы —
Чатыры ж грошы!

360. Хадзіла пава каля наплава

Moszynski, стар. 315—316. Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п. ад
Матроны Ганчаровай.

360. ХАДЗІЛА ПАВА КАЛА ПАПЛАВА

Хадзіла пава кала паплава,
Кала паплава пер’е раняла ж.
Маладая Лідка пер’е збірала,
Пер’е збірала ў рукавец клала.
3 рукаўца ж брала да ў вянок віла,
А звіўшы ж вянка, да цэрквы пашла.
Што ў цэркву йшла яснаю зарою,
А з цэрквы вышла злічнай паннай.
Да паны ж не зналі, шапкі знімалі,
Шапкі знімалі да яе ж пыталі:
— Чы ж ты папоўна, чы ж каралёўна?
—Я ж не папоўна, не каралёўна,
Маладая Лідка, злічнаЯ панна.
Як пашла ж яна лужком-беражком,
Усхадзіліся буйныя ветры,
Збурылі яе павінага вянка,
Павінага вянка, злотнага пярсцёнка.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнай стріафы,

—      Ой вы ж, рыбалоўцы, малады хлопцы,
Чы не паймаеце ж павінага вянка,
Павіна ж вянка, злотнага пярсцёнка ж?
Перваму ж будзе павінага вянка,
Да другому ж будзе злотнага пярсцёнка,
Трэйцему ж будзе сама ж малада,
Сама малада, от як ягада.

361. У поле, у поле стаяла іва

Moszynski, стар. 316. Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п. ад Мат-
роны Ганчаровай.
Надубачкі — патрэбы, патрэбныя рэчы.

361. У ПОЛЕ, У ПОЛЕ СТАЯЛА ІВА

У поле, у поле стаяла іва,
Да на той жа іве ж залатая кара.
Скуль узяліся рускія пташкі,
Залату ж кару паабівалі,
Паабівалі, паакалачывалі.
Скуль узялася красна-хараша,
Да красна-хараша маладая Манечка,
Залату кару да й пазбірала,
Да й пазбірала, злотнічкам дала.
— Ой вы ж, злотнічкі, ой вы, ключнічкі.
Скуйце ж мне тры надубачкі:
Первой надубак — пярловы вянок,
Другі надубак — залатой пярсцёнак,
Трэйці надубак — дарагая сукня.
Чэраз места шла — места заз’яла ж,
Места ж зазяла — панове ж стала,
Панове ж стала і ёй ж пытала:
— Чы ж ты папоўна, чы ж каралёўна?
—Я ж не папоўна, не каралёўна,
Малада Манечка — злічная панна.

413. У поле пад шатром Стасюнька з канем

Moszynski, стар. 313. Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п. ад Ма-
троны Ганчаровай.

413. У ПОЛЕ ПАД ШАТРОМ СТАСЮНЬКА 3 КАНЕМ

У поле пад шатром Стасюнька з канём,
На вараном кане, на залатом сядле,
У гусленькі іграе, злічна спявае.
Прышла ж да яго маменька яго:
— Ой, сынку ж, сынку, малады Стасюньку,
Хто ж цябе наўчыў у гусленькі граці,
У гусленькі граці, злічна спяваці?
— Да была ж у караля да адна дачка,
Да тая ж наўчыла ў гусленькі граці,
У гусленькі граці, злічна спяваці.

—      Мы ж цябе, Стасюньку, не зневажаем,
Да святым ражаством паздраўляем…

414. А у полі, у полі

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1970 г. у в. Галубіцы
Петрыкаўскага р. ад Кацярыны Маркаўны Міхалевіч, 60 г., Аляксандры
Якаўлеўны Пінчук, 70 г., Надзеі Аляксандраўны Ананьевай, 57 г., Анта-
ніны Лаўрэнцьеўны Пепіук, 55 г., Кацярыны Пятроўны Кульчыцкай, 42 г.

Мусленькі — відаць, гусленькі, гуслі.

414. АУ ПОЛІ, У ПОЛІ

А ў полі, у полі,
У полі пад шчадром,

Ой, грай, мора,
Радуйся, зямля! *

Ой, там пад шчадром
Васілька з канём,

На вараном кане,
На залатом сядле,

У мусленькі йграе,
Слічна спявае.

— Хто ж цябе навучыў
У мусленькі йграці,

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.

У мусленькі йграці,
Слічна спяваці?

— Была ў караля,
Да й адна дачка.

Тая наўчыла
У мусленькі йграці,

У мусленькі йграці,
Слічна спяваці.

459. Ой, рана, рана куры напел!

Moszynski.cTap. 313—314. Зап. у в. Галубіцы Мазырскага п. ад
Матроны Ганчаровай.

Ладзенька — ласкальная форма імя Уладзімір.
Жуковіна— пярсцёнак.

459. ОЙ, РАНА, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ

Ой, рана, рана куры папелі,
Яшчэ ж найраней Ладзенька ўстаў,
Ладзенька ўстаў, братцаў пабуджаў:
— Да ўставайце, братцы, коні сядлайце
Коні сядлайце, у поле ўязджайце.
Да паедама ж на паляванне,
Да на паляванне, на пагулянне.
Едам поле, едам і другое,
А на трэцяе толькі ж з’язджаем,
Як забачылі куну ў дзераве,
Да кала дзерава — панну ў цераме.
— Не страляй жа мяне, злічны панічу,
Злічны панічу, малады Ладзіньку!
Буду ж я табе ў вялікай прыгодзе,
0, як будзеш жа ты й малады жаніцца,
0, як будзеш жа ты да шлюбу ехаць,
Да памашчу ж масты жуковінай,
Да пазапушчу лугі павалокаю.
Зачуюць людзі — нам слава будзе,
Зачуюць большай—шчэ слаўней будзе.
Бог жа ж таму даў, чый то зяць едзе,
Доленька ж таго, чый ён муж будзе,
Шчэ й надольнейша, чый ён сын будзе.

Снядзін. Петрыкаўскі р-н.

28,32276111

Новак Мікалай Уладзіміравіч, 1930г.н., в.Снядзін;

Мельнікава Вольга Андрэеўна, 1934г.н., в.Снядзін;

Домасевіч Марыя Сцяпанаўна, 1922г.н., в.Снядзін;

Пелечко Марыя Паўлаўна, каля 90-а гадоў, в.Снядзін;

Зенкевіч Яўгенія Прохараўна, 1929г.н., в.Хлупін.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

Добры вечор, пане-гасподарэ,
Ці пазволіце песню пець?
Ці так Коляду даце?

Ганна Міхайлоўна, 1907 г.н.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

Ого-го-го коза,
Ого-го-го сіра,
Дзе рогі дзіла?
На соль проіла.
Соль дорогая,
Мера скупая.
А ты, козанька, расходзіса,
Пану-господару нізко поклоніса!
А ты, господар, не будзь таковой,
А будзь роковой.
Запалі свечу
Да пойдзі ў клечу,
Да набяры катомочку,
На тарэлочку.
Нашому казлу на горэлочку.
Рэшэто аўса,
Наверх коўбаса,
Што б каза ўстала.

Перапелі:

Поздровляем з Новым годом!

З вамі здоровымі!

Ужо як прынясуць рэшата аўса, а наверх каўбаса, каза ўстане. І ногамі ужо затупае.
Ўзрослыя ходзілі з козой, а молодыя – дзеўчыкі такія – пад окно ходзілі.

Ганна Міхайлоўна, 1907 г.н.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Страла?)

Ой, пры дороз`і да, ой, пры дороз`і,
Пры дорозі совершылоса война.
Ой, убілі, ой, убілі, да, ой, убілі, ой, убілі,
Убілі, убілі прыўдолого молойца.
Ой, схоронілі да, ой, схоронілі,
Схоронілі пры шырокой доліні.
Ой, поміналі да, ой, поміналі,
Поміналі на высокой горэ.
Ой сулеталі да, ой сулеталі,
Сулеталі соловюшкі стороны.
Ой, селі-ўпалі да, ой, селі-ўпалі,
Селі-ўпалі удовушкі на дворэ.
Ой, лапоточк`амі да, ой, лапоточкамі,
Лапоточкамі мурав`ушку стопталі.
Ой, крылушкамі да, ой, крылушкамі,
Крылушкамі шырокой двор укрыл`і
Ой, голосамі да, ой, голосамі,
Голосамі удовушку збудзілі.
– Ой, устань, ўдоўко, да, ой, устань, ўдоўко,
Устань, ўдоўко,  ды послушай, што людзі каж.
Людзі говорац, людзі суцуюц:
Тобе ўдоўкою, ўдовушкой проподац.
Ой, тобе ўдоўко да, ой, тобе ўдоўко,
Тобе ўдоўкою, ўдовушкой проподац,
Твоім дзеткам сіротамі проподац.

Ганна Міхайлоўна, 1907 г.н.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Купалле.)

Засьпяваймо, дзевачкі,
Не жалеймо сілкі!
Ой, р`ано-ран`о,
Не жалеймо сілк`і.
Можо каторая
Ой, р`ано замуж пойдз`е.
Ой, р`ано-ран`о,
Рано замуж пойдзе,
Рано замуж пойдзе,
Той гуляць не будз`е,
Ой, р`ано-ран`о,
Той гуляць не будз`е.
А як муж буд добрый,
То на ёлку пусьці – ць.
Рано-рано,
То на ёлку пусьц`іць
А як муж поганый,
То крушчэй побачу,
Ой, рано-рано,
То крушчэй побачу.
То крушчэй побачу,
Дай сільно заплачу.

( Ларыса спытала, што за крушчы, я не зразумела.)

Ганна Міхайлоўна, 1907 г.н.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Калядная.)

Ці дома-дома сам пан-гаспадар,
Светы вечор, светы Васілей.
Ой, колісь дома, засцілай столы.
Светы вечор, светы Васілей.
Засцілайце столы ўсе тесовые.
Светы вечор, светы Васілей.
Налівай жа кубкі, ўсе ж медовуе.
Светы вечор, светы Васілей.
Бо прыдуць к тобе да тры госцікі.
Хто первы жэ госць?
Светы вечор, светы Васілей.
Яснэ сонейко.
Светы вечор, светы Васілей.
А другі госць?
Светы вечор, светы Васілей.
Што ясён месец.
Светы вечор, светы Васілей.
А трэці жэ госць?
Светы вечор, светы Васілей.
Ясны зорочкі.
Светы вечор, светы Васілей.
Прынесуць оны тобе тры госцінчыкі.
Светы вечор, светы Васілей.
Первы гасцінчык – перловы венчык,
Светы вечор, светы Васілей.
А другі гасцінчык – дорогая сукна,
Светы вечор, светы Васілей.
Трэці гасцінчык – перловы венчык.
Перловы венчык галоўку клоне,
Светы вечор, светы Васілей.
Дорогая сукна след заметае.
За следом ішло
Нешто заззяло,
Нешто заззяло –
Паноўе ўстало:
Чья ета дачка, як паненочка?
Паўлова дачка, як паненочка.

Ой юкіювін на перевозі?
Светы вечор, светы Васілей.
Дзержыце перовоз злічная пана,
Светы вечор, светы Васілей.
Злічная пана – Молода Жана.
Светы вечор, светы Васілей.
Прышло до ее семьсот молойцоў,
Семьсот молойцоў, дзевок і хлопцоў.
Светы вечор, светы Васілей.
Прынеслі ж оны ёй тры госцінчыкі.
Светы вечор, светы Васілей.

Ганна Міхайлоўна, 1907 г.н.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Вясельная.)

Ой на нашой вуліцы,
Ой на нашой вуліцы,
І усе ж хлопцы молойцы,
І усе ж хлопцы молойцы.
Ой нема надлепшого,
Ой нема надлепшого

/у/

Над Іванка наш`ого.
Над Іванка наш`ого.
Нехта ў лесі гукае,
Нехта ў лесі гукае,

/е/

Йванко коней шукае.
Йванко коней шукае.
– Не шукай Йванько коней,
Не шукай Йванько коней,
Твое коні й у шкодзі й,
Твое коні й у шкодзі й,
Твое коні ж у шкодзі,
Твое коні ж у шкодзі,
Дэй у чымсці городзі й,
Дэй у чымсці городзі.

/е/ў/

Ідзі коніка займі,
Ідзі коніка займі
Ды Вал`ечку погл`едзі,
Ды Вал`ечку погл`едзі.
Будзе ж Валечка любіці,
Будзе ж Валечка любіці,
А чэшча хваліці.
А чэшча хваліці.

Вышалаў. Петрыкаўскі р-н.

28,33036514

Анастасія Мікалаеўна Кабановіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Кабучэнька Адам Аляксандравіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ой, ран`о, ран`о куры попелі.
Светы веч`ор, светы Васілей.
Куры попелі, Ваньку зводзілі.
Светы веч`ор, светы Васілей.
А шчэ параней Ванечка ўстав,
Светы веч`ор, светы Васілей.
Ванечка ўстав, браців разбудзів,
Светы веч`ор, светы Васілей.
Братцы, уставайце, коней с`едлайце!
Светы веч`ор, светы Васілей.
Коней с`едлайце, в поле в’`езжайце,
Светы веч`ор, светы Васілей.
В поле в’`езжайце, на пол`еванье.
Светы веч`ор, светы Васілей.

Анастасія Мікалаеўна Кабановіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Кабучэнька Адам Аляксандравіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ой, ёхі Оле на перавоз`е,
Святы вечар, святы Васілей.
Пярэвозіла лічная панна,
Лічная панна Оля молода.

Анастасія Мікалаеўна Кабановіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Кабучэнька Адам Аляксандравіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Б: Ці песьню сьпяваці, ці так Коледу даце?

Л: Сьпявайце!

За етым словам
Жывіце з Богом!
Святы вечар, святы Васілей
З дзецьмі, з жоною, самі з собою,
Святы вечар, святы Васілей.

Анастасія Мікалаеўна Кабановіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Кабучэнька Адам Аляксандравіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ну а там што выносяць:

За еты колоса, штоб ковбоса,
Жменьке – жменька,
Мерке – мерка.

Благодараць.

Анастасія Мікалаеўна Кабановіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Кабучэнька Адам Аляксандравіч, 1927г.н., в.Вышалава.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ой, шчэдрую, шчэдрую,
Ковбасу чую,
А як не дасі ковбасу – хату растрасу!

Таргошын. Петрыкаўскі р-н.

28,33445734

Ручэўская( дз. – Дарыцкая) Ева Мікалаеўна, 1929 г.н., в. Таргошын.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ходзіць, паходзіць месяц па небу.
Светы вечор, светы Васілей.
Клічэ, поклічэ зару з сабою.
Светы вечор, светы Васілей.
Ой, хадзе, зара, дзе Васільжыве.
Светы вечор, светы Васілей.
Пана Васіля саладок медок.
Светы вечор, светы Васілей.
Салады медок для яго дзеток.
Светы вечор, светы Васілей.
Чырвона віно для жаны яго.
Светы вечор, светы Васілей.
Зелўно віно для яго самого.

Турок. Петрыкаўскі р-н.

28,36842081

Жукавец Надзея Раманаўна, 1934 г.н., в.Турок.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Вясельная.

На дружэча песня.

Ой хадзіла да Олечка
Па крутой гарэ
Да відзела шчуку-рыбу
На ціхой водзе,
Да відзела шчуку-рыбу
На ціхой водзе.
Прыдзі, прыдзі, моя мамка,
Сегонні ко мне,
Прыдзі, прыдзі, моя мамка,
Сегонні ко мне
Да дай жа мне порадо – чк,
Ох, бедной сіроце.

Пяюць дружкі і свахі, калі вяселле ідзе. за столом.

Жукавец Надзея Раманаўна, 1934 г.н., в.Турок.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Вясельная.

Ой зацвілі алы цветы, зацвілі.
Да ўсю гору каменною ой укрылі.
А тудой шла Олеська сцежэчкой,
А за ею её татка, ох, бежачком.
Ох, не йдзі, таточко, за мною,
Бо я не мець мушу разговору я з табою.

Маці, ці браты, ці сёстры – так отвечаюць. І так доўга цягні. А последнее, як ожо жэніхі:

Ой зацвілі алы цветы, зацвілі.
Да ўсю гору каменною ой укрылі.
А тудой шла Олеська сцежэчкой,
А за ею её Васечок, ох, бежачком.
( Жэніх.)
Ох, ходзі, ходзі, таточко, за мною,
Я мець мушу разговору, ой, з табою.

Жукавец Надзея Раманаўна, 1934 г.н., в.Турок.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Каляды.)

На новое нарожденіе.
Божая сіла,
Шчой спородзіла дзіва Марыя
Божого сына.
Божого сына
Народзіўся я, сын Божы,
З дзіву Морыі.
Ніхто не можа дай дазнаціся
Божае сілы.
Божае сілы.
Дазналіся два ангалы
З неба летучы
З цёмнае ночы,
З яснае зары
Хрыста гледзячы.
Ой у Рымі, у Русалімі
Сё дзіво стало,
Што малэ дзіця нарождзёное
Увесь свет сіяло.
Увесь свет сіяло.
Ох, сіяло небо, землю
Божае дзіця,
Штой по Рожеству, по Хрістовому
Сады зацвілі.

Жукавец Надзея Раманаўна, 1934 г.н., в.Турок.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Калядная.)

Каля новых варот
Стаў сада-вінаград,
Светы вечер,
Стаў сада-вінаград.

А хто ж гэты вечер будзе пільнаваць?
Светы вечер, будзе пільнават?
Малады Сашічок будзе пільнават,
Светы вечер, будзе пільнават.

Прыйшоў да его татачка его
Светы вечар, татачка его,
Устань, Сашэчок, устань сыночэк!
Светы вечар, устань сыночэк!

Ужэ ж твой садок пташкі аб’елі,
Светы вечар, пташкі аб’елі.
Ужо ж твою шубу дружкі абселі,
Светы вечар, дружкі абсел`і.

Нехай бяседу`юць, як самі знаюць,
Светы вечар, як самі знаюць,
На моем саду залаты персцень,
Светы вечар, залаты персцень.

На маей шуб`і шоўкава лент`а,
Светы вечар, шоўкава лента,
За етым слов`ом ж`ывіце з Богом,
Светы вечар, жывіце з Богом!

Хто меньшынькі з семі, на таго і спяваюць.

Жукавец Надзея Раманаўна, 1934 г.н., в.Турок.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Калядкі.

Дзе каза цуг-цуг(туп-туп),
Там жыта сем пуг(куп).
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам.

Замошша. Лельчыцкі р-н.

28,4059023

Крукоўска Ганна Цімафееўна, 1924 г.н., в. Замошша.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ражэственная.

Новае наўраджэнне,
Божая сіла,
Спородзіла дзіва Марыя
Божого сына.
Спородзіўшы
Ніхто не знаў і не ведаў
Божае моцы.
Толькі дазналіся два ваянгалы,
З неба летуч`ы.
З неба летуч`ы,
Цёмнаю ноччу яснае зоры
Хрыста несуць.
Мацеры Божай.

Крукоўска Ганна Цімафееўна, 1924 г.н., в. Замошша.

Ражэственная.

Хадзіла пав`а
Кругом поплав`а.
Пер’я збірала,
Ў рукавец кл`ала.
З рукаўца брала,
Веночак звівала.
Звіўшы вяночак,
Пашла у таночак.

Вот прышоў жа ее брац`ейко з вайны
Да прынёс жа яе тры гасцінцы.
Адзін гасцінчык – перловы венчык,
Другі гасцінчык – залаты перстнік,
Трэці гасцінчык – залата сукна.
Перловы венчык галоўку клоне,
Залаты перстнік пальчыка клоніць,
А залата сукна след заметае.

Ох, усталі каралі, ее пытаюць:

Ці ты попоўна, ці ты каралёна?
Я не попоўна, я не каралёна.

Макаравічы. Петрыкаўскі р-н.

28,42483397

Весавец ( дз. – Дамаевіч) Ганна Васільеўна, 1931г.н., в.Макаравічы.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Ой, ран`а-ран`а куры попелі,
Святы вечор, святы Васіль`е/(ей),
Куры попелі, Іванко збудзілі,
Святы вечор, святы Васілье.

Малады Ванечка, засцілай столы,
Святы вечор, святы Васілье,
Засцілай столы, кл`адзі пірогі,
Святы вечср, святы Васілье,
Кладзі пірогі, усе пшанічное,
Святы вечор, святы Васілье.

Весавец ( дз. – Дамаевіч) Ганна Васільеўна, 1931г.н., в.Макаравічы.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Гаспадар, пазволь песню спяваць
І так коледу даць.

А еслі не пазволіць:

Я тэбе, дзедзько, закаледую:
Умрэ дзяна, возмеш другую.

Заходзім у хату, усякія песні спяваем.

Весавец ( дз. – Дамаевіч) Ганна Васільеўна, 1931г.н., в.Макаравічы.

Зап. Шчыракова Ларыса.

А чужыя жонкі ткуць кросна.
А я маладзенька не ткала,
А под банькою ле – жала.

Заполле. Петрыкаўскі р-н.

28,58881012

289. Русалачка, купалачка

ИРЛИ, к. 30, спр. 1, № 52. Зап. у 1932 г. у в. Заполле Петрыкау-
скага р. ад групы жанчын. «Русальная». У песні адчуваюцца ужо летнііі
матывы,

Вар.: А1МЭФ, ф. 8, воп. 75, спр. 94, сш. 1, л. 69, № 57. Зап. студ.
МДП1 у 1975 г. у Старадарожскім р. Мінскай вобл.

289. Русалачка, купалачка

— Русалачка, купалачка,
Дзе твая дачка Наталачка?

— На моры купалася,
На беражочку сушылася,

На беражочку сушылася,
Яна у мамкі прасілася:

«Пусці, мамка, пагуляці,
Жане малойца не відаць».

Маці дачку не пусціла,
1 ў каморачку замкнула.

У каморцы аконачка,
У аконечцы відненечка,

Дзе мой любы пахаджае,
3 нялюбаю размаўляе.

Навасёлкі. Петрыкаўскі р-н.

28,61191526

2. Вол буіпуе — вясиу чуе

А1МЭФ, ф. 2, воп. 7. спр. 15, № 18. Зап. В. 1. Ялатаў у 1971 г. у
в. Навасёлкі Петрыкаўскаґа р. Гомельскай вобл. ад Г. Ф. Жудро, 1907 г. н.

2. Вол бушуе — вясну чуе

Вол бушуе — вясну чуе,
Воран крача — сыра хоча.

Воран крача на ярыне,
Дзеўка плача на Украіне.

Воран крача — сыра хоча,
Дзеўка плача — замуж хоча.