Бардаўскі фэст на Крапівеньскім полі. Верасень 2009 г. (відэа)

0
1196
Бардаўскі фэст

8 верасня 1514 года літвіны і русіны разбілі расейскае войска ў бітве на рацэ Крапівенцы, што знаходзіцца ля Воршы. Гэтая выдатная перамога (30-тысячнага войска над 80-тысячным) надоўга спыніла расейскую экспансію. Гістарычная перадышка падоўжыла «залаты век» Вялікага Княства Літоўскага, калі расквітнелі ў ім культура і мастацтвы, дала шанец беларускаму Рэнэсансу і Рэфармацыі паўплываць на фармаваньне нацыі.

Традыцыйна штогод на месцы бітвы пад Воршай у першыя выходныя верасня праходзіць бардаўскі фэст. Барды і моладзь зьяжджаюцца на Крапівенскае поле каб аддаць даніну павагі гэтаму ганароваму ўчынку нашых продкаў.

Сябры ГМКГА “Талака” наведалі мерапрыемства.

Чытаем ды праглядаем відэа!

Некалькі словаў з гісторыі фэсту:

Першы фестываль беларускай аўтарскай песні “Аршанская бітва” адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста Юркі Копціка. З таго часу фэст нязменна праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэннем 1994, 1996-1997 гг.

На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт “Камелот”, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Таццяна Беланогая, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, гурт “Водар сусвет”, Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

Фэст “Аршанская бітва” з’яўляецца сапраўдным народным святам, а таму яго праграма не абмяжоўвалася толькі традыцыйным канцэртам, але й у розныя гады ўключала ў сябе паказальныя выступы рыцарскіх клубаў, разнастайныя фаер-шоў і нават шматлікія пэрфомансы.

Улады звычайна негатыўна ставяцца  да гэтага мерапрыемства  і усялякім чынам перашкаджаюць яго ладзіць.

На відэа спявае айцец-заснавальнік фэста Андрусь Мельнікаў.

Другі дзень бардаўскага фэста на Крапівеньскім поле у гонар бітвы пад Воршай 8 верасня 1514 г.

Удзельнікі ідуць да памятнага камяня ды крыжа усталяванага у гонар перамогі войск ВКЛ над войскам Масковіі на Крапівеньскае полі.

Свой чарговы твор прысвечаны беларускаму супраціву ды нашай слаўнай перамоге дэманструе мастак Алесь Пушкін. На карціне дзьве моцныя рукі трымаюць занесеную ўгару сякеру.

Прысутныя памаліліся і праспявалі “Магутны Божа”.

На подступах да поля увесь час неслі “ганаровую варту” (то бок на самое поле нікога не пушчалі) міліцыянты.

Аршанская бітва, крапівеньскае поле