ХХ стагоддзе працягваецца, пакуль не адбылiся працэсы асэнсавання i выпраулення сiстэмных хiбаў, якiя шкодзяць нашаму цяперашняму iснаванню. Можа гэтая апатычная рэакцыя беларусаў абумоуленая iнстынктам захавання, якi дыктуе кожнаму заставацца ўбаку ад адказнасцi i анi на што усур’ёз не разлiчваць? ХХ стагоддзе навучыла усiх у савецкiм лагеры, што ад нашых думак нiчога не залежыць i зрабiла фаталiстамi.
Аднак, сярод масы абыякавасцi эпоха нарадзiла Лiхачова, Аверынцава, Быкава, Айтматава, Сахарава, Салжанiцына, якiя здолелi супроцьстаяць агульнапрынятай засцерагальнай схеме.
У шэрагу мясцовых постацей такога кшталту адразу назаву Фёдара Шклярава, якi уцялеснiў свой клопат аб збiраннi рэгiянальнай гiсторыi, мастацтва i культуры стварэннем еўрапейскага узроўня музея. Аднак ён не паспеў убачыць скасавання савецкага ладу.
Другi прадстаўнiк, ягоны равеснiк паспеў i ухвалiць падзенне хiмераў i асэнсаваць таталiтарны перыяд i даць яму праўдзiвую ацэнку у сваёй кнiзе.
Яўген Ткач заклiкае разам пачаць працэс разбурэння iдалаў савецкага мiнулага.
Калi: 6 лютага, 18.30.
Дзе: “Медыяпрастора”, вул. Працоўная (Трудавая) 7а, другi паверх.
Уваход вольны