Асноўныя рысы гомельскага антрапанімікону 60-х гг. XX стагоддзя

0
627
Гомельскі антрапанімікон

Для аналізу гомельскага іменаслову 60-х гадоў XX стагоддзя намі былі выкарыстаны матэрыялы поўнага статыстычнага аналізу антрапанімікону 1968, 1969, 1970 гг. (Чыіуначны раён). У дадзеным дзесяцігоддзі ў актыўным іменаслове было ўжыта 65 мужчынскіх і 84 жаночыя імя. Колькасць носьбітаў наступная: 2527 асоб мужчынскага полу і 2359 асоб жаночага. Сярэдні каэфіцыент аднайменнасці адпаведна роўны 39 і 28. Дзесяткі самых папулярных імен і іх колькасныя значэнні змешчаны ў табліцы 1.

Табліца 1

Самыя папулярныя імёны антрапанімікону Гомеля 60-х гадоў XX стагоддзя

Мужчынскія імёны Жаночыя імёны
Імя Колькасць носьбітаў Імя Колькасць носьбітаў
Сяргей 375 Алена 343
Аляксандр 353 Ірына 247
Уладзімір 205 Наталля 244
Ігар 185 Святлана 237
Андрэй 140 Таццяна 221
Алег 121 Людміла 101
Юрый 119 Галіна 97
Віктар 93 Вольга 95
Вячаслаў 86 Ала 95
Генадзій 86 Ларыса 73

 

Дзесяццю самымі папулярнымі імёнамі ахоплена 1763 асобы мужчынскага і 1783 асобы жаночага полу. Ступень традыцыйнасці складае 69,77 % у мужчынскім іменаслове, што роўна прыкладна % усяго іменаслову. У жаночым іменаслове гэты паказчык роўны 75, 58 %, што складає прыблізна таксама 3/4 наяўнага антрапанімікону.

Папулярнасцю ў 60-я гады карысталіся такія імёны, як Дзмітрый, Валерый, Мікалай, Віталій, Міхаіл, Аіяксей, Вадзім, Леанід, Эдуард, Васілій. У жаночым іменаслове да гэтай групы адносяцца онімы Аксана, Іна, Жанна, Марына, Валянціна, Анжэла, Віктор ыя. Ганна, Анжаліка, Надзея.

Сярод разглядаемых імён адзначаецца ўжыванне новых онімаў, такіх як Эліта, Уладлена, Ордзія. Сустракаюцца новыя імёны і ў мужчынскім іменаслове — Вілен, Уладлен. Ужыта адно імя ў памяншальным варыянце Рыта. Звяртае на сябе ўвагу і падвойнае імя Крысціна-Юзефа.

На працягу дзесяцігоддзя ўзрастае папулярнасць імён Алег, Андрэй, Вадзім, Віктар. Віталій, Дзмітрый, Канстанцін, Сяргей, Уладзшір, Юрый. Значнага падзення не выявіла ні адно імя. Адначасова змяншаецца выкарыстанне оніма Лідзія. Сярод жаночых онімаў павялічваюць сваю папулярнасць імёны Аксана, Ала. Алена. Анжэла. Ганна, Людмича, Наталля.

Колькасць адзінкавых антрапонімаў у мужчынскім іменаслове роўна 20. Сярод самых цікавых трэба адзначыць такія, як Карп. Радзіслаў, Роберт, Спартак. У жаночым іменаслове адзінкавых імён 31. Сярод найбольш цікавых онімы Аўгусціна, Жанета, Вірджынія, Ордзія, Эліта.

Нацыянальны аспект жаночага іменаслову дадзенага дзесяцігоддзя даволі аднастайны. Адзначаецца толькі 3 факты ўжывання імён у неславянскіх ці змешаных сем’ях. Нацыянальны склад такіх імён выкладзены ў табліцы 2.

Табліца 2

Імёны, ладзеныя дзяўчынкам у неславянскіх і змешаных сем’ях у 60-х гадах

Імя Год рэгістрацыі Нацыянальнасць маці Нацыянальнасць бацькі
1. Аліса 1969 татарка рускі
2. Рыта 1970 цыганка цыган
3. Элеанора 1970 беларуска латыш

Можна заўважыць, што ў змешаных і неславянскіх сем’ях дзяўчынкам надалі імёны, характэрныя ў той ці іншай ступені для славянскага іменаслову.

Сярод мужчынскіх онімаў адзначаецца толькі адзін падобны выпадак, калі беларуска і лакец (прадстаўнік аднаго з малых народаў Дагестана) далі хлопчыку імя Асман (1970 г.) — неславянскі онім, характерны для нацыянальнасці бацькі.

Сярод усіх імён, што ўжываліся на працягу дзесяцігоддзя, можна адзначыць наступныя этымалагічна варыянтныя рады: СтафанСцяпан, Георгій — Юрый. Сярод жаночых онімаў вызначаюцца рады: Ірына — Ірэн, ЖаннаЖанета, АнгелінаАнжэлаАнжаліка, Аляксандра — Алеся, МаргарытаРыта, Наталія — Наталля.

У параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем у гомельскім іменаслове адбыліся пэўныя змены. У першую чаргу адзначаецца значнае падзенне колькасці зарэгістраваных імён як ў мужчынскім (з 97 да 65 адзінак), так і ў жаночым (ca 124 да 84 адзінак) іменаслове. Як можна заўважыць, склад актыўнага антрапанімікону скараціўся на трэць. Паглыблены аналіз паказвае, што падобнае змяншэнне адбылося па дзвюх прычынах:

  • паступовае змяншэнне тыповых імен яўрэйскай дыяспары;
  • унармаванне напісання імен, знікненне граматычных памылак пры рэгістрацыі (але не ва ўсіх выпадках).

Тым не менш, каэфіцыент аднайменнасці становіцца ніжэй: у мужчынскім іменаслове ён знізіўся з 44 да 39, у жаночым — з 33 да 28. Такія невялікія змены адбыліся дзякуючы зніжэнню колькасці зарэгістраваных.

Адбыліся пэўныя змены ў складзе першай дзесяткі палулярнасці імён. Так, у мужчынскім іменаслове такія змены больш грунтоўныя, чым у жаночым/ Дадзеная група абнавілася роўна напалову. Так, замест імён Мікалай, Валерый, Міхаіл, Анатолій, Леанід, якія паступова знізілі сваю ўжывальнасць, з’явіліся новыя онімы Андрэй, Ігар, Алег, Юрый Вячаслаў. Некаторыя з іх прыйшлі ў дадзеную групу з другой дзесяткі папулярнасці (Юрый, Ігар, Алег). Імя Андрэй узнялося з 40-й пазіцыі на 5-ю, онім Вячаслаў — з 27-й на 9-ю. Стабільныя імёны нязначна змянілі свае пазіцыі, а імя Генадзій засталося на сваім месцы.

У жаночым іменаслове зніклі з гэтага разраду онімы Валянціна, Тамара. Затое ў падобную групу трапілі імёны Ірына, Вольга, прычым першае з гэтых імён апынулася адразу на другім месцы ў рэйтынгу папулярнасці (з дванаццатага ў папярэдняе дзесяцігоддзе). Імя Алена ўзнялося адразу на 7 пазіцый і заняло першае месца. Значны пад’ём выявілі таксама онімы Наталля, Святчана (на 3 пазіцыі), антрапонім Ларыса ўзняўся на адну пазіцыю. А вось імёны Людміла, Таццяна, Ала знізілі сваю ўжывальнасць. Адначасова можна заўважыць, што па колькасных паказчыках імёны першай пяцёркі папулярнасці даволі рэзка адрозніваюцца ад наступных рэйтынгавых пазіцый. Менавіта на гэтыя пяць імён і прыходзіцца большая нагрузка ў сферы ўжывання.

У той жа час значна ўзрастае ступень традыцыйнасці. У мужчынскім іменаслове гэты паказчык павялічваецца з 67,69 % да 69,77 %, а ў жаночым — з 61,09 % да 75,58 %. Такое становішча азначае, што пры падзенні ступені аднайменнасці ўзрастае колькасць носьбітаў дзесяці самых папулярных імён. Такая тэндэнцыя прыводзіць да зніжэння нагрузкі ўжывання на імёны, якія па сваёй папулярнасці стаяць ніжэй першай дзесяткі ўжывальнасці.

Пэўным чынам змяняюцца прапорцыі ў этымалагічнай класіфікацыі імён. Крыху павялічваецца колькасць онімаў славянскага паходжання як у жаночым (на 2 адзінкі), так і ў мужчынскім іменаслове (на 1 адзінку). Прычым сам склад такіх імён змяняецца нязначна. У жаночым іменаслове знікаюць онімы Слава, Браніслива, Станіслава. їх замяняюць онімы Лада, Мілена, Радміла, Улада, Рада. У мужчынскім іменаслове знікаюць імёны Браніслаў, Мсціслаў. Затое ў актыўны ўжытак ўваходзяць імёны Яраслаў. Мілан, Радзіслаў. Даволі значна змяняюцца прапорцыі этымалагічнай класіфікацыі неславянскіх імен. Звяртае на сябе ўвагу значнае (больш чым напалову) зніжэнне колькасці імён старажытнаяўрэйскага паходжання. Змяншаецца і колькасць афіцыйна зарэгістраваных скарочаных і памяншальных формаў імён. Большасць з іх саступае месца адпаведным поўным формам.

Колькасць новых імён застаецца амаль на тым жа ўзроўні. Змяняюцца толькі самі адзінкі. імёны, якія пайшлі з апелятываў і скарачэнняў (Кін: Эра, Электрына, Аніліни), замяняюцца, у асноўным, онімамі, вытворным’ ад антрапанімічнай формулы “Уладзімір Ільіч Ленін” (Вілен, Уладлен; Уладлена). У параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем адзначаецца і падвойнае імя — Крысціна-Юзефа.

У разглядаемы перыяд значна менш выражаны нацыянальны аспект іменаслову. Імёны, тыповыя для яўрэйскай дыяспары, паступова знікаюць (але не поўнасцю). Адбываецца такі працэс па дзвюх прычынах:

  • узмацненне руху эміграцыі;
  • уніфікацыя іменаслову яўрэйскай дыяспары з іменасловам славянскага насельніцтва (тыповыя для апошняга ‘старажытнагрэчаскія, лацінскія імёны, іх разнастайныя варыянты). Менавіта ў гэты перыяд пачынаецца замена выразна нацыянальных яўрэйскіх імён на онімы, характэрныя для славянскага насельніцтва.

Змяняецца колькасць адзінкавых онімаў. Так, у мужчынскім іменаслове іх колькасць знізілася з 35 да 20. І ў папярэдні, і ў разглядаемы перыяды адносная колькасць окімаў складала трэцюю частку іменаслову. Гэта дазваляе зрабіць вывад аб тым, што колькасць адзінкавых онімаў у мужчынскім іменаслове была адносна стабільнай. У жаночым іменаслове такі паказчык знізіўся з 38 да 31. Але, калі ўлічыць, што ў папярэдняе дзесяцігоддзе яны складалі трэць іменаслову, а ў разглядаемы перыяд амаль палову, то стане зразумелым, што ў адносных велічынях адзінкавыя онімы сталі больш разнастайнымі (склад іменаслову 60-х гг. змешчаны ў табліцах 3,4).

Такім чынам, улічваючы вышэйпералічаныя факты, можна сказаць, што выразнымі адметнасцямі іменаслову разглядаемага перыяду з’яўляюцца:

  • змяншэнне колькасці імен у актыўным іменаслове. Адна з прычын такой сітуацыі — зніжэнне колькасці тыпова яўрэйскіх імён і, як след, з’яўленне новых прапарцыянальных адносін у этымалагічнай класіфікацыі онімаў. Такія адносіны, дзе большасць імён належыць да старажытнагрэчаскіх і лацінскіх вытокаў, а значна меншая — да старажытнаяўрэйскіх і славянскіх, захаваюцца на працягу доўгага часу;
  • паскарэнне працэсу уніфікацыі афіцыйных формаў онімаў, якое прывяло да значнага змяншэння колькасці скарочаных і памяншальных формаў імен, а таксама зніжэння колькасці граматычных памылак ў афіцыйных запісах пры рэгістрацыі;
  • павелічэнне каэфіцыенту традыцыйнасці і колькасці адзінкавых імен. Такое становішча прыводзіць да таго, што паміж імёнамі высокай ступені папулярнасці і імёнамі нізкага рэйтынгу з’яўляецца вялікая розніца ў адносінах да колькасці носьбітаў.

Табліца 3

Мужчынскі іменаслоў г. Гомеля 60-х гг XX стагоддзя

№ п/п Імя Коль­касць   № п/п Імя Колькасць
1. Абрам 1   34. Маісей 1
2. Алег 121   35. Максім 3
3. Альберт 2   36. Марк 1
4. Аляксандр 353   37. Мацвей 1
5. Аляксей 35   38. Мікалай 64
6. Анатолій 27   39. Мілан 1
7. Андрыян 3   40. Міхаіл 51
8. Андрэй 140   41. Павел 20
9. Аркадзій З   42. Пётр 20
10. Артур 17   43. Радзівон 1
11. Асман 1   44. Радзіслаў 1
12. Барыс 12   45. Раман 7
13. Вадзім 33   46. Роберт 1
14. Валерый 71   47. Руслан 12
15. Валянцін 15   48. Рыгор 5
16. Васілій 28   49. Святаслаў 3
17. Віктар 93   50. Спартак 1
18. Вілен 1   51. Станіслаў 10
19. Віталій 64   52. Стафан 1
20. Вячаслаў 86   53. Сцяпан 1
21. Генадзій 86   54. Сяргей 375
22. Георгій 1   55. Уладзімір 205
23. Глеб 1   56. Уладзіслаў 20
24. Дзмітрый 74   57. Уладлен 1
25. Іван 24   58. Фадзей 1
26. Ігар 185   59. Фёдар 5
27. Ілья 1   60. Фелікс 2
28. Іосіф 1   61. Эдуард 29
29. Канстанцін 18   62. Юрый 119
30. Карп 1   63. Якаў 2
31. Кірыла 2   64. Яраслаў 1
32. Леанард 2   65. Яўгеній 28
33. Леанід 32       2527

 

Табліца 4

Жаночы іменаслоў г. Гомеля 60-х гг XX стагоддзя

№ п/п

Імя Колькасць 1 №: п/п Імя

Колькасць

1. Айна 1   44. Крысціна-Юзефа 1
2. Аксана 66   45. Лада 2
3. Ала 95   46. Ларыса 73
4. Алена 373   47. Лідзія 7
5. Алеся 1   48. Лілія 11
6. Аліна 1   49. Лія 1
7. Аліса 1   50. Любоў 12
8. Аляксандра 5   51. Людміла 101
9. Аляўціна 2   52. Маргарыта 3
10. Ангеліна 1   53. Марына 47
11. Анжаліка 20   54. Марыя 7

2

12. Анжэла 34   55. Мар’яна
13. Антаніна 2   56. Мілена 2
14. Аўгусціна 1   57. Міранда 1
15. Бэла 1   58. Надзея 16
16. Валерыя 1   59. Наталія 21
17. Валянціна 35   60. Наталля 244
18. Ванда 1   61. Ніна 4
19. Васіліса 1   62. Нэлі 2
20. Вера 9   63. Ордзія 1
21. Вераніка 3   64. Рада 1
22. Віёла 1   65. Радміла 1
23. Вікторыя 33   66. Раіса 8
24. Вірджынія 1   67. Рыма 1
25. Віялета 2   68. Рыта 2
26. Вольга 95   69. Святлана 237
27. Галіна . 97   70. Стэла 2
28. Ганна 25   71. Тамара 15
29. Гульнара 1   72. Таццяна 221
30. Дзіна 2   73. Тэрэза 1
31. Дыяна 2   74. Улада 1
32.

Жанета

1

  75.

Уладлена

1

33. Жанна 61   76. Фаіна 1
34. Зінаіда 1   77. Эла 2
35. Зоя 2   78. Элеанора 6
36. Ілона 1   79. Эліна 4
37. Іна 61   80. Эліта 1
38. Інга 1   81. Эмэ 1
39. Інеса 12   82. Юлія 5
40. Ірына 247   83. Яніна 2
41. Ірэн 1   84. Яўгенія 2
42. Кацярына 3       2359
43.

Kipa

1        
                         

 


Аўтар:
Т.А. Карніеўская
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — 390 с. Ст. 260-266.