Важная роля ва ўзнаўленні этнасу, міжпакаленнай перадачы традыцый і этнакультурнай інфармацыі належыць сям’і. Менавіта праз сям’ю адбываецца трансляцыя жыццевага вопыту ад дарослых да дзяцей, закладваецца падмурак будучага развіцця асобы і грамадства. Сення сям’я на Гомелынчыне адчувае на сабе ўплыў, які абумоўлены зменамі ва ўкладзе жыцця і сацыякультурным асяроддзі, у якім жыве сям’я. Даследаванне сучасных асаблівасцей сямейнага побыту на прыкладзе жыхароў Гомельскага раёна дазваляе ахарактарызаваць сучасныя этнакультурныя працэсы, а таксама вызначыць рэгіянальныя тэндэнцыі ў стане сучаснай сямейнай абраднасці.
Мэтай работы з’яўляецца этнаграфічная характарыстыка сямейнага побыту сельскага насельніцтва Гомельскага раёна на сучасным этапе. Навуковая значнасць даследавання заключаецца ва ўключэнні рэгіянальнага кампаненту, а таксама ў стварэнні цэльнай карціны сучаснага сямейнага побыту сельскіх жыхароў Гомельскага раёна. Навізна даследавання абумоўлена ўключэннем у навуковы зварот арыгінальных матэрыялаў аб сямейным побыце, атрыманых падчас палявога этнаграфічнага даследавання ў сельскіх населеных пунктах Гомельскага раёна. За перыяд палявой этнаграфічнай працы ў 2012-2013 гг. былі атрыманы разгорнутыя інтэрв’ю ад жыхароў 10 населеных пунктаў Гомельскага раёна, якія тычыліся сям’і і сямейнага побыту. Матэрыялы даследавання дазваляюць ахарактарызаваць рэгіянальныя асаблівасці сямейнага побыту, а таксама сфарміраваць уяўленне аб дадзенай з’яве культуры на падставе меркаванняў мясцовых жыхароў.
Паводле перапісу насельніцтва 2009 г. на тэрыторыі Г омельскага раёна пражывае 69930 чапавек, з якіх сельскіх жыхароў напічваецца 67412 чалавек.
Пры характарыстыцы сямейнага побыту важна зразумець, які змест укладваюць у паняцце сям’я мясцовыя жыхары. Так, як паведамілі рэспандэнты, сям’я – гэта «саюз любячых адзін аднаго людзей, якія жывуць агульнымі інтарэсамі, адзінымі поглядамі на жыцце; сапраўдная і моцная сям’я павінна быць абавязкова з дзецьмі, бо дзеці аб’ядноўваюць бацъкоў у адзінае цэлае» (С. А. Лапіцкая, 1977 г. нараджэння, в. Пакалюбічы), «сям ’я – эта кагда жывеш, друг друга уважает, як-та панімаеш друг друга» (I. Я. Антошка, 1939 г. нараджэння, в. Церуха).
Неад’емным кампанентам сямейнага побыту выступаюць сямейна-шлюбныя адносіны. Як паказвае аналіз статыстычных дадзеных, сярод агульнай колькасці сельскага насельніцтва Гомельскага раёна на сучасным этапе 79,2 % сельскіх жыхароў знаходзіцца ў шлюбе. Дадзены паказчык пацвярджаецца і матэрыяламі палявога этнаграфічнага даследавання – болыпасць рэспандэнтаў адзначыла, што ў іх населеных пунктах пераважаюць поўныя сем’і з 2-3 дзецьмі. Новай з’явай у сямейным побыце насельніцтва Гомельскага раёна становіцца пашырэнне колькасці прыемных сем’яў. Для многіх апытаных прыемная сям’я выступае істотным паказчыкам маральнасці. Так, як адзначыла жыхарка в. Шарпілаўка В. Р. Зайцава, 1957 г. нараджэння: «Для мяне гэта адказнасцъ і благародства і перад дзецьмі, і перад людзьмі, і перад Богам». Таксама сення сярод жыхароў раёна павышаецца прэстыж і шматдзетных сем’яў, якія выступаюць як «адказнасцъ; у такіх сем ’ях не такія эгаісты растуцъ, есцъ заўсёды ўзаемадапамога і выручка» (С. С. Вараб’ева, 1976 г. нараджэння, в. Зябраўка). Паводле меркаванняў асобных рэспандэнтаў, маюцца прыклады існавання шматдзетных і прыемных сем’яў дзеля пэўных эканамічных выгод (дадатковая фінансавая дапамога, ільготы пры будаўніцтве жылля і г. д.). Негатыўнымі праявамі адпаведных грамадскіх тэндэнцый (асабліва ў 90-я гг. XX ст.) стала павелічэнне колькасці няпоўных сем’яў, пашырэнне бязшлюбнасці і разводаў.
Разгляд унутрысямейнага жыцця сельскіх жыхароў Гомельскага раёна дазваляе сцвярджаць аб тым, што для большасці сем’яў раёна характэрнай асаблівасцю выступае з’ява адноснага сямейнага раўнапраўя ў вырашэнні важных пытанняў, а таксама ў размеркаванні сямейных абавязкаў. Так, напрыклад, як адзначылі інфарматары, сення галоўнай задачай дзяцей з’яўляецца навучанне і выкананне некаторых сямейных абавязкаў (хлопчыкі – дапамога бацьку, дзяўчынкі – дапамога маці па хатняй гаспадарцы). Аднак, як заўважыла жыхарка в. Рудня Марымонава Т. П. Бандарэнка, 1958 г. нараджэння, становішча і абавязкі дзяцей залежаць ад таго, як бацькі «паставяць» сябе і прывучаць дзяцей дапамагаць ім.
Істотнай асаблівасцю сучаснага сямейнага побыту жыхароў Гомельскага раёна выступае і з’ява сямейнага верхавенства. Традыцыйнае верхавенства мужа ў сям’і сення не заўседы выступае характэрнай рысай сямейнага побыту сельскіх жыхароў Гомельшчыны. Так, напрыклад, гэтае верхавенства ў сям’і залежыць ад сацыяльнага статусу мужа або жонкі, ад ўзроўню даходаў, а таксама ад пэўных асабістых якасцей. Пытанне аб сямейным лідарстве найбольш яскрава праяўляецца пры размеркаванні сямейнага бюджэту – пераважная колькасць рэспандэнтаў адзначыла, што ў большасці выпадкаў сямейная каса знаходзіцца ў жонкі, рэдка – у мужа.
Немалаважнай складаючай сямейнага побыту з’яўляюцца сямейныя канфлікты. Як паказваюць матэрыялы палявога даследавання, асноўнай прычынай унутрысямейных канфліктаў з’яўляецца п’янства, вынікам якога з’яўляюцца сваркі і бойкі. Пры гэтым п’янства, а таксама матэрыяльныя праблемы сям’і выступаюць адной з галоўных прычын разводаў сярод сельскіх сем’яў Гомельскага раёна. Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што сення 17,7 % сельскіх жыхароў Гомельскага раёна знходзяцца ў статусе разведзеных або разыйшоўшыхся (пры гэтым у агульнай сукупнасці разведзеных 9,6 % складаюць жанчыны).
Паказчыкам трываласці сем’яў выступаюць дзеці. Нават пераехаўшы ў іншае месца, паводле ўспамінаў рэспандэнтаў, дзеці ў большасці сваей не адмяжоўваюцца ад бацькоў, у іх адносінах характэрны добразычлівасць, ўзаемадапамога і г. д. Прыклады такой ўзаемадапамогі, названыя інфарматарамі, – дапамога бацькам падчас палявых работ, у хатняй гаспадарцы, у сваю чаргу бацькі падтрымліваюць сваіх дзяцей матэрыяльна. Даволі рэдкай з’явай у сучасным сямейным побыце сельскіх жыхароў Гомельскага раёна выступае адмова дзяцей ад сваіх бацькоў, змяшчэнне іх у спецыяльныя інтэрнаты і дамы састарэлых. Падобныя адносіны рэгулююцца і грамадскай думкай. Так, напрыклад, як паведаміла жыхарка в. Яроміна А. У. Жыліцкая, 1971 г. нараджэння «у вёсцы адзін сын здаў сваю маціў дом састарэлых, дык вяскоўцы загнабілі яго так, што ен быў вымушаны з ’ехаць у іншае месца; даходзіла да таго, што з ім не размаўлялі, яго не абслугоўвалі ў магазіне».
Такім чынам, на падставе матэрыялаў палявога этнаграфічнага даследавання можна зрабіць адпаведныя высновы аб асаблівасцях сямейнага побыту сельскага насельніцтва Гомельскага раёна на сучасным этапе. Сярод іх варта вылучыць такія, як перавага поўных сем’яў і пашырэнне колькасці прыемных і шматдзетных сем’яў. Негатыўнай праявай сучаснага сямейнага побыту выступаюць разводы і няпоўныя сем’і. Характэрнай асаблівасцю сямейнага побыту жыхароў раёна на сучасным этапе з’яўляецца адноснае раўнапраўе ва ўнутрысямейным жыцці, у размеркаванні хатніх абавязкаў і сямейнага бюджэту. Даволі рэдкай з’явай у побыце сельскага насельніцтва Гомельскага раёна з’яўляецца адмежаванне дзяцей ад бацькоў, у іх адносінах назіраюцца добразычлівыя адносіны і факты ўзаемадапамогі і падтрымкі.
Аўтар: У.М. Александронец
Крыніца: Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы: материалы VIII Междунар. науч. конф., Гомель, 23–24 мая 2013 г. / М-во образования Респ. Беларусь [и др.]; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2013. С. 323-325.