Паводле перапісу 1926 г., у БССР жыло 4982240 чалавек, у тым ліку беларусаў — 80,6 %, яўрэяў — 8,1 %,рускіх — 7,7 %, палякаў – 1,9 %, латышоў — 0,28 %, літоўцаў — 0,14 %, украінцаў — 0,69, немцаў — 0,15 %, цыганоў — 0,05 %, эстонцаў — 0,02 %, татараў — 0,07 % і іншых — 0,10 %. (Практическое разрешение национального вопроса в БССР. Т.П. Мн., 1927. С. 12).
Што датычыцца колькасці жыхароў г. Гомеля, то праведзены пасля заканчэння грамадзянскай вайны перапіс насельніцтва ў 1920 г. Выявіў рэзкае яго зніжэнне. У 1920 г. у Гомелі пражывала 61 тыс. чалавек, у той час як у 1917 г. — 69 тыс. Потым з 1920 па 1923 г. адбываўся рост насельніцтва да 76 тыс. чалавек1. Нацыянальны склад насельніцтва Гомеля ў 1923 г. выглядаў наступным чынам:2
Усё насельніцтва | беларусы | рускія | габрэі | украінцы | палякі | іншыя | |
Гомель | 67 652 | 34,6 % | 7,4 | 50,5 | 2,8 | 2,4 | 2,3 |
Навабеліца | 7 746 | 56,2 % | 5,8 | 33,4 | 2,0 | 1,3 | 1,3 |
З моманту перапісу 1923 г. параўнальна хуткія тэмпы росту насельніцтва замарудзіліся і к 1926 г. склалі 2,5%.
У 1926 г. Гомель увайшоў у склад Беларусі. У той час у ім пражывала разам з Навабеліцай 86,4 тыс. жыхароў, з якіх 46 % складалі габрэі, 22% — беларусы i 32% іншыя, сярод іх пераважалі рускія. У асобных раёнах горада — Гарадскім, Залінейным і Навабеліцкім нацыянальны склад насельніцтва крыху адрозніваўся. Так, у Гарадскім раёне колькасна пераважалі габрэі. Тут яны складалі 64 % насельніцтва. У Залінейным раёне без паласы адчужэння беларусы складалі 43 %, у паласе адчужэння Заходняй чыгункі — 63 %, а ў Навабеліцы рускіх было 51 %3.
Усё гэта адбівалася на фармаванні гарадскіх органаў улады, аб чым сведчаць дадзеныя табліцы.
Нацыянальны склад Гомельскага гарадскога Савета (у %):
Год | Усяго выбрана дэпутатаў | Рускія | Беларусы | Украінцы | Габрэі | Латышы | Палякі | Немцы | Іншыя |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
1923 | 35,5 | 15 | 4,2 | 39,1 | — | 1,2 | — | 5 | |
1924 | 468 | 30,8 | 21,6 | 4,3 | 35,6 | 1,6 | 1,1 | 0,8 | 4,5 |
1925 | 368 | 26,6 | 36,2 | 3,5 | 31,0 | 0,8 | 1,6 | — | — |
1926 | 365 | 30,7 | 16,6 | 3 | 47,7 | 1,1 | 0,6 | 0,2 |
У 1926 г. нацыянальны склад Саветаў Навабеліцкага і Залінейнага раёнаў выглядаў наступным чынам (у %)4.
Навабеліцкі | Залінейны | |
Беларусы | 30 | 61,2 |
Рускія | 50 | 28,3 |
Яўрэі | 18 | 33 |
Украінцы | 1 | 4 |
Палякі | 1 | 0,4 |
Латышы | – | 2 |
Іншыя | – | 0,4 |
Аднаўленне і далейшы ўздым эканомікі спрыялі павышэнню матэрыяльнага дабрабыту працоўных, развіццю народнай адукацыі і культуры. У горадзе хутка расла колькасць агульнаадукацыйных школ і спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў. Усё больш увагі надавалася ліквідацыі непісьменнасці і малапісьманнасці дарослага насельніцтва.
На 1 снежня 1926 г. у тэхнікумах, прафтэхвучылішчах і агульнаадукацыйных школах навучаліся вучні розных нацыянальнасцей, аб чым сведчаць дадзеныя табліцы.
Тэхнікумы |
Беларусы | Габрэі | Палякі | Іншыя |
1. Педагагічны тэхнікум | 90 | 28 | 4 | 52 |
2. Педагагічны яўрэйскі | — | 154 | — | — |
3. Шляхоў зносін | 68 | 8 | 2 | 85 |
Беларусы | Габрэі | Палякі | Іншыя | |
1. Педагагічны агульны | 90 | 28 | 4 | 52 |
2. Педагагічны яўрэйскі | — | 154 | — | — |
3. Шляхоў зносін | 68 | 8 | 2 | 85 |
Усяго |
158 | 190 | 6 | 137 |
Прафтэхвучылішчы, школы і фабзаввучы |
||||
1. Школа дрзваапрацоўшчыкаў | — | 51 | 1 | 31 |
2. Школа металістаў | 4 | 75 | — | 41 |
3. Школа музычная | 20 | 169 | 15 | 60 |
4. Школа канторгул | — | 46 | — | 7 |
5. ФЗБ Друкароў | — | 33 | — | 3 |
6. ФЗБ чыгуначнікаў | 98 | 1 | 5 | 7 |
Усяго |
122 | 375 | 21 | 149 |
Курсы |
||||
1. Рахункаводна-бухгалтарскія | 69 | — | 44 | |
2. Машынапісу | 17 | — | 10 | |
3. Аптэчных работнікаў | 30 | — | 2 | |
4. Чырвоных цягавікоў | 4 | — | — | 6 |
Усяго |
4 | 116 | 62 |
У Гомелі дзейнічала 15 школ першай спупені, у яхіх працавала 157 настаўнікаў i навучалася 4100 вучняў. Нацыянальны склад навучэнцаў выглядаў наступным чынам:
Беларусы | яўрэі | палякі | іншыя | |
Школы І ступені | 194 | 2985 | 8 | 93 |
Школы падлеткаў | 3 | 478 | 2 | 110
|
У 14 школах-сямігодках працавала 226 настаўнікаў i навучалася 5917 вучняў. Сярод іх беларусы складалі 1997 вучняў, габрэі — 830, палякі — 294, усе астатнія — 2796 чалавек. У 4 школах-дзесяцігодках і школах II ступені працавалі 102 настаўнікі і навучалася 429 беларусаў, 1276 габрэяў, 14 палякаў і 411 вучняў іншых нацыянальнасцей. Усяго — 2130 чалавек5.
Гомель меў пэўную сетку школ і культасветустаноў, якія праводзілі работу на беларускай, рускай, габрэйскай, польскай i іншых мовах. Мелі месца і пэўныя поспехі ў ажыццяўленні беларусізацыі як у галіне падрыхтоўкі апарату савецкіх устаноў, так і ў галіне беларусізацыі школ, клубаў і г.д. Арганізоўваліся курсы і гурткі па беларусазнаўстве, што садзейнічала пераводу часткі ўстаноў на беларускую мову. У шэрагу выпадкаў мелі месца нядбайныя адносіны да вывучэння беларускай мовы, асабліва сярод чыноўнікаў.
Літаратура
- Гомель и городские поселения Гомельщины. Предварительные итоги переписи 1926 года и некоторые данные текущих отчетов и обследований. Гомель, 1927. С.5.
- Экономический очерк Гомельской губернии. Гомель, 1925. С. 117.
- Гомель и городские поселения Гомельщины… С.5.
- Гл.: Отчет о деятельности Гомельского городского Совета VII созыва. Гомель, 1923. С.32; Отчет о деятельности Гомельского город ского Совета рабочих и красноармейских депутатов VIII созыва. Гомель, 1924. С.7; Отчет о деятельности Гомельского городского Совета IX созыва. Гомель, 1925. С.53; Отчет о работе Гомельского городского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов X созыва. Гомель, 1926. С.57-58.
- Гомель и городские поселения Гомельщины… С.50-54.
Аўтары: А.А. Рубан, Ул.І. Бышык
Крыніца: Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. — Гомель, 1996. Ст. 120-124.