Археалагічныя сведчанні аб старажытнарускім княскім паляванні ў Гомелі

0
809
Археалагічныя сведчанні аб старажытнарускім княскім паляванні

Пад час раскопак А.А. Макушнікава 1987 г. на тэрыторыі вакольнага горада летапіснага Гомія (сучасны Гомель) была зроблена цікавая знаходка (старанна расчышчаная В.А. Міхедзькам) — навершнік стралы вельмі добрай захаванасці, упрыгожаны княскімі знакамі-трызубцамі (мал. 1; 2). Па ўсей верагоднасці, ён выраблены з высокаякаснай сталі з дадаткам легіруючых элементаў (хімічны аналіз рэчы пакуль не праводзіўся) і прайшоў добрую тэрмаапрацоўку. Карозіяй амаль не пашкоджаны нават рэжучы беражок. Княскія знакі нанесены на абодвы бакі навершніка, верагодней за ўсё, шціхілем яшчэ да загартоўкі рэчы. На карысць гэтага сведчыць некаторая неідэнтычнасць прапорцый малюнка, хаця наносіўся, на нашу думку, адзін і той жа знак. Бліжэй за ўсе навершнік стаіць да тыпу 43 па класіфікацыі А.Ф. Мядзведзева [1, табл. 139, рис. 4], які датуецца IX — першай паловай XIII ст.ст. Княскі знак-трызубец пакуль цяжка ідэнтыфікаваць з якой-небудзь персаналіяй, але вельмі падобныя па абрысах знакі-двузубцы, што дакладна прыпісваюцца канкрэтным князям Алегу (Міхаілу) Святаславічу, Усеваладу (Кірылу) Альговічу [2, с. 233, 236] маюць шэраг прызнакаў, аналагічных знаку на гомійскім навершніку (мал. 3). У прыватнасці, гэта прамакутныя абрысы acновы знака, завіткі на бакавых штангах. З ваколіц Чарнігава паходзяць выявы блізкіх па абрысах знакаў-трызубцаў. Можна меркаваць, што знак-трызубец на гомійскім навершніку належыць аднаму з князеў рода Рурыкавічаў, валодаўшых Чарнігаўскай і Ноўгарад-Северскай землямі і атрымаўшых прозвішча — Альговічы. Да вотчыны Альговічаў у ХІІ-ХІІІ ст.ст. належыў і Гомій.

Навершнік страны з Гомія (раскопкі А.А. Макушнікава, 1987 г.). Малюнак аўтара
Навершнік страны з Гомія (раскопкі А.А. Макушнікава, 1987 г.). Малюнак аўтара
Рэканструкцыя стралы з Гомія
Рэканструкцыя стралы з Гомія
Мал. 3
Мал. 3

Вядома, што княскія знакі ставіліся на посудзе, упрыгожваннях, рамесніцкіх інструментах, бортных дрэвах і т.д., гэта значыцца на аб’ектах працяглага выкарыстання ці захоўвання [2]. Ba умовах бітвы, калі стрэлы ляцелі літаральна як дождж, наўрад ці мела сэнс выкарыстоўваць дарагія і аднаразовыя рэчы. Страла з мечаным навершнікам павінна была абавязкова трапіць да гаспадара ці засведчыць аб стралку. На вайне гэта было немагчыма, бо:

— у якасці стральцоў выступае дружынная моладзь ці качэўнікі-федэраты, на ўзбраенні якіх меліся танныя серыйныя навершнікі стрэл, а не дарагія “эксклюзівы”. Да таго ж тактыка стральцоў — гэта манеўры, безупынны рух. Пасля бітвы стрэлы збіралі не вельмі старанна, таму сярод археалагічных знаходак зброі іх навершнікі — самая масавая катэгорыя знаходак [3;4;9];

— вайсковая арыстакратыя на вайне амаль не выступае ў якасці стральцоў, а двубой адбываецца з выкарыстаннем іншых відаў зброі.

Застаецца адна версія — мечаныя стрэлы маглі выкарыстоўвацца пад час нейкіх спаборніцтваў. Вядома, што адной з улюбленных забаў у дружынным асяроддзі было паляванне.

Даследчыкі гісторыі палявання [5; 6; 7] выдзяляюць два галоўныя яго напрамкі: прамысловы, з мэтай атрымання прадуктаў харчавання, скуры і футра і спартыўны, дзеля забавы. Такім чынам, стрэлы з мечанымі навершнікамі з’яўляліся “спортінвентаром”.

Вельмі падрабязнае апісанне княскага палявання і стралковых спаборніцтваў часоў праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта (канец XIV — пер­шая палова XV ст.ст.) знаходзім у паэме беларускага паэта Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (пачатак XVI ст.). Улічваючы, што ў Вялікім княстве Літоўскім да канца XV ст. пераважалі звычаі і традыцыі, узыходзячыя да эпохі Кіеўскай Русі, мы маем права ліцыць, што апісаныя М. Гусоўскім спаборніцтвы маглі мець месца і ў Х-ХІІІ ст.ст.

…Выган пры весцы, а там ад відна да сутоння
Носяцца вершнікі з гіканнем цугам па кругу,
Шабляй і стрэламі цэляць у вешкі.
Часамі хтосці падкіне свой зношаны брыль ці кучомку —
Некалькі стрэл упіваецца ў шапку на ўзлеце.
Пада
е ўніз, і — пад axi i рогат прысутных –
Борзды наезнік падловіць падранку на піку.
Трапны стралок, а такіх з дзецюкоў было безліч,
Змеціўшьі ключ жураўліны пад воблакам дзесьці,
Зложыцца з лука, спакойна прыцэліцца, зрэжа
Роўна крыло ў важака, не крануўшы стралою
Нават і перка на целе — такая дакладнасцъ!

…А седакі з кавалерыі княскай тым часам,
Лукі і коп ’і прыўзняўшы, чакаюць атакі
Гучна ражок затрубіў — і пайшла адшліфоўка
Трапнай стральбы і бяспромашных закідаў коп ’яў.
З вуснаў у вусны даходзяцъ легенды, што кожны
Коннік стралу сваю значыў асобнай зарубкай.
Як і капейшчык — дзяржанне кап ’я або дзіды.
Звера ж таксама пярэсцілі, як рабаціннем,
Так што капейшчык ці лучнік, пацэліўшы ў крошу,
Мог апазнац
ь свой удар па зарубцы на зброі
І атрымацъ, адпаведна, сваю узнагароду.
Самай высокай адзнакай таго адзначалі,
Хто, шыбануўшы кап ’е або дроцік, смяротна
Раніў жывеліну. Дранім у бойцы ня лічаць [8].

Пераклад з лацінскай мовы Я. Семяжон

З вышэйпрыведзеных урыўках бачна, што існавала некалькі так бы мовіць, намінацый стралецкіх спаборніцтваў. І калі стральбу па падкінутай шапцы ці па птушках аўтар паэмы разглядаў як неабходныя практыкаванні, то паляванне на зубра — экзаменам на майстэрства стральца. Арганізатарам і фундатарам такіх спаборніцтваў выступаў вялікі князь. М. Гусоўскі ўзгадвае паметкі на дрэўках зброі. Трэба думаць, ці да XV ст. мода на менавіта мечаныя навершнікі магла знікнуць, застаўшыся на дрэўках, ці мечаныя наверш­нікі былі досыць рэдкай з’явай, даступнай толькі арыстакратам і асабліва не кідаліся ў вочы, таму і не упамінаецца ў легендарных ужо для Гусоўскага звестках.

У адзін шэраг да гомійскага навершніка можна паставіць і іншыя знаходкі, што маюць індывідуальныя рысы. Сярод рэчаў з кургана № 53 каля в. Кавалі (былой Кіеўскай губ.) знойдзены буйны навершнік стралы з крыжападобнай адтулінай (мал. 4) тыпу 49 па класіфікацыі А.Ф. Медзведзева, які датуецца XIII-XIV ст.ст. [10, табл. VIII]. На Залатароўскім гарадзішчы (Пензен­ская вобл., Расія) (мал. 5) знойдзены вельмі падобны па форме на гомійскі на­вершнік стралы таксама з крыжападобнай адтулінай [9, ране. 75, 79]. На Райкавецкім гарадзішчы (Жытомірская вобл., Украіна) знойдзены залачоны на­вершнік стралы (мал. 6) тыпу 78 па класіфікацыі А.Ф. Мядзведзева, які датуецца Х-ХІ ст.ст. [3, табл. XIII, рис. 25]. Безумоўна, даследуючы археалагічны матэрыял, гэты спіс можна працягваць.

Мал. 4. Навершнік стралы з кургану № 53 каля в. Кавалі былой Кіеўскай губ.
Мал. 4. Навершнік стралы з кургану № 53 каля в. Кавалі былой Кіеўскай губ. Мал. 6. Залачоны навершнік стралы з Райкавецкага гарадзішча
Мал. 5. Навершнік стралы з Залатароўскага гарадзішча
Мал. 5. Навершнік стралы з Залатароўскага гарадзішча

Такім чынам, археалагічныя і пісьмовыя крыніцы даюць падставы казаць аб існаванні ў дружынна-арыстакратычным асяродку Русі X-XV стст. цікавай традыцыі — стралецкіх і паляўнічых спаборніцтваў з выкарыстанне адметнага спартыўнага інвентару — мечанай зброі.

  1. Кирпичников А.Н., Медведев А.Ф. Вооружение // Древняя Русь. Город, замок, село! М., 1985.
  2. Рыбаков Б.А. Знаки собственности в княжеском хозяйстве Киевской Руси Х-ХІІІ в.в. Археология. — Т.VI. — М.-Л., 1940.
  3. Гончаров В.К. Райковецкое городище. — К., 1950
  4. Мезенцева Г.Г. Древньоруське місто Родень: Княжа Гора. — К., 1957.
  5. Тимченко Н.Г. К истории охоты и животноводства в Киевской Руси (Среднее Поднепровье). — К., 1972.
  6. Цалкин В.И. Материалы для истории скотоводства и охоты в Древней Руси // МИА, № 51. —
  7. Петраускас А. До пытання про дружынне та княже полювання у давньоруській час Дружынні старожитності Центрально-східної Европи VIII-X ст.ст. — Чернігів, 2003.
  8. Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра // Семяжон Я. Старажытная беларуская літаратура Мн., 1990.
  9. Белорыбкин Г.Н. Золотаревское поселение. — Пенза, 2001.
  10. Пятишева Н.В. Железная маска из Херсонеса. — Москва, 1964.


Аўтар:
Ю.М. Лупіненка
Крыніца: Славянский мир Полесья в древности и средневековье: Материалы Международной историко-археологической конференции (19-20 октября 2004 г.) / Гомельский областной исполнительный комитет, Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины», кафедра истории славян и специальных исторических дисциплин, НИИ истории и культуры восточнославянских народов. — Гомель, 2004. Ред. кол. О.А. Макушников (гл. ред.) и др. — Гомель. — 205 с. Ст. 112-118.