Арганізатар кінавытворчасці з Чачэрска

0
995
Уладзімір Марон, Чечерск

У кастрычніку 2002 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Ўладзіміра Пуціна за шматгадовую плённую дзейнасць у галіне культуры і мастацтва, вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі ордэнам Пашаны быў узнагароджаны Уладзімір Самойлавіч Марон, намеснік дырэктара кінафонда Саюза кінематаграфістаў Расіі.

У.С. Марон наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Чачэрску, тут скончыў школу і пайшоў на флот. З 1939 года праходзіў службу на Балтыцы. Скончыў школу сувязі ў Кранштаце, ваяваў у Фінскую, прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Старшына-электрык 2-й стацці Уладзімір Марон дэмабілізаваўся восенню 1945 года і паступіў у знакаміты «ВГИК» на эканамічны факультэт (хацеў на аператарскі, але набор ужо скончыўся). Паспяхова скончыў «ВГИК» і ўсё жыццё прысвяціў арганізацыі кінавытворчасці: адпрацаваў 17 год на студыі імя М.Горкага і 12 год на «Мосфильме».

У.С.Марон працаваў з вядомымі рэжысёрамі Герасімавым, Дорманам, Роу, Калатозавым і інш. Ён працаваў з такімі кумірамі гледачоў як Фаіна Ранеўская, Юрый Якаўлеў, Міхаіл Ульянаў, Ралан Быкаў, Уладзімір Высоцкі, Кірыл Лаўроў, Яфім Капелян, Марк Бернес, Міхаіл Пухаўкін, яўген Веснік, Данатас Баніоніс, Расціслаў Плят, Мікалай Рыбнікаў, Алег Анофрыев, Яўген Яўсцігнееў, Сяргей Філіпаў, Мікіта Міхалкоў, Юрый Візбар і інш. У.Марон удзельнічаў у здымках фільмаў як у ССР, так і за мяжой, сустракаўся з Сальвадорам Альендэ, сябраваў з Луісам Карваланам, гуляў у кракет з будучым дыктатарам Аўгуста Піначэтам. Затым у сярэдзіне 70-х гадоў Марон быў прызначаны намеснікам дырэктара Бюро прапаганды савеукага кінамастацтва. Калі будзеце глядзець савецкія фільмы звяртайце ўвагу на цітры “дырэктар фільма”.

У пачатку ХХІ стагоддзя У.С.Марон – намеснік дырэктара кінафонда Саюза кінематаграфістаў Расіі. У 2002 годзе ён жыў у Маске і меў праўнука.

Аўтар: Сяргей Атрошчанка