Антысавецкі ўзброены супраціў у Рэчыцкім павеце (1919-1923 гг.)

0
688
Антысавецкі супраціў у Рэчыцкім

Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года вядучай галіной эканомікі Беларусі заставалася сельская гаспадарка, дзе працавала 85% насельніцтва. Рэквізіцыі, канфіскацыі, эпідэміі, гібель на франтах працаздольнай часткі насельніцтва не мінулі беларускую вёску.

На пачатку 20-х гадоў усходняя частка беларускіх земляў знаходзілася ў складзе РСФСР. Большасць Магілёўшчыны належала да Гомельскай губерні; Себежскі, Невельскі, Вяліжскі і Суражскі паветы да Віцебскай губерні. Абедзве губерні былі адміністратыўнымі адзінкамі РСФСР.

Насельніцтва Расіі і ўсходняй часткі Беларусі (не акупаванай спачатку германскімі, а потым польскімі войскамі) добра зведалі палітыку “ваеннага камунізму” і асабліва “харчразвёрстку”, калі ў сялян адбіралі амаль увесь хлеб, бульбу ды іншыя прадукты. Гэта спустошвала вёску, выклікала голад. Эканамічны авантурызм, гвалтоўнае стварэнне камун і саўгасаў, рабаўніцтва, чырвоны тэрор, даніна бальшавікам “кроўю” з боку сялян (прымус бараніць уладу бальшавікоў на франтах грамадзянскай вайны), нацыянальны прыгнёт (на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расіі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі) – гэтыя прычыны прымушалі сялян глядзець у бок лесу, уздымаць хвалю паўстанняў.

Іх саюзнікамі ў барацьбе з савецкай уладай былі дэзерціры ва ўсходняй частцы Беларусі, аддзелы “зялёных”, якія не жадалі ваяваць за бальшавіцкі ўрад. Ўзброеныя выступленні насельніцтва на абшарах Беларусі можна падзяліць на некалькі груп. Паўстанні і выступы з акрэсленай палітычнай праграмай: з мэтай рэстаўрацыі дарэвалюцыйнага ладу; аднаўлення буржуазна-дэмакратычных свабод, якія былі атрыманы ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі і з заклікам да перадачы ўлады Устаноўчаму сходу; нацыянальна-вызваленчыя паўстанні з заклікамі да Незалежнасці Беларусі. Былі паўстанні і выступы без акрэсленай палітычнай праграмы, выкліканыя эканамічнай палітыкай бальшавікоў. Усе яны былі аб’яднаны антыбальшавіцкімі настроямі.

Даволі значная частка насельніцтва не ўспрымала Савецкую дзяржаву як сваю і трактавала бальшавіцкую ўладу як захопніцкую і нелігітымную. Нават самі ўлады прызнавалі, што яны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі1.

Напрыканцы 1919 г. — пачатку 1920 г., калі найбольш напружаным стала становішча на Паўднёвым і Заходнім франтах, у Гомельскай губерні падлягала “вылаўліванню” 170 206 мясцовых дэзерціраў2. Каб прымусіць беларускіх сялян бараніць бальшавіцкую, чужынскую ўладу, камуністычнае кіраўніцтва залічыла ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту, нез’явіўшыхся на прызыў, у дэзерціры. Тым самым стварыла альтэрнатыву: альбо загінуць за бальшавікоў, альбо быць расстралянымі за дэцерцірства!

Узначальвалі паўстанцкі рух на Беларусі эсеры і частка меншавікоў, якія, дарэчы, узяліся за зброю не столькі з-за карыслівых матываў (страта ўлады), колькі па ідэйнаму разуменню: яны былі сведкамі парушэння свабоды і дэмакратыі – тых вышэйшых каштоўнасцей, за якія гатовы былі аддаць жыццё.

У савецкай гістарыяграфіі антыбальшавіцкі рух меў назву “бандытызм”, “банды”, “нацыяналісты” і г.д.3. Аднак гэта звычайныя сяляне мусілі бараніцца, адстойваць свае інтарэсы. У 1918-1919 гг. адбыліся паўстанні ў Вяліжы, Гомелі, Чавусах, Горках, Воршы, Прапойску і іншых гарадах. Нават камуністычныя ўлады ў 1922 г. мусілі прызнаць, што “бандыты” былі мясцовымі сялянамі. Варта адзначыць, што ў перыяд 1919-1923, 1925-26, 1930-31 гадоў дзеянні ўзброеных сялян і інтэлігенцыі насілі ярка вызначаны палітычны кантэкст, чыста крымінальных злачынстваў практычна не было.

Жорсткасць паўстанцаў у 20-я гады да камуністаў, актывістаў, камун і таварыстваў як праяў “новага” ладу жыцця тлумачылася не меншай жорсткасцю бальшавікоў (лепш узброеных)4, якія пачувалі сябе на землях Беларусі акупантамі, так і жаданнем захаваць свой дабрабыт ад знішчэння і захопу. Дарэчы, “бандытызм” стаў заціхаць, калі бальшавіцкая ўлада здолела гвалтоўна знішчыць лепшую, свядомую частку беларускага сялянства і інтэлігенцыі.

Пытанне вывучэння, аналізу антысавецкага супраціву на абшарах Беларусі амаль не даследавана. Калі вывучалася, дык толькі з боку ачарнення дзеянняў антыкамуністычных сілаў. У двух тамах зборніка дакументаў матэрыялы падбіраліся тэндэнцыйна. Галоўная мэта была зацвердзіць пастулат “аб аднадушнай і бясспрэчнай падтрымцы насельніцтвам Беларусі палітыцы камуністычных уладаў”. Таму калі і трапляюцца дакументы з фактамі аб узброеным супраціве, дык толькі як другасныя падзеі; прычым (выпадкова ці не) у нейкай прапорцыі: 70-90 дакументаў “за” савецкую ўладу і толькі 1 “супраць”. Прычым адабраныя дакументы не дазваляюць уявіць поўную карціну супрацьстаяння таго часу, хто быў асноўнымі дзеючымі асобамі. Большасць апублікаваных дакументаў пра паўстанцаў (напрыклад: пра Булак-Балаховіча) распавядаюць не столькі пра іх, колькі пра дзеянні “новай” улады пры падаўленнях выступаў беларускіх сялян5 . Сташкевіч М. робіць выснову: “создать массовую «зелёную армию» белорусским эсерам не удалось. Осенью 1920 г. на советской территории действовало только несколько десятков отрядов, которые объединяли не более чем 3200 человек”6. Але гэта не так мала, ўлічваючы тагачасную тэрыторыю БССР. Такім чынам, нават ва ўмовах савецкага часу беларускія савецкія гісторыкі здолелі ўвесці ў крыніцазнаўчы ўжытак частку дакументаў пра ўзброены супраціў беларускага сялянства. Больш рэальна ацэньваюць у апошнія гады дзеянні мясцовых жыхароў на усходзе Беларусі, разбураючы міф аб усеагульнай падтрымцы беларусамі бальшавіцкай улады, даследчыкі Н. Стужынская, А.П. Грыцкевіч і шэраг іншых7. Між публікацый на гэту тэму вылучаюцца кнігі: Ю.Віцьбіча і калектыўны зборнік матэрыялаў удзельнікаў гісторыка-краязнаўчых чытанняў “Усталяванне савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне”, якія адбыліся 29 лістапада 1998 г. у Віцебску8.

Выданне дакументаў па антысавецкаму ўзброенаму супраціву дазволіць ліквідаваць яшчэ адну “белую пляму” у нашай гісторыі. Прадстаўленыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. Безумоўна, не ўсе дакументы з архіва прааналізаваны, па-за ўвагаю засталіся архівы КДБ, якія далі б больш поўную інфармацыю пра ўзброены супраціў.

Усе дакументы публікуюцца на мове арыгіналу з захаваннем асаблівасцяў, з пэўнымі адвольнымі скарачэннямі (адкінуты змест дакумента не мае ніякіх адносінаў да тэмы даследавання).

  1. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці (ДАГАМВ). Ф. 6575. Воп. 1. Спр. 385. Л.82 адВоп.-83.
  2. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці (ДАГАГВ). Ф.1. Воп.1. Спр.37. Л.3.
  3. Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918-1920 гг. / Сб. дакум. и матер. В 2-х т. Мн.,1968. Т.1.; 1971. Т. 2; Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925). Мн., 1985.; Хохлов Л.Г. Крах антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918-1925 гг.Мн., 1981.
  4. ДАГАГВОП. Ф.1. Воп.1. Спр. 16, Л.226-228; Спр. 965. Л.3, 22; 23; Ф. 6573. Воп.1. Спр.55. Л.41-4 адв.
  5. Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918-1920 гг. / Сб. дакум. и матер. – В 2-х т.
  6. Сташкевич Н.С. Приговор революции. С.348.
  7. Агееў Л.Р. і інш. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах/ Л.Р. Агееў, І.Л. Марзалюк,І.Л.Пушкін. Магілёў,1999; Маль К. Антыбальшавіцкі рух у Беларусі ў 1919-1921 гг.// Беларускі гістарычны агляд, 1999.Т.6.Сш.1-2.С.49-71; 12 Пушкін І. Дэпартацыі і перасяленні ў БССР у 1920-1930-я гг.// Дэпартацыі як сацыяльная праблема. — Брэст, 1997.С.21-22; Яго ж. Магілёўшчына ў складзе Гомельскай губерніі (20-я гг. ХХ сТ.) // Магілёўская даўніна.Магілёў, 1998.С.119-123; Яго ж. З гісторыі Прапойскага паўстання // Магілёўшчына. VIII выпуск.-Магілёў, 1998. С. 99-102; Яго ж. Узброены супраціў сталінскага рэжыму (20-30-я гады) // Магілёўская даўніна. Магілёў,1998. С.116-118; Яго ж. Узброены супраціў 20-х гадоў // Усталяванне Савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне: Матэрыялы гістар.-краязн.чытанняў 29.ХІ.1998 г. у г.Віцебску. Гарадок,1999.С.26-32; Стужынская Н.І. «Зялёны Дуб» // Беларускі гістарычны часопіс, 1995.№1.С.57-64.
  8. Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью-Ёрк,1996; Усталяванне Савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне.

Тэлеграма з м. Маляціч у г. Гомель ад 20.08.1919 г. аб паўстанні ў Маляціцкай воласці

Возстаніе в Малятичской волости подавлено. Потери нашей стороны: убито два зверски избито 8. Участвовало возстании 300 человек. При начале возстания наш отряд был сто человек, при подавлении достиг 130 человек. Разстреляны 2 руководителя возстанія, о чем широко оповещено населеніе. Сейчас отряд занимается вылавливаніем остальных участников и главных вождей возстания. Об окончательной чистке от дезертиров и банды уездов будет донесено 18 августа.

ДАГАГВ. Ф.1. Воп 1.Спр. 20. Л.130.

Даклад Гомельскай ЧК ад 13.11.1920 г. аб барацьбе з паўстанцамі ў Гомельскай губерніі.

…Речицкий уезд:

Особенно частых выступлений в уезде не встречается и, по имеющимся сведениям, определенной банды нет, и количество неизвестно. 28 Сентября в близи г. Речицы был ограблен сотрудник Райлескома: 3 пуда соли и 90000 руб., без жертв. 10 Октября в уезде внезапно появилась банда в числе 50 челов. под руководством полковника Струка и поручика панасюка, заняла Мухоедовскую волость и разогнала Болревком. Банда появилась из Киевской губер. Были приняты меры, и банда скрылась. В данное время как видно из сводок спокойно.

Таким образом, как видно из … сводок о бандитизме, что Гомельская губерня заражена таковым, в особенности Рогачевский, Быховский, Горецкий, Чериковский и Чаусский уезды. Кроме посланных отрядов Губчека для борьбы с бандитизмом, еще усиленно ведет борьбу Особый отдел 16-й армии, который также посылает свои отряды по уездам, в данное время ввиду принятых больших мер в каждом уезде, где имеется тот или другой отряд, банды не групируются вместе, а наоборот сами разбиваются на мелкие шайки и бродят по лесам. В некоторых случаях имеют пристанище в деревнях, где население сочувствует, а в особенности кулацкий элемент относится к таким явлениям спокойно и сочувственно, так как оперирующие банды высказываются против выполнения разверстки и против национальности, как еврейского населения. Из этого всего видно, что оперирующие банды в губернии носят чисто политический характер, так как все свои действия проявляют и изгоняют на антисоветских выражениях с презрением к национальностям, особенно к еврейскому населению, где исключительно в сельских местностях делаются нападения, грабежи на еврейские семьи, и производят убийства, даже с поджогом местечка или деревни и безусловно по всему ходу дела можно заключить, что в рядах бандитов имеются те или другие деятели антисоветских партий, но скорее всего право-и левоэсеровские элементы, превозносящие лозунги среди массы населения под страхом смерти не выполнять разверстки и натравливая на национальные чувства. К тому же, как установлено, что в рядах бандитов имеется много лиц, вполне интеллигентных и по своим физиономиям смахивающих на старо-офицерских чинов. Губчека и Губтройкой приняты самыя решительные меры к искоренению всего бандитизма в губернии, где только остановочная работа имеется в передвижных средствах, которое так обстоит плохо, в особенности в тех уездах, где далеко отстоят от железной дороги и там более развит бандитизм, кроме того еще недостаток во всадниках, которые необходимы при налетах, что принято создать при Губчека полуэскадрон для более успешной борьбы, который и формируется.

ДАГАГВ. Ф. 1.Воп. 1. Спр. 170. Л. 10 – 14 адв.

Выпіска з пратакола пасяджэння бюро Гомельскага губернскага камітэта ад 16.02.1921 г. аб фактах раззбраення вайсковых адзінак паўстанцамі

 СЛУШАЛИ: 0 мерах борьбы с бандитизмом в Речицком и Чериковском Уездах

т. КОЛОТИЛОВ сообщает о случаях разооружения частей армии бандитами. В Речицком уезде разоружён пьяный отряд артиллеристов.

ПОСТАНОВИЛИ: 1) Обратить внимание по арм[ии] 16 на слабую постановку политработы в частях и слабыйсостав политкомов;

2). После Губконференции созвать совещание о мерах борьбы с бандитизмом с участием делегатов Чериковского и Речицкого уездов и армии.

ДАГАГВ. Ф. 1ю Воп. 1 Спр. 520. Л. 50

Ліст Гомельскага губернскага камітэта РКП(б) ад 15.06.1921 г.

Аб узбраенні атрадаў ЧОНа

Ввиду развивающегося бандитизма в некоторых уездах н/губернии Губком предлагает Вам срочно вооружить отряды особого назначения в Быховском, Речицком, Чериковском и Почепском и Климовичском винтовками (трёхлинейная), снабдив также положенным по штату количеством патронов.

По исполнению сообщить Губкому.

ДАГАГВ. Ф. 1. Воп. 1 Спр. 520 Л. 117.

Справаздача Гомельскай губернскай ЧК аб узброеным супраціве з ліпеня па 10 верасня 1921 г.

Бандитизм имеет развитие преимущественно в уездах, расположенных на границе Белоруссии, в других же мало развит. В Речицком уезде оперируют крупные банды, не лишенные политической окраски и имеющие задания Савинкова. В районе Холмич-Лоев оперирует банда под руководством бывшего жандарма Ходько численностью от 200 – до 300 чел. с пулемётами, совершает нападения с целью порчи и уничтожения государственного имущества. Ею сожжен на Днепре около пристани Подречица буксирный пороход и З50 кубов дров на берегу. Режутся телеграфные провода, ограблен дочиста совхоз Судково возле Холмеча и распространяется контрреволюционная прокламация. Так, возле Лоева и невдалеке от расположения банды найдены на телеграфных столбах воззвания, призывающие к восстановлению дома Романовых. Банда ведёт успешно боевые действия с оперирующими против неё отрядами наших войск. В северо-западной части Речицкого уезда оперируют 3 мелкие банды по 15-20-30 человек, они себя особенно не проявляют, но имеют связь с действующими в районе Бобруйска Короткевичем и 2-мя донскими офицерами. Банды эти пользуются помощью населения (поляков-шляхтян), которые кормят, одевают и укрывают их. В Рогачевском уезде оперировала до средних чисел августа на границе Бобруйского уезда имевшая связь с Белорусскими бандитами и 3 мелкие банды в волостях: Стрешнинской, Довской и Кормянской, носящие характер антисемитский грабительский…

ДАГАГВ. Ф.1. воп. 2. Спр. 609. Л. 174, 175.

Даклад Гомельскай губернскай ЧК “Аб бандытызме і выніках барацьбы з імі органаў губЧК з 1 чэрвеня па 25 верасня 1921 г.”.

В данный момент самым неблагополучным уездом в Губернии является Речицкий уезд, где в настоящее время оперирует три значительных банды, как установлено агентурно и другими сведениями, первая банда в составе до 300 человек, хорошо вооруженная, в конце августа появилась со стороны польской границы и имели тесную связь с заграницею и проводит савинковскую политику, упомянутая банда под руководством польских офицеров. Остальные две банды – более мелкие, одна под руководством бывшего жандарма Ходько из остатков ГАЛАКА, другая под руководством быв[шего]. офицера, как установлено, последние две банды также имеют вяз с демарк[ационной] линией [неразб.]. Благодаря принятым мерам и после несколько боевых столкновений, упомянутые банды рассеяны и оперируют мелкими кучками, что значительно затрудняет борьбу с ними, вдобавок к тому местное крестьянство оказывает услуги бандам. Обращая внимание на Речицкий уезд, не упускаются также из виду остальные уезды губернии, которые являются в смысле развития бандитизма [неразб.] как то: Чериковский, Чауский, Горецкий и Быховский уезды…

Цифровые данные с 1-го Іюня по 25 сентября с. г.

  1. Сего задержаны и преданы суду 407 бандитов.
  2. Из них растреляно по Постанов. Колег. Г.Ч.К. 64 бандита.
  3. Осуждены на разные сроки принуд. работам 45 бандитов.
  4. Выселены в Архангельскую Губер. 16 бандитов.
  5. Выселено в Архангельскую Губер. Семейств банд 15.
  6. Добровольно явились бандиты 14 бандитов.
  7. Убитых бандитов при Операціях 38 бандитов.
  8. Освобождены по подписке [неразб.] бандитизм 16 человек.
  9. Отправлено в Губревтриб и Нарсуды 70 человек.

10.Содержится под стражею Губчека Политбюро 60 бандитов.

ДАГАГВ. Ф. 1. Воп. 2. Спр. 609. Л. 186, 186 адв.

Інфармацыйны двухтыднёвы бюлетэнь Гомельскай губернскай ЧК за 15.12.1921 – 01.01.1922 г.

Секретно

…15.ХІІ, по сообщениям Нач[альника] штаба Лоевского участка явилось, два бандита, с оружием. В Гомельском уезде 2/XII неизвестная банда числом в 7 человек, вооруженная винтовками, бомбами, револьверами, сделала нападение на гр[ажданина] дер[евни] Колюда Полесской волости после чего банда заставила гр[ажданина] на подводе завести их до Перелазских хуторов. В ночь с 20 на 21/ХII 1921 года та ж банда, поусилив численность до 15 человек, произвела ограбление всех Сов[етских] учреждений в селе Полесское ограбили учреждения: Волисполкома, лесничества п.т.к. Моглестоп ранен Прораб, других жертв нет. В Речицком уезде 21/ХII задержан один бандит в местечке Хойники. От местной охраны бежали 4 банд[ита], отняв у караульных винтовки, посланый раз”езд задержала одного бежавш[его].

 ДАГАГВ. Ф.1. Воп.1. Спр. 522. Л. 21, 22 адв.

Інфармацыйная зводка №42 Гомельскага ДПУ аб фактах узброенага супраціву за 13-20.10.1923 г.

В местечке Колинковичах Речицкого уезда распущены слухи, что Представитель Заграничного союза защиты “Родины и Свободы” Балахович прошел польскую границу направляется в СССР, кем эти слухи распущены пока еще не установлено…

ДАГАГВ. Ф. 1 в. 1. Спр. 895. Л. 101.

Аўтар: Ігар Пушкін
Крыніца: Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні (г. Рэчыца,14-15 верасня 2001 г.) / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, Рэчыц. раен. выкан. кам.; Рэдкал.: Лебедзева В. М.(адк. рэд.) і інш.