Антысавецкі ўзброены супраціў у Рэчыцкім павеце (1919-1923)

0
1263
антысавецкі супраціў

Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 г. вядучай галіной эканомікі Беларусі заставалася сельская гаспадарка, дзе працавала 85 % насельніцтва. Рэквізіцыі, канфіскацыі, эпідэміі, гібель на франтах працаздольнай часткі насельніцтва не мінулі беларускую вёску.

На пачатку 20-х гг. усходняя частка беларускіх зямель знаходзілася у складзе РСФСР. Большасць Магілёўшчыны належала да Гомельскай губерні; Себежскі, Невельскі, Вяліжскі і Суражскі паветы да Віцебскай губерні. Абедзве губерні былі адміністратыўнымі адзінкамі РСФСР.

Насельніцтва Расіі і ўсходняй часткі Беларусі (не акупаванай спачатку германскімі, а потым польскімі войскамі) добра зведалі палітыку «ваеннага камунізму» і асабліва «харчразвёрстку», калі ў сялян адбіралі амаль увесь хлеб, бульбу ды іншыя прадукты. Гэта спустошвала вёску, выклікала голад. Эканамічны авантурызм, гвалтоўнае стварэнне камун і саўгасаў, рабаўніцтва, чырвоны тэрор, даніна бальшавікам «кроўю» з боку сялян (прымус бараніць уладу бальшавікоў на франтах грамадзянскай вайны), нацыянальны прыгнёт (на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расіі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі) — гэтыя прычыны прымушалі сялян глядзець у бок лесу, уздымаць хвалю паўстанняў.

Іх саюзнікамі ў барацьбе з савецкай уладай былі дэзерціры ва ўсходняй частцы Беларусі, аддзелы «зялёных», якія не жадалі ваяваць за бальшавіцкі ўрад. Узброеныя выступленні насельніцтва на абшарах Беларусі можна падзяліць на некалькі груп. Паўстанні і выступы з акрэсленай палітычнай праграмай: з мэтай рэстаўрацыі дарэвалюцыйнага ладу; аднаўлення буржуазна-дэмакратычных свабод, якія былі атрыманы ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі і з заклікам да перадачы ўлады Устаноўчаму сходу; нацыянальна-вызваленчыя паўстанні з заклікамі да незалежнасці Беларусі. Былі паўстанні і выступы без акрэсленай палітычнай праграмы, выкліканыя эканамічнай палітыкай бальшавікоў. Усе яны былі аб’яднаны антыбальшавіцкімі настроямі.

Даволі значная частка насельніцтва не ўспрымала Савецкую дзяр-жаву як сваю і трактавала бальшавіцкую ўладу як захопніцкую і нелігітымную. Нават самі ўлады прызнавалі, што яны дзейнічалі на аку­паванай тэрыторыі1.

Напрыканцы 1919 — пачатку 1920 г., калі найбольш напружаным стала становішча на Паўднёвым і Заходнім франтах, у Гомельскай губерні падлягала «вылаўліванню» 170 206 мясцовых дэзерціраў2. Каб прымусіць беларускіх сялян бараніць бальшавіцкую, чужынскую ула­ду, камуністычнае кіраўніцтва залічыла ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту, не з’явіўшыхся на прызыў, у дэзерціры. Тым самым стварыла альтэрнатыву: альбо загінуць за бальшавікоў, альбо быць расстралянымі задэзерцірства!

Узначальвалі паўстанцкі рух на Беларусі эсэры і частка меншавікоў, якія, дарэчы, узяліся за зброю не столькі з-за карыслівых матываў (страта ўлады), колькі па ідэйнаму разуменню: яны былі сведкамі парушэння свабоды і дэмакратыі — тых вышэйшых каштоўнасцяў, за якія гатовы былі аддаць жыццё.

У савецкай гістарыяграфіі антыбальшавіцкі рух меў назву «бандытызм», «банды», «нацыяналісты» і г.д.3. Аднак гэта звычайныя сяляне мусілі бараніцца, адстойваць свае інтарэсы. У 1918-1919 гг. адбыліся паўстанні ў Вяліжы, Гомелі, Чавусах,Горках, Оршы, Прапойску і іншых гарадах. Нават камуністычныя ўлады ў 1922 г. мусілі прызнаць, што «бандыты» былі мясцовымі сялянамі. Варта адзначыць, што ў перыяд 1919-1923,1925-1926, 1930-1931 гг. дзеянні ўзброеных сялян і інтэлігенцыі насілі ярка вызначаны палітычны кантэкст, чыста крымінальных злачынстваў практычна не было.

Жорсткасць паўстанцаў у 20-я гг. да камуністаў, актывістаў, камун і таварыстваў як праяў «новага» ладу жыцця тлумачылася не меншай жорсткасцю бальшавікоў (лепш узброеных)4, якія пачувалі сябе на зем­лях Беларусі акупантамі, так і жаданнем захаваць свой дабрабыт ад знішчэння і захопу. Дарэчы, «бандытызм» стаў заціхаць, калі бальшавіцкая ўлада здолела гвалтоўна знішчыць лепшую, свядомую частку беларускага сялянства і інтэлігенцыі.

Тэма антысавецкага супраціву на абшарах Беларусі амаль не даследавана. Калі вывучалася, дык толькі з боку ачарнення дзеянняў антыкамуністычных сіл. У двух тамах зборніка дакументаў матэрыялы падбіраліся тэндэнцыйна. Галоўная мэта была зацвердзіць пастулат «аб аднадушнай і бясспрэчнай падтрымцы насельніцтвам Беларусі палітыцы камуністычных улад». Таму калі і трапляюцца дакументы з фактамі аб узброеным супраціве, дык толькі як другасныя падзеі; прычым (выпадкова ці не) у нейкай прапорцыі: 70-90 дакументаў «за» са­вецкую ўладу і толькі 1 «супраць». Прычым адабраныя дакументы не дазваляюць уявіць поўную карціну супрацьстаяння таго часу, а таксама хто быў асноўнымі дзеючымі асобамі. Большасць апублікаваных дакументаў пра паўстанцаў (напрыклад: пра Булак-Балаховіча) распавядаюць не столькі пра іх, колькі пра дзеянні «новай» улады пры падаўленнях выступаў беларускіх сялян5. М. Сташкевіч робіць выснову: “Создать массовую «зеленую армию» беларусским эсерам не удалось Осенью 1920 г. на советской территории действовало только несколько десятков отрядов, которые объединяли не более чем 3200 человек6”. Але гэта не так мала, улічваючы тагачасную тэрыторыю БССР. Такі чынам, нават ва ўмовах савецкага часу беларускія савецкія гістопрыкі здолелі ўвесці ў крыніцазнаўчы ўжытак частку дакументаў пра ўзброены супраціў беларускага сялянства. Больш рэальна ацэньваюць у апошнія гады дзеянні мясцовых жьгхароў на усходзе Беларусі, разбураючы міф аб усеагульнай падтрымцы беларусамі бальшавіцкай улады, даследчыкі Н. Стужынская, А.П. Грыцкевіч і шэраг іншых7. Між публікацый на гэту тэму вылучаюцца кнігі Ю.Віцьбіча і калектыўны зборнік матэрыялаў удзельнікаў гісторыка-краязнаўчых чытанняў «усталяванне савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне», якія адбыліся 29 лістапада 1998 г. у Віцебску8.

Выданне дакументаў па антысавецкаму ўзброенаму супраціву дазволіць ліквідаваць яшчэ адну «белую пляму» ў нашай гісторыі. Прадстаўленыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. Безумоўна, не усе дакументы з архіва прааналізаваны, па-за ўвагаю засталіся архівы КДБ, якія далі б больш поўную інфармацыю пра ўзброены супраціў.

Усе дакументы, публікуемыя ніжэй, падаюцца на мове арыгінала з захаваннем асаблівасцяў, з пэўнымі адвольнымі скарачэннямі (адкінуты змест дакумента не мае ніякіх адносін да тэмы даследавання).

  1. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў МагілёўскаЙ вобласці (ДАГАМВ), ф. 6575, воп. 1, спр. 385, л.82 ад.; воп. 83.
  2. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці (ДАГАГВ). ф.1, воп.1, спр.37, арк.З.
  3. Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918-1920 гг. / Сб. дакум. и матер.: В 2 т. Мн.,1968. Т. 1.; 1971. Т. 2;Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925). Мн., 1985.; Хохлов Л.Г. Крах антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918-1925 гг. Мн., 1981.
  4. ДАГАГВ, ф.1, воп.1, спр. 16, л.226-228; спр. 965. арк.З, 22; 23; ф- 6573. воп,1, спр.55, арк. 41-4 адв.
  5. Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918-1920 гг.
  6. Сташкевич Н.С. Приговор революции. С.348.
  7. Агееў Л .Р. і інш. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах/ Л.Р. Агееў, І.Л. Марзалюк, І.Л.Пушкін. Магілёў, 1999; Маль К. Антыбальшавіцкі рух у Беларусі ў 1919-1921 гг.// Беларускі гістарычны агляд. 1999. Т.6. Сш. I-2.C.49-71; Пушкін I. Дэпартацыі і перасяленні ў БССР у 1920-1930-я гг.// Дэпартацыі як сацыяльная праблема. Брэст, 1997. С.21-22; Ён жа: Магілёўшчына ў складзе Гомельскай губерніі (20-я гг. XX ст.) // Магілёўская даўніна. Магілёў, 1998.C.119-123; Ён жа: З гісторыі Прапойскага паўстання // Магілёўшчына. VIII вып. Магілёў, 1998. С 99-102; Ён жа: Узброены супраціў сталінскаму рэжыму (20-30-я гады) // Магілёўская даўніна. Магілёў,1998. С.116-118; Ён жа: Узброены супраціў 20-х гадоў // Усталяванне Савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне: Матэрыялы гістар.-краязн.чытанняў 29.XІ.1998г. у г. Віцебску. Гарадок, 1999. С.26-32; Стужьшская Н.І. «Зялёны Дуб» // Бела­рускі гістарычны часопіс. 1995. №1. С.57-64.
  8. Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью-Ёрк, 1996; Усталяванне Савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне.

Тэлеграма з м. Маляціч у г. Гомель ад 20.08.1919 г. аб паўстанні у Маляціцкай воласці

Возстаніе в Малятичской волости подавлено. Потери нашей сто­роны: убито два, зверски избито 8. Участвовало возстании 300чело­век. При начале возстания наш отряд был сто человек, при подавле­нии достиг 130 человек. Разстреляны 2 руководителявозстанія, о чем широко оповещено населеніе. Сейчас отряд занимается вылавливаніем остальных участников и главных вождей возстания. Об оконча­тельной чистке от дезертиров и банды уездов будет донесено 18 авгу­ста.

ДАГАГВ, ф.1, воп 1, спр. 20, арк.130

Даклад Гомельскай ЧК ад 13.11.1920 г. аб барацьбе з паустанцамі у Гомельскай губерніі.

…Речицкий уезд:

Особенно частых выступлений в уезде не встречается и, по имею­щимся сведениям, определенной банды нет, и количество неизвестно. 28 Сентября вблизи г. Речицы был ограблен сотрудник Райлескома: 3 пуда соли и 90 000 руб., без жертв. 10 октября в уезде внезапно по­явилась банда в числе 50 челов. под руководством полковника Струка и поручика Панасюка, заняла Мухоедовскую волость и разогнала Болревком. Банда появилась из Киевской губер. Были приняты меры, и банда скрылась. В данное время как видно из сводок спокойно.

Таким образом, как видно из … сводок о бандитизме, что Гомельская губерня заражена таковым, в особенности Рогачевский, Быховский, Горецкий, Чериковский и Чаусский уезды. Кроме посланных отрядов Губчека для борьбы с бандитизмом, еще усиленно ведет борьбу Особый отдел 16-й армии, который также посылает свои отряды по уездам, в данное время ввиду принятых больших мер в каждом уезде где имеется тот или другой отряд, банды не групируются вместе а наоборот сами разбиваются на мелкие шайки и бродят по лесам. В некоторых случаях имеют пристанище в деревнях, где население сочувствует, а в особенности кулацкий элемент относится к таким яв­лениям спокойно и сочувственно, так как оперирующие банды выска­зываются против выполнения разверстки и против национальности, как еврейского населения. Из этого всего видно, что оперирующие банды в губернии носят чисто политический характер, так как все свои действия проявляют и изгоняют на антисоветских выражениях с пре­зрением к национальностям, особенно к еврейскому населению, где исключительно в сельских местностях делаются нападения, грабежи на еврейские семьи, и производят убийства, даже с поджогом местеч­ка или деревни и безусловно по всему ходу дела можно заключить, что в рядах бандитов имеются те или другие деятели антисоветских партий, но скорее всего право- и левоэсеровские элементы, превозно­сящие лозунги среди массы населения под страхом смерти не выпол­нять разверстки и натравливая на национальные чувства. К тому же, как установлено, что в рядах бандитов имеется много лиц, вполне интеллигентных и по своим физиономиям смахивающих на старо­офицерских чинов. Губчека и Губтройкой приняты самыя решитель­ные меры к искоренению всего бандитизма в губернии, где только остановочная работа имеется в передвижных средствах, которое так обстоит плохо, в особенности в тех уездах, где далеко отстоят от же­лезной дороги, и там более развит бандитизм, кроме того еще недо­статок во всадниках, которые необходимы при налетах, что принято создать при Губчека полуэскадрон для более успешной борьбы, кото­рый и формируется.

ДАГАГВ, ф. 1, eon. 1, спр. 170, арк. 10 — 14 адв.

Выпіска з пратакола пасяджэння бюро Гомельскага губернскага камітэта ад 16.02.1921 г, аб фактах раззбраення вайсковых адзінак паўстанцамі

СЛУШАЛИ: О мерах борьбы с бандитизмом в Речицком и Чериковском уездах.

т. КОЛОТИЛОВ сообщает о случаях разооружения частей армии бандитами. В Речицком уезде разоружен пьяный отряд артиллерис­тов.

ПОСТАНОВИЛИ: 1) Обратить внимание по арм[ии] 16 на слабую постановку политработы в частях и слабый состав политкомов;

2). После Губконференции созвать совещание о мерах борьбы с бандитизмом с участием делегатов Чериковского и Речицкого уез­дов и армии.

ДАГАГВ, ф. 1, вon 1, спр. 520, арк. 50.

Ліст Гомельскага губернскага камітэта РКП(б) ад 15.06.1921 г. аб узбраенні атрадаў ЧОНа

Ввиду развивающегося бандитизма в некоторых уездах н/губернии Губком предлагает Вам срочно вооружить отряды особого назначе­ния в Быховском, Речицком, Чериковском и Почепском и Климовичском винтовками (трехлинейная), снабдив также положенным по штату количеством патронов.

По исполнению сообщить Губкому.

ДАГАГВ, ф. 1, вon. 1, спр. 520, арк. 117.

Справаздача Гомельскай губернскай ЧК аб узброеным супраціве

3 ліпеня па 10 верасня 1921 г.

Бандитизм имеет развитие преимущественно в уездах, расположен­ных на границе Белоруссии, в других же мало развит. В Речицком уез­де оперируют крупные банды, не лишенные политической окраски и имеющие задания Савинкова. В районе Холмич—Лоев оперирует бан­да под руководством бывшего жандарма Ходько численностью от 200 — до 300 чел. с пулемётами, совершает нападения с целью порчи и уничтожения государственного имущества. Ею сожжен на Днепре около пристани Подречица буксирный пароход и 350 кубов дров на берегу. Режутся телеграфные провода, ограблен дочиста совхоз Судково возле Холмича и распространяется контрреволюционная прокламация. Так, возле Лоева и невдалеке от расположения банды най­дены на телеграфных столбах воззвания, призывающие к восстанов­лению дома Романовых. Банда ведет успешно боевые действия с опе­рирующими против нее отрядами наших войск. В северо-западной части Речицкого уезда оперируют 3мелкие банды по 15-20-30 человек, они себя особенно не проявляют, но имеют связь с действующими в районе Бобруйска Короткевичем и 2-мя донскими офицерами. Банды эти пользуются помощью населения (поляков-щляхтян) которые кормят, одевают и укрывают их. В Рогачевском уезде оперировала до средних чисел августа на границе Бобруйского уезда имелась связь с Белорусскими бандитами и 3 мелкие банды в волостях: Стрешинской, Довской и Кормянской, носящие характер антисемитский грабительский…

ДАГЛГВ, ф. 1, вon. 2, спр. 609, арк. 174, 175

Даклад Гомельскай губернскай ЧК «Аб бандытызме і выніках барацьбы з імі органамі губЧК з 1 чэрвеня па 25 верасня1921 г.»

В данный момент самым неблагополучным уездом в губернии яв­ляется Речицкий уезд, где в настоящее время оперирует три значи­тельных банды, как установлено агентурно и другими сведениями, первая банда в составе до 300 человек, хорошо вооруженная, в конце августа появилась со стороны польской границы и имели тесную связь с заграницею и проводит савинковскую политику, упомянутая банда под руководством польских офицеров. Остальные две банды — более мелкие, одна под руководством бывшего жандарма Ходько из остат­ков ГАЛЫКА [неразб.], другая под руководством быв. офицера, как установлено, последние две банды также имеют вяз с демаркацион­ной] линией [неразб.]. Благодаря принятым мерам и после несколько боевых столкновений, упомянутые банды рассеяны и оперируют мел­кими кучками, что значительно затрудняет борьбу с ними, вдобавок к тому местное крестьянство оказывает услуги бандам. Обращая вни­мание на Речицкий уезд, не упускаются также из виду остальные уез­ды губернии, которые являются в смысле развития бандитизма [не­разб.] как то: Чериковский, Чаусский, Горецкий и Быховский уезды…

Цифровые данные с 1 июня по 25 сентября с. г

  1. Сего задержаны и преданы суду 407 бандитов.
  2. Из них расстреляно по постанов, колег. ГЧК 64 бандита,
  3. Осуждены на разные сроки к принуд, работам 45 бандитов.
  4. Выселены в Архангельскую губер. 16 бандитов.
  5. Выселено в Архангельскую губер. Семейств банд 15.
  6. Добровольно явились бандиты 14 бандитов.
  7. Убитых бандитов при операціях 38 бандитов.
  8. Освобождены по подписке [неразб.] бандитизм 16 человек.
  9. Отправлено в Губревтриб и Нарсуды 70 человек.
  10. Содержится под стражею Губчека политбюро 60 бандитов.

ДАГЛГВ, ф. I. eon 2, спр. 609, арк. 186, 186 аде.

Інфармацыйны двухтыднёвы бюлетэнь Гомельскай губернскай ЧК за 15.12.1921 — 1.01.1922 г.

Секретно

…15.XII, по сообщениям нач[альника] штаба Лоевского участка явилось два бандита, с оружием. В Гомельском уезде 2/XUнеизвест­ная банда числом в 7 человек, вооруженная винтовками, бомбами, револьверами, сделала нападение на гражданина] дер[евни] Колюда Полесской волости, после чего банда заставила гражданина] на под­воде завести их до Перелазских хуторов. В ночь с 20 на 21 /XII 1921 года та ж банда, поусилив численность до 15 человек, произвела ограбление всех советских] учреждений в селе Полесское, ограбили учреждения: волисполкома, лесничества п.т.к. Моглестоп ранен прораб, других жертв нет. В Речицком уезде 21/XII задержан один бандит в местечке Хойники. От местной охраны бежали 4 банд[ита], отняв у караульных винтовки, посланый разъезд задержала одного бежавше­го].

ДАГЛГВ, ф.1, боп.1, спр. 522, арк. 21, 22 адв.

Інфармацыйная зводка № 42 Гомельскага ДПУ аб фактах узброенага супраціву за 13—20.10.1923 г.

В местечке Колинковичах Речицкого уезда распущены слухи, что представитель Заграничного союза защиты «Родины и свободы» Балахович прошел польскую границу направляется в СССР, кем эти слу­хи распущены пока еще не установлено…

ДАГЛГВ, ф. 1.вon. 1, спр. 895, арк. 101

 

Аўтар: Ігар Пушкін (Магілёў, Беларусь)