Публічная лекцыя па творчасці найвядомейшага беларускага паэта з пакалення 70-х адбудзецца 12 лютага ў Гомелі.
Сваімі развагамі на тэму “Андрэй Хадановіч – кашчуннік ці разбуральнік куміраў?” будзе дзяліцца слынны гомельскі бард Андрэй Мельнікаў.
Неардынарная асоба, неардынарны лектар, неардынарная тэма!
Прыходзьце, не пашкадуеце!
Андрэй Хадановіч – адзін з самых вядомых беларускіх паэтаў пакалення 70-х. На дадзены момант таксама і адзін з самых актыўных перакладчыкаў бестсэлераў сусветнай літаратуры на беларускую мову. Дзейсны старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, праваслаўны хрысціянін, ахрышчаны ў Чачэрску (род Хадановічаў паходзіць менавіта з гэтага гораду).
Творчасць Хадановіча выклікае супярэчлівыя рэакцыі ў тых, хто з ёй знаёміцца: ёсць гарачыя прыхільнікі, ёсць скептыкі, ёсць тыя, каго яна даводзіць да брыдкай лаянкі і іншых непрыгожых учынкаў.
Вас чакае незабыўны вечар, не прапусціце яго!
Калі: 12 лютага (нядзеля) а 19.00.
Дзе: Свята-Мікольскі манастыр, гаспадарчая пабудова (г. Гомель, будынак па вул. Крапоткіна). Запытайцеся на ўваходзе дзе адбудзецца лекцыя каб не заблукаць.