Творчасць паэта, публіцыста, педагога Уладзіміра Верамейчыка ў 1970-1990-я гг. стала значнай падзеяй у беларускай літаратуры і культуры. Да творчых набыткаў У. Верамейчыка належаць наступныя кнігі: зборнікі лірычных твораў “Прыпяць”, “Яснасць”, “Люблю!”, “Клянуся Прыпяццю”, “Ліхаўня”, зборчік сатырычных твораў “Магарыч”, “Местачковы секс”, “Карчы Пленея” (Мінск, 1991), кнігі публіцыстыкі “Гарызонты сельскіх педагогау: Запіскі дырэктара школы” (Мінск, 1984) і “Жыву школаю” (Мінск, 1991). Ён лаўрэат прэміі часопісаў “Нёман” і “Вожык”, яго вершы перакладзены на рускую, украінскую, туркменскую мовы.
Нарадзіўся У. Верамейчык 1 лістапада 1937 года ў вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Яго бацька быў родам з вёскі Ліхаўня Нараўлянскага раёна, дзе было многа родных яму людзей. Жылі дзядзыа Рыгор і цётка Броня — радня з боку маці. Іх паэт згадвае ў паэме “Ліхаўня”. Ліхавенцы называлі Соф’ю Данілаўну, маці пісьменніка, Зосяй. Дзядзьку Рыгора ліхавенцы звалі Рыцем. У. Верамечык добра запомніў паходы з дзядзькам Рыцем у рыбу, маляўнічыя мясціны на Славечне — Карпаву і Немцаву ямы: “І Рыця (так зваць ліхавенскага дзядзьку) / Дарыў мне рыбалку, нібы дыямент. / Жылі, разабраўшыся, мы па-жабрацку, / І ходка у рыбу — дзівосны прэзент” [2, с. 69]. У 1986 годзе адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой была забруджана радыёнуклідамі значная частка Беларусі. Найбольш пацярпела Палессе, пад ударам аказалася і вёска Ліхауня.
Творчая спадчына У. Верамейчыка не засталася па-за ўвагаю крытыкаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў. Творы У. Верамейчыка аналізавалі Г. Дашкевіч, В. Шур, А. Кудравец, М. Макарэвіч, У. Назараў, В. Ткачоў, В. Ярац, І. Бароўская, А. Ваньковіч і інш.
Назва вёскі Ліхауня, у якой нарадзілася маці паэта, стала назвай паэмы і аднайменнага зборніка. Як адзначае В. Шур, на гэтым оніме выразна прасочваецца адна з асаблівасцей анімізацыі, калі нейкая засведчаная ў грамадстве назва, набыўшы ў соцыуме дастатковую вядомасць, перастае звязвацца з адным пэўным дэнататам і робіцца назвай нават больш тыповай і частай для іншых, падобных у нечым аб’ектаў. Такім чынам, онім Ліхаўня набыў новае семантычнае і канатацыйнае напаўненне, стаўшы своеасаблівым сімвалам, а таксама і загалоўкам аднайменнай паэмы і аднайменнага зборніка паэзіі У. Верамейчыка: Ліхаўня (назва палескай вёскі) — “Ліхаўня” (назва паэмы) — “Ліхаўня” (назва зборніка паэзіі, прасякнутага смуткам і напамінам пра трагедыю беларускіх паселішчаў, што зніклі ў выніку наступстваў ад аварыі на ЧАЭС) [4, с. 28].
Многія рэальныя айконімы і гідронімы Нараўляншчыны Уладзімір Верамейчык выкарыстаў у якасці загалоўкаў паэтычных твораў. У яго паэтычных зборніках ёсць вершы: “Пціч, Прыпяць, Славечна”, “Прыпяць”, “Рушыла Прыпяць”, “Падарожжа за Нароўлю”, “Навальніца на Прыпяці”, “Славечна”.
У анамастыконе Палесся, засведчаным у паэзіі У. Верамейчыка, сустракаюцца і нараўлянскія рэальныя тапонімы: Нехарань, Нараўлянская Гута, Бераг Белы і інш. На сённяшні момант яны адсутнічаюць на карце Палесся па той прычыне, што іх жыхары былі пераселены ў іншыя месцы з-за радыёнукліднага забруджання пасля аварыі на ЧАЭС, а самі вёскі былі зруйнаваны ці назаўсёды зачынены для іх жыхароў. Але У. Верамейчык выкарыстоўвае гэтыя айконімы ў сваіх мастацкіх творах, даючы іншым людзям напамінак аб іх: “На Беразе Белым, / Каля Нараўлянскае Гуты, / Касцёр ты паліла, / Плаўняк сабірала” [2, с. 27], “У Нехарані будзе лістапад, / Але чакае замець жаўталісця” [1, с. 162].
Радыяцыю, як жывую пачвару, паэт называе, выкарыстоўваючы перыфразы ў саставе індывідуальна-аўтарскіх метафар — “хімія млосная ”, “злавесныя нукліды ”, “панцыр нуклідны”, “нуклідныя пасцелечкі ”: “Ледзь дубы пад Нароўляч ад хіміі млоснай закрэкчуць — / Без ваганняў кідаю ўсё, / Спадарожны лаўлю самалёт ” [2, с. 19], “Я бачу: у наступным стагоддзі / Злавесныя знікнуць нукліды / І сотні нашчадкаў з Славечны / У Ліхаўню ўранку прыедуць, / І возьмуць мужчыны сякеры, / Каб новую Ліхаўню ставіць ” [2, с. 76], ” А потым гуртом на Славечну, / Да Карпавай, Немцавай ямаў, / Ідуць, каб зрабіць абмыванне / У водах, што панцыр нуклідны / Занеслі ў далёкія далі” [2, с. 76], “Прыпяць, Славечна, Брагінка і безліч рачулак / Ў мулкіх нуклідных пасцелечках выснілі страшныя сны” [2, с. 43]. Назвы радыёнуклідных элементаў Цэзій, Стронцый, Плутоній, якімі было забруджана Палессе пасля Чарнобыльскай катастрофы, У. Верамейчык спалучае ў адным кантэксце: “І закруціў мяне чорны палескі трохкутнік: / Еду ў Нароўлю — бялеюць са Стронцыю горы бліноў / Брагін у хмельную брагу падсыпвае Цэзій… ” [2, с. 43], ствараючы сімвалічныя вобразы чарнобыльскай трагедыі.
Увесь зборнік “Ліхаўня” мае празрыстую колеравую сімволіку. Не толькі ў самой паэме “Ліхаўня ”, на якую звярталі ўвагу даследчыкі, але і ва ўсім зборніку (вершы “Размова з меліяратарам ”, “Палескі трохкутнік”, “На трасе жыцця” і інш.) асноўным колерам з’яўляецца у народных павер ях гэты колер з яўляецца негатыўным, ен звязаны з уяўленнямі аб безжыццевасці, смерці і жалобе. Менавіта па гэтых уяўленнях заснавана выкарыстанне чорнага колераабазначэння ў зборніку У. Верамейчыка “Ліхаўня”. Вядучымі з’яўляюцца мать«ы чарнобыльскай бяды і гора: “Ты ж адсюль — паляшук. Не з залётнае чорнае хмары. / А глыбока калісьці загнаў / У дрыгву мацапураўскі плуг” [2, с. 19].
Асэнсаванне У. Верамейчыкам Чарнобыльскай трагедыі адбываецца праз рэальныя тапонімы Ліхаўня, Брагін, Нароўля, гідронімы Ліхавенка, Славечна, катайконім ліхавенцы, адонімныя прыметнікі чарнобыльскі, ліхавенскі, метафарызаваныя вобразы Плутоній, Стронцый, Цэзій. Пісьменнік выкарыстоўвае антрапонімы — імены, прозвішчы, іх спалучэнні: Збароўская Соф’я Данілаўна (маці mсьменніка), Равуцкі Валік, Равуцкая Броня, Альфона, Вітоля, /Леван, Рыця, Ветрава, Ветраў, Шверын, Ястрэмскія. Як прасочана, паэт не змяніў ніводнага імя прататыпаў сваіх герояў (дзядзька Рыця, цетка Броня, Валік Равуцкі, Шверыны і інш.), якія жылі ў ліхаўні, а пасля адсялення некаторыя памерлі ці жывуць у розных кутках Беларусі. “Дзе Рыцева хата пад дахам бляшаным? / Дзе Нолеў дамок, што ля студні стаяў? / Дзе Левана дом сярод грушак ціхмяных? / Дзе домік Вітоля, што ў пчолах танаў? / Дзе Ветравай дом, маёй цёткі гаротнай? / Дзе Эдзі Збароўскага, брата мне, дом? / Стаяў ён ля клуба зусім не самотна / І быў упрыгожаны бэзу кустом/Дзе Бпоні Равуцкай утульны дамочак? / Я столькі раз смачна ў ім гасцяваў / Дзе Шверына домік, як ясны званочак, / Што ля Ліхавенкі малечы стаяў? / Дзе домік Ястрэмскіх? Дзе хатка Альфоны? / Няма! Пахаваны яны на вякі” [2, с. 74]. Шматразова ўжываючы пытальнае слова — прыслоўе дзе?, карыстаючыся прыемам нагнятання, паэт імкнецца аказаць найбольш моцнае ўражанне на чытача.
Рытарычным пытанне гучаць словы: “Хто Ліхаўню верне? Хто верне Гамарню? / Няма Данілееўкі, Карпаўкі — тож. / У Дворышчы — пустка. Над вёскамі хмарна. / Над вёскамі-склепамі — атамны дождж”, “Хто Ліхаўню верне? Яе вечаровасць / І дрогкасць світання і спёку паўдня? / Яе заімглёнасць у дождж вераснёвы / 1 гулкасць яе маразовага дня ” [2, с. 74]. Выкарыстоўваецца ў якасці анафары рытарычны зварот “Хто верне?..” для таго, каб паказаць бязвыхаднасць становішча, у якім апынуліся нараўлянцы.
Пісьменнік узнаўляе этымалогію оніма Ліхаўня, выкарыстоўваючы фразеалагізм ліха гараваць: “Славечна дубы на сябе падмывала, / У Прыпяць вякамі кіруючы бег, / А Ліхаўня ліха сваё гаравала — / Ці дождж на Славечне, ці сонца, ці снег…” [2, с. 65].
Тэма Прыпяці і яе прытокаў у творчасці У. Верамейчыка займае вядучае месца. Онім Прыпяць у яго мастацкіх творах засведчаны ў разнастайных словазлучэннях: Прыпяць усміхаецца дзяўчынай [1, с. 84], Прыпяць-лекар загоіць [1, с. 91], Прыпяць-краса [1, с. 111], Прыпяці пеністы твар [2, с. 10], Прыпяці глухая калыханка [2, с. 11], незгасальная. Прыпяць [2, с. 19] і інттт.
У творчасці У. Верамейчыка Прыпяць — галоўня рака Нараўляншчыны — ачалавечаная, персаніфікаваная, якая “па-чалавечы перажывае, хвалюецца, жадае лірычнаму герою вершаў узаемаразумення з каханай, спадзяецца, што яшчэ не ўсё страчана” [3, с. 7]. Яна “гарэзлівая і сур’ёзная, вясёлая і сумная, працавітая і святочная. Вада ў рацэ нашай гаючая, а сама Прыпяць — добры лекар” [3, с. 7] ад усіх фізічных хвароб і душэўных пакут, таму ў яе паэт просіць здароўя, чэрпае ў ей натхненне і творчыя сілы. Прыпяць у Верамейчыка — гэта ўвасабленне магутных, нязгасных сіл народа, сімвал мужнасці і цярпення. Паэт абагаўляе родную раку, складае ей гімн, прысвячае ей свае жыцце. У вершы — Пра апошняе” ен пранікнена адзначаў: “Я хлеба апошнюю лусту свайго / Пашлю толькі маці… / Апошні дарыць пацалунак хачу / Любімай жанчыне… / Апошнюю рэчку хачу пераплыць не Лету, а Прыпяць” [3, с. 6].
Разглядаючы верш У. Верамейчыка “Клянуся Прыпяццю ”, які і даў назву зборніку, можна выяыць разнастайныя моўныя фігуры: сінтаксічная анафара, паўтор, таўталагічнае выкарыстанне онімаў. У гэтым вершы гідронім Прыпяць выкарыстаны трынаццаць разоў у складзе рэфрэна: “Клянуся Прыпяццю — чаротам і лазою, / Іх векавечным пошумам, журбой, / Клянуся Прыпяццю — крыштальнаю вадою / І непрымятай зыркаю травой ”, “Клянуся Прыпяццю — гудкамі цеплаходаў /1 соснамі на строме векавой…” [1, с. 149]. Паўтор онімаў у пачатку і сярэдзіне кожнага з шасці чатырохрадкоўяў выконвае некалькі функцый: з’яўляецца арганізацыйным цэнтрам паэтычнага тэксту, а таксама ідэйна-мастацкім стрыжнем твора. Відаць, гэтыя дзве дамінантныя і эстэтычна вывераныя мастацкія асаблівасці паўтору паўплывалі і на выбар аўтарам загалоўка верша і аднайменнага зборніка паэзіі. Рыфмаўтваральная роля онімаў у спалучэнні з іншай лексікай, з рытмічнасцю, паўторамі і канатацыйнай насычанасцю кожнай страфы, што пабудаваны пры дапамозе розных клаўзул, ствараюць асаблівае гучанне і меладызм, перадаючы адначасова эмацыйны настрой — адчуванне рэалій тагачаснага стану Палесся, яго сімвалічна апетай паэтам Прыпяці.
Такім чынам, сакрэт паэтычнага таленту Уладзіміра Верамейчыка грунтуецца на натуральнай, часам незвычайнай простасці яго паэтычнага сінтаксісу, дакладнасці ўжывання рэальных, радзей выдуманых ім онімаў, створаных пераважна на традыцыях народнай моватворчасці, якая ў яго не толькі вельмі натуральная, зямная і своеасаблівая “арнаментальная гульня”, уласцівая некаторым сапраўдным майстрам, што не абдзелены паэтычным талентам, але і крыніца маляўнічых, сакавітых і яркіх па эмацыянальным насычэнні выразаў і вобразаў, засвоеных паэтам у розных паселішчах Мазыршчыны, куды закідалі яго перыпетыі лесу, а таксама вандроўкі-падарожжы, якія любіў паэт-рамантык, жыццялюб і патрыет.
Літаратура
- Верамейчык, У. Клянуся Прыпяццю / У. Верамейчык. — Мінск: Маст. літ., 1988. — 210 с.
- Верамейчык, У. Ліхаўня / У. Верамейчык. — Мінск: Маст. літ., 1977. — 153
- Верамейчык, У. Прыпяць / У. Верамейчык — Мінск: Маст. літ., 1973. — 57 с.
- Шур, В. Анамастыкон Палесся ў паэзіі Уладзіміра Верамейчыка / В. Шур // Роднае слова. — 2007. — № 11. — С. 26-29.
Аўтар: В.М. Сілінец
Источник: Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік — Асоба — Час”: матэрыялы IV Міжнар. навук-практ. канф., Мазыр, 2 кастрычніка 2015 г. / МДПУ імя І. П. Шамякіна; рэдкал.: А. у. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. Мазыр, 2015. С. 106-110.