AKUTE, DZIECIUKI, RЕLIKT і кампанія: дэсант беларускамоўных гуртоў у Гомелі

0
776
Беларускія гурты ў Гомелі Akute

На гэтым і наступным тыднях ў Гомелі адбудзецца шэраг канцэртаў вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, сярод якіх будуць AKUTE, DZIECIUKI, RЕLIKT ды іншыя. Сапраўдны музычны падарунак на Каляды, ніяк інакш. Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны зрабіў падборку для вас, каб не заблытацца ў датах.

AKUTE

AKUTE

Калі: 6 снежня, 21:00
Дзе: андэграўнд-бар “Кватэрнік” (Білецкі спуск,1)
Кошт квіткоў: 20 р.

Вядомы гурт абяцае дзвюхгадзінную праграму з прэзентацыяй новага альбома «V». Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”, таму можна весела пасумаваць і сыйсці ўжо ў гэтую пятніцу ў адрыў.

Набыць квіткі можна загаддзя ў самім “Кватэрніку” і на сайце. Пасля канцэрта ў продажы можна будзе знайсці фірмовую прадукцыю гурта.

Мерапрыемства Ўкантакце

LEIBONIK

Leibonik

Калі: 13 снежня, 21:00
Дзе: андэграўнд-бар “Кватэрнік” (Білецкі спуск,1)
Кошт квіткоў: 7 р.

Упершыню ў Гомель завітае гурт LEIBONIK — электрычны праект андэграўнднага барда ды інтэлектуала Сяргея Башлыкевіча, у якім спалучаюцца і самотныя гісторыі сівой даўніны, і перажыванні ды радасці нашых дзён. Першая частка выступа абяцае быць спакойнай і мінорнай, а вось на другой музыкі дадуць чаду!

Квіткі можна прыдбаць у самім бары, дарэчы гэты самы квіток дасць зніжку і на канцэрт гурта DZIECIUKI, што адбудзецца 14 снежня і ў такім выпадку абыйдзецца ўсяго ў 10 р.

Мерапрыемства Ўкантакце

DZIECIUKI

Dzieciuki

Калі: 14 снежня, 21:00
Дзе: андэграўнд-бар “Кватэрнік” (Білецкі спуск,1)
Кошт квіткоў: 15 р. – папярэдні продаж, 25 р. — у дзень канцэрта на ўваходзе.

Легендарны фолк-рок гурт завітае ў Гомель з прэзентацыяй новага альбома “Радыё “Harodnia”. Моцныя, гучныя, лірычныя кампазіцыі на беларускай мове чакаюць сваіх слухачоў! Нагадаем, што пры прад’яўленні квітка на гурт LEIBONIK, атрымаеце зніжку і адпаліце пад гурт DZIECIUKI ўсяго за 10 р.

Мерапрымества Ўкантакце

RЕLIKT

Relikt

Калі: 15 снежня, 19:00
Дзе: Red Pub (вул. Леніна, 10)
Кошт квіткоў: 15 р. – папярэдні продаж, 18 р. — пры замове анлайн, 20 р. — у дзень канцэрта на ўваходзе.

Уладальнікі ўзнагарод у намінацыях “Артыст года” і «Лепшы рок-альбом», сапраўдныя рок-музыкі новай хвалі, “рэліктаўцы” дадуць у Гомелі канцэрт з найлепшых ды найулюбёнейшых песень за ўсю гісторыю. Ад року і джазу да творча перапрацаваных старажытных песень з Палесся: кожны слухач гарантавана знойдзе нешта для сябе.

Мерапрыемства Ўкантакце

Падрыхтавала Дар’я Зыкава