Нямецкае ваеннае камандаванне надавала асаблівае значэнне Гомелю з-за яго знаходжання на важным стратэгічным напрамку. У пач. жніўня 1941 г. на гомельскім накірунку вораг сканцэнтраваў звыш 25 дывізій. Напружаныя баі з адборнымі нямецкімі дывізіямі вялі вайсковыя часткі 21 арміі. Сумесна з байцамі Чырвонай арміі мужнае супраціўленне праціўніку аказваў Гомельскі полк народнага апалчэння, сфарміраваны ў першыя ж дні вайны.
Пераўзыходзячы ў жывой сіле і тэхніцы, гітлераўцы змаглі ўноч з 19 на 20 жніўня захапіць горад.
Непасрэдна пасля акупацыі горада было ўведзена ваеннае кіраванне. У адміністрацыйных адносінах Гомель падпарадкоўваўся ваеннаму камандаванню і ўваходзіў у склад, зоны армейскага тылу групы армій “Цэнтр”. Зыходным пунктам дзейнасці акупацыйнага рэжыму стала стварэнне ваенна-паліцэйскага апарата. Згодна з дырэктывамі Галоўнакамандавання Вермахта, важная роля адводзілася Гомельскай ваеннай камендатуры, якая была размешчана ў будынку Навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. Уся ўлада ў горадзе належыла ваеннаму каменданту. Ён асабіста падбіраў і прызначаў апарат цывільнай адміністрацыі. Дзеля падтрымання парадку і бяспекі акупацыйных структур у горадзе знаходзіўся пастаянны ваенны гарнізон, які налічваў звыш 8 тыс. салдат і афіцэраў, а таксама штаб 221 ахоўнай нямецкай дывізіі1. Для барацьбы з палітычнымі праціўнікамі гітлерызму была створана шырокая сетка контрразведвальных карных органаў. Карныя функцыі выконвалітаксама СД, 3 абвэргрупы.( 105, 205 і 315 ), тайная палявая паліцыя і жандармерыя.
Для падтрымкі жаданага парадку і цывільнага кіравання быў створаны орган мясцовай адміністрацыі — гарадская ўправа, бургамістрам якой да 1 жніўня 1943 г. быў І.Собалеў, а пазней Б.Аксаў-Аксёнаў. У сваім распараджэнні ўправа мела гарадскую дапаможную паліцыю, сфармаваную з мясцовага насельніцтва. Горад быў разбіты на 6 участкаў, у кожным з якіх знаходзіласяда 50 ураднікаў, прыставаў, квартальных, паліцэйскіх2. Акрамя таго, былі створаны жандармская і паліцэйская ўправы начыгуначным вузле.
З першых дзён акупацыі новыя ўлады вызначылі строгі рэжым жыцця цывільнага насельніцтва горада. Згодна з распараджэннем № 13 ад 14 верасня 1941 г. усё насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў павінна было мець пасведчанне асобы ўсталяванага ўзору за подпісам і пячаткай гарадской управы і нямецкай камендатуры. Без такога пасведчання ўсе затрыманыяна дарозе, у лесе, на полі лічыліся партызанамі і растрэльваліся на месцы3.
Была ўведзена абавязковая працоўная павіннасць для мужчын і і жанчын ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў. Прыцягнутыя да такойпавіннасці працавалі 6 дзён у тыдзень (ад панядзелка да суботы) ад 7-й гадзіны раніцы да 14-й гадзіны дня.
У горадзе дзейнічаў жорсткі пашпартны рэжым, адпаведна з якім праводзіліся праверкі прапіскі грамадзян, вёўся строгі ўлік асобаў, што прыбывалі на месца жыхарства, абмяжоўваўся час знаходжання на вуліцах, уезд і выезд з горада.
Для забеспячэння харчамі нямецкага войска і акупацыйнай адміністрацыі з насельніцтва ў прымусовым парадку спаганяліся прадукты сельскай гаспадаркі. Так, у адпаведнасці з распараджэннем германскага раённага зямельнага ўпраўлення ад 19 чэрвеня 1943 г. кожны ўладальнік каровы ў Гомелі, Навабеліцы і гарадскім пасёлку Касцюкоўка быў абавязаны пасля выканання паставак малака за 1942 г. здаць з 1 красавіка па 31 ліпеня 1943г. на Гомельскі малочны завод або зборныя пункты ў Навабеліцы і Касцюкоўцы па 100 л. малака ад кожнай каровы. За невыкананне гэтага распараджэння чакалі строгія мерыспагнання, аж да канфіскацыі кароў4.
Захапіўшы горад, нямецкія ўлады з першых дзён прымалі меры да аднаўлення дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў дзелязабеспячэння і абслугоўвання сваёй арміі. У мэтах крэдытавання гаспадарчых арганізацый пры гарадской управе 4 верасня 1941 г. быў адчынены Гомельскі банк, які знаходзіўся ў распараджэнні гаспадарчай службы Гомельскай ваеннай камендатуры. Гадавы абарот банка складаў 569 млн. 279 тыс. руб5.
Харчовыя цяжкасці прымусілі акупацыйныя ўлады ўвесці сістэму картачнага забеспячэння прадуктамі працоўнай сілы. Спажыўцы былі падзелены на 5 катэгорый. У дзень яны атрымлівалі:
І – 100 г. хлеба,
ІІ – 200,
III – 230,
IV – 250,
V – 300,
або ячменнай мукі адпаведна 72, 143, 165, 179, 215 г. Бульба атрымлівалася на месяц – адпаведна катэгорыі ад 5 да 16 кг.Асобныя нормы забеспячэння былі ўсталяваны для чыгуначнікаў: у месяц ім выдаваліся 8 кг. хлеба, 20 кг. бульбы, а таксама500 г. крупы штодзённа6.
Зрабіўшы асноаай свайго акупацыйнага рэжыму тэрор, нямецкія ўлады вымушаны былі, як адзначае польскі даследчык Ю.Туронак, распачаць і дзейнаць, што “была скіравана ў напрамку да здабыцця сімпатый у насельніцтва шляхам ідэйныхуступак ў галіне культуры і палітыкі, а таксама – суладнай гаспадарчай дзейнасці”7. Перш за ўсё, быў дадзены дазвол нарэлігійнае жыццё і адкрыццё цэркваў, зачыненых савецкай уладай. Значная роля ў гэтым плане надавалася школьніцтву, што знайшло адлюстраванне на старонках газеты “Новый путь”, якая выдавалася ў Гомелі штотыднёва з дазволу нямецкіх уладаў на рускай мове. Так, газета за 5 снежня 1942 г. паведамляла, што ў бягучым навучальным годзе былі адчынены пры школах №№ 4i 5 Гомеля класы з фармацэўтычным ухілам. У Свяцілавіцкім раёне ў 1942-1943 навучальным годзе налічвалася 21 пачатковая і 18 сямілетніх школ з 4956 вучнямі. У 41 школе Веткаўскага раёну навучалася 4 тыс. дзяцей8.
Палітыка саступак стала адчувальнай па меры пагаршэння становішча нямецкай арміі на ўсходнім фронце. Так, імкнучысявыкарыстаць школьную справу для заваявання даверу насельніцтва ў 1943 г., акупацыйныя ўлады ўвялі новыя тарыфныя стаўкідля настаўнікаў, па якіх заробак настаўнікаў пачатковых класаў , напрыклад, павялічыўся на 40-50 працэнтаў. У гэтым жа годзе кожны вясковы настаўнік атрымаў 1 га зямлі для асабістага карыстання9.
У ліпені 1943 г. у Гомелі быў адчынены абласны дом асветы. Газетныя матэрыялы даюць уяўленне і аб дзейнасціі Гомельскага абласнога тэатра, якая была адноўлена ў сакавіку 1942 г. За год свайго існавання тэатр даў 79 спектакляў сіламі трупы ў 17 чалавек. У рэпертаур ўваходзілі ў асноўным творы айчыннай і замежнай класікі: “Без віны вінаватыя” А.Астроўскага, “Прывід” Г.Ібсена, інш. З мэтай заваёвы прыхільнасці насельніцтва акупацыйныя ўлады дазволілі правядзенне таксама мастацкіх выстаў.На адной э іх, 16 траўня 1943 г. у будынку рачнога вакзала, было прадстаўлена больш 100 работ мастакоў вобласці. Яа адкрыццё наведалі прадстаўнікі ваеннага і цывільнага кіраўніцтва горада, лепшыя работы былі прэміраваны10.
3 той жа мэтай падтрымкі даверу насельніцтва акупанты захавалі сістэму аховы здароўя: у Гомелі дзейнічалі абласная бальніца, паліклініка, санстанцыя, аптэка; у раёнах вобласці – бальніцы-амбулаторыі і фельшарскія ўчасткі. Калабарацыйны друк і грамадскія мерапрыемствы выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах. На старонках “Нового Пути” дэклараваўся дабрабыт і забяспечаная будучыня беларускага народа ў рамках “новага еўрапейскага ладу”. Дэкларацыі свабоднага развіцця краю іагульнасці германа-беларускіх інтарэсаў былі выказаны на ўрачыстым малебне, што адбыўся 22 чэрвеня 1943 г. на Саборнай плошчы горада з нагоды другой гадавіны “вызвалення ад бальшавізму”. Малебен быў праведзены ў саслужэнні ўсяго духавенства горада архіепіскапам Мазырскім і Рэчыцкім Мікалаем.
Згадваючы аб будучыні беларускага народа, нямецкія акупацыйныя ўлады, як сведчаць матэрыялы, не праводзілі актыўнай нацыянальнай палітыкі. Перад школамі і культурнымі ўстновамі не ставіліся задачы развіцця беларускай культуры, асветы і выхнвання. На беларускай мове ў горадзе не працавала ніводная школа.
Гомельскі гэатр ставіў выключна рускамоўныя спектаклі. Адозвы, загады, распараджэнні і прэса для мясцовага насельніцтвавыдавался па-руску.
Аднак галоўным сродкам усталявання і падтрымання акупацый нага рэжыму заставаўся тэрор, гвалт і разбой. У Навабеліцы іГомелі гітлераўцамі былі створаны яўрэйскія гета. Фашысты вынішчалі камуністаў, камсамольцаў, савецкіх актывістаў. За 2,7гады акупацыі яны знішчылі больш за 50 тыс. мірных жыхароў горада, вывезлі ў Германію больш чым 30 тыс. савецкіх грамадзян. У горадзе дзейнічалі 5 лагераў смерці з 6 аддзяленнямі, у якіх загінулі каля 100 тыс. ваеннапалонных і цывільных жыхароў11.
Літаратура
- Філіял ДАГВ, Ф.144. Bon. 137. Спр. 17. Арк.71.
- Там жа. Спр. 14, Арк.73.
- ДАГВ. Ф 1318. Воп, 1. Спр. 1. Арк. 137.
- Новый путь. 1943. 9 чэрвеня.
- Там жа. 1942. 7 лістапада.
- Там жа, 1943. 3 красавіка.
- Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн. 1993. С.75.
- Новый путь. 1943. 29 мая, 10 ліпеня, 5 снежня.
- Там жа. 1943. 3 красавіка.
- Там жа. 1943, 15, 22 мая.
- Філіял ДАГВ. Ф.144. Воп. 137. Спр. 14. Арк,7; Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Энцыклапедыя. Мн.1990 с. 170.
Аўтар: Скрабіна Л .С. (Гомель, ГДУ)
Крыніца: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “Гомельшчына – старонкі мінулага” (15-16 лютага 1996 г.), Гомель, 1996, ГДУ.