Актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы Мазырскага рэгіёна

0
1277

Гэты артыкул з’яўляецца вынікам і абагульненнем супольных даследванняў творчага калектыву, які шмат год працуе над тэмай “Асаблівасці працякання сацыяльна-эканамічных працэсаў на Мазырскім Палессі”. Яго кіраўнік з’яўляўся членам гарадской  камісіі і суаўтарам кнігі “Памяць” Мазырскага  і суаўтарам кнігі “Памяць” Калінкавіцкага раёнаў. У межах гарадской, а потым міжраённай  грамадскай ініцыятывы “Палессе” праводзіліся не толькі даследванні, а і канкрэтныя дзеянні па ахове навакольнага асяроддзя, вылучэнні і падтрымцы грамадзянскіх ініцыятыў па розных накірунках жыцця грамадства. Акрэсленыя факты і высновы патрабуюць далейшага вывучзння і вызначэння накірункаў дзеяння і супрацоўніцтва. Абазначым толькі некаторыя актуальныя праблемы.

1. Дэмаграфічныя працэсы

Скарачэнне колькасці насельніцтва Беларусі ў мірны час для многіх зьявілася нечаканасцю. Калі нас стала меньш за 10 мільёнаў – задумаліся, але спадзяваліся, што гэта – дэмаграфічная выпадковасць, якая хутка выправіцца. Калі ж на працягу дзесяцігоддзя вызначылася тэндэнцыя штогадовага скарачэння насельніцтва на 50 тыс. (5 райцэнтраў вясковых раёнаў накшталт Лельчыц),  то думкі з дэмаграфіі перакінуліся на эканоміку, палітыку і іншыя сферы.

Дэмаграфічныя працэсы на Мазыршчыне ў апошняй трэці 20 стагоддзя развіваліся ў адпаведнасці з агульнацыянальнымі  ў цэлым і характарызаваліся, з аднаго боку, даволі бурным ростам насельніцтва Мазыра з 75,4 тыс. у 1980 г. да 110,2 тыс. у 2000 г. і паступовым скарачэннем вясковага адпаведна з 30,2 да 21,4 тыс. Гэта дынаміка магла стаць яшчэ больш кантраснай у сувязі з рэалізацыяй планаў будаўніцтва шэрагу буйных прадпрыемстваў у горадзе. Згодна генплану насельніцтва Мазыра ў 2000 годзе мусіла дасягнуць 200 тыс. чал. Карэнныя змяненні гэтых працэсаў абумоўлены аварыяй на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствамі, а таксама распадам СССР, аб чым яскрава сведчаць дадзеныя табліцы 1.

Табліца 1

Дынаміка насельніцтва г. Мазыра і Мазырскага раёна ў 1980-2007 гг.

                                                       1980      1985      1990      1995      2000       2007

Усё насельніцтва (тыс.чал.)          105,6       120,9     125,8     127,7      131,6     132,2

У тым ліку:

Гарадское                                       75,4         92,9    102,4     106,3      110,2      111,7

Вясковае                                         30,2         28,0      23,4      21,4         21,4        20,5

Крыніца: Тут і далей дадзеныя аддзела статыстыкі Мазырскага райвыканкама.

Калі за 5 год (1980-1985) гарадское насельніцтва ўзрасло на 17,5 тыс. чалавек, што склала 23,2%, то за наступныя 22 гады – усяго на 18,8 тыс. чал. (22,7%). Пры выбары ў якасці “водараздзелу” 1986 года кантраснасць тэмпаў яшчэ больш відавочная. У 1988 годзе гарадское насельніцтва не павялічылася, а ў 1990 г. яно нават скарацілася на 600 чалавек. Колькасць вясковага насельніцтва стабілізавалася на пачатку 90-х гадоў. Прычым самай буйной групай жаночага насельнiцтва з’яўляецца група 55 гадоў і болей (39,5%), а мужчынскага – 16-59 год (55%). Мужчын у вёсцы 46,7% (табліца 2).

Уяўляе інтарэс дынаміка натуральнага прыросту насельніцтва. Пасля Чрнобыльскай катастрофы нараджальнасць у горадзе прыкметна пайшла на спад і ў 2007 г. стала меньш смяротнасці на 18 чалавек, у той час як у 1985 г. яна перавышала смяротнасць на 1404 чалавекі. Да катастрофы нараджальнасць у вёсцы перавышала смяротнасць амаль удвая, пасля яе – удвая меньш за смяротнасці.

Выклікае цікавасць і дынаміка міграцыі (табліца 3). Колькасць прыбываючых у горад пасля аварыі скарацілася прыкладна ў 2,5 разы. Прычым

У 1990 і ў 1994 гг. з горада выязджала больш, чым прыбывала. Перавышэнне прыбыўшых над выбыўшымі  скарацілася з амаль 3 тысяч да 100-300 чалавек. У вёсцы колькасць імігрантаў перавысіла колькасць эмігрантаў, але знасэнне гэтага фактара зменьшылася ў 2-3 разы.

Пры стабільнай колькасці шлюбаў удвая павялічылася колькасць разводаў.  Колькасць нарадзіўшыхся знізілася ўдвая, пры тым што i колькасць памерлых узрасла амаль удвая, прыкметна зменьшылася колькасць шлюбаў і падвоілася колькасць разводаў.  Апошнім часам гэтыя паказчыкі ўжо не адлюстроўваюць рэальныя працэсы, паколькі распаўсюдзіліся грамадзянскія шлюбы.

Скарачэнне вясковага насельніцтва мае свае ўнутраныя прычыны. Яны аказваюць уплыў на ўзроставую структуру насельніцтва. Абодва працэсы цесна ўзаемазвязаны (табліца 4). Пры скарачэнні як мужчынскага, так і жаночага насельніцтва ўражвае істотнае скарачэнне ўзроставай групы ад 0 да 15 год. Абсалютнае скарачэнне па мужчынах склала за разглядаемы перыяд з 3,6 да 1,9 тысячы чалавек (на 53%), па жанчынах – з 3,7 да 2 тыс. чал. (на 54%). У структуры мужчын удзельная вага гэтай групы знізілася з 28% да 19%, жанчын – з 24 да 20%. Удзельная вага пенсіянераў узрасла: мужчын – з 9,5 да 23%, жанчын – з 31 да 38%. Надта нізкай з’яўляецца ўдзельная вага найбольш актыўнай і дзетанараджальнай узроставай групы ад 16 да 29 год.

Табліца 2

Дынаміка натуральнага прыросту насельніцтва Мазыршчыны ў 1980-2007 гг.

                                            1980      1985       1990       1995        2000      2007

г. Мазыр:

нарадзіўшыхся                          1664      1907       1670       1288        1210      1075

памерлых                                    425        503         685         952         1063      1093

натуральны прырост                1189      1404        985         336           147         -18

шлюбаў                                       745        996        1193        968          978

разводаў                                      379       357          494        577          721

На 1000 насельніцтва:

нарадзіўшыхся                          21,5      20,2        16,3         12,1          11,0        9,6

памерлых                                    6,1        5,3          6,7           8,9            9,7         9,8

натуральны прырост                 15,4      14,9         9,6           3,7           1,3       – 0,1

шлюбаў                                       9,6        10,5       11,6           9,1           8,9

разводаў                                     4,9          3,8        4,8            5,4            6,6

Мазырскі раён:

нарадзіўшыхся                         463        431        198           221          203         242

памерлых                                  261        345        334           400          402         412

натуральны прырост               202         86        -136          -179         -207        -170

шлюбаў                                    219        240        145            160          112

разводаў                                    74          72          58               60            77

На 1000 насельніцтва:

нарадзіўшыхся                        15,5       15,6        8,6            10,3           9,6          11,8

памерлых                                  8,7        12,5       14,6           18,7          19,3         20,1

натуральны прырост               6,8         3,1        -6,0            -8,4           -9,7         -8,3

шлюбаў                                    7,3         8,7         6,5              7,5            8,0

разводаў                                   2,5         2,6         2,5              2,8            3,6

 

 

Табліца 3

                                       Дынаміка міграцыі насельніцтва ў Мазыры

і Мазырскім раёне ў 1980-2007 гг.

1980       1985       1990        1995       2000        2007

г. Мазыр:

прыбыло                            6540        6259       5466       2422       2404        2462

выбыла                              3685        4324       5823        2322       2031        2341

Мазырскі раён:

прыбыло                           1181        1215        908         519          648          703

выбыла                              1884        1678       1756       493           563          585

Табліца 4.

 

Пола-узроставая структура вясковага насельніцтва у 1980-2006 гг.(тыс.чал.)

                                         1980      1985        1991        1997        2000           2006            

Мужчыны:

0-15 год                             3,6         3,4           2,5           2,3            2,1              1,9

16-59 год                           7,8         7,1           5,4           5,4            5,6              6,1

16-29 год                           2,9         2,6

60 і больш год                  1,5         1,7           2,1           2,2            2,1              1,7

Жанчыны:

0-15 год                            3,7         3,4           2,7            2,2           2,0              1,8

16-54 гады                       7,1          6,1           5,0           4,6            5,1              5,4

16-29 год                          2,6         2,3

55 і больш год                  4,8        5,1            4,6           4,5            4,2              3,8

 

 

 

2. Узровень, структура і дынаміка беспрацоўя

Першы беспрацоўны ў г. Мазыры афіцыйна зарэгістраваны 5.02.1992 г.  За перыяд з 1992 па 2000 гг. па Мазырскаму рэгіёну колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 25082 (тут і далей дадзеныя Мазырскага рэгіянальнага цэнтра занятасці насельніцтва). За дзесяцігадовы перыяд работы цэнтра занятасці адначасова стаяла на ўліку да 3403 чал.  Апошнім часам колькасць зарэгістраваных беспрацоўных няўхільна скарачалася і дасягнула на пачатак 2001 г. 1836 чал., а на пачатак 2008 г. – 601.

За 2004 год у цэнтр занятасці звярнуліся за садзейнічаннем у працаўладкаванні 4498 чалавек. З іх зарэгістравана беспрацоўнымі 3848 . З ліку зарэгістраваных беспрацоўнымі зволенные па ўласнаму жаданню склалі 26,6%, працяглы час не працуючыя – 16,7%, зволеные па скарачэнню штатаў – 3,6%, па іншых важкіх падставах – 23,6%. Сярод зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны склалі 52%, моладзь ва ўзросце да 29 год – 46,5%.

Пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкавана за год 2461 чал., з іх 2283 беспрацоўных (па гораду – 2063, па раёну – 220). З ліку працаўладкаваных жанчыны склалі 38,8%, моладзь ва ўзросце да 29 год – 44,9%.

На працягу года аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 385 грамадзянам сацыяльна неабароненых катэгорый, з іх 180 чалавекам за кошт брані, у тым ліку працаўладкаваны 59 непаўналетніх, з іх 56 за кошт брані. Браніраваныя рабочыя месцы для непаўналетніх не былі поўнасцю выкарыстаны ў сувязі з іх незапатрабаванасцю. Але шмат юнакоў аддалі перавагу варыянтам прафесійнага навучання і адмовіліся ад прапаноў працаўладкавання. Акрамя таго, за кошт брані працаўладкавана 10 грамадзян, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі.

За 2005 год у бюро занятасці звярнулася 4123 чалавекі, з іх 3319 зарэгістраваны беспрацоўнымі, у тым ліку па гораду 3000 чал., па раёну – 319. Асноўную частку складаюць асобы, зволеныя па ўласнаму жаданню і згодзе бакоў – 41,8%, працяглы час не працуючыя -17,5%, зволеныя па скарачэнню штатаў – 3,4%. У структуры зарэгістраваных беспрацоўных узрасла удзельная вага жанчын з 52% да 55,2% і знізілася ўдзельная вана моладзі ва ўзросце да 29 год з 46,5% да 43,6%.

Пры садзейнічанні службы занятасці за год працаўладкавана 2510 чал., з іх 2188 беспрацоўных, адпаведна па гораду і раёну – 1975 і 213 чалавек. Узрасла ўдзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных – па гораду 48,7%, па раёну – 43,6% супраць 39,9% і 38% адпаведна. З ліку працаўладкаваных 48,4% – жанчыны, моладзь ва ўзросце да 29 год – 43,4%. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 409 чал. з ліку грамадзян сацыяльна неабароненых катэгорый, з іх 265 за кошт брані, у тым ліку працаўладкавана 45 непаўналетніх.

Варта заўважыць, што ў горадзе і раёне шмат людзей мае неафіцыйны  статус часова не працуючых. Іх колькасць дакладна невядома і можа быць прыблізна вызначана пад час перапісу насельніцтва. Немала працуе за мяжой (перш за ўсё ў Рісіі), у тым лiку нелегальна.

3. Стан і перспектывы прадпрымальніцтва

Малы бізнес г.Мазыра прадстаўлены ў асноўным прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання, транспарту і будаўніцтва. Найдольшая колькасць прадпрымальнікаў займаецца гандлем і грамадскім харчаваннем, што абумоўлена хуткай акупаемасцю ўкладзеных сродкаў і найбольш стабільным пакупніцкім попытам.

Аднак з зарэгістраваных у 2004 годзе 5682 прадпрымальнікаў на працягу аднаго года было ліквідавана 1300, у наступныя гады гэта тэндэнцыя захавалася. Да 2007 года колькасць прадпрымальнікаў стабілізавалася на ўзроўні 2000. У даходнай частцы бюджэта горада на іх прыпадае 7%.

Нягледзячы на існаванне “Бізнес-цэнтра” і рэгулярныя мерапрыемствы, арганізаваныя ўпраўленнем эканомікі Мазырскага гарвыканкама, тэндэнцыя вельмі відавочная і прымушае задумацца над перспектывамі прыватнага бізнесу. Вытокі яе варта шукаць як у самім прадпрымальніцкім асяроддзі, так і ва ўмовах існавання прыватнага бізнесу, створаных на дзяржаўным узроўні, і палітыкай мясцовых улад.

Найбольш істотнымі і непасрэднымі прычынамі скарачэння колькасці прадпрымальнікаў у горадзе лічацца….

недахоп абаротных сродкаў;

неабходнасць уплаты страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, незалежна ад факта ажыццяўлення дзейнасці гаспадарчага суб’екта;

дадатковыя затраты ў выглядзе платы за атрыманне ліцэнзій як на рознічны гандаль, так і на паслугі, у прыватнасці, ліцэнзіі на перавозку пасажыраў;

узмацненне кантролю з боку транспартнай інспекцыі за перавозкамі пасажыраў (патрабаванне ўстаноўкі касавых суміруючых апаратаў азначае дадатковыя выдаткі на набыццё і эксплуатацыю).

Як вядома, малы бізнес валодае шэрагам пераваг (гнуткасць і аператыўнасць прыняцця рашэнняў, адапціўнасць да асаблівасцей мясцовых умоў, больш нізкія аперацыйныя расходы, прыстасаванасць да спецыфічных ці персанальных рынкаў і іншыя), што пазваляе ў кароткія тэрміны без адзінай капейкі з боку дзяржавы вырашыць праблемы, што не рашаліся дзесяцігоддзямі.

Для нармальнага функцыянавання прыватнага бізнесу неабходна выкананне наступных умоў:

Прыватны бізнес трэба абараніць ад умяшальніцтва з боку дзяржавы.  Выбар роду дзейнасці мусіць вызначацца самім прадпрымальнікам на падставе прынцыпа “дазволена тое, што не забаронена законам”. Гэта дасць магчымасць адначасова рашыць тыя грамадскія праблемы, да якіх у дзяржавы “рукі не даходзяць”, і праблемы ценявой эканомікі, “шэрага” і “чорнага” рынкаў, тайных даходаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі элементарна і хутка вырашылі транспартную праблему ў горадзе Мазыры. Не вытрымліваючы з імі канкурэнцыі, дзяржаўны аўтобусны парк імкнуўся паставіць іх у залежнасць, прымусіць працаваць на сябе, вярнуць былыя часы манапалізму. Але гэтага не адбылося..

Закон мусіць гарантаваць выкананне прыватных дагаворных абавязкаў. Дзяржава мусіць выступаць у якасці арбітра, але не ўмешвацца ў камерцыйныя справы дамаўляючыхся бакоў.

Недатыкальнасць прыватнай уласнасці.

Падатковая і крэдытная сістэмы павінны спрыяць прыватным інвестыцыям, дасягненню прыватнымі капіталамі памераў, забяспечваючых іх канкурэнтаздольнасць.

Роўнасць умоў гаспадарання для суб’ектаў розных форм уласнасці. Выкананне гэтай умовы мае на ўвазе ўлік шэрагу абставін. З аднаго боку, прыватным прадпрымальнікам  зусім не варта ствараць прывілейныя ўмовы, паколькі гэта, у рэшты рэшт, будзе культываваць зніжэнне іх канкурэнтаздольнасці. З другога боку, дзяржаўныя прадпрыемствы маюць істотную фору, у іх вялізныя капіталы, якія зрасліся з дзяржаўным апаратам, банкаўскімі структурамі.

Прымяняльна да нашай рэчаіснасці варта канстатаваць той факт, што на дзяржаўным узроўні няма дастатковай зацікаўленасці ў развіцці прыватнага бізнесу. Асновай яго функцыянавання з’яўляюцца самастойнасць і незалежнасць, што разглядаецца як бескантрольнасць. У той жа час узнікае  мноства нюансаў на мясцовым узроўні, якія ўсугубляюць праблему. Недастатковая эканамічная і юрыдычная пісьменнасць прадпрымальнікаў і, нажаль, маючая месца нечыстаплотнасць узмацняюць недавер да прыватнага бізнесу з боку чыноўнікаў. Ва ўмовах супярэчлівага і зменлівага заканадаўства гэта ставіць прыватны бізнес на грань выжывання. Новым выпрабаваннем для індывідуальных прадпрымальнікаў стала неабходнасць рэгістрацыі прыватных прадпрыемстваў з 1.01.2008 г. у выпадку выкарыстання імі наёмных работнікаў.

4. Праблемы  аграрнага  сектара

Рэнтабельнасць вытворчасці ў 2006 і 2007 гг. па раёну склала:

мяса буйной рагатай жывёлы : -29%  і -40,4%  адпаведна;

мяса свіней:  5,7%  і 6,2%.

Аднак апошняе дасягнута, дзякуючы КСУП “Зара”, дзе рэнтабельнасць свініны 51,5%.

Надой малака на фуражную карову  вагаецца на ўзроўнм 2800-2900 літраў у год.

Ураджайнасць збожжавых склала ў 2004 г. –  19 ц. з га; у 2006 г. – 23,1 ц.; у 2007 – 22,8 ц. з га. Вытворчасць збожжа рэнтабельна толькі ў 6 гаспадарках з 17.

Матэрыяльна-тэхнічная база большасці суб’ектаў гаспадарання патрабуе ўдасканальвання. Машына-трактарны парк, сродкі механізацыі жывёлагадоўчых комплексаў састарэлі не толькі фізічна, але па многіх пазіцыях і маральна. Па асобных гаспадарках састарэлыя машыны і механізмы складаюць да 80%. Магчымасці ўдасканальвання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы гаспадарак вынікаюць з іх фінансавага стану. За два гады пасля спісання часткі запазычанасці гаспадаркам раёна іх крэдыторская запазычанасць узрасла з 2,5 да 3,2 млрд. руб. на адну гаспадарку.

Дапамога з боку дзяржавы ідзе па розных праграмах, але гэта не стымулюе  паляпшэнне работы гаспадарак. Большая частка датацый ідзе на стварэнне сацыяльнай інфраструктуры, у асноўным на будаўніцтва аграгарадкоў. На другім месцы – датацыі вытворчасці стратных відаў прадукцыі. Інвеставанне рэальнага сектара эканомікі з боку дляржавы ідзе па астатачнаму прынцыпу.

 

Аўтар: Л.В. Арлоў, кандыдат эканамічных навук