Як вядома, жывыя народныя гаворкі захоўваюць шматлікія моўныя асаблівасці розных этапаў развіцця той ці іншай мовы. Адны з гэтых асаблўвасцей пад уплывам літаратурнай мовы паступова знікаюць з ужытку і замяняюцца нарматыўнымі адпаведнікамі, а другія бытуюць у рэгіянальных гаворках у выглядзе варыянтаў. Многія старажытныя моўныя рысы, асабліва лексічныя, вядомы і гаворкам Гомельшчыны, дзе, як і у іншых дыялектах, захавалася вялікая колькасць слоў, якія адсутнічаюць у літаратурнай мове, без якіх немагчыма абысціся пры пабудове гісторыі мовы ад самых ранніх яе вытокаў да нашага часу [1, 347]. Сказанае ў значнай ступені адносіцца і да гаворак старажытнай Тураўшчыны, лексічнае багацце якіх сабрана ў “Тураўскім слоўніку” (Мн., 1982-1987). У адзначанай лексікаграфічнай працы зафіксавана і вялікая колькасць агульнаславянскай лексікі са сваімі структурна-семантычнымі асаблівасцямі. Агульнаславянскае паходжанне тых або іншых лексічных адзінак на Тураўшчыне пацвярджаюць адпаведнікі з іншых славянскіх моў і дыялектаў, узятыя з “Этимологического словаря славянских языков. Праславянский лексический фонд». Т. I. – VIII. М., 1974-1981. Адзначым некаторыя асаблівасці адаптацыі праславянізмаў у гаворках Тураўшчыны.
Пэўную цікавасць прадстаўляюць тыя агульнаславянскія лексічныя адзінкі, якія маюць аднолькавую семантыку на Тураўшчыне і ў беларускай літаратурнай мове, але з характэрным фанетычным афармленнем: брэхаць (*<brexati): 1. ’брахаць, гаўкаць’ (Не бойся того сабакі, што брэшэ. а бойся того, шо моўчыць); 2. ’маніць’ (Хоць брэхау бі да меру знаў бі); 3. перан. ’балбатаць, выдумляць, хлусіць’ (Брэшэ як шые). Усе гэтыя значэнні падає і ТСБМ. У іншых славянскіх мовах маем: балг. брёхам ’стагнаць’, ’моцна чхаць, кашляць’; срб.-хрв. brehati – брехати ’моцна кашляць’, ’часта дыхаць’; славен, brehati ’моцна кашляць’; чэшск. дыял. bresat ’хутка гаварыць’; слвц. brechat ’брахаць, гаўкаць’; польск. стар, brzechaж ’гаукаць; балбатаць’. Адпаведныя значэнні характэрны і руск. (брехать), укр. (брехати) мовам. Як паказвае ілюстрацыйны матэрыял, дзеяслоў брэхаць ва ўсіх славянскіх мовах захаваў старажытнае “гукавое” значэнне. Цікава і тое, щто пераносныя значэнні ’балбатаць, выдумляць, маніць, хлусіць’ захоўваюцца нават у некаторых славянскіх дыялектах, напрыклад, чэшскім.
Такім жа чынам адаптаваны і трансфармаваны ў тураўскіх гаворках у адпаведнасці з іх семантыка-словаўтваральным ладам і назоўнік берлог, берэлог – берэлога (*<bьrlog / bьrloga): 1. ’логава, бярлог’ (Воўк у берлог под колоду да ў мох зашыўся. У мороз трэба робіць поросятам берэлог. щоб не померзлі); 2. ’беспарадак; хлам, старызна’, ’подсціл’ (От берлогу на ложку, От некого берлогу наробіў у хаце; Берэлогу нацягала свінья – будзе паросіцца); 3. ‘неакуратная, непрыбраная пасцель’. Параўн. балг. дыял. бърлога ’дажджлівае надвор’е, непагадзь, нянасце, снег,. гразь’; ’смецце, памыі’; ’мядзвежы бярлог’; макед. брлг ’логава’; ’бярлог’; срб.-хрв. брлог ’месца. дзе ляжаць свінні’; славен, brlog ’логава драпежніка, сховішча’; чэшск. brloh / brloha ’нара, логава; прытон; дыял. brlch ’старызна’; слвц. brloh ’нара, логава’, ’скамечаная пасцель’; ’убогая хата’; ’прытон’; в.-луж. borіo ’падсцілка, убогая пасцель’; н.-луж. barіуg ’зблытаная салома’, ’пасцель з саломы’, ’бярлог’, ’хлеў для парасят’; дыял. ’смецце’; польск. barіуg ’убогая пасцель’, ’подсцілка з саломы’, ’заканурак’, ’нара, бярлога’.
Аналагічныя шляхі семантычнай адаптацыі прайшлі і іншыя многія праславянізмы, зафіксаваныя на Тураўшчыне. Сярод іх можна адзначыць:
— назоўнікі бат (*<ЬаЫ: срб.-хрв. bat славен, bat, чэшск. bat, польск. bat; бур’ян (бар’ян) (*<burьjanъ): балг. бурен, макед. бурjан. срб.-хрв. дыял. buran: дань (*<d№nb): ст.-сл. дань, балг. арх. дан, срб.-хрв. dan. славен, dan. чэшск. daс. слвц. daс, в.-луж. daс. н.-луж. dan. польск. daс; груд (груда) (*<grodb / *groda – *grudb / * gruda): балг. груда, макед. груда, срб.-хрв. груда, славен, gruda, чэшск. hrouda, слвц. hruda. польск. hruda і інш.
— дзеясловы: буянь (*<buiati): балг. буя, буяя. срб.-хрв. буіати. чэшск. buieti. слвц. buiat’. польск. bujaж: дужаць (*<duїati): чэшск. duџeti. слвц. duџieti: дыбаць (*<dybati): срб.-хрв. dibati. слвц. dibat’. польск. dybaж і інш.
— прыметнікі: гнеды (*<gnedb): срб.-хрв. гн>ед. дыял. gned. славен., чэшск. hnedv. слвц. hnedv. польск. gniadv і інш.
— прыслоўі: доволі (*<do voIi): срб.-хрв. стар, dovoli. славен. dovoli – dovoli – dovolie. руск. дыял. доводя”, доводи і інш.
У тураўскіх гаворках вылучаецца значная колькасць агульнаславянскіх назваў, якія не маюць лексіка-семантычных адпаведнікаў у беларускай літаратурнай мове або фіксуюцца ў лексікаграфічных працах як устарэлыя ці абласныя. Прычым трэба адзначыць, што семантыка тураўскіх найменняў мала чым адрозніваецца ад іх адпаведнікаў з іншых славянскіх моў. Пацвердзіць сказанае могуць наступныя ілюстрацыі:
— бекань (*<bekati): 1. ’бэкаць, бляяць’ (Цяля бекае – піць хочэ); 2. ’невыразна гаварыць, чытаць’ (Стара” бекае: “Поехала, кагу””); балг. дыял. бёка ’бляяць’, срб.-хрв. bekati. славен, bekati ’бляяць, балбатаць, малоць языком’, чэшск. bekati ’бляяць, невыразна мармытаць’, дыял. bekat ’крычаць, раўці’, руск. бекать ’бляяць, мямліць’, укр. бекати ’крычаць як каза, авечка; бляяць’. Паказальна, што гукапераймальны выклічнікавага паходжання дзеяслоў бекаць і ў іншых славянскіх мовах і дыялектах адносіцца не толькі да жывёлы, але метафарызуецца і на чалавека.
— бабіць (*<babiti): ’прымаць дзяцей у час родаў’ (Вона бабіла ў мене сына); балг. бабя. макед. баба, срб.-хрв. бабити, славен, babiti. чэшск. babiti. слвц. babit‘. в.-луж. babiж. ст.-рус., ст.-укр. бабити ’дапамагаць пры родах’. Як бачна, дзеяслоў бабіиь у славянскіх мовах з’яўляецца вытворным ад *baba ў значэнні ‘павітуха’. Сюды ж трэба аднесці і вядомы карэнным жыхарам Тураўшчыны вытворны ад *baba дзеяслоў бабець (*<babeti) ’пакрывацца зморшчынамі’ (Бабеюць рукі ад вады да морхлые робяцца). Для параўнання: чэшск. babeti ’станавіцца старой бабай’, укр. бабіти ’рабіцца жанчынападобнай’, ’набрыняць, ацякаць’, ’зморшчвацца ад доўгага знаходжання ў вадзе (пра чалавечае цела)’.
Гаворкі Тураўшчыны фіксуюць і такія выпадкі, калі старажытная лексіка захоўвае не толькі даўнюю семантыку, але і фанетычнае афармленне. Гэта таксама пераканаўча пацвярджаецца моўнымі фактамі з іншых славянскіх моў. Так, назоўнік блізна аўтары “Тураўскага слоўніка” тлумачаць літаратурным ’блюзна. памылка пры тканні палатна’ (Блізна. як у водну тросцінў укінецца чотыры ніткі). ТСБМ таксама тлумачыць ’брак у тканіне з-за няправільнага перапляцення або абрыву ніткі ў аснове’ лексемай блюзна. Такі фанетычны варыянт фіксуецца ў большасці беларускіх лексікаграфічных прац, хоць І.І. Насовіч у сваім “Слоўніку беларускай мовы” для тлумачэння адпаведнага значэння карыстаецца назоўнікам близна.
Старажытнасць гэтай формы пацвярджаюць факты з большасці славянскіх моў: балг. близна ’ месца ў тканіне, дзе прапушчана і абарвана нітка ў аснове’, дыял. близна ’дзве ніткі, прадзетыя ў адно месца, пропуск нітак пры тканні’; макед. близна ’закал у хлебе’, ’сталь’; срб.-хрв. близна ’дзве ніткі, уведзеныя ў адно бёрда замест адной; абрыў ніткі ў аснове’; близна ’рубец пасля раны’; чэшск. blizna ’сіняк’; польск. blizna ’рубец, шрам’, ’след пасля апалага ліста’; ст.-рус. близна 1. ’рубец у тканіне ад здвоенай памылкова ніткі асновы’; 2. ’рубец, след раны на целе’. Неабходна дадаць, што і ў сучасных рускіх і ўкраінскіх дыялектах назва близна захоўвае абодва значэнні. Такім чынам, фактычны матэрыял паказвае, што праславянскай формай з’яўляецца *blizna / *blizno. прычым першасным значэннем неабходна лічыць старое дзеяслоўнае значэнне, заключанае ў аснове *bliz-: ’біць’ —» ’шрам, рубец, сіняк’, ’дэфект у тканіне’.
Такім чынам, фактычны матэрыял паказвае, што ў гаворках Тураўшчыны захавалася значная колькасць агульнаславянскай лексікі разнастайных лексіка-граматычных і тэматычных раздзелаў. Адны з гэтых лексічных адзінак ужываюцца не толькі ў гаворках, але і ў беларускай літаратурнай мове, хоць і ў якасці архаізмаў і гістарызмаў, другія фіксуюцца толькі ў дыялектных слоўніках, прычым ca старажытнай семантыкай ці з некаторымі адценнямі значэнняў.
Умоўныя скарачэнні
арх. – архаічнае балг. – балгарскае
в.-луж. – верхнелужыцкае
дыял. – дыялектнае
макед.- македонскае
н.-луж. – ніжнелужыцкае
польск. – польскае
срб.-хрв. – серба-харвацкае
слвц. – славацкае
слвн. – славенскае
ст.-сл. – стараславянскае
стар. – старажытнае
ст.-рус. – старажытнарускае
ст.-укр. – стараўкраінскае
ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. І – V. – Мн., 1977-1984.
Літаратура
- Филин Ф.П. Актуальные проблемы диалектной лексикологии и лексикогшрафии // Славянское языкознание. VII Международный съезд славистов. – М., 1973.
Аўтары: У.А. Бобрык, А.А. Парукаў
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі 16 – 17 мая. У дзвюх частках. Частка II. – Гомель, 2002. С. 25-29.