Аднаўленне адукацыі на Мазыршчыне (1944 — першая палова 1945 гг.)

0
182
Аднаўленне і адукацыя на Мазыршчыне пасля вайны

У выніку асенне-зімовага наступлення Чырвонай Арміі 1943-1944 гг. поўнасцю ці часткова было вызвалена 40 раёнаў Беларусі, сярод іх быў і Мазырскі [19, с. 35]. У дакументах таго часу адзначалася, што дзейнасць партыйных і савецкіх органаў на вызваленнай тэрыторыі павінна быць накіравана на мабілізацыю працоўных “на оказание помощи Красной Армии в деле полного разгрома немецко-фашистских захватчиков, на скорейшее восстановление народного хозяйства” [28, с. 469].

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці з’яўлялася адбудова сістэмы адукацыі, якая адбывалася ў складаных умовах. Кніжныя фонды, лабараторнае абсталяванне і гаспадарчы інвентар былі абрабаваны або поўнасцю спалены фашысцкімі акупантамі. З 13 043 даваенных школ Беларусі у час акупацыі было знішчана 6000 тысяч, астатнія былі таксама прыведзены ў непрыгодны стан. Аднавіць сетку пачатковых, сямігадовых і сярэдніх школ, правесці рамонт школьных будынкаў і аднаўленне і рамонт будынкаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, дзіцячых садкоў у рэспубліцы прадуглежвалася да пачатку 1944/1945 навучальнага года [26, с. 453; 28, с. 469].

З агульнай колькасці страт — 5 млрд. руб., якія былі нанесены вайной народнай гаспадаркі Палескай вобласці, акрамя прадпрыемстваў рэспубліканскага і саюзнага значэння, на народную адукацыю прыпадала 115 млн. [29, с. 56]. Так, у Мазыры — цэнтры Палескай вобласці — у даваенный час працавала 11 школ, у тым ліку 4 сярэднія, няпоўных сярэдніх — 6, пачатковых — 1, дзе вучылася 3340 вучняў. За часы акупацыі ў горадзе было знішчана 9 школ, а па Мазырскаму раёну ўсе 54 школьныя будынкі. [7].

Трэба адзначыць цяжкае матэрыяльнае становішча як ўсяго насельніцтва Беларусі таго перыяду, так і настаўніцтва. “Как эвакуированные, так и оставшиеся на оккупированной территории учителя, — адзначалася ў даведцы Наркамата асветы БССР ад 5 чэрвеня 1944 г., — сильно обносились. Внешний вид учителя совершенно неприглядный. Некоторые учителя босые, верхняя одежда вся в заплатах. Местные торгорганизации не в состоянии обеспечить одеждой и обувью учителей. Необходимо целевым назначением выделить хотя бы по 10 000 комплектов одежды и обуви для продажи учителям” [23, арк. 103].

Мазыр быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 14 студзеня 1944 г. і ўжо да 1 лютага 1944 г. рашэннем Палескага аблсавета дэпутатаў працоўных адпаведныя структуры абавязваліся правесці ўлік усіх хлопчыкаў і дзяўчынак школьнага ўзросту і аднавіць работу школ “с полным охватам всех детей, подлежащих всеобщему обучению”. У лютым у горадзе ўжо дзейнічалі шэсць школ з агульнай колькасцю 960 вучняў [12, арк. 3]. 18 красавіка 1944 г. выйшла пастанова ЦК КП(б)Б i СНК БССР “Аб аднаўленні сеткі школ у вызваленных ад нямецкіх акупантаў раёнах БССР”, якая патрабавала выкананне закона аб абавязковым пачатковым навучанні. Частка школьнікаў па тым ці іншым прьгчынам прыпыняла вучобу i таму план па ўсеагульнаму навучанню быў невыкананы. Так, у 1944/1945 вучэбным годзе ў Палескай вобласці не вучылася звыш 8000 чалавек, што складала 9,4% ад агульнай колькасці дзяцей школьнага ўзросту [24, арк. 9].

Не хапала школьных будынкаў, у сувязі з чым пад школы выкарыстовывалі памяшканні дзяржаўных і грамадскіх арганізацый i г.д. Значны ўклад у аднаўленнне матэрыяльнай базы ўстаноў асветы быў зроблены насельніцтвам, які атрымаў назву “метода народной стройки”. Такім чынам, была адноўлена частка школ i на Мазыршчыне. У той самы час, калі школьных будынкаў не хапала, асобныя арганізацыі і ўстановы імі карысталіся. Так, у маі 1944 г. тры школьных будынка ў цэнтры Мазыра і адзін на ст.Мазыр былі заняты вайсковымі часцямі [13, арк. 111].

У аднаўленні БССР удзельнічалі ўсе саюзныя рэспублікі, і ў першую чаргу РСФСР. Мазыранам значную дапамогу аказалі жыхары Ульянаўска, якія ў 1944 г. разам з абсталяваннем для прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічымі матэрыяламі, прыслалі ў Мазыр школьныя дапаможнікі. Вопратку і цацкі для выхаванцаў дзіцячых дамоў [1].

Да пачатку 1944/45 вучэбнага года у Палескай вобласці было падрыхтавана 244 новыя школы. У гэты час па Палесскай вобласці дзяцей школьнага ўзросту налічвалася 85097 челавек, 88% з іх павінны былі вучыцца ў пачатковай школе. Гэта з’ява была характэрна для ўсёй рэспублікі i была звязана з тым, што большасць дзяцей падчас вайны не вучылася. Улічваючы гэтую акалічнасць, Наркамат Асветы БССР прыняў пастанову аб прыняцці ў першы клас дзяцей ва ўзросце ад 8-12 гадоў, у другі — 10-14 гадоў, у трэці — 10-14 гадоў, у чацвёрты — 11-15 гадоў. Ствараліся спецыяльныя класы для пераросткаў [21, арк. 17-18].

У студзені 1945 г. у Мазыры працавала ўжо 8 школ, у тым ліку: 1 сярэдняя, 3 сямігадовыя, 4 пачатковыя, у якіх навучалася 2180 вучняў i працавала 93 настаўніка, у Мазырскім раёне дзейнічало 36 школ, дзе працавала 154 настаўніка [14, арк.19; 7].

З агульнай колькасці сродкаў, якія былі выдзелены на народную адукацыю Беларусі, больш паловы (52%) выдзелялася на ўтрыманне школ. Дзякуючы гэтаму ў рэспубліцы да лета 1945 г. былі адноўлены 10 462 школы, колькасць вучняў складала 1 260 тыс. У Палескай вобласці ў гэты час ўжо працавала 667 школ, у якіх навучалася 73829 дзяцей [29, с. 89].

Народны камісар асветы БССР Уралава А.І., падводзячы вынікі 1944/1945 навучальнага года, адзначала, што “наши школы работали в чрезвычайно тяжелых условиях: не хватало учебников, оборудования, топлива. Но школы работали, не прекращая своих занятий ни на один день. Не было учебников, и учителя изготовляли самодельные пособия по естествознанию, языку, истории.” [29, с. 57].

Вялікай колькасці хпопчыкаў і дзяўчынак, якія страцілі сваіх бацькоў у ваенныя гады, патрабавалася падтрымка з боку дзяржавы. На 1 чэрвеня 1945 г. у сістэме народнай адукацыі БССР налічвалася 203 дзіцячых дома, дзе знаходзілася 282000 челавек, у тым ліку у спецыяльных дзіцячых дамах выхоўвалася 13900 дзяцей-сірот, бацькі якіх загінулі на фронце ці ў партызанскіх атрадах, змагаючыся з ворагам. Працоўныя Беларусі ўзялі на выхаванне 228999 дзяцей [29, с. 59]. У Мазыры дзейнічаў дзіцячы размеркавальнік і дзіцячы дом, дзе налічвалася 180 чалавек [12, арк. 6]. У сакавіку 1945 г. у Мазыры быў праведзены месячнік па збору сродкаў у фонд дапамогі сем’ям ваеннаслужачых і дяцей-сірот. Было сабрана 90 тыс. рублёў [6].

Увага да развіцця школьнай справы знайшла адлюстраванне на старонках перыядычнага друку. Так, 1 верасня 1944 г. у абласной газете “Бальшавік Палесся” быў змешчаны вялікі артыкул “Неадкладныя задачы нашай школы”, у якім вызначаліся галоўныя накірункі ў дзейнасці навучальных устаноў. Прадуглежвалася абавязковае наведванне школы з сямігадовага ўзросту, ўводзіліся Правіла для вучняў і вучнёўскі білет, устанаўлівалася пяцібальная цыфравая ацэнка ведаў і паводзін вучняў, паведамлялася аб раздельным навучані хлопчыкаў і дзяўчынак і аб спыненні сацыялістычнага спаборніцтва па пытанням вучобы сярод вучняў і настаўнікаў і г.д. [3].

“Правіла паводзін для вучняў” Мазырскім гарсаветам былі зацверджаны ў лютым 1945 г., яны прадуглежвалі, каб дзеці да 16 гадоў пасля 20 гадзін на вуліцы, у грамадскіх установах з’яўляліся толькі ў суправаджэнні дарослых. У будныя дні прадуглежвалася толькі калектыўнае наведванне школьнікамі культасветных устаноў. Забараняўся індывідуальны продаж квіткоў у кіно, тэатр для дзяцей да 16-ці гадоў ва ўсе дні тыдня за выключэннем нядзелі, свят і канікул [14, арк. 19].

На працягу 1943/44 і 1944/1945 навучальных гадоў Мазыр жыў па ўмовах ваеннага часу. Гэта паўплывала як на вучэбны працэс, так i грамадскае жыццё настаўнікаў і вучняў. У школах вялося навучанне па праграме супрацьпаветраннай і хімічнай абароны. Актьіўны ўдзел прыймалі вучні разам з настаўнікамі ў аднаўленні горада, яго добраўпарадкаванні [13, арк.138].

Першачарговае значэнне надавалася выхаваўчай функцыі школы. Прычым гэта датычылася не толькі вучняў, але і настаўнікаў. У пастанове ЦК ВКП(б) “Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б)Б у галіне масава-палітычнай і культурна-асветніцкай работы сярод насельніцтва” (жнівень 1944 г.) падкрэслівалася, што да пачатку 1944/45 навучальнага года ўсе настаўнікі “возвращающихся вновь на работу в советскую школу” павінны прайсці месячныя курсы, не радзей аднаго разу ў месяц партыйныя органы павінны былі арганізаваць чытанне лекцый для настаўнікаў на агульнапалітычныя тэмы, а таксама стварыць гурткі для вывучэння настаўнікамі марксістска-ленінскай тэорыі [28, с. 472].

Значная ўвага надавалася выхаваўчай рабоце сярод моладзі, якая ў часы акупацыі “была рашаючым аб’ектам нямецкай агітацыі i засвоіла некаторыя адмоўныя ідэі. Палітычны кругагляд моладзі знізіўся”, — адзначаў у 1944 г. на Рэспубліканскай нарадзе па прапагандзе і агітацыі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка [19, с. 35]. Выкладанне ў школах было глыбока ідэйным, палітычна завостранным. Вучні выхоўваліся ў духе нянавісці да ворага i непахіснай веры ў перамогу савецкага ладу. На абласной народзе настаўнікаў у жніўні 1944 г. падкрэслівалася, што “трэба больш і лепш папулярызаваць гераічную барацьбу Чырвонай Арміі і на гэтым выхоўваць патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы ў сэрцах савецкай дзятвары” [2].

Любоў да Бацькаўшчыны самі мазырскія педагогі яскрава праявілі ў часы вайны. Абласная газета “Большэвік Палесся” 15 жніўня 1944 г. паведамляла аб настаўніке матэматыкі Мазырскага педвучылішча Паўле Іванавічы Дубініне, які ў часы акупацыі распаўсюдасваў сярод насельніцтва сводкі Саўінформбюро, гісторыке педвучылішча-чырвонаармейцы Кавалёнаке. Сярод удзельнікаў Мазырскага падполля была значная колькасць настаўнікаў: Катлінскі К.В., Замыка Н.В., Мураўёў А.С., Хархалёў В.Ф., Есьман Т.Я. і інш. Настаўнікі-падпольшчыкі зрывалі адпраўку моладзі ў Няметчыну, здолелі зрабіць так, што за часы акупацыі немцы так i не змаглі адкрыць школы ў Мазыры.

Развіццё асветы ў пасляваенны час затрымлівалася з-за недахопу настаўнікаў. Калі перад пачаткам вайны ў школах Беларусі працавала 54 600 настаўнікаў, а ў пачатку 1944/45 навучальнага года іх налічвалася толькі каля 30 тыс. [26, с. 453]. Вясной 1944 г. у школах Палескай вобласці працавала 1678 настаўнікаў, не хапала — 1500 чалавек. У сувязі з пашырэннем колькасці школ да 1944/45 навучальнага года школам вобласці патрабавалася 3065 настаўнікаў [23, арк.95].

Настаўнікаў не хапала, а частка спецыялістаў з педагагічнай адукацыяй працавала ў іншых галінах народнай гаспадаркі. У сувязі з гэтым, у 1945 г. на Рэспубліканскай нарадзе Н. Аўхімовіч — сакратар ЦК КП(б)Б по кадрам адзначаў, што “…Мы небережливо относимся к педагогическим кадрам, не сохраняем их. Учителя можно встретить на работе во всех советских и хозяйственных организациях, а отделы кадров обкомов и райкомов партии не следят за правильным использованием учителя, не возвращают на педработу тех учителей, которые работают не по специальности” [27, с. 65].

Прадуглежвалася, што ў пэўнай ступені палепшыць становішча па забяспячэнню народнай адукацыі спецыялістамі іх вяртанне у школу. Частка настаўнікаў вярнулася ў беларускія школы з эвакуацыі, але галоўнаў крыніцай папаўнення педагагічнага корпусу рэспублікі з’яўлялася падрыхтоўка новых спецыялістаў. У сувязі з гэтым вялікая ўвага ў рэспубліцы надавалася развіццю педагагічнай адукацыі. 23 лютага 1944 года Савет Народных Камісараў БССР прьгаяў пастанову № 57, у якой гаварылася аб аднаўленні дзейнасці Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў горадзе Мазыры. У далейшым ён стаў называцца Мазырскім дзяржаўным настаўніцкім інстьпутам.

Вось як успамінаў аб першых месяцах дзейнасці вышэйшай навучальнай установы на Палессі прафесар А. Карафан: “Сакавік 1944 года. Фронт стаяў у 30 кіламетрах на захад ад Мазыра, а ў абласной газеце “Большэвік Палесся” быў абвешчаны набор студэнтаў у Мазырскі дзяржаўны настаўніцкі інстьпут. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова, адкрытая ў рэспубліцы пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў” [9]. 15 сакавіка 1944 года інстытут пачаў функцыяніраваць у складзе аддзяленняў: гісторыка-філалагічнага, фізіка-матэматычнага, прырода-геаграфічнага. Заняткі ў інстытуце пачаліся 1 кастрычніка 1944 г. [20, с. 3].

Міністэрства асветы Беларусі 28 лютага 1944 года прыняло рашэнне аб накіраванні на работу ў Мазыр спецыялістаў: Жаўрыда М. Ф., Абрамовіча А. Т., Андрушчанка А. Н., Шнітко І.І., Балашова Е. I., Гарэліка В. Б., Окуня Д. Л., Васільева В. К., Рысяўца А. Д., Нікіціна А.С., Лазоўскага А. I., Пісарчыка I. В., Дайнову Э. Ц. і інш. [13, арк. 27].

Міністэрствам вышэйшай адукацыі СССР былі зацверджаны для Мазырскага настаўніцкага інстытута наступныя кафедры: педагогікі i псіхалогіі, мовы і літаратуры, асноў марксізму-ленінізму, гісторыі, матэматыкі, фізікі, прыродазнаўства і геаграфіі, ваеннай справы [14, арк. 56].

Значная ўвага ў інстытуце надавалася навукова-даследчай рабоце. Прафесарска-выкладчыцкі састаў працаваў над рознымі навуковымі тэмамі: “Палесская вобласць” (Комплексны эканамічна-геаграфічны нарыс), “Вывучэнне марфапогіі берагоў ракі Прыпяць”, “Накапленне вітаміна С у хвоі, елцы і сасне Палесся”, “Гісторыя вышэйшай асветы ў СССР”, “Аператарная канцэпцыя ліку” і інш. [11, арк. 24].

Карысная вучэбная плошча інстьпута складала 712 м кв., было 5 аудыторый, разлічаных на 50 чалавек, адна аудыторыя — на 75 чалавек, некалькі кабінетаў. Бібліятэка інстытута налічвала 15 тыс. кніг. Не хапала вучэбнай літаратуры, праграм, метадычных распрацовак. Асабліва цярпелі ад гэтага студэнты-завочнікі, якія мелі магчымасць карыстацца літаратурай толькі ў час сесіі. Для таго, каб нейкім чынам палепшыць гэтае становішча “в период сессии библиотека, читальный зал и учебные кабинеты института работали с утра до 12 ночи.” [16, арк. 15]. Улічваючы вострую патрэбу ў настаўніцкіх кадрах i прымаючы пад увагу той факт, што большая частка настаўнікаў не мела педагагічнай адукацыі, СНК БССР 9 кастрычніка 1944 г. прыняў пастанову “Аб аднаўленні сеткі завочнай педагагічнай адукацыі”. Набор студэнтаў на завочнае аддзяленне выконваўся з цяжкасцю.

Адначасова з настаўніцкім інстытутам у Мазыры пачало дзейнічаць і педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў для школ Палескага рэгіёна.

Разам са стварэннем педагагічных вучылішчаў для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў была ствараліся курсы, на якіх у 1944/1945 навучальным годзе ў Палескай вобласці займалася 250 чалавек. Вострую патрэбу ў педагагічных кадрах прыходзілася задавальняць шляхам падрыхтоўкі настаўнікаў на кароткатэрміновых курсах. Так, ствараліся месячныя курсы для перападрыхтоўкі настаўнікаў малодшых класаў, якія не мелі спецыяльнай адукацыі і вопыта работы. Курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў гісторыі, геаграфіі, матэматыкі і фізікі дзейнічалі і пры Мазырскім настаўніцкім інстытуце.

Такім чынам, органы народнай асветы і педагагічныя навучальныя ўстановы Мазыршчыны, у складаных умовах 1943/44 і 1944/1945 навучальных гадоў, кіруючыся ўрадавымі рашэннямі, правялі вялікую арганізацыйную работу па аднаўленню сістэмы народнай адукацыі, працавалі над ўдасканаленнем вучэбнага і выхаваўчага працэсу, унеслі пэўны уклад у падрыхтоўку педагагічных кадраў беларускага Палесся.

  1. Бальшавік Палесся — орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)Б, абластнога і гародскога саветаў працоўных. — 1944. — 4 ліпеня.
  2. Бальшавік Палесся — — 23 жніўня.
  3. Бальшавік Палесся — 1944 — 1 верасня.
  4. Бальшавік Палесся — 1945. — 12 студзеня.
  5. Бальшавік Палесся — 1945. — 14 студзеня.
  6. Бальшавік Палесся — 1945. — 3 сакавіка.
  7. Бальшавік Палесся — 1945. — 3 красавіка.
  8. Большавік Палесся. — 1947. — 6 чэрвеня.
  9. Бальшавік Палесся. — 1947. — 5 жніўня.
  10. Грыгор’ева А. Кампартыя Беларусі за аднаўленне школы і выхаванне педагагічных кадраў (1943 — 1945 гг.) //Народная асвета. — 1966. — № 4.
  11. Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры (дапей — ЗДАМ). — ЗДАМ ф 172, воп. 1. спр. 34)
  12. ЗДАМ. Ф. 172, воп.2, спр.2.
  13. ЗДАМ. Ф. 172, воп.2, спр.З.
  14. ЗДАМ. Ф. 172. воп 2, спр 9.
  15. ЗДАМ. — Ф.695, воп. 1, спр. 11.
  16. ЗДАМФ.695, воп. 1, спр.12.
  17. ЗДАМ.— Ф.695, воп. 1, спр. 46.
  18. Ільюшын І.М., Умрэйка С.А. Народная асвета ў Беларускай ССР. — Мн., 1957.
  19. Кузьменка У. Беларусь пасля вызвапення (восень 1943-вясна 1945 гг.)// Беларускі гістарычны часопіс. — — № 8-с. 35-39.
  20. Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут: Гіст. нарысМазыр: МазДШ, 1994.
  21. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). — Ф. 42, воп.спр. 2.
  22. НАРБ. — Ф.42., воп. 4, спр. 4.
  23. НАРБ. — Ф.42, воп. 4, спр. 5.
  24. НАРБ — Ф.42, воп. 4, спр. 13.
  25. НАРБ. — Ф.42, воп. 4, спр.146.
  26. Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Рэд. калегія: С.А. Умрэйка і інш. — Мн., 1968.
  27. О работе отделов кадров партийных органов. — Мн.: Госиздат БССР, 1945.
  28. Пропаганда и агитация в решениях и документах ВКП(б). — М.: ОГИЗ, 1947. — 583.
  29. Седьмая сессия Верховного Совета БССР. 3-5 июля 1945 г. Стенографический отчет. -Мн.: Госиздат БССР, 1947178 с.

Аўтар: Т.А. Нікіціна
Крыніца: “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ.рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва “Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — 280 с. Ст. 128-135.