Адметнасці вясельнай традыцыі Гомельшчыны

0
1326
Адметнасці вясельнай традыцыі вяселле

Яскравым узорам бытавання агульнаэтнічнага фальклору і яго ўзаемаадносін з рэгіянальнай фальклорнай традыцыяй з’яўляецца вяселле. Аб’ектыўны факт бытавання рэгіянальных асаблівасцей вясельных традыцый Беларусі дае падставы сцвярджаць, што гэта тая натуральная форма, у якой існуе агульнабеларускае вяселле. Рэгіянальныя адметнасці датычаць як у цэлым структуры вяселля беларусаў, так і асобных абрадавых момантаў песеннага суправаджэння, сістэмы міфалагічных прыкмет і павер’яў. Ba ўсіх рэгіёнах рэспублікі традыцыйнае вяселле складаецда з такіх абрадавых момантаў, як сватанне, заручыны, зборная субота, пасад, каравай, вясельнае застолле ў хаце жаніха і нявесты, паслявясельная частка.

Вясельная традыцыя на Гомельшчыне адрозніваецца яркімі самабытнымі рысамі і надзвычай устойліва захоўваецца ў жывым бытаванні. Зробленыя запісы вясельнага абраду і паэзіі ў розных раенах Гомельскай вобласці дазваляюць зрабіць вывад аб тыповым агульнапалескім характары вясельнага сцэнарыя і песеннага рэпертуару, а таксама аб спецыфічных лакальных праявах бытавання вясельнай традыцыі. Хоць агульная структура палескага вяселля не разыходзіцца з агульнабеларускім вяселлем, аднак карціна багатай яго варыянтнасці не толькі ў межах асобных раёнаў, але і вёсак. Пярэсты характар бытавання вясельнай традыцыі, напоўненай у кожным канкрэтным выпадку непаўторным зместам, дазваляе сцвярджаць факт самабытнасці вясельнага жанру ў дачыненні да пэўнага геаграфічнага раёна.

Прывядзем прьпслады рэгіянальных адметнасцей такога абрадавага этапу белару- скага вяселля, як сватанне. Напрыклад, своеасаблівым сімвалам згоды на шлюб на тэрыторыі Гомельшчыны былі наступныя абрадавыя дзеянні: дзяўчына калупала ў сцяне мох паміж бярвеннямі (Жыткавіцкі р-н, в. Верасніца); адразу разам разразалі два боханы хлеба – той, што прынеслі з боку жаніха, і той, што быў з боку нявесты (Хойніцкі р-н, в. Пагоннае); дзяўчына рассцілала перад сватамі вышываны ею ручнік (Жлобінскі р-н, в. Малыя Казловічы); сватоў запрашалі за стол і частавалі «першай чаркай з гарэлкі жаніха» (Кармянскі р-н, в. Багданавічы); маладая давала сватам ручнікі, якія сама вы- шывала (Акцябрскі р-н, в. Лескі); «дзяўчына павінна была прыняць ад свата хлеб і соль» (Акцябрскі р-н, в. Ляскавічы); калі дзяўчына згодна на шлюб, то яна «дарыць бацькам жаніха ручнік і хустку, а жаніху – бутэльку з жытам» (Брагінскі р-н, в. Буркі).

Сярод цікавых звычаяў, звязаных ca сватаннем у вёсках Рэчыцкага р-на, можна вылучыць наступныя: калі маладая не дае згодьі на шлюб, то ў час сватання выносілі гарбуз (в. Холмеч, Вятхінь, Капань), «вешалі гарбуз на плот» (в. Ровенская Слабада), вярталі назад прынесены сватамі хлеб (в. Левашы); калі сваты дасягнулі дамоўленасці аб вяселлі, то мяняліся хлебам (в. Холмеч), калі нявеста згодна выйсці замуж, то «падыходзіць да стала, на яком стаіць бутэлька з гарэлкай, прывезеная бацькамі жаніха, і развязвае красную лентачку» (в. Зашчоб’е); разразае хлеб сватоў (в. Ліскі), калі «інші ў сваты, то звязвалі вілікі, штоб жылі дружна» (в. Левашьі). Іншы раз падчас сватання ў весцы Зашчоб’е, калі маладая не згодна на шлюб, то «ставяць сватам на стол гарбуз». У вёсцы ж Капань у такім выпадку «выстаўлялі гарбузу за парог».

Паводле экспедыцыйных запісаў, зробленых па вясельнай абраднасці у г. Мазыр, калі маладая давала згоду на шлюб, то «ручнікі вешае сватам» (г. Мазыр), а калі не згодна, то выносяць сватам гарбуз: «во як не захоча, так гарбузу кладзе» (г. Мазыр); «выкачвалі цераз парог гарбуз» (г. Мазыр). Паводле ўспамінаў Таццяны Аляксандраўны Целяпун, 1916 г. н., гэта быў звычай «сыры гарбуз».

Адметная асаблівасць сватання на Лоеўшчыне – бутэлька гарэлкі, перавязаная «чырвонай або розавай лентай з бантам», якую прыносілі сваты. Як сведчаць жыхары, такі звычай быў шырока расгіаўсюджаны ў іх мясцовасці (вв. Сінск, Бывалькі, Дзяражычы, Вулкан, Каўпень і інш.).

Калі нявеста была згодна выйсці замуж, то выконвалі наступныя дзеянні: яна пераразала хлеб папалам (г. п. Лоеў, вв. Бывалькі, Вулкан), адорвала падарункамі сватоў (в. Дзяражычы), уласна вышытымі ручнікамі (в. Крупейкі), бацькі маладой запрашалі сватоў за стол (в. Каўпень), прымала хлеб ад хроснага бацькі жаніха (в. Пабядзіцель). Часам у знак згоды бацькі нявесты і сваты выпіваюць «па першай чарцы-заручыны» (Лоеўскі р-н, в. Карпаўка). Калі ж дзяўчына не хацела ісці замуж, то яна выходзіла ў апранутым навыварат кажусе (в. Малінаўка), выносіла сватам «гарбузу вараную» (вв. Мохаў, Дзімамеркі і інш.) альбо пачынала месці падлогу ў хаце, што таксама сведчыла пра тое, што яна адмовіла сватам.

У в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на падчас сватання адбываліся сімвалічныя дзеянні з лапцямі: хлопец адкрываў дзверы сенцаў і кідаў лайці, прыгаворваючы: «Шуры-буры, лапці ў хату!» Калі дзяўчына была згодна выйсці замуж, то паднімала лапці і запрашала сватоў у хату.

Сватанне ў весках Нараўлянскага р-на таксама мае адметную мясцовую спецыфіку. Адзначым, што запоіны і сватанне ў в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-на не адрозніваліся тэрміналагічна. Выпітая чарка гарэлкі найперш маладымі з’яўлялася сімвалам згоды на шлюб.

У в. Агароднікі Калінкавіцкага р-на сімвалам згоды на шлюб з боку нявесты з’яўляліся падарункі, якія «падае маладая бацькам, калі дае згоду (ручнік для бацькі, хустку для маці)».

Сімвалам згоды на шлюб у в. Чыркавічы Светлагорскага р-на з’яўлялася такое сімвалічнае дзеянне, як «разразанне пірага нявестай».

Адзначым, што ўмовай нязгоды на шлюб у в. Карма Добрушскага р-на з’яўлялася ступа, якую выкочвалі пад ногі сватоў: «Калі дзяўчына не хацела замуж, то давала хлопцу ступу. Яна валяла яе пад ногі сватам, каб яны выйшлі з дому». У в. Жгунь пры ўмове нязгоды выходзіць замуж выносілі гарбуз: «Тут ужэ нявеста выхадзіла. Еслі заартачыцца, гарбуз выносіла». У в. Крупец, калі была дасягнута згода паміж маладымі, то сватам падносілі каравай: «Тёща пекла каравай и когда приходили сваты, то она подносила его зятю, а сваты пожимали один одному руки». Калі ж будучы зяць не падабаўся, то «под ворота ложили гарбуз”. Выпітая чарка гарэлкі і прынятыя ад сватоў вянок, хлеб-соль – сімвалы згоды на шлюб у в. Насовічы: «Я выпіла глыток з чаркі, адзелі мне вянок – гэта значыць, згодна ісці замуж. У гэтай мясцовасці выкінуты на вуліцу гарбуз – «значыць не панаравіўся жаніх». У в. Стараселле, паводле інфарматараў, калі нявеста згодна выйсці замуж, то яна павінна разрэзаць прынесены сватамі хлеб: «Хлеб аддавалі нявесце. Калі нявеста разрэжа хлеб, значыць, яна згодна выйсці замуж». Аналагічныя сімвалічныя дзеянні выконваліся пры ўмове згоды на шлюб і ў г. п. Церахоўка: «Сваты клалі хлеб на стол, звалі маладую: калі яна была сагласна на шлюб, то разрэзала булку папалам». Сімвалам згоды на шлюб у в. Васільеўка падчас сватання з’яўлялася такая прыкмета: «калі ўжо сваты заходзяць у хату, то кладуць на стол хлеб, булку, як толькі цешча возьме і адрэжа кусок, паложа, значыць, яна сагласна, а як хлеб забірае ca стала і адцае ў рукі, значыць, усе сваты ідуць дамоў, не сядаўшы. Калі нявеста не згодна на шлюб, то жаніху прывязваюць чайнік, і той павінен выйсці з чайнікам, а тады ўжо хлопцы з яго смяюцца. Ну, хто што робіць. Хто з веніка матузку дае, хто чайнік, хто ступку».

Як бачым, вясельная традыцыя Гомельшчыны, звязаная са сватаннем, – гэта ёсць не што іншае, як абагульненне лакальных асаблівасцей ў асобных вёсках і раёнах, што і стварае аб’ектыўную карціну сучаснага стану бытавання вясельнай абраднасці.

Аўтар: В.С. Новак
Крыніца: Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы: материалы VII Междунар. науч. конф., Гомель, 26-27 мая 2011 г. В 2 ч. Ч. 1 / М-во образования Респ. Беларусь [и др.]; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель: ГГТУ им. П.О. Сухого, 2011. – 240 с. Ст. 172-174.