10 снежня ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы “Сусветнае дрэва ў беларускай народнай традыцыі”.
Сусветнае дрэва – сталы элемент розных рэлігій і вераванняў які знайшоў сваё адлюстраванне ў традыцыйнай культуры шматлікіх народаў.
Што можна будзе ўбачыць на выставе і якія адметнасці мае сусветнае дрэва ў народнай традыцыі беларусаў?
Адказы на гэтыя пытанні нам даў супрацоўнік філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка:
– Адмыслова да выставы было адабрана больш за дзясятак адмысловых рушнікоў, выцінанак на якіх сустракаецца сусветнае дрэва. Варта адзначыць, што дрэва заўжды перагукаецца з ягоным вобразам у народнай традыцыі, у абрадах, песнях. Зразумела што ў хрысціянстве дрэва паўстае як Дрэва Жыцця або як Дрэва спазнання дабра і зла, а ў славянскім язычніцтве дуб – культавае месца дзе збіраліся жрацы і вернікі.
Вобраз дрэва яскрава адсочваецца і ў традыцыйных абрадах беларусаў – на тым жа Гуканні вясны, або Юраўскім караваі (карагодзе). Дрэва мае сваё адмысловае месцаі ў вясельнай абраднасці – ўзімку яго ўпрыгожвалі елачкай як сымбаль пладавітасці. Лічылася што такім чынам і ў сям’і ўсё наладзіцца, і ўраджай будзе добрым, і дзяцей будзе шмат і яны будуць здаровымі.
Шчыра запрашаю ўсіх на выставу! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў.
Калі: 10 снежня (субота) а 14.00
Дзе: Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4 – т. зв. “шахматная хатка”)
Дадатковыя звескті: http://vk.com/club31627766
Плата за ўваход мізэрная.
😉