Адкрыццё выставы «И швец, и жнец, и на дуде игрец» адбудзецца ў Гомлі

0
118
И швец, и жнец, и на дуде игрец Віктар Шыпкоў Гомель

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомлі адбудзецца адкрыццё аўтарскай выставы Віктара Шыпкова: «И швец, и жнец, и на дуде игрец» з майстар-класам па пляценні пояса ў тэхніцы «спрэнг».

Прадстаўленая калекцыя ўключае ў сябе многае: гэта і музычныя інструменты (майстравыя гармонікі, бубны), ручнікі і традыцыйныя жаночыя строі (некаторыя элементы касцюма зроблены рукамі аўтара) і калядныя зоркі. Усё гэта Віктар збіраў лакальна, дзе нарадзіўся і вырас.

Віктар Шыпкоў — цудоўны чалавек, шматдзетны бацька і добры сем’янін, пра якога напісаны не адзін артыкул, удзельнік разнастайных мерапрыемстваў, па прафесіі: оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку, таксама з’яўляецца даўнім сябрам Веткаўскага музея.

Са школьных часоў зацікавіўся мясцовымі традыцыямі і культурай, дзякуючы педагогу арганізатару Рыгору Басаву, сям’я ў гэтай справе таксама адыграла важную ролю. Сваю калекцыю Віктар збіраў лакальна, менавіта ў тым рэгіёне, дзе нарадзіўся і вырас (в. Маркавічы).

Прадстаўленая калекцыя ўключае ў сябе музычныя інструменты (гармонікі, бубны), ручнікі і традыцыйныя жаночыя строі (некаторыя элементы касцюма зроблены рукамі аўтара) і калядныя зоркі.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 5 кастрычніка (субота) 2019, 15:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86