Адкрыццё выставы прац Алены Чаркасавай

0
1279
картина, Чаркасава

12 кастрычніка ў Музеі горада Гомеля адбудзецца адкрыццё выставы постэраў і рэпрадукцый прац Алены Чаркасавай.

Шчыра запрашаем усіх на гэтае безумоўна цікавае мерапрыемства!

Калі: 12 кастрычніка, а 16.30

Дзе: Музей гісторыі горада Гомеля (будынак т. зв. “Паляўнічай хаткі”, вул. Пушкіна, 32)

Увага!

Уваход на адкрыццё выставы будзе бясплатным!

Выстава будзе працаваць з 12 па 30 кастрычніка.

Даведка: Алена Чаркасава нарадзілася ў Маскве ў 1959 г. Скончыла мастацкую школу, малявала фанатастычныя карціны, захаплялася партрэтамі, але ў 21 год перайшла ў праваслаўе і перестала займацца жывапісам.

Пасля 15 год перапынку яна вяртаецца з карцінай “Юнацтва Давіда” і з гэтай працы ў біяграфіі мастачкі пачынаецца новы этап.

На вобразную сістэму, каляровыя вырашэнні, кампазіцыі ды жывапіс Алены Чаркасавай аказалі вялізны ўплыў фаюмскія партрэты, еўрапейскі ды расейскі прымітыў, візантыйская кніжная графіка, коптцкае ды эпіопскае народнае мастацтва, а таксама грузінскі іканапіс.

Сюжэты для сваіх карцінаў Алена Чаркасава часцей за ўсё бярэ з хрысціянскай літаратуры. Апроч духоўных сюжэтаў яна часам піша нацюрморты ды пейзажы, захоўваючы сваю ўласную манеру малявання.

Большая частка ейных прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Брусэлі, Маскве, Празе ды Лондане.