Ты ўпэўнены, што ўсё цікавае ў жыцці адбываецца дзе заўгодна, але толькі не ТУТ?
Ты прызвычаіўся бавіць свае выходныя завісаючы ў нэце альбо перад тэлекам?
ПРАДЗЯРЫ ВОЧЫ ДЫ АЗІРНІСЯ НАВОКАЛ – нават самыя звычайныя на першы погляд рэчы могуць стаць вынаходніцтвам!
Ня верыш? Тады пераканайся ў гэтым сам 29 студзеня. Менавiта у гэты дзень адбудзецца прэзентацыя творчых вынікаў першага ў жыцці Гомеля патрыятычнага фотапалявання “ТУТ вам не ЗДЕСЬ!”. Вечарына адбудзецца з удзелам выбітнейшага мега-гурта “DALI” (чакаецца паўакустычны драйв).
Нагадаем, што у снежні 2011 г. гомельская “Талака” ладзіла тэматычнае фотапаляванне для ўсіх ахвотных, мэтай якога быў пошук у Гомелі таго, што нас адрознівае ад іншых.
Кажа арганізатар фотавыставы, намесніца старшыні ГМКГА “Талака” Марыся Тульжанкова:
“На наш погляд звычайныя рэчы могуць стаць вынаходніцтвам дастаткова праявіць цікаўнасць да наваколля. Мы не агітуем мы звяртвем увагу на нашу адметнасць на непаўторнасць нашай культуры. Маем тое, што маем і права кожнага ганарыцца гэтым ці саромецца, галоўнае – НЕ БЫЦЬ АБЫЯКАВЫМ!”.
Музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт “DALI” – арыгінальнае спалучэнне рытмаў рок-пляцовак і танцполаў, арыстакратычная альтэрнатыўная музыка, натхнёная ідэямі Зігмунда Фрэйда.
Адчуй сябе лузерам i не прыйдзі на адкрыццё фотавыставы менавіта 29.01 а 19.00 у клуб Сім-Сім (г. Гомель, вул. Валгаградская, 45)
:)))))))
Кошт квітка для тых, хто паленаваўся ўдзельнічаць ў фотапалявані: танцпол – 20 000 бел. руб.
Замовiць столік можна загадзя пры ўмове, што ты возьмеш сабе нешта ў бары на 20 000 бел. руб. дадаткова.
УДЗЕЛЬНІКАМ ФОТАПАЛЯВАННЯ просьба звярнуцца да Марысi Тульжанковай (http://vk.com/id26791696), каб атрымаць запрашэнні на вечарыну.
Прыходзце самі ды запрашайце сяброў/сябровак!
😉