Адбыўся канцэрт слыннага беларускага выканаўцы Зьміцера Вайцюшкевіча (фота, відэа)

0
1331

4 чэрвеня у гарадскім цэнтры культуры адбыўся канцэрт слыннага беларускага выканаўцы Зьміцера Вайцюшкевіча. Падчас выступа панавала беларуская мова, гучалі песні на вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна, Генадзія Бураўкіна, Анатоля Сыса ды інш.

Вайцюшкевіч – бліскучы прамоўца, у перапынках паміж песнямі бавіў публіку цікавымі ды смешнымі гісторыямі пераважна з свайго канэртнага жыцця як ў Беларусі так і за яе межамі. Багата было таксама рэфленсій на тэму, што нам трэба быць беларусамі, любіць, шанаваць сваё ўласнае наскае, маючы павагу адначасова і да іншых культур.

У падтрымку гэтага тэзіса спявак выканаў некалькі песен па руску, японску, польску. Падчас канцэрта спявак спрабаваў уцягнуць публіку ў спева. Наведвальнікі канцэрта з задавальненем падпявалі спеваку, дэманструючы добрыя веды творчасці выканаўцы.

Канцэрт Вайцюшкевіча адбываўся ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма”, гледачы атрымалі ў падарунак торбачкі, плякаты, паштоўкі, значыкі кампаніі…

Пасля канцэрта на Зьміцер Вайцюшкевіч сфатаграфаваўся на сцэне ГЦК разам з усімі наведвальнікамі канцэрта.