Вось ужо трэці год ГМКГА “Талака” ладзіць мерапрыемтва ў дзень нараджэння паэта і запрашае наведаць яго ўсіх неабыякавых да творчасці таленавітага дзеяча літаратуры з Гарошкава.
Менавіта 26 кастрычніка 2009 года А. Сысу споўнілася б 50 год. Пасля сябе ён пакінуў не толькі цудоўныя творы, але і ўспаміны пра сябе як пра загадкавую, неардынарную, эксцэнтрычную асобу, пра што не раз узгадвалі і ўдзельнікі, і госці мерапрыемства.
На вечарыне быў прадэманстраваны пятнаццаціхвілінны відэафільм, які закранаў самыя значныя старонкі біяграфіі паэта і ўякім былі акрэсленыя галоўныя матывы яго творчасці і асаблівасці светаўспрымання праз паэзію.
[td_video_youtube playlist_title=”” playlist_yt=”TUQ53Nfsv7w, CJzh3WBCnZ0″ playlist_auto_play=”0″]
Падчас фільму рабіліся пярэрвы, напрацягу якіх наведвальнікі вечарыны маглі пачуць вершы Анатоля Сыса ў мастацкім прачытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, а таксама песні, напісаныя на вершы паэта, аўтар якіх – гомельскі бард Андрусь Мельнікаў.
А 31 красавіка адбудзецца свята паэзіі “Дух – гэта людзі, Я!”, прысвечанае А. Сысу, якое праводзіцца штогод на радзіме паэта, у Гарошкаве.